Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Февраль 2010    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў МАІМ ЖЫЦЦІ


Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА з 2000 года. А што ўкладваем у паняцце, адчуванне роднай мовы мы? Аб гэтым і спыталіся ў людзей самага рознага ўзросту і сацыяльнага статуса.Галіна Сухава, настаўніца вышэйшай катэгорыі, выкладае беларускую мову і літаратуру ў віцебскай гімназіі №5, прызёр рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педработнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2009»:

– Беларуская мова звязана з любімай прафесіяй, працай. Выбару паспрыялі хваля адраджэння мовы ў 1990-я гады, добрыя школьныя настаўнікі, павага да сваіх каранёў. А ў час вучобы ў Віцебскім педагагічным інстытуце я толькі ўпэўнілася, што выбар зроблены правільна. Спадзяюся, што не толькі ў 8 «Б», дзе я класны кіраўнік, ёсць вучні, для якіх беларуская мова і літаратура – любімы прадмет. Нашы дзеці ахвотна ўдзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, дыстанцыйнай алімпіядзе па мове, перамагалі ў папулярным конкурсе «Буслік».
Уладас Пятрайціс, пробашч парафіі Божага Цела ў Іказні Браслаўскага раёна:
– Мая радзіма – Літва. У маленстве размаўляў толькі па-літоўску. Затым давялося вучыць рускую, англійскую, польскую, лацінскую мовы. Хрысціў жа мяне Гілярый Місюнас – святар, які добра ведаў беларускую. Відаць, наканавана было з цягам часу і мне парадніцца з ёю...
Упершыню пачуў беларускую гаворку на Міёршчыне, куды патрапіў служыць у 1985 годзе. Пачаў чытаць, прасіў парафіян, каб падказвалі, як правільна ўжываць той ці іншы выраз, каб папраўлялі маё вымаўленне. Так адным з першых маладых ксяндзоў на Віцебшчыне і адважыўся служыць па-беларуску. Зараз служу ў Браслаўскім раёне, што таксама па-свойму сімвалічна ў маёй святарскай працы. Яшчэ да вайны ў Друі ксяндзы-марыяне рупіліся пра беларушчыну ў духоўным жыцці і навучанні дзяцей. У нашым іказненскім касцёле Літургія Слова гучыць абавязкова на беларускай мове. А я, размаўляючы ці пішучы, у думках ужо не перакладаю, як раней, з літоўскай, бо ў такія моманты думаю таксама па-беларуску. Нават вершы сілюся складаць – для сябе, сяброў.
Лідзія Рагавая, пенсіянерка, колішні намеснік генеральнага дырэктара Віцебскага лесагаспадарчага аб’яднання:
– Вельмі люблю беларускую мову і спадзяюся, што яна загучыць на ўсю моц. Гэта мова майго дзяцінства на Случчыне, і ў школе на ёй выкладаліся ўсе прадметы. Збірала творы нашых класікаў, зараз гэтыя кнігі ў дзяцей. Ведаю на памяць вялікія ўрыўкі з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Калі, здараецца, да мяне нехта звернецца па-беларуску, з радасцю падтрымаю размову. Родная мова заўжды пры мне.
Антаніна Бабарыка, сакратар Валкалацкага сельвыканкама Докшыцкага раёна:
– Я па нацыянальнасці руская, хаця родам з Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Будслаўскую школу,  гістфак Белдзяржуніверсітэта. І ў родным кутку, і тут, у Валкалаце, беларуская гаворка гучыць арганічна, нязмушана. Мне яна бліжэй. У любых абставінах – у побыце, на працы – мне ямчэй выказацца па-беларуску. Прыгажэй, дакладней выходзіць і, галоўнае, ад душы.
На нарадах хочацца выступаць па-беларуску – я пераважна так і раблю. Рэгістрацыю шлюбаў заўжды вяду на роднай мне мове, маладажонам дужа падабаецца. Калі якая вечарына ці госці і мне выпадае павіншаваць каго ці тост сказаць, дык сябры заўжды чакаюць ад мяне нечага менавіта беларускага, адметнага, нечуванага раней. А незнаёмыя з гэтай мовай людцы шчыра ўражваюцца яе багаццю, іскрыстасці. Трэба берагчы беларускую мову, не цурацца яе!
Аляксандр Сёмкін, дырэктар абласной бібліятэкі імя Леніна:
– Прызнацца, змоладу я не надта задумваўся пра гэта. Як, мабыць, і многія мае равеснікі. Цікавасць да беларушчыны абуджаў у студэнтаў Дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва, дзе вучыўся і я, выкладчык Анатоль Фядосавіч Майсеенка – ураджэнец вёскі Халалееўка Дубровенскага раёна, сапраўдны беларус, знаўца айчыннай літаратуры. Як кажуць, з яго падачы мяне ўсхвалявалі творы Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Караткевіча. Падчас працы на культурна-асветніцкай ніве пазнаёміўся з мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча Міхасём Дрынеўскім. Гэта жывая энцыклапедыя вуснай народнай творчасці. Ведае процьму песень, прыпевак, прыказак, анекдотаў – яго ўсе слухаюць раскрыўшы рот ад захаплення сакавітай беларускай мовай. Такія людзі, як Міхась Паўлавіч, лепшыя яе прапагандысты.
У нашай абласной бібліятэцы збор беларускай літаратуры няўхільна багацее. Хочацца, каб друкавалася яе пабольш.
Аляксандр Аніськовіч, прадпрымальнік (Віцебск):
– Нарадзіўся, вырас і жыву ў горадзе. Беларускую мову ведаю і пры нагодзе карыстаюся ёю, асабліва калі трапляю ў вёску. Жонка мая – выкладчыца ў каледжы – таксама. Дачушка-школьніца з вывучэннем гэтага прадмета праблем не мае. Усё тлумачыцца проста: гэта мова нашых продкаў. Мае бацькі нейкі час жылі ў Расіі, і дасюль іх тамтэйшыя знаёмыя памятаюць і згадваюць добрым словам менавіта як беларусаў. Тата штогод ездзіць на сустрэчы з аднакласнікамі па вайсковай вучэльні ў Санкт-Пецярбург. Яны яго прыязна клічуць бульбашом. Словам, у нашай сям’і беларушчына ў пашане.

Галіна Шпакоўская, «НС».



20.02.2010

 

Новость посмотрели: 14705

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)




 


Данная новость взята из рубрики: З НАГОДЫ




Похожие новости по теме :

 

ДУХ ШАНАВАННЯ БЕЛАРУСКАСЦI

ДУХ ШАНАВАННЯ БЕЛАРУСКАСЦI


«Школа нацыянальнай культуры»– так называецца адукацыйна-выхаваўчы праект, у межах якогаз 2000 года працуе Новапагосцкая сярэдняя школа-сад Міёрскага раёна.Аснова яго – беларускамоўнае ... Читать полностью...

Самабытнасці нашай аснова — беларускае роднае слова


Кожны месяц наша планета страчвае дзве адметныя гаворкі. З шасці тысяч моў, на якіх сёння размаўляюць народы свету, палова знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Задумацца пра гэта і заклікае нас Міжна ... Читать полностью...

Гавары так, як маці


Увосень быў у санаторыі «Лётцы». Там лечыцца і адпачывае шмат людзей з Расіі, асноўная ж маса – беларусы. Аднак беларускага слова не чуваць. Сказаў сам сабе: «А я буду гав ... Читать полностью...

МТС ГАВОРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ


Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў адзін вельмі паважаны чалавек і сказаў: «Ведаеце, набіраю зараз мабільны нумар свайго знаёмага, а мне ў адказ: «Апарат абанента выключаны або знаходзіц ... Читать полностью...

Няма дурных. Ёсць малапісьменныя


Як і большасць людзей, я не надта станоўча рэагую на засілле тэлевізійнай ды газетнай рэкламы. Тым не менш заўсёды звяртаю ўвагу на тую, што гучыць па-беларуску. Яе, па-першае, зусім няшмат на роднай ... Читать полностью...

Вітаймася па-беларуску!


Адмысловую акцыю правялі ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Полацкім прафесійна-тэхнічным каледжы. І на занятках, і на перапынках тут імкнуліся гаварыць па-беларуску. Заклік павітаць адзін аднаго тым ... Читать полностью...

Ў, ТОЕ , ШТО МЫ СКАРАЦІЛІ


Няпросты час перажывае зараз наша родная мова. З аднаго боку, яе спрабуюць адрадзіць, з другога – усё больш забываюцца на яе. Адзінкі гавораць па-беларуску ў побыце, ды і на працы, можа, тольк ... Читать полностью...

НЕ ЗГУБIЦЦА Ў ВЯЛIКIМ СВЕЦЕ...


З чаго пачынаецца Радзіма? Для вучняў Сінягорскай базавай школы Сенненскага раёна з класных і факультатыўных заняткаў, якія праводзіць настаўніца беларускай мовыі літаратуры Валянціна Георгіеўна Латыш ... Читать полностью...

Свята, што мацуе нашы карані


З нядаўняга часу паездкі на Дзень беларускага пісьменства сталі для мяне традыцыйнымі. Хаця ўпершыню я спрычынілася да свята яшчэ дзяўчом у 1994 годзе ў родным Полацку. Беларуская мова, нацыянальныя п ... Читать полностью...