Основные рубрики

Витебщина день за днём

26.11.2010

Прэміі імя класіка

У Аршанскім гарадскім цэнтры культуры<nbsp; адбылося ўручэнне прэмій імя Уладзіміра Караткевіча. Урачыстасць прайшла ў межах святкавання 80-годдзя з дня нараджэння класіка. Гэтай прэміяй,...


23.11.2010

Главное областное собрание

В четверг, 25 ноября, в 10.00 в Витебске (ул. Гоголя, 6, зал заседаний областного Совета депутатов) состоится областное собрание избранных от Витебской области участников четвертого...


18.11.2010

З узнагародай!

Указам Прэзідэнта Беларусі №562 ад 4 лістапада 2010 года ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі за шматгадовую плённую працу, заслугі ў развіцці розных галін эканомікі сацыяльнай сферы краіны...


Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYБРСМ в ВитебскеВитебская областная филармония

Анонс новостей


Читайте в следующих выпусках!


СТАРТОВАЛ НОВЫЙ ПРОЕКТ “НС” “ВИТЕБЩИНА ТУРИСТИЧЕСКАЯ”.


Он адресуется всем, кто любит путешествовать по родной земле и хочет не спеша наметить новые маршруты к следующему сезону …


РУБРИКА “РЕДКАЯ ПРОФЕССИЯ” УДИВИТ НАШИХ ЧИТАТЕЛЕЙ В ОЧЕРЕДНОЙ РАЗ.


Не пропустите следующую публикацию!..

Тематические страницы

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Информация о подписке

 

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

НАРОДНАЕ СЛОВА » Імя » ЯЕ ГЕРАIНI ДУМАЛI... СЭРЦАМ

 

 

 

ЯЕ ГЕРАIНI ДУМАЛI... СЭРЦАМ

25 снежня споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі, ганаровай грамадзянкі Віцебска Зінаіды Ігнатаўны Канапелькі. Колькі лёсаў сыграла Яна на коласаўскай сцэне! Ад каралеў да простых жанчын. І ні разу не здрадзіла ні свайму тэатру, ні Віцебску. Бо па жыцці была адналюбам.

 

alt

У ролі Галіны са спектакля «Алазанская даліна».

