Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Июль 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Дубровенскі транзіт: падарожжа па радзіме сцэнарыста “Белых Рос”


Дубровенскі транзіт: падарожжа па радзіме сцэнарыста “Белых Рос”

 

Дуб-волат

 

Дуброўна

 

Беларускі горад на Дняпры вядомы з пачатку ХVІ ст. У розныя часы належыў Глябовічам, Сапегам, Аляксандру Меньшыкаву, Рыгору Пацёмкіну, Любамірскім. Да XVІІІ ст. тут існаваў замак.

 

У 1782 годзе Дуброўна купіў у Сапегаў фаварыт Кацярыны ІІ Р. Пацёмкін і заснаваў першую ў Расіі гадзіннікавую мануфактуру. Кіраваў вытворчасцю Пётр Нордштэйн, швед па паходжанні. Ён навучыў 33 падлеткаў-прыгонных справе і наладзіў выпуск гадзіннікаў шырокай наменклатуры – ад ручных да баявых. Пасля смерці Пацёмкіна мануфактуру выкупіла Кацярына ІІ і перавезла вытворчасць разам з майстрамі спачатку ў Маскву, затым у падмаскоўную вёску Купаўна. А Дубровенскім графствам да самай рэвалюцыі сталі валодаць Любамірскія. З гэтым родам звязана самая вядомая дубровенская легенда, аб якой цяпер нагадвае жылы корпус манастыра бернардынцаў.

 

У Ксаверыя Любамірскага была дачка Клемянціна. Прыгожая, але свавольная асоба адмаўляла ўсім жаніхам. І вось аднойчы, калі бацька паехаў у Санкт-Пецярбург, яна наладзіла ў палацы баль. На тагачасную маладзёжную «тусоўку» прыйшоў і небагаты пан Пётр Кроер, у якога дзяўчына закахалася па самыя вушы. Ведаючы, што бацька не дасць дазволу на шлюб з «галадранцам», Клемянціна згадзілася на тайнае вянчанне і ўцёкі. Наступным вечарам Пётр у манаскай рызе і ў суправаджэнні двух манахаў прыйшоў у палац. Пасля цырымоніі вянчання Клемянціна паклікала аканома і загадала прынесці ўсе наяўныя грошы. Раніцай слугі адправілі ў сталіцу ганца, каб той паведаміў гаспадару пра легкадумны ўчынак дачкі. Калі Ксаверый Любамірскі вярнуўся, у тую ж ноч раптам загарэўся драўляны манастыр. Імператар Павел І загадаў правесці следства, але наўмыснага падпалу яно не ўстанавіла. У дакладзе цару следчыя напісалі, што пажар адбыўся ў выніку неасцярожнага абыходжання манахаў з агнём. Так гэта ці не, але напрыканцы жыцця Ксаверый выдаткаваў грошы на пабудову жылога корпуса манастыра з цэглы. Магчыма, сумленне замучыла.

 

Станіславова

 

Раней тут быў фальварак з назвай Станіслава Слепцы, валодалі якім таксама Любамірскія. У 1863 годзе гаспадары разам з паплечнікамі рыхтаваліся далучыцца да паўстанцаў Кастуся Каліноўскага і выступіць супраць царскіх уладаў Горак.

 

У Станіславове захаваўся бровар, некалькі гаспадарчых пабудоў і парк Любамірскіх.

 

Ляды

 

Сярод віцебскіх ветэранаў міліцыі ходзіць байка пра тутэйшага пасляваеннага ўчастковага інспектара як аўтара самага кароткага і нават паэтычнага рапарту пра ўчыненае злачынства. Аднойчы ў суседняй вёсцы злодзеі ўкралі карову, на яе пошук адправіўся міліцыянер. Рагулю, як і «павадыроў», знайсці не ўдалося. У сваёй справаздачы начальніку райаддзела ўчастковы зафіксаваў гэты факт вельмі проста: «Да дзярэўні Ляды былі сляды, а пасля Лядоў не было слядоў».

 

Назва вёскі паходзіць ад слова «ляда» – месца высечкі і выпальвання лесу пад патрэбы земляробства. Дарэчы, на падобных дзялянках асаблівага парадку не было – паваленыя дрэвы, сучча, карэнні, пянькі ляжалі ўперамежку. Таму нарадзіўся выраз «у хаце – ляда», так старыя людзі і цяпер часам ацэньваюць беспарадак у доме.
Ляды – самы ўсходні буйны населены пункт Віцебшчыны. Вёска знаходзіцца на «старой Смаленскай дарозе», пра якую мы ведаем з гісторыі Айчыннай вайны 1812 года. Менавіта па гэтай дарозе ішоў на Маскву і вяртаўся назад Напалеон. Прычым шлях дадому быў цярністы. Біёграф імператара Арман Каленкур згадвае, як пад Лядамі армія, якая адступала, спускалася з гары. Абледзянелы адхон так адпаліравалі тысячы цел, што ён ператварыўся ў коўзанку, і імператару нароўні з салдатамі давялося з’ехаць уніз «на ўласным азадку». У 1912 годзе каля вёскі на ўсходнім беразе ракі Мярэя ў гонар юбілею разгрому французаў быў устаноўлены абеліск. На ім выбіты надпіс: «У 1812 годзе войскі імператара французаў перайшлі тут граніцу старой Расіі (пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Усходняя Беларусь адышла да Расійскай імперыі – С. К.) 2 жніўня, наступаючы пераможна на Маскву, 6 лістапада, адступаючы пасля цяжкога паражэння».

 

Напалеон быў не першай яснавяльможнай асобай, што начавала ў Лядах. З 31 мая на 1 чэрвеня 1780 года, едучы з Магілёва ў Смаленск, тут спынілася расійская імператрыца Кацярына ІІ. Разам з ёй быў калега з Аўстрыі – імператар Іосіф.

 

Расасна

 

Як вядома, 16 ліпеня (28 па новым стылі) 1812 года Напалеон прыбыў у Віцебск і спыніўся ў палацы губернатара. Тут ён прыняў рашэнне прыпыніць сёлетні паход на Маскву і перазімаваць, каб даць адпачыць войску. Штораніцы імператар прымаў парад гвардыі на плошчы перад палацам, а вечарам рабіў конныя прагулкі па ваколіцах горада. Праз два тыдні дзейная натура Напалеона не вытрымала такога размеранага правінцыйнага жыцця, і ён загадаў рухацца на Смаленск. У мэтах канспірацыі выехалі з Віцебска прыцемкамі (12 жніўня ў 11 гадзін вечара), а ўжо раніцай наступнага дня Напалеон стаяў на беразе Дняпра ў мястэчку Расасна. З разабраных хат французы наладзілі чатыры пераправы праз Днепр і адну цераз раку Расасенку. Такім чынам Напалеон паскорыў час сваёй гібелі.

 

Левы прыток Дняпра Расасенка – самая трывожная рака на Віцебшчыне. Калі астатнія даволі доўга рэагуюць на дождж, то Расасенка ўжо праз гадзіну значна паскарае плынь. А ўсё таму, што вадазбор тут узгорысты.

 

Рыленкі

 

Падчас Вялікай Айчыннай вайны восенню 1943 года савецкія войскі пачалі вызваляць Дубровеншчыну, але наступленне захлынулася. Фашысты стварылі на гэтай зямлі глыбока эшаланаваную абарону са шматлікімі дотамі і дзотамі. Дарэчы, умацаванні рабілі не толькі з бетону і бярвення, але і з жалеза. Вялікія металічныя «будкі» закопвалі ў зямлю. Дакументы абласнога архіва сведчаць, што і ў 1950-я гэтыя канструкцыі не маглі прыбраць з палеткаў.

 

Усю зіму і вясну 1944 года вяліся жорсткія пазіцыйныя баі. Тут загінулі дзясяткі тысяч чалавек. У 1973 годзе каля вёскі Рыленкі на дывізійных могілках, дзе пахавана 10 тысяч савецкіх салдат (па іншых дадзеных – каля 35 тыс.), быў узведзены мемарыяльны комплекс. Асноўная кампазіцыя складаецца з 164 пліт з імёнамі пахаваных. Таксама ўстаноўлены чатыры стэлы, што сімвалізуюць здзейсненыя ў гэтых мясцінах подзвігі, у тым ліку і Героем Савецкага Саюза Юрыем Смірновым, якога фашысты распялі на сцяне бліндажа.

 

Асінторф

 

Гэты населены пункт узнік на месцы ўрочышча Востраў, альбо Востраў Юр’еў, названага ў гонар беглага селяніна Юркі, які разам з сынамі хаваўся сярод непралазных балот у апошняй чвэрці XVIII ст. Дакладна невядома, па якой прычыне ён тут атабарыўся. Але Юрку з сынамі усё ж злавілі, абвінавацілі ў супраціўленні ўладам і саслалі ў Сібір.

 

У 1918 годзе на балотах распачалася здабыча торфу для патрэб Аршанскай чыгункі і Дубровенскай тэкстыльнай фабрыкі. У 1930 годзе адбыўся пуск БелДРЭС. Гэта была першая электрастанцыя, пабудаваная ў Беларусі пры савецкай уладзе. На здабычы торфу ў сезон працавала больш за 10 тыс. чалавек, яны жылі ў спецыяльных барачных пасёлках і навакольных вёсках. У свой час па мясцовых балотах было пракладзена 50 км вузкакалейкі.

 

У вайну ў Асінторфе дзейнічала падпольная камсамольская група на чале са Станіславам Шмуглеўскім. У 1966 годзе на аўтамагістралі Мінск – Масква ў гонар змагароў устаноўлены манумент.

 

Вежкі

 

У старажытныя часы нашы продкі сяліліся на высокіх месцах, бо так было спакайней: і мядзведзь з ваўкамі раптоўна не завітаюць, і ваяўнічым суседнім плямёнам складаней здзейсніць агрэсіўныя намеры.

