nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Напрыканцы мінулага тыдня Расонская сярэдняя школа, дзе некалі выкладаў Пётр Міронавіч Машэраў, адзначала свой 140-гадовы юбілей. Падзея значная не толькі для жыхароў раёна, але і для многіх

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Доверительное управление
  • Услуги брокера на Forex. Открытие счета он-лайн.
  • alpari.ru

УСЁ ПАЧЫНАЛАСЯ З НАРОДНАЙ ВУЧЭЛЬНI...

Напрыканцы мінулага тыдня Расонская сярэдняя школа, дзе некалі выкладаў Пётр Міронавіч Машэраў, адзначала свой 140-гадовы юбілей. Падзея значная не толькі для жыхароў раёна, але і для многіх людзей нават па-за межамі нашай краіны, якіх лёс так ці інакш звязаў з гэтай навучальнай установай.
Cёння веды тут набываюць 630 дзяцей, з якімі працуюць 80 педагогаў і выхавацеляў. Амаль усе выпускнікі школы паступаюць у ВНУ і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы. І надалей па жыцці яны праслаўляюць працу сваіх настаўнікаў. Дарэчы, многія вяртаюцца ў родныя сцены – сёння ў школьным калектыве 38 былых яе выпускнікоў. Сярод іх сацыяльны педагог Любоў Парфёнава.
– Я скончыла школу 20 гадоў таму, – кажа яна. – І ўжо 17 гадоў тут працую. Гэты выбар быў з самага пачатку для мяне відавочным. Не магла я пакінуць мясціны, дзе нарадзілася, правяла лепшыя гады жыцця. Дзе мае бацькі, дзе маё каханне. Таму пасля заканчэння Полацкага вучылішча вярнулася ў родную школу, потым яшчэ завочна павышала кваліфікацыю ў ВДУ імя П. Машэрава.
Любоў Ягораўна параўноўвае, якой была школа ў гады яе дзяцінства і якая цяпер. Сёння ў класах светла і ўтульна, як дома. Ёсць 2 спартыўныя і трэнажорная, актавая і люстэркавая залы, вялікая сталоўка з буфетам і кафэ, профільныя кабінеты.
Пачыналася ж усё з невялічкай народнай вучэльні, пра што ўсім прысутным на святочным канцэрце нагадала ветэран педагагічнай працы Зінаіда Сутовіч. Каб даць сваім дзецям адукацыю, сяляне знайшлі памяшканне і настаўніка – Івана Сільніцкага. Яму ў народзе была вялікая пашана, пры сустрэчы людзі шапку здымалі. На ўтрыманне першай школы, куды спачатку бралі толькі хлопчыкаў (было іх 35), сяляне збіралі грошы. Ужо праз год тут вучыліся 70 дзетак, у тым ліку дзяўчаты.
Сама Зінаіда Сцяпанаўна аддала школе 55 гадоў. За гэты час тут змянілася 8 дырэктараў. Сярод іх Дзмітрый Кузякоў, які ў святочны дзень прышоў павіншаваць школу з юбілеем. Яго самога таксама віншавалі: з 75-годдзем і з 55-годдзем заканчэння гэтай навучальнай установы.
Сёння расонскую школу ўзначальвае Вацлаў Зялёнка. Ён разам з усім калектывам, ветэранамі педагагічнай працы прымаў віншаванні і падарункі ад былых выпускнікоў, удзячных бацькоў (сярод якіх, дарэчы, і першы намеснік адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Міхаіл Сасонка, які спецыяльна прыбыў з Масквы), шэфаў і ўлад. Напрыклад, бурнымі авацыямі былі сустрэты словы намесніка старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Галіны Падвіцельскай пра тое, што раённая ўлада дорыць мэблю ў настаўніцкую. Не меней парадаваў калектыў школы і вучняў начальнік аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Васіль Горбыль, які паабяцаў у хуткім часе ўкамплектаваць новы клас інфарматыкі. Свой унёсак зрабіў і раённы аддзел адукацыі – два персанальныя кампьютары для адміністрацыі школы.
Граматамі ўпраўлення і аддзела адукацыі, райвыканкама і прафсаюзнай арганізацыі былі ўзнагароджаны самыя таленавітыя і самаадданыя настаўнікі і супрацоўнікі.
– Самае галоўнае, каб былі дзеці, – прагучала са сцэны пажаданне школе. І, думаецца, дзеці на Расоншчыне будуць, таленавітыя, разумныя. Як былы выпускнік, сённяшні пяцікурснік Віцебскага дзяржуніверсітэта Кірыл Зубко.
– Школа не толькі дае веды, але і выхоўвае ў нас агульную культуру, маральнасць, – лічыць хлопец. – Бо часта атрымліваецца, што бацькі цалкам перакладаюць гэту функцыю на настаўнікаў.
Але толькі не ў сям’і Зубко, бо маці Кірыла таксама педагог, настаўніца пачатковых класаў. І сам хлопец, які будзе выкладчыкам гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін, збіраецца гады два дакладна папрацаваць у Расонах.
– Мабыць, кожны выпускнік скажа, што яго настаўнікі самыя лепшыя, – дадае Кірыл. – Але я, насамрэч, кажу гэта шчыра і з вялікай падзякай за іх любоў і працу.
3.12.2009
Просмотров: 1560
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Для абласнога ўрачыстага сходу, прысвечанага прафесійнаму святу педагогаў, быў выбраны Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. Машэрава. Тут падрыхтавана значная частка з 30 тыс. настаўнікаў, якія сёння працуюць у абласной сістэме адукацыі. У мерапрыемстве ...
З 35 школ Глыбоцкага раёна новы навучальны год пачнуць 34. З першага кастрычніка закрываецца базавая школа-сад у вёсцы Перадолы, у якой сёлета займаліся толькі 15 вучняў. Таму, як паведамілі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, рашэнне аб закрыцці ...
Праз дзясяткі гадоў вярнуцца ў альма-матэр, азірнуцца, здзіўляючыся, як усё змянілася, папрыгажэла, прайсці па знаёмых калідорах, аўдыторыях, узгадаць гады, праведзеныя ў адной з самых вядомых вну Беларусі, дзе «вучаць вучыць вучыцца», &ndash ...
Падведзены вынікі рэспубліканскай алімпіяды 2010-2011 навучальнага года сярод школьнікаў. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Валянціна Аляксеева, на рахунку зборнай Віцебшчыны 82 ды ...