Основные рубрики





5.06.2013

Страшная авария на автодороге Минск – Витебск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


30.05.2013

В Витебске мошенник использовал чужие паспорта

В Витебске 28-летний горожанин на протяжении...


24.05.2013

Погибли медики

Страшное ДТП 23 мая в Шумилинском районе,...


10.05.2013

На дороге Бегомль - Глубокое произошло лобовое столкновение Audi и Volkswagen

Предположительно, водитель Audi находился в...


10.05.2013

В Полоцке 40-летняя женщина в ссоре убила ножом мужа

40-летняя женщина в ссоре убила ножом своего...


5.06.2013

Наращивание ресниц Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Барбершоп Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Маникюр Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Депиляция Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Ламинирование ресниц Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Балаяж Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Лукашенко требует уравнять цену "квадрата" и среднюю зарплату. Эксперт предполагает, что это дело 3 месяцев

5 июня 2013 Лукашенко еще раз напомнил о своих требованиях к стоимости "квадрата" для нуждающихся: она должна быть не выше средней зарплаты по стране. FINANCE.TUT.BY выяснил у экспертов, насколько это ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Някідкае шчасце сям’і Дубко


 

–Дзіўна неяк усведамляць сябе шматдзетнай маці, – прызналася Наталля Дубко, да якой я завітала ў час камандзіроўкі ў Бягомль Докшыцкага раёна. – Калі б хто раней сказаў, што ў мяне будзе трое дзяцей, рассмяялася б. Бо розніца ва ўзросце даволі вялікая: старэйшай дачцэ Яўгеніі 15, а маленькаму Мішы толькі годзік нядаўна споўніўся. Але так атрымалася, і я зусім не шкадую. І не ўспрымаю сябе часткай нейкай сацыяльнай катэгорыі. Проста маці траіх дзетак. І калі б не такая складаная эканамічная абстаноўка ў краіне, шчыра кажу, яшчэ аднаго нарадзіла б.

 

Закалыхваючы на руках малое, Наталля сціпла папрасіла не зважаць увагу на яе дамашні выгляд.

 

У хаце ж поўным ходам ідзе рамонт. У Наталлі поўна задумак, як зрабіць дзіцячы пакой, але ў гэтай справе не абысціся без крэдыту.
– Так атрымалася, што суседнюю з нашай кватэру прадавалі пры яшчэ старых цэнах. А мы, ведаючы, што будзе трэцяе дзіця ў сям’і, вырашылі аб’яднаць дзве кватэры – найлепшы варыянт пашырэння плошчы, бо будавацца ў кааператыве дорага нават з усімі прэферэнцыямі. Дом што называецца «без выгод»: самі падводзілі ваду, рабілі душавую, прыбіральню. З часам, можа, газ падвядзём. Бралі толькі льготны крэдыт на спажывецкія патрэбы, – распавяла яна. І дадала, што з нараджэннем Мішы сапраўды адчула пэўную палёгку, падтрымку дзяржавы – навучанне ў школе мастацтваў для дзяўчат Жэні і Паліны бясплатнае, як і школьныя абеды. У іншым статус мнагадзетнай сям’і Дубко не выкарыстоўвалі: ні на дзіцячае харчаванне, ні на адрасную дапамогу. «Карабкаемся самі і карабкаемся» – такі ў іх прынцып.

 

Муж Сяргей працуе слесарам па рамонце аўтамабіляў на СТА, да таго быў рознарабочым у школе. Праца яму падабаецца, бо «любіць з машынамі вазіцца», аднак заробак невялікі. А трэба і камунальныя паслугі аплаціць, і крэдыт, не гаворачы пра дзіцячыя рэчы, цэны на якія вельмі заўважна выраслі. Таму маці ўжо ўлетку плануе выйсці на працу з больш-менш зручным графікам.

 

– Бацька ў нас вельмі таленавіты, спадзяёмся, што і сынуля такі ж будзе. Сяргей спявае, хоць нідзе гэтаму не вучыўся, шмат на якіх музычных інструментах грае, нават выступае на раённай сцэне. У яго з дзяцінства кумір Яраслаў Еўдакімаў  – мы і сына ледзь гэтым імем не назвалі! Ён лічыць, што гэта найлепшы голас Беларусі (у самога нават падобны). І рукі ў нашага бацькі залатыя: выразае па дрэве, ва ўсім-усім разбіраецца! – не нахваліцца на свайго мужа Наталля. Можа, ад бацькі якраз любоў да музыкі перадалася дзецям сям’і Дубко.
– Я сёлета скончыла 9-ы клас, а таксама здала выпускны іспыт па класе фартэпіяна ў Бягомльскай школе мастацтваў, – паведаміла старэйшая дачка і галоўная памочніца маці Жэня. Спакойная, разважлівая і самастойная, яна любіць забаўляць маленькага Мішу, ужо ў пятым класе вадзіла як дарослая малодшую Паліну на прыём да доктара. Наталля з маленства прывучае дзяўчат адказваць і за сябе, і за іншых членаў сям’і. Яна сама выхоўвалася разам з дзвюма сёстрамі па такой жа «праграме». Хаця адзінаццацігадовая Паліна, як звычайна бывае ў малодшых дзяцей, не адчувае такой адказнасці і больш часу аддае забавам.

