Основные рубрики


Криминал и происшествия

16.11.2011

Балаяж Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Ламинирование ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Депиляция Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Маникюр Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Барбершоп Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Наращивание ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

В Друе сгорел бар Браславского райпо

Сегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...


14.11.2011

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходные

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...


11.11.2011

Витебчанку поймали с 2,4 г героина

Витебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...


11.11.2011

В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничество

В Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...


9.11.2011

История большого обмана

Светлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...


9.11.2011

Кровавое застолье

Витеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...


 

Наша официальная группа

Тематические страницы

Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

По-вашему, сколько друзей нужно человеку?

чем больше, тем лучше
один друг нужен, но настоящий
можно прожить и без друзей

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Неделя TUT. Студенты и профсоюзы не сошлись во мнениях

20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...

Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль

19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...

В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда

19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...

9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"

19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...

Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд

18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...

Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми

18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

Информация о подписке

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГАНДАЛЬ УРАЖАННЯМІ – “ЗАБОРСКІ ФЭСТ”


alt

– Сёння фестываль прымае той фармат, які задумваўся для яго першапачаткова, – лічыць Аляксандр Крол. – З’явілася разуменне таго, што такое сельскі турызм, сельская сядзіба, як яна працуе. Пакуль няма яшчэ дакладнага размеркавання роляў, але ж галоўнае, што мацнее супрацоўніцтва ўладаў і грамадскасці.
З цягам часу мэта «Заборскага фэсту» ўдакладнялася – ён становіцца менавіта кірмашом сядзібаў і экатурыстычных маршрутаў. Вось і на сёлетнім свяце былі прэзентаваны сельскія сядзібы, што працуюць у самім Забор’і, «зялёныя маршруты» па рэспубліканскіх заказніках «Чырвоны бор» і «Сіньша», ды і ў цэлым карта раёна, на якой пазначаны ўсе цікавыя турыстычныя, экалагічныя аб’екты і сцяжынкі. У тым ліку і своеасаблівы турыстычны брэнд гэтага краю – маршрут «Блакітныя пацеркі Расонаў». У яго ёсць і свой лагатып. Іншае пытанне – як яго выкарыстаць.
– У нас няма сваіх сувеніраў, няма «пастаянкі», – заўважае Аляксандр Крол. – Зрэдку Дом рамёстваў выпусціць колькі сувеніраў з лагатыпам – і ўсё на тым. У гандлі так склалася, што тавар вязуць да спажыўца. Але ў турызме схема іншая – спажыўца вязуць да тавару. Калі зной-дзецца рамеснік, які б сам захацеў вырабляць сувенірную прадукцыю для турыстаў, мы б яму бясплатна далі права карыстання лагатыпам. Гэта працавала б на агульную мэту – стварэнне ўласнага непаўторнага іміджу рэгіёна, ягоную рэкламу.
Такія перспектыўныя майстры ёсць. Напрыклад, новапалачанін Валерый Дунеўскі, хобі якога на доўгія гады стала рэдкая чарнадымная кераміка. А вось жыхар Расон Аляксандр Жук сваё незвычайнае захапленне і не думаў выкарыстоўваць як маркетынгавы ход ці спосаб заробку. У час падарожжаў ад Чукоткі да Карэліі, па Якуціі ён навучыўся бачыць не толькі прыгажосць прыроды, але і канкрэтныя вобразы ў натуральных формах. Крыху фантазіі – і дзве галінкі ператвараюцца ў касулю, а драўляны кавалак без кары з першага позірку нагадвае галаву Бураціна. Большую частку калекцыі Аляксандр Жук раздарыў сябрам. Што засталося – дэманстраваў гасцям фэсту, але прадаваць не згаджаўся. Проста не ведае цаны сваіх вырабаў.
Многія «экспанаты» кірмашу таксама не прадаваліся, але ўжо па іншай прычыне – яны ўяўляюць музейную каштоўнасць. Напрыклад, Дом культуры пасёлка будаўнічай арганізацыі прывёз паказаць у тым ліку рэчы, сабраныя па хатах старых вяскоўцаў. Сярод іх вышыванае крыжыкам палатно «Тры волаты» 1948 года і саматканы ручнік з вышыўкай 1920 года. Рэдка які сучасны Дом рамёстваў сёння займаецца рэканструкцыяй старадаўніх спосабаў вытворчасці. Толькі дзе-нідзе па вёсках засталіся бабулькі-майстрыхі, якія яшчэ могуць саткаць самабытны ручнік ці абрус. Прыблізна так патлумачылі спявачкі zнкавіцкага народнага фальклорнага калектыву «Крыніца» гаспадарам сядзібы «Бабровая хата», якім для яе аздаблення спатрэбіліся даматканыя дарожкі.
Еўрапейскія спецыялісты са сферы аграэкатурызму лічаць, што ў гэтай справе нельга «зацыклівацца» толькі на хатняй ежы, сельскім антуражы і фальклоры. У кожнай сядзібы паві-нна быць свая адметнасць – тады, аб’яднаныя ў маршрут, яны будуць інтрыгаваць падарожніка. У раёне, як і па ўсёй вобласці, ёсць шмат рэсурсаў, якія можна задзейнічаць у развіцці турызму. Многія рэчы, якія для нас з’яўляюцца звыклымі, для замежных гасцей – экзотыка. Напрыклад, як расказала яшчэ адна пачынальніца гэтай справы на Расоншчыне Ала Хорань, дэлегацыю англічан, якія гасцілі ў яе сядзібе, здзівілі «дрэсіраваныя» каровы. Кожную раніцу дзве рагулі самастойна пакідалі двор, у абед вярталіся і зноў знікалі да вечара. Англічане спецыяльна прачыналіся зрання, каб паглядзець, ці паўторыцца гэта зноў.
– Турызм – гэта гандаль уражаннямі, таму важна не толькі дэманстраваць тое, што мы маем, але і далучаць турыстаў да стварэння гэтых уражанняў, – сказала Валерыя Кліцунова, старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы», падчас «круглага стала», які адбыўся ў межах фэсту.
Асноўнае пытанне, якое абмяркоўвалі яго ўдзельнікі, – стварэнне першага ў рэспубліцы аграэкатурыстычнага курорта на тэрыторыі Расонскага раёна.
– Наша канцэпцыя як раз падпадае пад паняцце «курорта», – лічыць тэматычны каардынатар адпаведнага праекта Праграмы развіцця ААН Алег Бялячыц. – Расонскі райвыканкам ужо даслаў на адрас праекта заяўку на распрацоўку сваёй «Мясцовай павесткі» – плана ўстойлівага развіцця рэгіёна. І курорт, відаць, стане яго асноўным кампанентам. Хаця наперадзе яшчэ толькі конкурсны адбор заявак на фінансаванне, з такім патэнцыялам, які ёсць тут, праект Расоншчыны па-за канкурэнцыяй.
Для стварэння курорта, па словах начальніка Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віктара Янкавенкі, неабходны не толькі сродкі размяшчэння турыстаў. Трэба распрацаваць адзіную канцэпцыю развіцця аграэкатурызму ў рэгіёне, наладзіць транспартныя сувязі паміж сядзібамі, а таксама падрыхтаваць спецыялістаў па аказанні турыстычных паслуг, якія б маглі камунікаваць з замежнымі гасцямі.
Дарэчы, што да транспарту, то ў рэгіёне актыўна асвойваюцца веласіпедныя і байдарачныя маршруты. А нядаўна на Расоншчыне з’явіўся «Конны фальварак». Пакуль тут толькі чатыры кані. Гэта лета яны з гаспадарамі правядуць у Забор’і, а потым, па праграмме асваення хутароў, паселяцца ў вёсцы Шарстова. Там коней будуць разводзіць, каб амаль пры кожнай сядзібе раёна быў «паштовы двор», – так ад фальварка да фальварка можна будзе падарожнічаць «на перакладных» круглы год.
Таксама ў межах «Заборскага фэсту» ў Межна адкрылі Дом-музей партызанскага руху, а ў самім Забор,і – Цэнтр экалагічнага выхавання ў памяшканні былой саўгаснай гасцініцы. Ён пакуль яшчэ не абсталяваны, але ў будучым стане своеасаблівым інфармацыйным пунктам па турыстычным сервісе рэгіёна, куды падарожнікі змогуць звярнуцца, каб распланаваць свой адпачынак і выбраць маршрут.
Словам, перспектыў і планаў – мноства. Расонскія пачынальнікі, іх паслядоўнікі ў новай справе вучацца весці бізнес, каб ён сапраўды ўзняў рэгіён на новую прыступку развіцця. Першы яго вынік хаця б у тым, што круглы год цяпер на нешматлюднай Расоншчыне бывае шмат гасцей. А вёска Забор’е, якая пасля скасавання саўгаса і сельсавета магла трапіць у спіс неперспектыўных, наадварот, развіваецца, ці трымаецца, як кажуць мясцовыя жыхары.

