Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Февраль 2013    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Самабытнасці нашай аснова — беларускае роднае слова


Самабытнасці нашай аснова — беларускае роднае слова

 

 

Кожны месяц наша планета страчвае дзве адметныя гаворкі. З шасці тысяч моў, на якіх сёння размаўляюць народы свету, палова знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Задумацца пра гэта і заклікае нас Міжнародны дзень роднай мовы (21 лютага), абвешчаны ЮНЕСКА з мэтай падтрымкі лінгвістычнай разнастайнасці, захавання культурнай спадчыны чалавецтва. Падчас апошняга перапісу беларускую мову назвалі роднай 60% жыхароў краіны, аднак дома на ёй размаўляюць толькі 30% насельніцтва.

 

Асаблівы сэнс надаюць Дню роднай мовы старшакласніцы полацкай гімназіі №1 Марыя Антановіч, Ангеліна Казлова і Паліна Цітова (на фота). У супольнасць пры­хільнікаў роднага слова яны патрапілі праз удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах і сёлета сталі ўладальніцамі адразу трох дыпломаў абласнога этапу рэспубліканскай алім­піяды па беларускай мове і літаратуры.

 

Настаўнікі характарызуюць дзяўчат як вельмі адказных, працавітых, настойлівых. А самі яны важным складнікам поспеху называюць зацікаўленасць любімым прадметам. Пры гэтым не плануюць звязаць будучую прафесію з філалогіяй.

 

– Мова падабаецца мне сваёй мяккасцю, мілагучнасцю, пяшчотай. Цікава не толькі развіваць свае веды, але і спасцігаць новыя пачуцці праз чытанне беларускіх кніг, – кажа А. Казлова.

 

П. Цітова знаходзіць у мове і матэматычную логіку, і уменне, як у фізіцы, назіраць за з’явамі, і творчасць, якой не хапае ў звычайным жыцці.

 

– Мой дзядуля, – тлумачыць дзяўчына, – добра валодаў беларускай мовай, захапляўся ёю. Можа, штосьці перадалося генетычна. А потым настаўніца нешта ўва мне заўважыла, і я засталася сярод тых, хто вывучае мову і літаратуру больш шырока. Хочацца думаць, не выпадкова.

 

М. Антановіч удзельнічае ў алімпійскім руху чацвёрты год запар. Двойчы перамагала на рэспубліканскім узроўні, дзе сёлета зноў будзе прадстаўляць Віцебшчыну. Што значыць для яе алімпіяда? Гэта і радасць сустрэч з аднадумцамі, і магчымасць раскрыць сябе, і доказ таго, што родная мова займае ў жыцці пачэснае месца.

 

«Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае, маё беларускае, роднае кроўнае, такое сваё і такое чароўнае. Такое ласкавае, цёплае, чыстае, як сонца, агнiстае, як Нёман, празрыстае», – цытуе Маша верш пра роднае слова Дануты Бічэль-Загнетавай. І тут жа лёгка, нязмушана ўзгадвае радкі любімага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, пачуўшага ў гуках нашай мовы адметныя рысы нацыянальнага характару: здаецца, мяккага, але з прыхаванай ад усіх мужнасцю і сілай.

 

Беларусам, разважае дзяўчына, ёсць чым ганарыцца. Але калі мы будзем пагар­джаць сваімі каштоўнасцямі, то іншыя таксама могуць пагарджаць намі. Ведаць родную мову натуральна для кожнага чалавека. Яна лучыць нас з Радзімай і вызначае адметнасць у свеце. Маша рада, што ўсё больш маладых людзей разумеюць гэтую ісціну і спрабуюць размаўляць па-беларуску. Мова ўсё часцей становіцца прыкметай адукаванасці і высокага ўзроўню культуры чалавека. І тут не трэба рабіць палкіх заяў, а проста пераконваць іншых уласным прыкладам.

 

Для нашых гераінь найлепшым з такіх прыкладаў з’яўляецца іх настаўніца Алена Уладзіміраўна Казлова, што ўжо прывіла любоў да роднай мовы цэлай кагорце гімназістаў. Толькі на заключных этапах рэспубліканскай алімпіяды за 13 год здабылі перамогі 17 выхаванцаў гэтага цудоўнага педагога. За падрыхтоўку высокаматываваных навучэнцаў, значны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі А. Казлова нядаўна атрымала ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны».
Каб родная мова жыла і квітнела, яна павінна быць патрэбная людзям.
– Усё залежыць ад нас, – кажа Алена Уладзіміраўна. – Я веру, што беларусы ў большасці сваёй загавораць па-беларуску. І веру сваю стараюся перадаць дзецям.

 

Ларыса Малашэня, «НС». Фота Эрнста Цецярэўскага.



20.02.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 1530

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Данная новость взята из рубрики: З НАГОДЫ




Похожие новости по теме :

 

Навучы сына і ўнука


З шасці тысяч моў, на якіх гавораць народы свету, палова пад пагрозай знікнення. Між тым кожная з іх лучыць чалавека з ягонай Радзімай і вызначае яго адметнасць у шматгалосым Сусвеце. Задумацца пра г ... Читать полностью...

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў МАІМ ЖЫЦЦІ


Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА з 2000 года. А што ўкладваем у паняцце, адчуванне роднай мовы мы? Аб гэтым і спыталіся ў людзей самага рознага ўзросту і са ... Читать полностью...

МТС ГАВОРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ


Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў адзін вельмі паважаны чалавек і сказаў: «Ведаеце, набіраю зараз мабільны нумар свайго знаёмага, а мне ў адказ: «Апарат абанента выключаны або знаходзіц ... Читать полностью...

Гавары так, як маці


Увосень быў у санаторыі «Лётцы». Там лечыцца і адпачывае шмат людзей з Расіі, асноўная ж маса – беларусы. Аднак беларускага слова не чуваць. Сказаў сам сабе: «А я буду гав ... Читать полностью...

Ў, ТОЕ , ШТО МЫ СКАРАЦІЛІ


Няпросты час перажывае зараз наша родная мова. З аднаго боку, яе спрабуюць адрадзіць, з другога – усё больш забываюцца на яе. Адзінкі гавораць па-беларуску ў побыце, ды і на працы, можа, тольк ... Читать полностью...

Вітаймася па-беларуску!


Адмысловую акцыю правялі ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Полацкім прафесійна-тэхнічным каледжы. І на занятках, і на перапынках тут імкнуліся гаварыць па-беларуску. Заклік павітаць адзін аднаго тым ... Читать полностью...

ДУХ ШАНАВАННЯ БЕЛАРУСКАСЦI

ДУХ ШАНАВАННЯ БЕЛАРУСКАСЦI


«Школа нацыянальнай культуры»– так называецца адукацыйна-выхаваўчы праект, у межах якогаз 2000 года працуе Новапагосцкая сярэдняя школа-сад Міёрскага раёна.Аснова яго – беларускамоўнае ... Читать полностью...

Няма дурных. Ёсць малапісьменныя


Як і большасць людзей, я не надта станоўча рэагую на засілле тэлевізійнай ды газетнай рэкламы. Тым не менш заўсёды звяртаю ўвагу на тую, што гучыць па-беларуску. Яе, па-першае, зусім няшмат на роднай ... Читать полностью...

Любіць родную мову i валодаць замежнай


У Полацку прайшоў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай і замежных мовах. У час канікул юным інтэлектуалам Віцебшчыны давялося напружана працаваць, выконваючы складаныя заданні...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код