Основные рубрики


Криминал и происшествия

16.11.2011

Балаяж Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Ламинирование ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Депиляция Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Маникюр Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Барбершоп Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Наращивание ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

В Друе сгорел бар Браславского райпо

Сегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...


14.11.2011

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходные

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...


11.11.2011

Витебчанку поймали с 2,4 г героина

Витебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...


11.11.2011

В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничество

В Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...


9.11.2011

История большого обмана

Светлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...


9.11.2011

Кровавое застолье

Витеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...


 

Наша официальная группа

Тематические страницы

Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

Верите ли вы в приметы?

да, и не раз находил(а) этому подтверждение в жизни
нет, и никому делать это не советую
верю только в себя, свои силы и интуицию

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Инциденты в небе и безопасность полетов: слово экспертам

20 ноября 2011 13:05 Последнее время новостные ресурсы пестрят ...

Неделя TUT. Студенты и профсоюзы не сошлись во мнениях

20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...

Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль

19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...

В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда

19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...

9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"

19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...

Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд

18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

Информация о подписке

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

БЕЛАЯ ФАТА ЦI ВЯНОК З ЖЫВЫХ КВЕТАК?


alt

Мара ператварыць вяселле ў незабыўны, самы яскравы дзень свайго жыцця прымушае маладажонаў ісці на шматлікія вынаходніцтвы. Гэта дае падставу паразважаць, ці існуюць правілы вясельнага абраду, якія нельга абысці? Як зрабіць вяселле выключным? І для каго яго ў рэшце рэшт ладзіць: для сябе ці сваякоў?
Віцебск слушна называюць горадам нявест. Таму і вяселляў тут ладзіцца шмат. Існуе столькі інтэрпрэтацый абраду, што з цяжкасцю можна вызначыць, якую з іх лічыць традыцыйнай. Большасць маладых пар прытрымліваецца раскладу, замацаванага гадамі і невядома кім вызначанага: рэгістрацыя шлюбу, ускладанне кветак на плошчы Перамогі, падарожжа па сямі мастах, фотаздымак каля помніка Пушкіну, пасля чаго застолле пад кіраўніцтвам нястомнага тамады ў адным з рэстаранаў горада, аздобленым паветранымі шарамі.
Аднак, гэтай традыцыі прытрымліваюцца не ўсе. Кацярына нарадзілася і вырасла ў Віцебску. Валодаючы польскай мовай, паступіла ў Познаньскі універсітэт, дзе і сустрэла свайго будучага мужа. Захапленне абодвух гісторыяй вызначыла стыль вяселля. Яно было гістарычным. Усе госці былі запрошаныя на фестываль эксперыментальнай археалогіі, якімі славіцца Польшча. Маладыя, прыбраныя ў гістарычныя строі, пасля абраду заручын вянчаліся ў касцёле. Святочная вячэра адбывалася ў палацы з жывой музыкай. «Яны скарысталі магчымасць патрапіць у казку, хаця б адзін дзень пабыць князем і князёўнай», – кажа бацька нявесты. Назаўтра ў познаньскай прэсе з’явіліся публікацыі пра незвычайнае вяселле.
У Польшчы іншыя магчымасці, скажаце вы? Мае знаёмыя Сяргей і Алена прытрымліваюцца іншай думкі. «Галоўнае жаданне, а не месца», – перакананыя яны. Маладыя пазнаёміліся ў гістарычным клубе «Варгенторн», што працуе ў «ЦК «Віцебск», дзе Алена займаецца шатландскімі танцамі, а Сяргей рамяством. Сваё жаданне наладзіць гістарычнае вяселле ў Віцебску яны выканалі. Пасля вывучэння вясельных абрадаў і арганізацыйных момантаў атрымалася нешта славянска-скандынаўскае. Алена ўсё ж аддавала перавагу традыцыйным абрадам Полаччыны і Віцебшчыны. Безумоўна, цалкам ад рэчаіснасці адысці не ўдалося, таму спачатку маладыя накіраваліся ў загс, дзе ў гістарычных строях пасля ўрачыстасцей танчылі шатландскі вальс. І пярсцёнкамі Алена і Сяргей абменьваліся незвычайнымі: ручная праца, рэканструкцыя па дадзеных археалагічных раскопак у Расіі. «Так прыемна ўсведамляць, – кажа Алена, – што больш такіх пярсцёнкаў ні ў кога няма».
У парку Фрунзе ў той дзень адбыўся незвычайны абрад пераўтварэння нявесты ў жонку, калі вянок з жывых кветак на яе галаве замянілі хусткай, а рукі маладых звязалі даматканым ручніком, каб усё жыццё трымаліся адно аднаго. Па традыцыі ім не дазвалялася піць і есці ўсё вяселле. Аднак, як прызналася мне сямейная пара, гэтым пастулатам яны вымушаныя былі паступіцца. «Быў нейкі кураж у тым, што ў Віцебску такое вяселле было першым і непаўторным», – прызнаецца Алена. Гэта менавіта той выпадак, калі вяселле ладзіцца не для сваякоў, бо сярод іх былі і такія, хто з цяжкасцю мог ацаніць старанні маладых, а больш для сябе і для аднадумцаў. «Мы хацелі ўзгадваць гэты дзень з радасцю як Наша свята», – усміхаюцца муж і жонка.
Аднак на такіх вяселлях немагчыма пазбегнуць момантаў пэўнай нязручнасці, бо забяспечыць усіх гасцей гістарычнымі строямі – справа нялёгкая. Кася і Валік, надумаўшы святкаваць вяселле таксама ў гістарычным стылі, вымушаны былі звярнуцца ў тэатр і на вечар узяць на пракат гістарычныя касцюмы... 
Апісаныя мною выпадкі з’яўляюцца, безумоўна, выключэннямі з агульнапрынятых правілаў. Аднак той факт, што ў вяселлях з’яўляецца ўсё больш індывідуальнасці, аспрэчыць даволі цяжка. Хтосьці спрабуе змяніць колер сукенкі – замест традыцыйна белай апрануць блакітную альбо светла-карычневую. Мінулі тыя часы, калі выбар вясельных строяў быў абмежаваны. Хтосьці эксперыментуе з вясельным экіпажам. Напрыклад, бярэ на пракат «тройку» чорных джыпаў, якія ўтвараюць незвычайны картэж.  А хтосьці складае меню са страў японскай кухні. Лад жыцця маладых шмат у чым уплывае і на святкаванне вяселля. Мне даводзілася назіраць і вяселле байкераў, якія ў гонар маладых арганізавалі сапраўдны парад байкаў. І вяселле панкаў, прычым замест фаты на галаве нявесты быў зроблены рознакаляровы іракез. І вяселле таксіста, картэж якога складаўся з гарадскіх таксі.
Зрабіць вяселле і для сябе, і для сваякоў, не адыходзячы ад прынятых норм і адначасова ладзячы яго з вытанчаным густам, было задумкай Філіпа і Алесі. Пасля рэгістрацыі шлюбу яны разам з гасцямі наведалі сядзібу Рэпіна ў Здраўнёве, пасля чаго накіраваліся ў кавярню «Задзвінне», дзе ўсіх чакала святочная вячэра. Саксафаніст, добрая музыка, прыемны тамада пакінулі аб вяселлі цёплыя ўспаміны. Маладыя паклапаціліся, каб гасцям у гэты вечар было ўтульна. Адным з такіх клопатаў стала адмена грашовых конкурсаў, чым вяселле нагадвала заходні варыянт. У Еўропе лічыцца, што зробленага табою падарунка дастаткова, каб больш не думаць пра грошы.
І ўсё ж гэта асобныя выпадкі. Стэрэатыпныя традыцыі трывала аселі ў светапоглядзе беларусаў. Вяселле, думае большасць, мусіць быць вялікім, шумным, багатым. Выключэнняў можа стаць болей толькі з гадамі. Яшчэ важна, каб вяселле не стала адзіным шчаслівым днём у сямейным жыцці маладых.

Яна Шыдлоўская.



12.09.2009

Комментарии (0)

 

Просмотров: 1340

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)




 


Вернуться к выбору материалов рубрики: Погляд




Другие новости данной темы:

 

ВЯСЕЛЛЕ Ў БЕЛАРУСКІМ СТЫЛІ
Віцябляне Аляксей і Ксенія Званковы сустракаліся шэсць гадоў, перш чым рашыліся на такі сур’ёзны крок, як шлюб. А дзеля большай надзейнасці сямейнага саюза замовілі народны абрад. У музеі-сядзібе І. Рэпіна «Здраўнёва» яго справілі для ... Читать

Адпачыць ад тлуму гарадскога
Вольга Маханенка – інструктар-метадыст па турызму фізкультурна аздараўленчага цэнтра аддзела спорту і турызму Лепельскага райвыканкама. У раёне яе ведаюць і як пераможцу аднаго з першых конкурсаў на лепшую аграэкасядзібу, якія праводзіць аблвыканка ... Читать

Сельская сядзіба — чым не курорт?
Сезон адпачынку ў самым разгары. За спякотным сонцам і воднымі працэдурамі зусім не абавязкова ехаць у Турцыю і Егіпет – пад бокам свае курорты. Ці карыстаюцца сёння папулярнасцю аграэкасядзібы вобласці, што яны могуць прапанаваць турыстам і хто в ... Читать

Дзяды
Восеньскія Дзяды ў старажытнасці прыходзіліся на трэцюю субботу пасля Пакроваў (14 кастрычніка). Сучасная народная традыцыя – адзначаць гэты дзень у адну з субот з 1 па 11 лістапада. Дзяржаўны Дзень памяці – 2 лістапада. У цэнтры абраду &nda ... Читать

Комментарии

 

К данной статье комментариев пока нету...

 




Добавить свой комментарий

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Включите эту картинку для отображения кода безопасности
Введите код: