Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Август 2011    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Алесь Жыгуноў: «Лірычнага паэта натхняе прыгажосць»


Алесь Жыгуноў: «Лірычнага паэта натхняе прыгажосць»

 

Творчы здабытак вядомага на Віцебшчыне сучаснага паэта, аўтара пяці паэтычных зборнікаў, лаўрэата міжнароднай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча і республіканскага літаратурнага конкурсу «Залаты Купідон» Алеся Жыгунова кожны год пакрысе пашыраецца. Два гады таму выйшла ў свет чацвёртая па ліку кніга вершаў «Ля цяпельца зары». Па выніках рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор-2010» аўтар паэтычнага зборніка ўзнагароджаны дыпломам II ступені ў намінацыі «Паэзія».

 

Магчыма, у хуткім часе рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Літаратура і мастацтва» надрукуе яго кніжку для дзяцей «Баравічок на скутары». Увогуле, ужо сёння асобныя творы А. Жыгунова ўвайшлі ў чытанку для дзяцей пачатковых класаў. На занятках дзеці разбіраюць вершаваныя радкі, занатоўваюць іх у сшыткі, вучаць на памяць.
Якім бачыць паэт Алесь Жыгуноў свайго чытача, і, увогуле, навошта пісаць вершы? Аб гэтым і шмат іншым прашу распавесці майго субяседніка.

 

– Алесь Міхайлавіч, чаму, выказваючы ў размовах аптымістычны, бадзёры погляд на жыццё, у вершаваных радках падчас сумуеце?

 

– Па характары я аптыміст, крытыкі называюць мяне паэтам-лірыкам. І гэта сапраўды так. Прапускаючы праз сябе перажыванні родных, блізкіх і знаёмых, імкнуся ўзвысіцца над будзённасцю, пераадолець боль, падзяліцца радасцю. І каб не выліваў я гэтыя эмоцыі ў вершах, напэўна, не вытрымаў бы. Менавіта перажываннямі і праяўляю сябе. Мой неспакой, можа, не кожнага і кране. Напрыклад, вельмі перажываю за беларускую мову, а кагосьці гэтая праблема ўвогуле не цікавіць.
Шмат шчырых, добрых вершаў прысвяціў роднай маці, дакладней, яе памяці. Адчуванне такое, што ў жыцці ёй нешта не дадаў. Можа, рэдка прыязджаў дадому, мала дапамагаў. І пакуль у вершах не выплакаў гэты запознены боль, не мог супакоіцца. Напісаў паэмы «Сустрэча з Тройцай», «Хата», і неяк на душы палегчала. Лірычнага паэта ўвогуле натхняе прыгажосць – жанчыны альбо прыроды. Да таго ж люблю восень. У гэтую пару года вершы хутчэй кладуцца на паперу.

 

– Паэзія для вас – самавыяўленне, падстава расказать пра сябе, ці, можа, зарабіць грошы?

 

– Ведаеце, ёсць масавая літаратура, а ёсць Паэзія. Некаторыя добрыя майстры слова дзеля заробку займаюцца масавай вытворчасцю кніг. Нічога кепскага ў тым не бачу. Калі чытач любіць, напрыклад, дэтэктыўныя, жаночыя раманы, то хай чытае. У свой час я і сам «хварэў» на Барыса Акуніна. Яго дэтэктывы лічу блізкімі да традыцый рускай класічнай прозы. Калі б у нас былі такія пісьменнікі, творы на беларускай мове чытала б значна большая колькасць людзей.
А вось паэзію масава вырабляць цяжка. Не ведаю, як у другіх паэтаў, а ў мяне вершы прыходзяць, складаюцца самі, нечакана, калі, напрыклад, еду ў аўтобусе, адпачываю ці размаўляю з сябрамі. Прыйдзе душэўная патрэба нешта напісаць, стварыць, і паэтычны ці празаічны твор калі не сёння, то некалі будзе напісаны, надрукаваны. Ёсць такія аўтары, што жывуць адным жаданнем: хутчэй выдаць чарговую кніжку, каб зноў жа заявіць, нагадаць пра сябе. Аднак на Беларусі, у прыватнасці на Віцебшчыне, неабходнасці ў гэтым не бачу. Наш чытач ведае, як піша, напрыклад, Алег Салтук ці Тамара Краснова-Гусачэнка, і будзе чакаць наступных іх твораў. Паэты ўжо сфарміраваліся, да таго ж здзівіць чытача цяжка, асабліва паэтычным радком.

 

– Што, на ваш погляд, сёння патрэбна чытачу? Беларуская літаратура яго цікавіць?

 

– Скажу так: у нас ёсць што пісаць і што чытаць. Шмат добрых твораў у Андрэя Федарэнкі, Уладзіміра Ягоўдзіка і многіх іншых сучасных пісьменнікаў, ужо не кажу пра вядомых класікаў. Другая справа, што ў нашых сем’ях прапаў культ кнігі, сямейнага чытання. Раней дарослыя і дзеці абмяркоўвалі прачытанае, дзяліліся ўражаннямі. Зараз час іншы, больш інфармацыйны. Чалавеку проста не хапае часу на чытанне. Але гэта залежыць ад кожнага асабіста. Хтосьці гадзінамі «прападае» ў інтэрнэце ці гутарыць па мабільніку. А мяне вось у дзяцінстве сябры называлі прафесарам, таму что заўсёды, куды б ні ішоў, браў з сабой кнігу. І сёння праз гады гэта звычка са мною. Па некалькі разоў перачытваю творы любімых аўтараў, напрыклад, Васіля Быкава, Леаніда Галубовіча, Леаніда Дранько-Майсюка, Вячаслава Адамчыка і іншых. Люблю пагартаць старонкі кнігі, адчуць пах друкарскай фарбы. А вось электронныя кнігі – зусім іншае. Іх не адчуваеш, проста чытаеш.
Беларускую літаратуру трэба папулярызаваць. Добра садзейнічае таму штогоднае свята Дня пісьменства. Вельмі рады, што ў наступным годзе яно пройдзе ў Глыбокім. Гэта дапаможа зрабіць горад больш беларускамоўным, у першую чаргу маю на ўвазе вонкавую рэкламу ў межах горада. Райцэнтар папрыгажэе, але галоўнае, што хваля беларускасці стане трошкі шырэйшай.

 

Любоў да беларускай мовы пачынаецца калі не з сям’і, то са школы. Хацелася б, каб настаўнікі беларускай мовы і літаратуры размаўлялі на матчынай мове пастаянна, а не толькі на занятках. Родную мову трэба любіць, як маці. Некаторыя па шэрагу прычын гавораць па-руску, але ўсё ж адчуваюць сябе беларусамі, многа чытаюць, у тым ліку беларускіх твораў.

 

– Калі пачалі пісаць вершы?

 

– Свае першыя паэтычныя радкі памятаю добра, аднак чытаць іх не буду. Калі яшчэ вучыўся ў школе, напісаў гумарыстычную паэмку пра аднавяскоўцаў-аматараў спіртных напояў. Самае цікавае, што стварыў яе на рускай мове. Потым адчуў, што пісаць па-руску –  гэта не маё.
У дзясятым класе адаслаў свае першыя беларускамоўныя вершы ў шклоўскую раённую газету «Ударны фронт» (мая малая радзіма – Шклоўшчына Магілёўскай вобласці). Памятаю, мы з бацькам касілі траву ўздоўж абрывістага берага, а мой стрыечны брат крычыць з другога боку, што верш надрукавалі. Каб хутчэй убачыць газету, не раздумваючы кінуўся ў возера. Хлопцы часта ныралі з гэтага берага, а я ўсё баяўся. Вершы быццам надалі мне смеласці. Так і пачалося сяброўства з газетай, доўгі час рэдактарам якой быў вядомы літаратар Лявон Анціпенка.

 

На другім курсе ўніверсітэта пачаў супрацоўніцтва з «Чырвонай зменай». Маімі аднакурснікамі былі таленавітыя творцы Анатоль Шушко, Мікола Мятліцкі, Іван Рубін і іншыя. Выкладалі ў БДУ ў той час Алег Лойка, Ніл Гілевіч, Іван Навуменка, кіраўніком дыпломнай работы быў паэт ад Бога Рыгор Сімашкевіч.

 

Па размеркаванні прыехаўшы ў Чарневічы ў сельскую школу, пісаў патроху. Аднойчы літаратурны крытык Тамара Шабан звярнула ўвагу на мае вершы, прапанавала надрукаваць. Публікацыі ў вядомых беларускіх літаратурных выданнях ішлі адна за другой, Анатоль Вярцінскі чытаў мае вершы нават з трыбуны з’езда пісьменнікаў.
У 1982 годзе мяне прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР, праз два гады была надрукавана першая мая кніга. Спрабаваў пісаць апавяданні. Іх таксама друкавалі ў газеце. Але гэта зноў жа не маё. Празаік – той, хто піша кожны дзень, а я свае творы складу ў галаве, вынянчу ў душы і толькі потым запішу.

 

– Як сталася, што сталі пісаць для дзяцей?

 

– Гэта было колькі год таму, калі мая дачка Алеся яшчэ была маленькай. Аднойчы яна папрасіла, каб напісаў што-небудзь для яе. Неўзабаве з’явілася 7 дзіцячых вершаў і паэмка «Чорнагаловы» пра баравічка, якога мы разам з дачкой ратавалі ад непрыемнасцяў. Вершаваную казку надрукавалі ў «Вясёлцы». Прайшоў час, і ўжо для дачкі Алесі –  Анюты –  напісаў «Баравічка на скутары», які не любіць грыбнікоў, што знішчаюць грыбніцу і пакідаюць смецце ў лесе. Я сябе паставіў у ролі яго сябра. Разам удваіх мы на скутары ганяем па лесе і наводзім парадак. Канешне, галоўная гераіня паэмы – маленькая Анюта.

 

– Ці прыслухоўваецеся да слоў крытыкаў?

 

– На мой погляд, самы лепшы сёння крытык – беларускі паэт майго пакалення Леанід Галубовіч, многія вершы якога добра ведаю. Ён і з’яўляецца асноўным маім крытыкам. Ніколі не прамінуў ні адной маёй публікацыі ў беларускіх літаратурных часопісах, ніводнай кніжкі. Абавязкова ў ЛіМе даваў на іх рэцэнзію. Шмат у чым з ім згаджаюся. Напрыклад, ён кажа, што ў правінцыі няма літаратурнага асяроддзя і гэта адчуваецца па вершах, не хапае лірычнага дыхання.

 

Доўгі час з’яўляюся кіраўніком раённага літаратурнага аб’яднання «Далягляды», у склад якога ўваходзяць 8 чалавек. Калі-нікалі мы друкуем сваю аднайменную літаратурную старонку ў глыбоцкай раённай газеце. Цяпер у рэспубліцы два саюза пісьменнікаў, але ж мы ўсё роўна сябруем, сочым за творчасцю адзін аднаго. Паэта не навучыш пісаць. Лічу нават, што той, хто вучыць, сам таго рабіць не ўмее. Сапраўдныя паэты ніколі не казалі, як трэба вершы пісаць, а паказвалі гэта ўласнымі творамі. Зрэшты, не абавязкова быць паэтам, важна любіць паэзію. Калі чытаеш, душа твая не спіць, поўніцца светлым пачуццём.

 

 Шмат год працую ў раённай газеце «Веснік Глыбоччыны», апошні час – загадчыкам аграпрамысловага аддзела. Героі маіх журналісцкіх матэрыялаў – механізатары, жывёлаводы, спецыялісты сельскай гаспадаркі. Амаль усіх ведаю ў твар. Праца вельмі падабаецца, бо кожны дзень стараюся праўдзіва расказваць пра шчырых працаўнікоў вёскі.

 

 Люблю катацца на веласіпедзе. Раней нават ездзіў купацца на Нарач, на работу ў плісскую школу ездзіў за 21 кіламетр. У час вось такіх вандровак нарадзілася немала вершаў. Адзін з іх – «Палявая дарога»:

 

Палявая дарога –
скрозь канавы і травы,
У кустоўі альховым
толькі вецер ласкавы.
Палявая дарога,
хоць не стала шашою,
Да цябе прыкіпеў
я усёю душою.

 

Гэты верш, як і шэраг іншых, самадзейны кампазітар, мой сябра Браніслаў Грамакоўскі паклаў на музыку. Здаецца, атрымалася цудоўна. Мае бацькі казалі, што мой прадзед рыфмаваў прыгожыя прыпеўкі, якія потым весела спявалі пад гармонік. Увогуле ў маім родзе было шмат гарманістаў. І мяне дзядзька таксама навучыў іграць.
Мілагучны паэтычны радок, кранаючая сэрца мелодыя, галасісты гармонік – надзейныя спадарожнікі майго бурлівага жыцця.

Дзіяна Берніковіч,  фота  аўтара, «НС».



17.08.2011

 

Новость посмотрели: 4675

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Данная новость взята из рубрики: ВСТРЕЧА ДЛЯ ВАС




Похожие новости по теме :

 

Кацярына Сосна: «Не прачытаўшы класікаў, цяжка пісаць вершы»


У Год кнігі народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне «Світанак» Шаркаўшчынскага РДК адзначае юбілей. Колькі маладых, руплівых да паэтычнага слова творцаў за 20 гадоў свайго існава ... Читать полностью...

Зорна-ўзорная муза Багдановіча


Да нядаўняга часу вядучы карэспандэнт «Народнага слова», а сёння намеснік рэдактара раённай газеты «Гарадоцкі веснік» Ганна Навумава (на фота) заняла другое месца ў конкур ... Читать полностью...

Надзея Салодкая: «Каб пісаць, трэба разумець жыццё»


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровая грамадзянка Полацка Надзея Салодкая – аўтар шчымлівых, меладычных вершаў, што ўражваюць вытанчанасцю формы і філасафічнасцю зместу...

У кожнага аўтара — свой чытач


Дзеля эканоміі часу і сродкаў часта шукаю творы патрэбных аўтараў у інтэрнэце. Але самыя цікавыя кнігі ўсё ж хочацца мець у дамашняй бібліятэцы. У Бешанковічах мастацкую літаратуру можна набыць у &laq ... Читать полностью...

Загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава Вольга Русілка р ...


Наша субяседніца – загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Русілка. – Вольга Іванаўна, для філолага, выкладчыка, літаратара Год ... Читать полностью...

ДА ЮБІЛЕЮ — З «РЭШТАЙ»


Сёння спаўняецца 75 гадоў Уладзіміру Папковічу – беларускаму паэту, перакладчыку, выкладчыку ВДУ імя П. Машэрава і колішняму супрацоўніку «Народнага слова». Ён аўтар вершаваных зб ... Читать полностью...

«Там, дзе возера Глыбокае»


 У Глыбоцкім гарадскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі «Там, дзе возера Глыбокае» з серыі «Беларусь літаратурная». Выданне пабачыла свет напярэдадні Дня беларус ... Читать полностью...

Ў, ТОЕ , ШТО МЫ СКАРАЦІЛІ


Няпросты час перажывае зараз наша родная мова. З аднаго боку, яе спрабуюць адрадзіць, з другога – усё больш забываюцца на яе. Адзінкі гавораць па-беларуску ў побыце, ды і на працы, можа, тольк ... Читать полностью...

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў МАІМ ЖЫЦЦІ


Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА з 2000 года. А што ўкладваем у паняцце, адчуванне роднай мовы мы? Аб гэтым і спыталіся ў людзей самага рознага ўзросту і са ... Читать полностью...