nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Месцам першага прыпынку стала вёсачка Высокае, у якой знаходзіцца Свята-Ільінская (Пакроўская) царква, пабудаваная ў першай палове XIX ст. у рэтраспектыўна-рускім стылі. На жаль, знаходзіцца

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Заказ газели дешево
  • Бланк онлайн-заказа. Сведения об автопарке.
  • myvozim.ru
  • Монокуляры
  • Интернет-магазин. Адреса фирмы и розничного магазина.
  • redbay.ru

ГIСТОРЫЯ, ЯКОЙ МОЖНА БЫЛО Б ГАНАРЫЦЦА

Сядзіба Сапегаў у Высокім.
Месцам першага прыпынку стала вёсачка Высокае, у якой знаходзіццаСвята-Ільінская (Пакроўская) царква,пабудаваная ў першай палове XIX ст. у рэтраспектыўна-рускім стылі. На жаль, знаходзіцца яна ў паўзруйнаваным стане. Пацвілы, некалі сакральны будынак з чырвонай цэглы нікому сёння не патрэбны. У другой вёсцы, якая таксама завецца Высокае, яшчэ захавалася сядзіба, што ў розныя часы належала славутым беларускім шляхецкім родам – Сапегаў і Патоцкіх. Сфар-міраваная ў стылі класіцызму XVII-XIX стст., яна ўзвышаецца на правым беразе ракі Пульва. У сонечных промнях сядзіба на фоне восеньскага пейзажу нават у занядбаным стане нагадвае маляўнічую паштоўку. Але за вонкавай прыгажосцю хаваецца жахлівае нутро: у старажытных сценах цяпер прыбіральня.
Недалёка ад Высокага знаходзяцца сядзібы ў вёсках Юрцава і Межава. У Юрцава на тэрыторыі ваеннага шпіталю для інвалідаў, на першы погляд, непрыкметна стаіць міні-палац – былая сядзіба Любамірскіх. Узведзены ў другой палове XIX ст. будынак нядрэнна захаваўся да нашых дзён. Аднак пабітыя вокны сведчаць пра яго незапатрабаванасць. Побач цудоўны парк, рэчка Скупея і прыгожыя краявіды.
У былой сядзібе Даражынскіх у Межаве цяпер дзейнічае царква прападобнага Серафіма Сароўскага. Гэты помнік архітэктуры канца XIX ст. у стылі мадэрн – адзін з нямногіх, якім пашчасціла сёння мець культавае значэнне.
У Смалянах нашай мэтай было не проста наведаць, а прыбрацца ў занядбаным касцёле прасвятой Дзевы Марыі. Узброіўшыся пакетамі для смецця, пальчаткамі, мы пачалі збіраць раскіданыя бутэлькі з-пад піва і гарэлкі, упакоўкі з-пад «закускі». Кабіну разабранай машыны з касцёла не маглі вынесці і дзесяцёра. Як яна сюды трапіла? Іншы помнік архітэктуры ў Смалянах – Свята-Аляксееўская царква 1864 года пабудовы – у адносна больш прыстойным стане. Тут прыбрана, а на месцы алтара стаіць крыж. Тут мірна жылі і ладзілі розныя канфесіі – каталікі, праваслаўныя і яўрэі. Раней. А сёння балюча з-за таго, што мы не ўмеем як след дбаць пра гісторыю, паважаць святыя месцы. А гледзячы ж на гэтыя рэшткі мінулага, можна ўявіць не толькі як жылі нашыя продкі, але і як жывуць іх нашчадкі. Калі не думаць пра гэта сёння, калі не выхоўваць у моладзі павагу да сваёй зямлі і гісторыі.
Адкрыўшы для сябе гістарычную Аршаншчыну, моладзь суполкі «Душпастырства разам» плануе новыя падарожжы па іншых цікавых мясцінах Віцебшчыны.
1.12.2009
Просмотров: 977
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Шматлікія паездкі на Браслаўшчыну зрабілі гэты край мілым майму сэрцу. Менавіта там нараджаюцца радкі: «Бог малюе абразы ў небе браслаўскіх азёр», цудоўна адпачываецца, гэта найлепшае месца для турызму і вандровак. Храмавае кола Браслаўшчыны ...
Краязнаўчыя і турыстычныя паездкі па роднай Беларусі з сябрамі я практыкую крыху больш за год. За гэты час мы агледзелі шмат адметных мясцін Віцебшчыны. Адным з апошніх незабыўных прыпынкаў стала для нас невядомая дагэтуль ушацкая зямля з яе нягоршымі ...
З нядаўняга часу паездкі на Дзень беларускага пісьменства сталі для мяне традыцыйнымі. Хаця ўпершыню я спрычынілася да свята яшчэ дзяўчом у 1994 годзе ў родным Полацку. Беларуская мова, нацыянальныя песні, танцы, мілагучныя радкі з твораў айчыннай літарат ...
Сучасны выгляд маёнтка. Фота Аляксея Карайчанцава. На пачатку ХХ стагоддзя мястэчка Опса, што знаходзіцца ў 18 км на паўднёвы захад ад Браслава, выглядала інакш. На трохкутнай плошчы, так званым рынку, месціліся багатыя яўрэйскія крамы, якія гандлявал ...