Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Январь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў


Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў

 

Сядзіба Цюндзявіцкіх.

 

Вёска Галошава не самая вялікая на Талачыншчыне, але тут дастаткова цікавых экскурсійных аб’ектаў.

Па першае, гэта рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Цюндзявіцкіх, якіх у народзе называюць Дзен-дзявіцкімі. Яшчэ нядаўна ў панскім доме размяшчалася школа, а падчас Вялікай Айчыннай вайны – нямецкі гарнізон, які два разы атакавалі партызаны.

 

Дом Цюндзявіцкія пабудавалі ў 1914 годзе, калі пачалася Першая сусветная вайна. А хутка наступілі вірлівыя падзеі 1917-га, так што толкам гаспадары маёнтка і не пажылі ў новай сядзібе. Дарэчы, ацяпляўся дом з дапамогай адной печы праз дымаходы, што былі праведзены ў сценах. А потым, «пры школе», сістэма абагрэву сапсавалася і замест яе ўстанавілі некалькі грубак.

 

Побач з домам былі ўзведзены гаспадарчыя пабудовы і жыллё для прыслугі, дзе пазней знаходзілася калгасная кантора, клуб і бібліятэка. Кажуць, пан быў добры і меў адукацыю інжынера. Абсталяваў завод, на якім выраблялі цэглу для ўсіх пабудоў.

 

Ад сядзібы да возера вядзе алея, у якой захаваліся даволі рэдкія для Беларусі дрэвы – дзве лістоўніцы Сукачова і чатыры чорныя таполі. Яшчэ нядаўна у гэтым вадаёме гаспадарылі толькі карасі. Але гадоў дзесяць назад з’явіліся шчупакі і акуні. Мала таго, што яны не даюць драмаць прамудрым карасям, але і зрабілі возера прывабным для рыбакоў.

 

Здавён на беразе стаялі два каменныя крыжы крывічаў – большы і меншы. Аб іх паходжанні існуе такая легенда.

 

Калісьці на месцы возера была вёска. І вось аднойчы сюды прыйшоў старац (жабрак). Прасіўся ва ўсе хаты, каб пусцілі пераначаваць, але яму адмаўлялі. Толькі на ўскрайку вёскі гаспадыня старэнькай хаты пусціла старца на начлег. Раніцай ён вырашыў пакараць жыхароў вёскі за сквапнасць і сказаў жанчыне: «Забірай дзіцёнка і хадзі за мной. Але, калі пачуеш плач і лямант, не абарочвайся». Выйшлі за ваколіцу, і тут пачуліся галашэнне і енк – вёска падтоплівалася. Жанчына не вытрымала, нахілілася, быццам падвязаць лапаць, зірнула назад і ператварылася ў камень, як і яе дзіця. Па словах старажылаў, маленькі каменны крыж быў пакладзены ў фундамент панскага дома.
У народзе гэты старажытны каменны помнік называюць «Баба». У 1996 годзе пры дапамозе Коханаўскага экскаватарнага завода мясцовыя энтузіясты зрабілі пад крыж пастамент.

 

Паводле «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», на тэрыторыі нашай краіны захавалася каля 200 каменных крыжоў. Іх ставілі на скрыжаваннях дарог, на ускрайках вёсак (для абароны ад эпідэмій і заваёўнікаў), на межах зямель, у гонар памятных падзей, на могілках. Апроч Галошава, на Віцебшчыне падобныя крыжы захаваліся каля вёсак Сокарава Бешанковіцкага, Вітунічы Докшыцкага, Пліса і Бабруйшчына Глыбоцкага, Дрысвяты Браслаўскага раёнаў і іншых месцах.

 

Каля вясковых могілак ёсць некалькі старажытных курганоў, якія яшчэ ў Беларусі людзі называюць так: капцы, французскія або шведскія магілы, валатоўкі, сопкі. У Галошаве гэта «французскія магілы». Але насамрэч курганы і курганныя могільнікі на тэрыторыі нашай краіны належаць усходне-славянскім плямёнам, славяна-балцкаму насельніцтву, балтам, а найбольш старажытныя – плямёнам сярэднедняпроўскай культуры.

 

Некалькі гадоў прайшло, як зачынена школа ў Галошаве, панскі дом стаіць без гаспадара. Хоць і гавораць, што «бывалашняя» цэгла па трываласці няроўня цяперашняй, але без акон і дзвярэй дом не зможа доўга супрацьстаяць прыродным працэсам.

 

Можа, мясцовым уладам варта пашукаць інвестара, які б вярнуў да жыцця будынак. Тым больш, што ў Беларусі, як і на Віцебшчыне, ёсць станоўчыя прыклады продажу былых панскіх сядзіб для абсталявання іх пад гасцініцы і аб’екты аграэкатурызму.

 

А ў Галошаве і ваколіцах цікаўнаму чалавеку сумна не будзе.

 

Сяргей Кавалеўскі, «НС». Фота Антона Сцепанішчава, «НС».



31.01.2012

 

Новость посмотрели: 6113

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 5)










 


Данная новость взята из рубрики: СПАДЧЫНА




Похожие новости по теме :

 

ПОВЯЗЬ ЧАСУ НА КУРГАННЫМ УЗВЫШШЫ

ПОВЯЗЬ ЧАСУ НА КУРГАННЫМ УЗВЫШШЫ


Шмат гадоў праязджаю праз Ходцы Сенненскага раёна на радзіму бацькоў і не ведаў, што літаральна ў некалькіх дзесятках метраў ад дарогі знаходзіцца цікавы і па свойму ўнікальны археалагічны аб&rsq ... Читать полностью...

Крыж ля дарогі і камень з падковай. З нізкі тапанімічных абразкоў пра Віце ...


Крыжы нашымі продкамі ўспрымаліся як сімвалы веры і выратавання. Прашчуры ставілі іх, акрамя могілак, у многіх месцах – пры дарогах, на іх скрыжаваннях, ля водных перавозаў, крыніц, што бруілі ... Читать полностью...

Таямніцы камянёў


Часам зямля адкрывае таямніцы нашай гісторыі, якія доўга захоўвала і аберагала. Некалькі гадоў назад каля вёскі Малыя Таронкавічы Лепельскага раёна энтузіясты-краязнаўцы паднялі з-пад зямлі 12 каме ... Читать полностью...

Вандруем па храмавым коле Браслаўшчыны


Шматлікія паездкі на Браслаўшчыну зрабілі гэты край мілым майму сэрцу. Менавіта там нараджаюцца радкі: «Бог малюе абразы ў небе браслаўскіх азёр», цудоўна адпачываецца, гэта найлепшае месц ... Читать полностью...

ТОЕ, ЧЫМ МЫ ПАВIННЫ ГАНАРЫЦЦА, ПАКУЛЬ ЗНАХОДЗIЦЦА Ў ЗАПУСЦЕННI

ТОЕ, ЧЫМ МЫ ПАВIННЫ ГАНАРЫЦЦА, ПАКУЛЬ ЗНАХОДЗIЦЦА Ў ЗАПУСЦЕННI


Сучасны выгляд маёнтка. Фота Аляксея Карайчанцава. На пачатку ХХ стагоддзя мястэчка Опса, што знаходзіцца ў 18 км на паўднёвы захад ад Браслава, выглядала інакш. На трохкутнай плошчы, так званым р ... Читать полностью...

ЗАСЦЕНАК — У ПЛIГАЎКI, СВЯДУ — У СЛАБАДУ


Усхваляваў артыкул на тапанімічную тэматыку «Па слядах валочнай памеры» Анатоля Бруцкага, змешчаны ў «Народным слове» за 11 лістапада. У ім трапна тра ... Читать полностью...

Маўклівыя сведкі стагоддзяў


За апошнія месяцы ў Сенненскім раёне знойдзена некалькі каменных артэфактаў, якія сведчаць пра малавядомыя старонкі гісторыі краю. У самім горадзе пры пракладцы газаправода знойдзены гранітныя крыж і ... Читать полностью...

Зямля шляхціца Завальні


Расонскі раён з’яўляецца застрэльшчыкам аграэкатурызму ў нашай краіне і сваіх перадавых пазіцый не страчвае. Але не толькі аматары арганізаванага адпачынку сюды прыязджаюць. Ёсць групы экстрэма ... Читать полностью...

«Зарабіў, як Заблоцкі на мыле»


Падчас Лівонскай вайны ў 1563 годзе на адной з лукавін ракі на поўначы сучаснай вёскі Казьяны па загадзе Івана Грознага была пабудавана парубежная крэпасць. Памеры фартэцыі – каля 1 гектара &nda ... Читать полностью...