Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Август 2011    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Вандруем па храмавым коле Браслаўшчыны


Вандруем па храмавым коле Браслаўшчыны

 

Касцёл св. Станіслава ў вёсцы Далёкія.

 

Шматлікія паездкі на Браслаўшчыну зрабілі гэты край мілым майму сэрцу. Менавіта там нараджаюцца радкі: «Бог малюе абразы ў небе браслаўскіх азёр», цудоўна адпачываецца, гэта найлепшае месца для турызму і вандровак.
Храмавае кола Браслаўшчыны – такое паняцце бытуе ў некаторых турыстычных даведніках, пра гэта зняты фільм. Але лепш пабачыць незвычайнае кола царкоўных пабудоў ужывую.

 

Па дарозе з Полацка на Браслаў першая кропка – вёска Іказнь. Былое мястэчка, як і многія ў гэтым краі, знаходзіцца на беразе возера. Тут і адметная беларуская рыса – чырвоны касцёл і белая царква побач. Неараманскія вежы касцёла Божага Цела падарожнік заўважыць яшчэ здалёк: чырвоны колер цэглы адразу кідаецца ў вочы. Аднак, пад’ехаўшы бліжэй, упадабае таксама бялюткую прыгажосць Мікалаеўскай царквы. Фундатарам іказнеўскага касцёла калісьці стаў сам канцлер ВКЛ Леў Сапега. У 1912 годзе будынак быў адноўлены. Праваслаўная царква ўзве­дзена на месцы былой уніяцкай у пачатку ХХ ст. Сродкі на яе будаўніцтва выдзяляў імператар Мікалай ІІ. Сёння гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

 

Вёска Слабодка вядомая касцёлам Божага Провіду. Храм здалёк нагадвае двух лебедзяў, якія сімвалізуюць канфесійнае адзінства нашага народа, бо сакральны будынак у 1903 годзе быў задуманы як праваслаўная царква. Гэты неараманскі касцёл захаваў ад атэістычных нападаў мясцовы настаяцель, які ў часы барацьбы з рэлігіяй зрабіў хітры ход. Ён запрасіў 20 мастакоў, якія на працягу 20 гадоў распісвалі храм унутры, што не дало ператварыць яго, напрыклад, у зернясховішча. Адным мясцовым майстрам касцёл паўтораны ў саламяным выглядзе. Гэтыя копіі знаходзяцца ў Браславе, Віцебску і ў Ватыкане – у самога Папы Рымскага. А яшчэ слабодкаўскі храм славіцца незвычайнымі дзвярыма з каванымі ўпрыгожваннямі і крыжам 1892 года, зробленым мясцовым вяскоўцам. Другім сведчаннем міжканфесійнага сяброўства ў Слабодцы служыць выява св. Еўфрасінні Полацкай з крыжам перад касцёлам. Кананізавана яна праваслаўнай царквой, але католікі таксама шануюць яе і лічаць нябеснай апякункай Беларусі.

 

Кіруючыся бліжэй да мяжы, трапляеш у Друю, вёску на беразе Заходняй Дзвіны, праз якую – ужо Латвія. У Друі знаходзіцца касцёл Святой Тройцы, пачатак яго будоўлі датуецца 1609 годам. Белы велічны будынак са старым інтэр’ерам – гонар вёскі. Калісьці храм адным з першых стаў асяродкам распаўсюджання беларускай мовы ў касцёлах. Сёння ў ім праходзяць рэкалекцыі для моладзі «Школа малітвы». А вось праваслаўная Дабравешчанская царква яшчэ аднаўляецца.

 

У Друі жывуць людзі розных канфесій. Тут маецца царква старавераў, рэшткі ўніяцкага храма ХVIII ст. Сінагога не захавалася, але яўрэйскія могілкі адноўленыя і дагледжаныя. Падчас Вялікай Айчыннай вайны тут было гета. А яшчэ вёска славіцца Барысавым каменем ХІІ ст., на якім захава­ліся старажытныя надпісы і выразаны крыж.