 

Адно з такіх гарадзішчаў жалезнага веку знаходзіцца каля вёскі Вежкі. Гара стаіць на правым беразе ракі Расасенкі і мае вышыню 15-18 метраў. Паводле археалагічных раскопак, паселішча было заснавана ў сярэдзіне – другой палове І тыс. да н.э. прадстаўнікамі днепра-дзвінскай культуры. Спачатку яно было абгароджана тынам, пазней насельнікі гарадзішча ўзвялі вал. Археолагі знайшлі тут нажніцы, нажы, наканечнік стралы, дроцік, з жаночых упрыгожванняў – срэбнае і бронзавыя скроневыя кольцы, пярсцёнак з дроту, бурштынавыя каралі, бронзавы бранзалет.

 

Грутаў роў

 

Гэты равок глыбінёй каля 16 метраў знаходзіцца ў Кірэеўскім (альбо Барадзінскім) гаі за 7 км на поўнач ад Дуброўна на правым беразе Дняпра. У ім бруіцца крыніца, пра гаючую ваду якой вядома за межамі Дубровеншчыны, а насельніцтва называе яе святой. Яшчэ ў 1930-х беларускія навукоўцы правялі аналіз вады і раілі пабудаваць тут санаторый. Дарэчы, мясцовыя ўлады зараз шукаюць інвестараў для рэалізацыі праекта па выпуску мінеральнай вады.

 

Яшчэ ў Грутавым рове можна пабачыць камяні. Бакі валуноў нібы аплаўленыя і знешне падобныя на метэарыты. Месцічы сцвярджаюць,  што так і ёсць: камяні прыляцелі да нас з далёкіх планет.

 

Быстрыёўка

 

Галоўнай адметнасцю гэтага населенага пункта з’яўляецца дуб. Вышыня дрэва – 17 м, таўшчыня ў камлі – 7,5 м. Ствол дуба могуць абхапіць 4–5 дарослых.
Дык будзьма такімі ж моцнымі!

 

Сяргей Кавалеўскі, «НС».



9.07.2012

 

Новость посмотрели: 3335

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)










 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

Маўклівы сведка дубровенскай гісторыі


Кожны больш-менш значны населены пункт мае сваю архітэктурную візітоўку. У Дуброўне гэта, несумненна, будынак былога кляштара. Пакуль ён у непрыглядным стане, аднак аднаўленне павінна распачацца ў бл ... Читать полностью...

«Слава ж Воршы ўжо не згорша…»


  Словы, вынесеныя ў загаловак, узяты са старажытнай песні пра Оршу. Аршаншчына здавён была не толькі фарпостам, але і транзітным калідорам Беларусі. Па тэрыторыі раёна праходзяць дзве аўтамабіль ... Читать полностью...

Паданні далёкай вайны Тапанімічны абразок: рэха 1812 года


Якаў Пятровіч Кульнеў быў мужным воінам, таленавітым генералам, які аддаў ўсё  жыццё суровай вайсковай службе. У ліпені 1812 года пад Друяй, камандуючы ар’ергардам з трох кавалерыйскіх п ... Читать полностью...

Крыніцы — гаючыя слёзы зямлі


Калі лік рэк на Віцебшчыне ідзе на сотні, азёр – на тысячы, то крыніц – на дзясяткі тысяч. А можа, і мільёны, бо немагчыма пералічыць усе вытокі, што бруяцца пад паверхнямі тых жа рэк і аз ... Читать полностью...

Паміж Дняпром і Аршыцай


 Упершыню ў пісьмовых крыніцах Орша згадваецца пад 1067 годам, як і Мінск. Звязала гэтыя гарады ў летапісе бітва на рацэ Няміга, дзе полацкі князь Усяслаў Чарадзей супрацьстаяў тром сваім стрые ... Читать полностью...

«Зарабіў, як Заблоцкі на мыле»


Падчас Лівонскай вайны ў 1563 годзе на адной з лукавін ракі на поўначы сучаснай вёскі Казьяны па загадзе Івана Грознага была пабудавана парубежная крэпасць. Памеры фартэцыі – каля 1 гектара &nda ... Читать полностью...

Таямніцы бачэйкаўскіх скарбаў


Бешанковіцкі раён – адзін з самых невялікіх на Віцебшчыне, але з гістарычнага пункту гледжання яго адметнасцям могуць пазайздросціць многія. Астроўна Цяперашні аграгарадок з’яўляецца радз ... Читать полностью...

Памяць пра садавода Мароза з Лепельшчыны


Калі ехаць па дарозе Віцебск – Мінск, паміж Бешанковічамі і Лепелем леваруч стаіць указальнік паварота на вёску Фатынь. Гэтае месца вядомае тым, што ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. тут шч ... Читать полностью...

«У суботу Янка ехаў ля ракі…»


Талачынскі раён можна назваць своеасаблівым «шаўковым шляхам» Віцебшчыны. Спрадвек тут праходзіла бойкая дарога, што звязвала ўсход і захад Еўропы. Але па ёй праязджалі не толькі гандляры ... Читать полностью...