nspaper.by Витебск и область

В Городке мошенница набрала кредитов на чужое имя

«Школа нацыянальнай культуры»– так называецца адукацыйна-выхаваўчы праект, у межах якогаз 2000 года працуе Новапагосцкая сярэдняя школа-сад Міёрскага раёна.Аснова яго – беларуска

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Владимир Мунякинк статье
Задать вопрос психологу
Криминал и происшествия
16.09.2011
12.09.2011
12.09.2011
9.09.2011
9.09.2011
9.09.2011
9.09.2011
Новости Витебщины

В Глубоком открылся 5D-кинозал

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Hatria maiora
  • Контактная информация. Сеть магазинов инженерной сантехники.
  • gidroport.ru

ДУХ ШАНАВАННЯ БЕЛАРУСКАСЦI

«Школа нацыянальнай культуры»– так называецца адукацыйна-выхаваўчы праект, у межах якогаз 2000 года працуе Новапагосцкая сярэдняя школа-сад Міёрскага раёна.Аснова яго – беларускамоўнае выкладанне, якое ўкаранілася тут нашмат раней.
Зараз дзецям прапануюць і шырокі выбар факультатыўных заняткаў па роднай мове і літаратуры. Жадаючых наведваць іх даволі. Як распавяла настаўніца Наталля Рыкун, не толькі таму, што беларуская мова – экзаменацыйны прадмет. Гэта свядомае імкненне гадаванцаў вёскі, дзе беларускае слова блізкае для іх з маленства. Як і для яе самой, дачкі бібліятэкаркі і трактарыста, выпускніцы Новапагосцкай сярэдняй школы.
– Расла ў беларускамоўнай плыні. Змалку сядзела ў бібліятэцы, люблю нашу паэзію, песні. Яшчэ ў пятым класе пачула: быць табе настаўніцай беларускай мовы. Так яно і выйшла. Пасля Віцебскага педінстытута папрасілася ў родную школу. Сярод настаўнікаў тут не адна я такая, з мясцовых, таму можа i старанні нашы дарэмна не прападаюць.
У Наталлі Фадзееўны і яе калегі па прадмету Валянціны Гардзееўны Казак ёсць прафесійныя паслядоўнікі з ліку выпускнікоў, як, напрыклад, студэнткі філфакаў БДУ і ВДУ імя П. Машэрава Вольга Кісель і Вольга Мураўская. Аднак не менш настаўніцы ганарацца і іншымі, колішнімі і сённяшнімі вучнямі, бо ведаюць, што беларушчыны тыя не адцураюцца. А гэта вельмі шмат значыць.
– Я не збіраюся звязваць прафесійную біяграфію менавіта з роднай мовай, але яна застанецца са мною назаўжды, для душы, бо лічу сабе патрыёткай, – так і сказала дзевяцікласніца Юлія Машара, якая з сяброўкамі ўдзельнічае ў школьным клубе аматараў беларускай мовы «Крынічка».
Не дзіва, што сын Наталлі Фадзееўны, сямікласнік Сяргей, таксама захапіўся родным словам. На раённым конкурсе яго нарыс «Мураўскі лес» і апавяданне «Мурашнік» былі прызнаны лешымі сярод вучнёўскіх сачыненняў.
Штогод у школе арганізуюцца тыдні беларускай мовы і літаратуры, вучні паспяхова ўдзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе па беларускай мове «Буслік» – сёлета ёсць два яго прызёры.
Наталля Рыкун у гэтым навучальным годзе стараецца ўдзяліць больш увагі дадатковым заняткам па літаратуры, каб узмацніць у дзяцей цягу да чытання, найперш высокамастацкіх твораў, класікі.
Новапагосцкія вучні няблага ведаюць рускую, нямецкую мовы, ды і астатнія прадметы школьнай праграмы. Увогуле вынікі працы тутэйшых настаўнікаў на чале з Людвігай Мікалаеўнай Марат (таксама гадаванкай гэтай школы) вельмі ўражваюць. З 12 выпускнікоў мінулага навучальнага года амаль усе сталі студэнтамі прэстыжных вну, прытым – бюджэтных аддзяленняў. У ліку першакурснікаў – Алена Хахель, залатая медалістка, двойчы прызёр рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Зараз яна вывучае ў сталіцы замежныя мовы, у чым ужо заслуга Вольгі Вайцехаўны Усціновіч, настаўніцы мовы нямецкай, намесніцы дырэктара па выхаваўчай рабоце. Хто ведае, магчыма пройдзе час – і Алене захочацца вярнуцца ў Новы Пагост, каб далучыцца да справы сваіх настаўнікаў – дзяліцца з дзецьмі ведамі ў створанай тут атмасферы шанавання беларускасці. Стаць на малой радзіме калегай уласных бацькоў – дырэктара і настаўніцы суседняй Волкаўшчынскай базавай школы, дзе выкладанне таксама беларускамоўнае. Як і тата (зноў жа новапагосцкі выпускнік, з тых пяці, што кіруюць школамі на Міёршчыне), Алена – самадзейная паэтка і сваё нахтненне выказвае, вядома ж, па-беларуску.
Выхаваўчыя мерапрыемствы ў школе, пачынаючы ад дашкалят і заканчваючы 11-м класам, таксама абапіраюцца на нацыянальныя культурныя традыцыі. Па-беларуску аформлена ўся інфармацыя ў класах і калідорах. Бачна, што развіта і краязнаўства: у «Беларускай хатцы» зберагаюцца шматлікія рэчы ранейшага побыту вяскоўцаў. Пачуцці павагі да сваіх землякоў абуджае ў дзяцей экспазіцыя, створаная ў 1992 годзе і прысвечаная славутаму дзеячу айчыннага мастацтва Генадзю Цітовічу, арганізатару і мастацкаму кіраўніку Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, які зараз носіць яго імя, народнаму артысту Беларусі і СССР – ураджэнцу Новага Пагоста. Матэрыялаў багата дзякуючы яшчэ адной школьной руплівіцы, збіральніцы фальклору Але Леанідаўне Урублеўскай. Яна зараз на заслужаным адпачынку, перадала эстафету ў надзейныя рукі.
Вось такая вясковая школа ёсць на Міёршчыне. Заснаваная ў 1862 годзе, па нашым часе невялікая (126 дзяцей і 23 настаўнікі), яна робіць важную, пачэсную справу – не толькі дае трывалыя веды, а і прывівае дзецям пачуццё шчырай павагі да нацыянальнай спадчыны.
31.10.2009
Просмотров: 1324
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА з 2000 года. А што ўкладваем у паняцце, адчуванне роднай мовы мы? Аб гэтым і спыталіся ў людзей самага рознага ўзросту і сацыяльнага статуса.Галіна Сухава, настаўніца вышэйшай ка ...
З чаго пачынаецца Радзіма? Для вучняў Сінягорскай базавай школы Сенненскага раёна з класных і факультатыўных заняткаў, якія праводзіць настаўніца беларускай мовыі літаратуры Валянціна Георгіеўна Латышава. Менавіта яна, дарэчы выпускніца гэтай жа школы, на ...
Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў адзін вельмі паважаны чалавек і сказаў: «Ведаеце, набіраю зараз мабільны нумар свайго знаёмага, а мне ў адказ: «Апарат абанента выключаны або знаходзіцца па-за зонай дзеяння сеткі...» Па-беларуску! Д ...
Увосень быў у санаторыі «Лётцы». Там лечыцца і адпачывае шмат людзей з Расіі, асноўная ж маса – беларусы. Аднак беларускага слова не чуваць. Сказаў сам сабе: «А я буду гаварыць па-беларуску!» ...