 

Вёска Дрысвяты таксама памежная. Ад навакольных краявідаў па-добраму шчы­міць сэрца – такая прыгажосць! Толькі ім мала пасуе суседства з Ігналінскай АЭС, што прыкладна ў чатырох кіламетрах ад вёскі. Дрысвяты размешчаны на паўднёва-ўсходнім беразе аднайменнага возера. Тут таксама ёсць касцёл і царква, калісьці была сінагога. Падчас Першай сусветнай вайны храм быў цалкам разбураны. Адноўлены ў 1929 годзе. Сёння Пятрапаўлаўскі касцёл – помнік драўлянай архітэктуры стылю мадэрн. Шэдэўрам жа беларускага дойлідства лічыцца праваслаўная царква Пятра і Паўла. У яе стылі і сёння захаваліся элементы старажытнай архітэктуры.
Асабіста мне ў вёсцы яшчэ думалася пра тое, што дагледжанасць і прыгажосць мясцовасці надаюць добрыя гаспадары. Спрадвеку былое мястэчка Дрысвяты належала розным панам, і каб не яны, можа, не захавалася б у памежным населеным пункце і тое, што ёсць. За такімі думкамі я ледзь не прагледзела на выездзе з Дрысвятаў чапляў, незвычайных па грацыі птушак. Увогуле браслаўскі край – знаходка для арнітолагаў.

 

Па дарозе на Опсу мы завіталі яшчэ ў вёсачку Мілюнцы, дзе знаходзіцца касцёл святога Якуба. Як і большасць каталіцкіх храмаў, ён з чырвонай цэглы і шыкоўна глядзіцца ў промнях сонечнага святла, ўражвае сваімі памерамі.

 

Вёску Опса многія ведаюць па сядзібе Плятэраў, ансамбль якой размешчаны ўздоўж берага возера. Знешне архітэктура сядзібы ў цені прыгожай зеляніны вабіць і сёння, калі б не забі­тыя дошкамі вокны. Да нядаўняга часу тут месцілася школа-інтэрнат. Цяпер пасля невялікай рэканструкцыі сядзібны будынак закінуты. Між дрэў ля былых панскіх уладанняў уражвае 300-гадовы дуб. Кажуць, самы стары на тэрыторыі Браслаўшчыны. Дарога да сядзібы ідзе цудоўнай алеяй. Ёсць у Опсе і незвычайны стары каменны мост з аркай, пад якім цячэ маленькая рачулка… І ўсё гэта мне чамусьці нагадала тэмзаўскія англійскія краявіды, толькі на Браслаўшчыне. З царкоўных пабудоў Опса славіцца неагатычным касцёлам Яна Хрысціцеля, які быў узве­дзены на месцы спаленага храма ў 1887 годзе.

 

Ад Опсы дарога вядзе да Відзаў. Цэнтр гэтага памежнага гарадскога пасёлка нагадвае ціхі правінцыйны еўрапейскі гарадок, дагледжаны і ўтульны. На плошчы перад касцёлам Святой Тройцы любіць збірацца моладзь. У час нашага візіту там завіхаліся турысты з фотаапаратамі, падбіраючы добры ракурс, бо 60-мятровыя шпілі самай высокай культавай пабудовы на Беларусі захапіць не так лёгка. Гледзячы на касцёльную відзаўскую готыку, я адчула на душы незвычайны спакой. І ўзгадала вядомыя, але крыху сумныя словы Рэмарка: «Калі бачыш, якія цудоўныя будынкі людзі ўзводзілі раней, чамусьці думаеш, што яны былі шчаслівейшыя за нас».

 

Першыя згадкі пра касцёл у Відзах адносяць яшчэ да XV ст., і тады ён быў названы ў імя Найсвяцейшай Панны Марыі. На пачатку ХХ ст. храм адбудаваны наноў і зноў пашкоджаны ў Першую сусветную вайну, пра што нагадваюць рэшткі снарадаў у сценах. Гарэў і падчас Вялікай Айчыннай, а ў антырэлігійныя часы яго напаткаў лёс склада для льну, потым спартыўнай залы. Але цяпер касцёл Святой Тройцы, як некалі, уражвае неаготыкай, вітражамі незвычайнай прыгажосці. Непадалёк і праваслаўная Свята-Успенская царква, пабудаваная ў стылі мадэрн і знакамітая іконай Св. Мікалая Цудатворцы пачатку ХІХ ст. Відзы – шматрэлігійны пасёлак. Нездарма ў ХІХ ст. тут жылі і добра ладзілі паміж сабой стараверы, католікі, пратэстанты, праваслаўныя, мусульмане і іудзеі. Думаю, гэты лад захоўваецца і сёння.