Упершыню імя З.І.Канапелькі я пачула ў класе восьмым. Тады ў нашай гімназіі №1 Віцебска праводзілася пасяджэнне гасцёўні пад назвай «Абарані, анёл, маю матулю», прысвечанае Дню маці. Артысты Коласаўскага тэатра, якія ўдзельнічалі ў вечары, не раз узгадвалі імя Зінаіды Ігнатаўны. І невыпадкова: больш за 250 жаночых лёсаў нават не сыграла, а пражыла актрыса на сцэне. А колькі вобразаў маці! У адной з рэцэнзій беларускі крытык Б.Бур’ян сказаў, што гераіні Канапелькі «думаюць сэрцам. Пільным. Сляпым. Моцным. Слабым. Мудрым. Безабаронным, але – сэрцам!» І такой яна была ў жыцці. Да яе цягнуліся ўсе, а коласаўцы так і называлі – «мама Зіна». Яна ўспрымала ўсіх як сваіх родных дзяцей, у далёкія ваенныя гады страціла свайго адзінага сынка, а моцныя мацярынскія пачуцці засталіся…
Нярэдка рэпетыцыі праходзілі дома ў актрысы. Яны маглі заканчвацца позна вечарам за кубкам кавы ці чаю. І падчас гэтых і іншых незапланаваных сустрэч, якіх сапраўды было шмат, кожны адкрываў З.Канапельцы сваю душу, дзяліўся радасцю і мог разлічваць на падтрымку. Гэта было так «па-хатняму», нібы ўсе знаёмыя былі яе дзецьмі. Таму амаль увесь свой час яна праводзіла ў тэатры, побач са сваімі калегамі і сябрамі. І ім аддавала ўсе свае сілы і любоў. Як кажуць коласаўцы, усё ў ёй было – і сяброўская дапамога і матчына ласка. І ні кроплі фанабэрыстасці, наадварот, «свая ў дошку».
Доўгі час Зінаіда Ігнатаўна была старшынёй прафсаюзнага камітэта. Яна заўсёды старалася, як кажуць, «выбіць» лепшыя пуцёўкі ў санаторыі і дамы адпачынку не толькі сталым акцёрам, але і моладзі. І навічкі гарнуліся да актрысы, бо адчувалі непаддзельную цеплыню.
У кватэры З. Канапелькі зараз жыве яе пляменніца Наталля Лагунова з сям’ёй. Я наведалася туды і адразу зразумела, што дзверы гэтага дома заўсёды і для ўсіх былі і зараз застаюцца адчыненымі. Дух адкрытасці і глыбокай павагі да гасцей лунае сярод партрэтаў і кніг. У пакоі актрысы амаль нічога не змянілася: тая ж мэбля, нават тэатральная лямпа, за якой Зінаіда Ігнатаўта знаёмілася з новымі вобразамі, у рабочым стане. Толькі ўжо без сваёй гаспадыні. Гартаем фотаальбом. Вось, напрыклад, з фотаздымка глядзіць зусім маладая статная дзяўчына з доўгімі белымі косамі. Такой пятнаццацігадовая Зіна прыйшла «за кампанію» з сяброўкай паступаць у студыю БДТ-2. Ад хвалявання забылася тэкст і верша, і байкі. Разгубілася так, што слёзы заблішчалі. І тут хтосьці з прыёмнай камісіі прапанаваў што-небудзь праспяваць. Урэшце рэшт Зінаіду залічылі ў студыю. Дарэчы, тыя доўгія белыя косы, якімі была ўражана не толькі камісія, зараз як рэ­ліквія знаходзяцца ў кватэры.
У шафе ёсць паліца для цэлай калекцыі кніг з аўтографамі Якуба Коласа, Івана Шамякіна, Алеся Асіпенкі, Віталя Вольскага, Андрэя Макаёнка і многіх іншых дзеячаў літаратуры, культуры і мастацтва Беларусі. З многімі яна падтрымлівала добрыя адносіны, моцна сябравала з П. Броўкам. З ім актрыса пазнаёмілася яшчэ ў трыццатыя гады. Менавіта ёй прысвяціў паэт сваю знакамітую «Александрыну», шмат іншых вершаў. Натхненне прыходзіла да многіх, хто быў у кватэры Зінаіды Ігнатаўны. Каля знакамітай «Крышталёвай Паўлінкі», якую актрыса атрымала ў 1994 годзе, стаіць яе партрэт, увасоблены ў дрэве. Натхнёная гэтым узнёслым вобразам, настаўніца гімназіі №1 Галіна Главацкая нават напісала верш аб творчасці Зінаіды Ігнатаўны.
Вершы З. Канапелька любіла. Яна перапісвала іх ад рукі ў свае запісныя кніжкі і чытала на сустрэчах з гледачамі, на вечарах або проста для сябе. Яна любіла беларускую мову і з людзьмі размаўляла на іх мове.
А яшчэ актрыса з дзяцінства вельмі любіла прыроду, таму сваім цудоўным голасам любіла спяваць менавіта сярод дрэў і траў. Нават прозвішча Канапелька мае прыродныя карані: расліна «трясунка» па-нашаму называецца канапелькай.
Да апошніх дзён Зінаіда Ігнатаўна жыла тэатрам. Нават у бальніцы, дзе яна правяла апошнія дні жыцця, можна было пачуць яе цудоўны голас з песняй з якога-небудзь спектакля.
Блізкія і сябры памятаюць доўгія косы і не толькі… Галоўнае, яе жаданне жыць, іграць, спяваць.

 

Марыя Лялькіна,студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.



25.12.2008

Комментарии (0)

 

Просмотров: 663

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)

 


Вернуться к выбору материалов рубрики: Імя




Другие новости данной темы:

 

НЕ ФАНАБЭРЫСТАЯ ЗАСЛУЖАНАЯ АРТЫСТКА НЕ ФАНАБЭРЫСТАЯ ЗАСЛУЖАНАЯ АРТЫСТКА
21 мая заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Валянціна Петрачкова святкуе свой юбілейны дзень нараджэння. У тэатры імя Якуба Коласа яна працуе з 1958 года пасля заканчэння студыі. Яе кіраўнік, народны артыст Беларусі Цімох Сяргейч ... Читать

КЛIКАЦЬ ЧАЛАВЕКА Ў ЧАЛАВЕКУ КЛIКАЦЬ ЧАЛАВЕКА Ў ЧАЛАВЕКУ
У школе ён не любіў геаметрыю, алгебру і хімію, але шмат увагі аддаваў літаратуры, якая чырвонай стужкай праходзіла праз усё яго жыццё. Ён – гэта акцёр Коласаўскага тэатра Пётр Ламан, якому заўтра, 19 ліпеня, споўніцца 60 гадоў. Вось вобразы, ство ... Читать

ГАЛОЎНАЯ РОЛЯ ЯЕ ЖЫЦЦЯ
На фотаздымку – прыгожая жанчына сярэдніх гадоў. Галіна Букаціна, а дакладней, яе гераіня Турусіна, – ужо ў тым узросце, калі трэба забыцца пра ўласныя захапленні, а думаць пра жаніха для пляменніцы. Гэта персанаж з нядаўняй прэм’еры к ... Читать

УСЁ ПАЧЫНАЛАСЯ З НАРОДНАЙ ВУЧЭЛЬНI...
Напрыканцы мінулага тыдня Расонская сярэдняя школа, дзе некалі выкладаў Пётр Міронавіч Машэраў, адзначала свой 140-гадовы юбілей. Падзея значная не толькі для жыхароў раёна, але і для многіх людзей нават па-за межамі нашай краіны, якіх лёс так ці інакш ... Читать

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код