Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
21 мая заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Валянціна Петрачкова святкуе свой юбілейны дзень нараджэння. У тэатры імя Якуба Коласа яна працуе з 1958 года пасля заканч
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
НЕ ФАНАБЭРЫСТАЯ ЗАСЛУЖАНАЯ АРТЫСТКА
21 мая заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Валянціна Петрачкова святкуе свой юбілейны дзень нараджэння. У тэатры імя Якуба Коласа яна працуе з 1958 года пасля заканчэння студыі. Яе кіраўнік, народны артыст Беларусі Цімох Сяргейчык пакінуў запіс у вучэбным журнале: «З Петрачковай выйдзе адметная вострахарактарная актрыса. Яна зойме пачэснае месца ў коласаўскай трупе». І яго прадбачанне збылося!
Актрыса сыграла больш за дзвесце роляў на коласаўскай сцэне. Зараз Валянціна Петрачкова ператвараецца то ў знаходлівую няньку Феліцату («Праўда добра, а шчасце – лепш» А. Астроўскага), то ў заклапочаную смяшлівую маці Еўдакію Піліпаўну («За двума зайцамі» М. Старыцкага), то ў дух манастыра Урбэну («П’емонцкі звер» А. Курэйчыка), то ў бескарыслівую самаахвярную Памэлу («Дарагая Памэла Кронкі!» Д. Патрыка (на здымку).
Актрыса рыхтуе сюрпрыз для сваіх прыхільнікаў. Але гэта будзе крыху пазней, а сёння коласаўцы ад шчырага сэрца віншуюць Валянціну Цімафееўну з юбілеем, жадаюць ёй моцнага здароўя, асабістага шчасця, творчага натхнення і новых цудоўных роляў.
Некаторыя спецыяльна для чытачоў «НС» падзяліліся сваімі ўражаннямі ад творчасці актрысы, расказалі пра яе душэўныя якасці.Ніна Левашова (Куляшова), актрыса:
– Чалавек вельмі апантаны ў рабоце. Кожны нават маленькі эпізод яна рабіла выразным і вясёлым. У Валянціны Петрачковай складаны лёс. Працавала прыбіральшчыцай у педагагічным інстытуце і адначасова вучылася ў студыі тэатра. Адна добра выгадавала таленавітага сына Васіля. На жаль, ён з сям’ёй жыве далёка, у Германіі, дома бывае вельмі рэдка. Гэта засмучае маці. Яна часам збярэ грошы і едзе адведаць сына і ўнукаў.
Валянціна – вясёлы па натуры чалавек, вельмі любіць людзей, дапамагае ім. Да яе заўсёды цягнулася моладзь. Яна завадатар тэатральных капуснікаў.Валянцін Салаўёў, акцёр:
– Адметнасць Валянціны Цімафееўны распазнаецца па шчырасці ва ўсім: паводзінах у жыцці, стасунках з людзьмі, адносінах да прафесіі. Для яе тэатральная сцэна – месца споведзі. Сапраўдны талент, як правіла, не крыклівы, не «паказушны». Я вучуся ў яе глыбокай пранікнёнасці ў рабоце над вобразам і простай форме выяўлення.Генадзь Гайдук, акцёр:
– Валянціна Петрачкова – не фанабэрыстая заслужаная артыстка, а ласкавая маці для моладзі, клапоціцца пра кожнага.

21.05.2009
Просмотров: 739
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Яна – жанчына з прамяністымі блакітнымі вачыма, якая не перастае марыць, імкнуцца да ўзвышанага і любіць прыгажосць. Яна тая, для каго тэатр стаў жыццём. Актрыса тэатра імя Якуба Коласа Валянціна Багданава адзначае юбілей. Больш за трыццаць п ...
Заслужаная артыстка Беларусі Тамара Скварцова святкуе юбілейны дзень нараджэння і 40-годдзе творчай дзейнасці на коласаўскай сцэне. 12 сакавіка артыстка выйдзе да гледача ў ролі Джын Хортан са спектакля «Квартэт», дзе Рэджы адрэкаменд ...
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа – прэм’ера. Музычную камедыю «Ветрагоны» паводле аднайменнага твора Уладзіслава Галубка ўпершыню на прафесійнай сцэне паставіў рэжысёр Тэатра імя Янкі Купалы Уладзімір Савіцкі...
На сцэне Коласаўскага тэатра адбыўся творчы вечар маладых артыстаў. Гэта ініцыятыва Ірыны Цішкевіч. Нагода – круглая дата з дня нараджэння артысткі. Тэатральная моладзь вырашыла паказаць ужо спісаны спектакль – камедыю ў стылі мадэрн « ...