 

Браслаўшчына – край каталіцкіх і праваслаўных крыжоў, з любоўю ўпрыгожаных кветачкамі і стужкамі, край яркіх расфарбаваных сялянскіх хат, бо людзям не сумна на гэтай зямлі. Яны жывуць з верай. Адсюль і назвы вёсак – Богіна, напрыклад. Знаходзіцца яна ў акружэнні двух азёраў, а ўпрыгожвае яе бела-блакітная каменная царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы, пабудаваная ў ХІХ ст. Як і многія, была пашкоджана ў часы Першай сусветнай, адбудавана і адчынена для вернікаў.

 

Нарэшце апошні прыпынак перад Браславам – вёска Далёкія. У яе цэнтры знаходзіцца касцёл св. Станіслава, пабудаваны ў 1930-я гады. Сёння тут сваю дзейнасць разгарнуў каталіцкі ордэн сальватарыянаў, які выхоўвае і навучае дзяцей у нядзельнай школе.

 

Пішучы пра храмавае кола Браслаўшчыны, нельга не ўзгадаць і сам раённы цэнтр, дзе знаходзяцца царква Успення Прасвятой Багародзіцы, жаночы праваслаўны манастыр і касцёл Раства Маці Божай. Незвычайныя азёрныя краявіды і канфесійнае суседства радуюць вока з Замкавай гары. А апякуе гэты край Маці Божая Браслаўская, цудадзейны абраз якой знаходзіцца ў касцёле горада на азёрах.

 

Ірына Лобан, фота аўтара, Віцебск.



29.08.2011

 

Новость посмотрели: 2056

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 3)




 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

ГIСТОРЫЯ, ЯКОЙ МОЖНА БЫЛО Б ГАНАРЫЦЦА


Месцам першага прыпынку стала вёсачка Высокае, у якой знаходзіцца Свята-Ільінская (Пакроўская) царква, пабудаваная ў першай палове XIX ст. у рэтраспектыўна-рускім стылі. На жаль, знаходзіцца яна ў п ... Читать полностью...

Незабыўная Ушаччына


Краязнаўчыя і турыстычныя паездкі па роднай Беларусі з сябрамі я практыкую крыху больш за год. За гэты час мы агледзелі шмат адметных мясцін Віцебшчыны. Адным з апошніх незабыўных прыпынкаў стала ... Читать полностью...

АДЧУЦЬ ПРЫГАЖОСЦЬ БРАСЛАЎШЧЫНЫ


У шэрай будзённасці і гарадской мітусні мы стамляемся ад праблем. Часам так хочацца адпачыць душой на ўлонні прыроды. Нядаўна мне пашчасціла здзейсніць падарожжа на Браслаўшчыну, ды яшчэ якое &nda ... Читать полностью...

Гісторыя і сучаснасць побач


У 2014 годзе глыбачане будуць адзначаць 600-годдзе населенага пункта. Калісьці ён быў невялікім гандлёвым мястэчкам, а зараз гэта цудоўны горад, цэнтральную плошчу якога ўпрыгожваюць сучасныя паб ... Читать полностью...

Дзевяць дзён на Святой зямлі. Продолжение...


Эйн-Карэм – заходняя ўскраіна Іерусаліма. Месца, якое гаворыць пра многія біблейныя падзеі. Цяпер тут знаходзяцца праваслаўныя і каталіцкія святыні, што нагадваюць пра нараджэнне Іаана Хрысціц ... Читать полностью...

Свята, што мацуе нашы карані


З нядаўняга часу паездкі на Дзень беларускага пісьменства сталі для мяне традыцыйнымі. Хаця ўпершыню я спрычынілася да свята яшчэ дзяўчом у 1994 годзе ў родным Полацку. Беларуская мова, нацыянальныя п ... Читать полностью...

ЦАРКОЎНЫ ЧЫСТЫ ЗВОН


Місіянерскую дзейнасць на Беларусі каталіцкая царква пачала яшчэ з ХІ стагоддзя, але трывала замацавалася толькі тады, калі вялікі князь Літоўскі Ягайла, пагадзіўшыся на саюз з Польшчай, прыняў ката ... Читать полностью...

Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў


Вёска Галошава не самая вялікая на Талачыншчыне, але тут дастаткова цікавых экскурсійных аб’ектаў. Па першае, гэта рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Цюндзявіцкіх, якіх у народзе называюць Д ... Читать полностью...

Як вясковы храм стаў цэнтрам епархіі


Гісторыя час ад часу падносіць сюрпрызы. Нечаканасці могуць здарыцца калі заўгодна і праявіцца самым незвычайным чынам. Здаўна ў Высачанах, што на Лёзненшчыне, была праваслаўная царква. І не дзіва: ... Читать полностью...