Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
У школе ён не любіў геаметрыю, алгебру і хімію, але шмат увагі аддаваў літаратуры, якая чырвонай стужкай праходзіла праз усё яго жыццё. Ён – гэта акцёр Коласаўскага тэатра Пётр Ламан,
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Автомобильная видеокамера
- История и новости. Адреса продавцов и дилеров.
- proline-auto.ru
- Недвижимость в болгарии цены
- Ответы на вопросы. Каталог предложений, цены.
- atlas-bulgaria.ru
КЛIКАЦЬ ЧАЛАВЕКА Ў ЧАЛАВЕКУ
Пётр Ламан у ролі Бурава ў спектаклі «Стрэл у тумане» (паводле В. Быкава).
У школе ён не любіў геаметрыю, алгебру і хімію, але шмат увагі аддаваў літаратуры, якая чырвонай стужкай праходзіла праз усё яго жыццё. Ён – гэта акцёр Коласаўскага тэатра Пётр Ламан, якому заўтра, 19 ліпеня, споўніцца 60 гадоў. Вось вобразы, створаныя акцёрам на сцэне: спачатку Юрась, а потым Несцерка («Несцерка» В.Вольскага), Джакелі («Не трывожся, мама!» Н. Думбадзе), Жан («Фрэкен Юлія» А.Стрындберга), Фірс («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Роні («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» Р.Куні), Рабэр («Лекар мімаволі» Ж.Мальер) і многія іншыя.
Хлопчык з вёскі Маласенцы Карэліцкага раёна, што на Гродзеншчыне, у дзяцінстве нават не марыў пра тэатр, хіба толькі ўдзельнічаў у школьнай самадзейнасці. Яшчэ ён часта ўцякаў на Нёман рыбачыць, за што часта атрымліваў ад бацькі «на арэхі». Год пасля заканчэння школы працаваў у роднай вёсцы трактарыстам. Увогуле ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце аказаўся, як сам кажа, выпадкова. Даведаўся, што туды паступіў аднакласнік, і падумаў: «А чым я горшы?»
І вось у 1971 годзе выпускнік інстытута на карце Беларусі мог выбраць адзін з трох гарадоў, куды паехаць працаваць: у Брэст, Магілёў ці Віцебск. Выбраў апошні, бо менавіта ў ім тэатр працаваў цалкам на роднай мове. Дзверы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адчыніліся перад Пятром Ламанам гасцінна. Першы яго невялічкі эпізодзік быў у «Снежных зімах», дзе малады акцёр іграў малодшага брата галоўнага героя. А потым з’явілася і першая галоўная роля Тэймураза Джакелі ў спектаклі «Не трывожся, мама!». Але любімымі для Пятра Ламана ўсё ж застаюцца вобразы Юрася і Несцеркі, бо яны нацыянальныя, характарныя.
Не заўсёды жыццё падкідвала галоўныя ролі, былі перыяды, калі прыходзілася іграць «пяты куст за сёмым дубам». Іншы апусціў бы рукі ды расчараваўся. Толькі не Пётр Аляксандравіч, для якога яшчэ з юнацкага ўзросту аддушынай стала паэзія. Тады яна ў асноўным была пра каханне. Адчуванне сапраўднай літаратуры прыйшло пазней, калі ўзніклі пытанні: хто я такі, што гэта за зямля, што за народ на ёй жыве? Стаў глыбей цікавіцца гісторыяй і адкрыў для сябе багатую літаратурную і песенную спадчыну. І стала нават сорамна за тое, якім мы скарбам валодаем, нічога пра гэтае багацце не ведаючы. Таму вершы Пятра Ламана напоўнены любоўю да зямлi, на якой ён вырас, глыбокай павагай да вытокаў, трывогай за нашчадкаў. I шкадавання аб тым, што так мала беларусаў размаўляюць па-беларуску.
Хросным бацькам у літаратуры Пётр Ламан лічыць Янку Брыля, які дапамог многае ўсвядоміць як у творчасці, так і ў жыцці. Першы зборнік вершаў «Споведзь агню» выйшаў у 1979-м. Наступныя дзесяць гадоў сталі пладавітымі: свет убачылі зборнікі «Зерне імгненняў», «Стары млын» і кніга аповесцяў «Астравы». Пётр Ламан з’яўляецца членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пра што ён піша? Ды пра ўсё: родную зямлю, чалавека, жыццё, каханне, пра самыя розныя, але заўсёды такія няпростыя чалавечыя лёсы.

Зямля мая,Ты ўсё ж такі існуешІ будзешІснавацьДавеку,Каб абуджаць…Каб шанаваць…Каб клікаць…Каб клікацьЧалавекаЎ чалавеку.
Пётр Ламан паставіў монаспектакль «Радзіма душы», у якім кажа, што «чалавек нараджаецца двойчы. Цела – у мацярынскім улонні. А дзе і калі нараджаецца душа?». Гэта гісторыя на сцэне складаецца з легенды пра стварэнне Каложскага храма, маналогаў пра сябе, бацьку і маці, вершаў. У чым акцёр цвёрда ўпэўнены, дык гэта ў тым, што жыць трэба па сумленню. А як iнакш?
18.07.2009
Просмотров: 1265
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Трэцяга мая заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў (на фота) адзначыў 60-гадовы юбілей. Амаль сорак год аддадзена тэатру, які ён выбраў аднойчы і назаўсёды. 7 мая ў Коласаўскім тэатры – спектакль «Пазычанае шчасце», пастаўлены юбіл ...
Першая запланаваная сустрэча з акцёрам Коласаўскага тэатра Генадзем Гайдуком з нагоды яго 50-гадовага юбілею не адбылася. Быў надта заняты. Затое другая спроба вылілася ў трохгадзінную бяседу. Я, ледзве паспяваючы задаваць пытанні, адчувала сябе гледа ...
На фотаздымку – прыгожая жанчына сярэдніх гадоў. Галіна Букаціна, а дакладней, яе гераіня Турусіна, – ужо ў тым узросце, калі трэба забыцца пра ўласныя захапленні, а думаць пра жаніха для пляменніцы. Гэта персанаж з нядаўняй прэм’еры к ...
Яна – жанчына з прамяністымі блакітнымі вачыма, якая не перастае марыць, імкнуцца да ўзвышанага і любіць прыгажосць. Яна тая, для каго тэатр стаў жыццём. Актрыса тэатра імя Якуба Коласа Валянціна Багданава адзначае юбілей. Больш за трыццаць п ...