nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

альбо Чаму аграгарадок пабудаваць лягчэй, чым знайсцi талковага кiраўнiка гаспадаркi Формы і метады ідэалагічнай работы ў сельскай мясцовасці разглядалі на чарговым пасяджэнні Аршанскага рай

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

ЗМЕНЫ СА ЗНАКАМ МIНУС

альбо Чаму аграгарадок пабудаваць лягчэй, чым знайсцi талковага кiраўнiка гаспадаркi Формы і метады ідэалагічнай работы ў сельскай мясцовасці разглядалі на чарговым пасяджэнні Аршанскага райвыканкама. Месцам яго правядзення абралі тэрыторыю Забалацкага сельскага Савета і аднайменнага сельгаспрадпрыемства. Ад ідэолагаў патрабаваўся аналіз, каб знайсці адказ на пытанне: чаму знізіліся тэмпы вытворчасці малака ў асобна ўзятай гаспадарцы і вырасла колькасць выпадкаў злачынстваў?
«Забалацце» – прыгарадная гаспадарка, да Оршы, як кажуць, рукой падаць. Мясцовыя жыхары нярэдка ходзяць пешшу да чыгуначнага вакзала, а на электрычцы едуць толькі да наступнага прыпынку.
Вёска Забалацце, цэнтральная сядзіба сельгаспрадпрыемства, сёлета атрымае статус аграгарадка. За год у сацыяльнай сферы тут зроблена шмат. Рэканструявалі будынак мясцовай школы, якому больш за сто гадоў, абнавілі дзіцячы садок, Дом культуры і магазін. Хутка будзе скончаны рамонт спартыўнай залы, адкрыецца кафэ. З’явілася вуліца новых дамоў, дзе пасяліліся ў асноўным даяркі і механізатары. Новыя агароджы, добраўпарадкаваныя вуліцы вёсак – усё радуе і абнадзейвае.
І ў вытворчай сферы таксама ёсць пра што сказаць. У вёсцы Ніжняя Веравойша рэканструявалі ферму на 220 галоў. Тут цяпер і малакаправод, і сучасныя халадзільныя ўстаноўкі, і пакой для адпачынку жывёлаводаў ёсць. У вёсцы Туравічы наогул новая ферма з сучасным абсталяваннем: ад малакаправода да кампутараў. У мехмайстэрнях таксама ствараюць умовы для работы механізатараў. Пабудавана і сховішча для садавіны на 500 тон.(«Забалацце» – адзіная садаводчая гаспадарка ў раёне).
Усе гэтыя матэрыяльныя затраты быццам бы павінны даць эфект. Чакалася, што хутка стануць расці надоі, з’явіцца большая зацікаўленнасць механізатараў у выніках работы. Гэта падштурхне рост заробкаў працаўнікоў.
Ды так пакуль не атрымліваецца. Надоі малака за гэты год значна зменшыліся ў параўнанні з леташнім. Калі летась за дзесяць месяцаў атрымалі на карову звыш чатырох тысяч кілаграмаў, то сёлета ўсяго 3588. Гэтак жа і з іншымі паказчыкамі. Змены са знакам мінус адбываюцца і ў грамадскім жыцці. Забалацце абуяла п’янства і крадзяжы. У час семінара было прыведзена шмат прыкладаў такога кшталту.
Купілі дарагую збожжасушылку ў гаспадарку. За некалькі дзен спецыялісты ўстанавілі яе і намагаліся агледзець у рабочым стане. Запусцілі, а сушылка не працуе. Сталі шукаць прычыну. Аказалася, што за кароткі час злодзеі паспелі абрэзаць кабель і абясточылі механізм. Гэтак жа з-пад замка ўкралі мыечную машыну і раскурочылі халадзільнік на ферме. Ды што там пра дабро прадпрыемства казаць, калі з райвыканкама прыехаў у вёску службовец на легкавой машыне, адвярнуўся на паўгадзіны, а злодзеі і каля яго машыны пажывіліся. Заўважана таксама, што выпівохі на тэрыторыі гаспадаркі топчуцца сярод белага дня. Чым можна растлумачыць такую абстаноўку ў «Забалацці»? Ідэолагі гаспадаркі пачалі здалёк. Маўляў, нашы механізатары маюць рэпутацыю прафесіяналаў, людзей старанных. На працягу многіх гадоў адзначаюцца на ўзроўні раёна. У жывёлагадоўлі тых, хто праштрафіўся, хутка звальняюць, бо на іх месцы дастаткова жадаючых працаваць. Словам, злодзеі і п’янтосы – гэта не нашы работнікі.
Можа, і сапраўды так. На тэрыторыі «Забалацця» пражываюць звыш 400 працаздольных, а працуюць у ёй толькі 180. Астатнія – ў горадзе. Прыгарад прыцягальны для бамжоў. Менавіта яны часцей і засвечваюцца ў крадзяжах і п’янстве. Праўда, тут жа прызналі, што даволі высокі ўзровень беспрацоўя і сярод мясцовых жыхароў – такіх 59 чалавек. Ёсць сярод іх моладзь.
Простыя работнікі гаспадаркі, жывёлаводы і механізатары, у размове падзяліліся сваім разуменнем прычын такога становішча. Яны сцвярджалі, што да крадзяжоў некаторых людзей падштурхоўваюць малыя заробкі. Механізатары і даяркі, маўляў, зарабляюць у сярэднім ад 300 да 600 тысяч рублёў у месяц. Як на гэтыя грошы карміць сям’ю? А нізкія заробкі можна растлумачыць адсутнасцю прафесійнага кіраўніцтва гаспадаркай. Талковы дырэктар павёў бы справы так, каб раслі надоі і ураджайнасць, а значыць, і аплата працы людзей.
У сельгаспрадпрыемстве «Забалацце» кіраўнік звольніўся, адпрацаваўшы ўсяго год і пабачыўшы, што не па сілах яму гэтае кіраўніцтва. Яго папярэдніка хапіла на два гады. Таксама падаў у адстаўку. І вось мінае тыдзень за тыднем, а кіраўніка ў «Забалацце» знайсці не могуць. І старшыні сельскага Савета тут няма ўжо паўгода…
Вось і стала зразумела ўвачавідкі на гэтым выязным пасяджэнні, што сучасна абсталяваныя фермы і мадэрнізаваныя мехдвары з неабходным наборам тэхнікі самі па сабе не ўзнімуць узровень сельскагаспадарчай вытворчасці і не павысяць заробкі працаўнікоў, калі няма на чале яе талковага, здольнага кіраўніка. Такім чынам вярнуліся да знаёмага і, мабыць, вечна актуальнага лозунгу: кадры вырашаюць усё!
Вольга Шутава, «НС».
16.12.2008
Просмотров: 1091
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
На прыкладзе прыгарадных вёсак можна прагназаваць, што вельмі хутка з сялянскага падворку выведуць апошнюю карову. Даследавать гэту тэму мне прапанаваў адзін з жыхароў вёскі Ларынаўка...
У Аршанскім раёне імкнуцца арганізаваць збор малака такім чынам, каб дайсці да кожнага гаспадара, дзе трымаюць карову. Вяскоўцаў інфармуюць, што закупачная цана на малако прыватнікаў не зніжана, застаецца на леташнім узроўні: 665 рублёў за кілаграм плюс ...
На тэрыторыі Валяўкоўскага сельскага Савета Дубровенскага раёна 22 вёскі. У аддаленых ад цэнтра населеных пунктах адзін-два разы на тыдзень вядзе прыём старшыня сельвыканкама Аляксандр Парахневіч. Гэта зручна для пажылых людзей. Ім не трэба марнаваць ...
Вёска Новае Сяло ў Аршанскім раёне прыцягнула ўвагу грамадскасці з-за крадзяжу з мясцовага магазіна. У навагоднія святы праз акно ў яго памяшканне залезлі два хлопчыкі, малодшаму з якіх дзевяць гадоў...