Кацярына Князева, фота “НС”.



18.06.2009

Комментарии (0)

 

Просмотров: 1326

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Вернуться к выбору материалов рубрики: ФЕСТЫВАЛЬ




Другие новости данной темы:

 

СУСТРЭЧЫ Ў ЗАБОР’I СУСТРЭЧЫ Ў ЗАБОР’I
У мінулую суботу ў вёсцы Забор’е Расонскага раёна адбыўся традыцыйны фестываль сельскага турызму. Сярод размаітых «гасцінных двароў» з песнямі-танцамі, беларускімі народнымі прысмакамі, ткацкімі, рамеснымі ды іншымі вырабамі размясціўся і перас ... Читать

ГАСЦIННАЯ РАСОНШЧЫНА ЗАПРАШАЕ ГАСЦIННАЯ РАСОНШЧЫНА ЗАПРАШАЕ
Вось такая бачная здалёк карта-схема размяшчэння турыстычных аб’ектаў Расонскага раёна з’явілася нядаўна на яго граніцы з Полаччынай, на шашы перад вёскай Рудня. Кожны аўтамабіліст, што кіруецца ў азёрны край, можа спыніцца і ўважліва разгле ... Читать

Месца сустрэчы — Забор’е
Сёлета ў шосты раз Расоншчына сустракала гасцей фестывалю сельскага турызму «Заборскі фэст».І новымі фарбамі ён заззяў дзякуючы дзвюм адметнасцям. Па-першае, непасрэдна выставе-кірмашу турыстычных паслуг папярэднічаў новы для нашай краіны ... Читать

ВАБЯЦЬ РАСОНСКIЯ АЗЁРЫ
Турыстычны сезон на Расоншчыне ў разгары. Найбольшай папулярнасцю карыстаецца адпачынак на азёрах у заказніках. Паводле рашэння райвыканкама, тут арганізаваны зоны адпачынку, дзе прыезджыя турысты з усёй вобласці, а таксама Мінска, Масквы, Санкт-Пеця ... Читать

Комментарии

 

К данной статье комментариев пока нету...

 




Добавить свой комментарий

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Включите эту картинку для отображения кода безопасности
Введите код: