Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
У шэрай будзённасці і гарадской мітусні мы стамляемся ад праблем. Часам так хочацца адпачыць душой на ўлонні прыроды. Нядаўна мне пашчасціла здзейсніць падарожжа на Браслаўшчыну, ды яшчэ я
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Парковочный барьер
- Сайт автолюбителям. Доска объявлений.
- stolzgrupp.ru
- Цены на туры в италию
- Заказ брошюры. Описание предложений корпоративным клиентам.
- rimkanikuly.ru
- HTC Titan в Москве
- Интернет-магазин цифровой техники. Информация о компании.
- phones.hot-price.ru
АДЧУЦЬ ПРЫГАЖОСЦЬ БРАСЛАЎШЧЫНЫ
У шэрай будзённасці і гарадской мітусні мы стамляемся ад праблем. Часам так хочацца адпачыць душой на ўлонні прыроды. Нядаўна мне пашчасціла здзейсніць падарожжа на Браслаўшчыну, ды яшчэ якое – водны тур! Сёння турыстычная база «Браслаўскія азёры» прапануе аматарам здаровага адпачынку на прыродзе ажно 5 маршрутаў рознай працягласці: ад аднадзённых да васьмідзённых. Усё неабходнае ў падарожжы выдаецца на месцы: лодкі, палаткі, спальнікі і нават сухі паёк. З сабой трэба захапіць толькі вопратку і добры настрой. Але аб усім па парадку…
Так сталася, што я пабывала ў многіх краінах бліжняга замежжа, а ў не такім далёкім Браславе не была. І вось сябры прапанавалі мне адпачынак на «беларускай Балтыцы». Менавіта Балтыйскае мора нагадала мне возера Дрывяты, калі мы завіталі ў Браслаў. Наш водны маршрут пачынаўся ўвечары, таму быў час падсілкавацца і крыху адпачыць перад падарожжам на чаўнах.
Урэшце мы паплылі. Гэта незабыўнае пачуццё: ты ўдыхаеш свежае паветра, захапляешся краявідамі і забываешся на страх знаходзіцца пасярэдзіне вялізнага возера. Цуд вады. Цуд неба…
Першы прыпынак і першы ў маім жыцці начлег у лесе, у палатках. Седзячы ля вогнішча, не адчуваеш стомленасці. Слухаеш харавыя птушыныя спевы і назіраеш, як штохвілінна мяняецца колер неба пры захадзе сонца.
А на наступны дзень пачынаецца доўгі водны шлях. Мы плылі па рэчцы Друйка да возера Неспіш. У маршруце былі таксама азёры Недрава і Поцах, якія кранаюць незвычайнай прыгажосцю берагавых ландшафтаў і шматлікіх астравоў. Амаль кожны з іх хавае ў сабе цікавую гісторыю. Напрыклад, на адным у пачатку ХV стагоддзя быў манастыр, таму востраў сёння так і называецца. Веславаць каля 30-ці кіламетраў без перапынку не так лёгка: вырашылі прыпыніцца і наведаць касцёл у вёсцы Слабодка. Шлях да яго пралягаў па Слабодкаўскай градзе – вузкай рэльефнай лініі працягласцю 2 км. Вучоныя лічаць яе адной з самых класічных форм ледніковага рэльефу ўсяго Беларускага Паазер’я. Берагі грады быццам амываюць два возеры: з поўначы – Поцах, з поўдня – Недрава.
І вось мы ў касцёле Сэрца Ісуса, які быў пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя і захаваў сваю веліч і прыгажосць у першапачатковым выглядзе да сённяшняга часу. Ён уражвае неагатычным стылем пабудовы і незвычайнымі каляровымі фрэскамі.
У трэці дзень, на зваротным шляху, я «фатаграфавала» позіркам усё, што траплялася па дарозе дадому: жоўтыя гарлачыкі – «беларускія лотаці», качанят і чаек, ранішнюю роўнядзь азёрнай вады, асветленыя пяшчотным усходам сонца краявіды і незвычайнае браслаўскае неба. Усё гэта я забрала з сабой у Віцебск.

18.08.2009
Просмотров: 948
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Шматлікія паездкі на Браслаўшчыну зрабілі гэты край мілым майму сэрцу. Менавіта там нараджаюцца радкі: «Бог малюе абразы ў небе браслаўскіх азёр», цудоўна адпачываецца, гэта найлепшае месца для турызму і вандровак. Храмавае кола Браслаўшчыны ...
Краязнаўчыя і турыстычныя паездкі па роднай Беларусі з сябрамі я практыкую крыху больш за год. За гэты час мы агледзелі шмат адметных мясцін Віцебшчыны. Адным з апошніх незабыўных прыпынкаў стала для нас невядомая дагэтуль ушацкая зямля з яе нягоршымі ...
«Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць», – чым не дэвіз для турыстычнага агенцтва, арыентаванага на замежжа? Парада цалкам слушная, але існуе і іншы падыход - любіш чужое, шануй і сваё. Віцебшчына багата добра р ...
Ёсць на Віцебшчыне свая, натуральная прыгажосць, якую мы, можа, часам і не заўважаем. Гэта некранутая прырода, азёры, лясы, палеткі... А таксама гасціннасць жыхароў, іх духоўныя традыцыі. Гэта і ёсць наша багацце і рэсурс для развіцця аграэкатурызму... ...