 

– Запытаешся ў яе пра расклад танцавальных заняткаў у школе мастацтваў (больш жвавая па натуры дзяўчынка выбрала менавіта іх), а ў адказ: «Не ведаю, спытай у Жэні», – прыгадала маці. Аднак калі Жэня паступіць ва ўніверсітэт, прыйдзе час і Паліне станавіцца дарослай.

 

Нейкіх асаблівых сямейных традыцый у Дубко няма, але ёсць тое, чаго часам не хапае іншым сем’ям: святы, выхадныя, адпачынак яны заўжды праводзяць разам. Любяць выбірацца на прыроду, па вечарах часта спяваюць, збіраючыся вакол фартэпіяна.
– Давер, цярплівасць, узаемаразуменне – без гэтага немагчыма пабудаваць сям’ю, – падзялілася сакрэтам свайго шчасця Наталля. – Стараемся не сварыцца, не раздражняцца. Таму і дзеці растуць спакойныя.

 

Дзіўная справа: гаспадыня ўсё перажывала за «непарадак у хаце», выкліканы рамонтам, але ж насамрэч у кватэры надзвычай утульна. Адчуваецца, што гэтае жытло месціць не пяць, а шэсць насельнікаў. І шосты – цёплае, спагадлівае сямейнае каханне.

Кацярына Князева, «НС». Фота Георгія Мільяненкі, «НС».



22.08.2011

 

Новость посмотрели: 852

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)




 


Данная новость взята из рубрики: Вялікая сям’я




Похожие новости по теме :

 

Хто такія «Яны», альбо Залежнасць ад нелюбові


Аднойчы спазнілася на цягнік ад Оршы да Віцебска, давялося чакаць наступны ўначы на вакзале. Тут я і натыкнулася на траіх дзяўчат… Яны таксам ... Читать полностью...

БАЛIЦЬ,КАЛI КРЫЎДЗЯЦЬ БЛIЗКIЯ ЛЮДЗI


Жанчына напісала некалькі радкоў пісьма ў газету, але нахлынулі ўспаміны, цяжка стала дыхаць ад падступаючых слёз. Таму так і паслала тое пісьмо н ... Читать полностью...

Размяркоўваемся ці складаем рэзюмэ? Некалькі парад тым, хто шукае працу


«А ў вас размеркаванне ёсць?» – было пытанне ад жанчыны, маці абітурыенткі, да кіраўніцтва аднаго з вільнюскіх універсітэтаў. Прые ... Читать полностью...

ЦIКАВА ПРАЦАВАЦЬ, КАЛI ШУКАЕШ ШТОСЬЦI НОВАЕ

ЦIКАВА ПРАЦАВАЦЬ, КАЛI ШУКАЕШ ШТОСЬЦI НОВАЕ


У аддзеле адукацыі Аршанскага гарвыканкама давялося пачуць: бацькі цяпер выбіраюць для сваіх дзяцей не школу, а настаўніка. Маўляў, няхай сабе шко ... Читать полностью...

З марай пра «танцуючы горад»


Калі размаўляў з гэтай абаяльнай жанчынай на новалукомльскай вуліцы, да нас не раз падыходзілі выпадковыя прахожыя, каб павітацца, пе ... Читать полностью...

ГРЭЦКІЯ — МОЦНЫЯ «АРЭШКІ»


Падчас камандзіроўкі ў сельскі Дом культуры ў аграгарадку Каханавічы, што ў Верхнядзвінскім раёне, я завітала выпадкова. У той час там якраз праходз ... Читать полностью...

Нукры з беларускай мовай сябруе


Лалі Гасашвілі кажа, што ў 1999 годзе яе і мужа Бесо Нарманія прывяло ў Беларусь гора: іх дом спалілі падчас грузіна-абхазскага канфлікту. Зусім кепс ... Читать полностью...

МТС ГАВОРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ


Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў адзін вельмі паважаны чалавек і сказаў: «Ведаеце, набіраю зараз мабільны нумар свайго знаёмага, а мне ў адк ... Читать полностью...

ГАЮЧЫ СПЕЎ АЛЁНЫ


Гэтую мілавідную спадарыню ведае ў Гарадку, бадай, кожны жыхар. Без яе актыўнага ўдзелу не абыходзіцца ніводнае больш-менш сур’ёзнае культурна ... Читать полностью...

ЯЕ ГЕРАIНI ДУМАЛI... СЭРЦАМ


Упершыню імя З.І.Канапелькі я пачула ў класе восьмым. Тады ў нашай гімназіі №1 Віцебска праводзілася пасяджэнне гасцёўні пад назвай «Абарані, ... Читать полностью...

Надзея Салодкая: «Каб пісаць, трэба разумець жыццё»


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровая грамадзянка Полацка Надзея Салодкая – аўтар шчымлівых, меладычных вершаў, што ўражваюць вытанчанас ... Читать полностью...