Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
У Полацку прайшоў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай і замежных мовах. У час канікул юным інтэлектуалам Віцебшчыны давялося напружана працаваць, выконваючы складаныя зада
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Печать флаеров
- Калькулятор расчёта стоимости. Полиграфической продукции.
- drukar.net.ua
- Диагностика bmw
- В помощь автоумельцу. Модельный ряд BMW.
- bmw-ne.ru
- Кофе в чалдах
- Статьи, советы. Дневник на.
- illy-caffe.ru
Любіць родную мову i валодаць замежнай
У Полацку прайшоў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай і замежных мовах. У час канікул юным інтэлектуалам Віцебшчыны давялося напружана працаваць, выконваючы складаныя заданні.
Багатымі людзьмі назвалі гэтых школьнікаў члены журы алімпіяды. Бо яны валодаюць тым духоўным скарбам, які ўзбагачае людзей, павышае іх культурны ўзровень, дае магчымасць больш поўна адчуць жыццё. Нельга па-сапраўднаму зразумець народ, не ведаючы яго мовы. Нездарма ў старажытнасці казалі: «Колькі моў ты ведаеш, столькі разоў ты чалавек».
Але найперш кожны з нас павінен ведаць сваю родную мову – пачатак усіх пачаткаў. І алімпійцы выдатна прадэманстравалі гэтае веданне, нягледзячы на тое, што ім былі прапанаваны досыць складаныя заданні. Прадстаўнікі розных рэгіёнаў вобласці паказалі не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі, але і сваю адданасць беларускай справе. Як заўсёды моцна выступіла каманда Полацка: чацвёра з шасці яе ўдзельнікаў увайшлі ў склад пераможцаў. Прычым тры вучаніцы дзяржаўнай гімназіі №1 – Анастасія Качан, Вера Падасінавік і Вольга Аблажэвіч (на здымку) – узнагароджаны дыпломамі першай ступені.
– Мы вельмі ўдзячныя настаўніцы Алене Уладзіміраўне Казловай, якая прывіла нам любоў да беларускага слова. Яна, як сонца, сагравае нашы душы, узмацняючы жаданне перамагаць, – узрушана дзялілася ўражаннямі Вольга Аблажэвіч.
Патрэбу размаўляць па-беларуску, мяркуе Вольга, трэба адчуць сэрцам і душой. Дзяўчаты ўпэўнены, што родную мову чакае выдатная будучыня, таму што ўсё больш моладзі цікавіцца сёння беларускай культурай, гісторыяй, жадаючы далучыцца да сваіх вытокаў.
Абсалютнай пераможцай алімпіяды па замежных мовах названа вучаніца віцебскай СШ №36 Кацярына Шаўчук, якая выканала заданні на 95,5%. А наогул дыпломы пераможцаў атрымаў 61 школьнік са 133 – кожны другі ўдзельнік. Прыемна, што пашырылася геаграфія знаўцаў замежных моў: сёлета сярод прызёраў ёсць прадстаўнікі не толькі Віцебска, але і Полацка, Оршы, Лепеля.
Зрэшты, для ўсіх алімпійцаў удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах стаў вялікім набыткам, менавіта гэтыя хлопцы і дзяўчаты ў будучым змогуць прэтэндаваць на прыналежнасць да эліты грамадства.
На падвядзенні вынікаў начальнік аддзела ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Васіль Горбаль шчыра падзякаваў палачан за гасцінны прыём і стварэнне выдатных умоў для працы і адпачынку ўдзельнікаў інтэлектуальных спаборніцтваў.

Ларыса Малашэня, «НС», фота Андрэя Марцінкевіча.
15.01.2009
Просмотров: 979
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Падведзены вынікі рэспубліканскай алімпіяды 2010-2011 навучальнага года сярод школьнікаў. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Валянціна Аляксеева, на рахунку зборнай Віцебшчыны 82 ды ...
Падведзены вынікі чарговай рэспубліканскай алімпіяды сярод школьнікаў. Па фізіцы, астраноміі і матэматыцы фінал яе праходзіў у Віцебску. У мінулую пятніцу ў Нацыянальным драматычным тэатры імя Я. Коласа ўрачыста ўганароўвалі самых лепшых з юных знаўцаў ...
Пачатак верасня ў Оршы прайшоў пад знакам тыдня беларускай мовы з гучным лозунгам: «Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі». Ініцыятарам акцыі выступіла ўстанова «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны». Ідэю падтрымалі ...
Першае ў жыцці інтэрв,ю дае пераможца свайго забегу, вучаніца віцебскай СШ №15 Юля Ляошка. А распачалося ўсё ў гімназіі №1 Віцебскага раёна ў вёсцы Кастрычніцкая. Тут ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты Алімпійскі куток. Гэта ўстанова адукацыі ўвайшла ...