Основные рубрики





Интересное видео

Витебск Vitebsk Showreel

Витебск Vitebsk Showreel

Фотовыставка - Витебск ОБИТЕЛЬ КРАСОК

Смотреть видео...

 

 

 

Все видео...

 

 

31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Январь 2013    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Глыбоцкая вышыня


Глыбоцкая вышыня

 

Касцёл Святой Троіцы.

 

Дастаткова назваць некалькі імёнаў, каб зразумець значэнне глыбоцкай зямлі не толькі для Беларусі. Лёс звязаў з гэтым краем стваральніка нацыянальнага тэатра Ігната Буйніцкага, палітычных дзеячаў Вацлава Ластоўскага і Клаўдзія Дуж-Душэўскага, мастака Язэпа Драздовіча, музу Я. Купалы і першую выканаўцу галоўнай ролі ў яго п’есе «Паўлінка» Паўліну Мядзёлку, польскага пісьменніка і аўтара рамана «Знахар» Тадэвуша Даленгу-Мастовіча, савецкага авіяканструктара Паўла Сухога, адраджэнца іўрыта Лазара Перальмана (Эліязера Бен-Іягуды). Падчас Дня беларускага пісьменства, што летась праходзіў у Глыбокім, большасць з іх былі ўвекавечаны бюстамі ў Скверы славутых землякоў і мемарыяльнымі дошкамі. А першым уганаравалі колішняга гаспадара мястэчка Іосіфа Корсака, які заклаў падмурак для сучаснага выгляду горада, прафінансаваўшы будаўніцтва некалькіх храмаў.

 

Глыбокае

 

Адзін з самых прыгожых гарадоў Віцебшчыны пачынае сваю гісторыю з 1414 года, калі ўпершыню згадваецца ў метрыцы ВКЛ як уласнасць Зяновічаў. Потым былі Корсакі, Радзівілы, Вітгенштэйны. У свой час Глыбокае размяшчалася на мяжы двух ваяводстваў (Віленскага і Полацкага) і было падзелена напалам. Адным з самых хадавых тавараў на кірмашах былі коні мясцовай гадоўлі.

 

Архітэктурнымі дамінантамі Глыбокага з’яўляюцца два саборы, пабудаваныя ў XVII-XVIII стст. Троіцкі касцёл «маладзейшы», а вось яго сусед пры манастыры кармелітаў быў узведзены амаль на стагоддзе раней. У пачатку ХІХ ст. пры ім дзейнічалі школа, бібліятэка, шпіталь, аптэка. Дарэчы, многія любяць згушчанае малако Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната. Дык, кажуць, традыцыі вытворчасці заклалі менавіта кармеліты. У 1862 годзе царскія ўлады зачынілі манастыр, а храм крыху пазней перарабілі у царкву Раства Багародзіцы.

 

На вуліцах Глыбокага засталося шмат жылых і гаспадарчых пабудоў, некаторыя з іх канца XVIII ст.

 

На старых могілках «Капцёўка» ёсць вялікая калона, устаноўленая ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года, а таксама пахаванне Ф. Мюнхгаўзена, датаванае 1878 годам. Ці быў ён нашчадкам вясёлага барона-прыдумшчыка, застаецца загадкай. Чаму б і не? Бо вядома, што Карл Фрыдрых Іеранім барон фон Мюнхгаўзен у 1737-1752 гадах служыў у расійскім войску, а ў 1744-м камандаваў ганаровай вартай пры сустрэчы ў Рызе нявесты цэсарэвіча Пятра ІІІ прынцэсы Сафіі-Фрыдэрыкі Ангальт-Цэрбсцкай, будучай імператрыцы Кацярыны ІІ. Для спрытнага барона, які нават выцягваў сябе з балота за валасы, адлегласць ад Рыгі да Глыбокага – не праблема.

 

Пліса

 

У сярэдзіне ХХ ст. Пліса некалькі гадоў мела статус райцэнтра ў складзе Вілейскай і Полацкай абласцей. Знаходзіцца на старажытнай дарозе Полацк – Вільня, якую і цяпер у народзе называюць Альгердаў Шлях. Уздоўж яго было шмат крыжоў: нашы продкі лічылі, што яны абараняюць ад эпідэмій, хвароб, войнаў, нядобрых людзей. Адзін з каменных артэфактаў зараз стаіць пасярэдзіне вёскі. У пісьмовых крыніцах Пліса згадваецца з 1507 года, але археалагічныя раскопкі мясцовых курганоў сведчаць, што людзі на гэтай зямлі жылі больш за 3 тысячагоддзі таму.

 

Да вайны гэта было пераважна яўрэйскае мястэчка. 1 чэрвеня 1942 года фашысты расстралялі большую частку жыхароў Плісы. На ўскрайку вёскі захаваліся старыя яўрэйскія могілкі.

 

У 1887 годзе тут пабудавалі царкву св. Параскевы Пятніцы. У 1960-х храм зачынілі і абсталявалі ў ім клуб – алтар стаў сцэнай, пад якой заставаліся пахаванні святароў і мясцовай знаці. З 1990-х царква зноў перададзена вернікам.

 

Падсвілле

 

Тут захавалася магіла Міхаіла Фалькоўскага (1839-1930 гг.). Гэта быў ці не апошні ўдзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага. Яму лёс наканаваў перажыць уласнае 90-годдзе і памерці ў ІІ Рэчы Паспалітай, за адраджэнне якой змагаўся.

 

Таксама ў Падсвіллі ёсць некалькі дзясяткаў пахаванняў польскіх салдат часоў вайны 1919-1920 гг. і брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, што вызвалялі гарпасёлак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Празарокі

 

У XVII ст. гэтая вёска належыла Полацкаму ўніяцкаму арцыбіскупу Іязафату Кунцэвічу. Ён занадта апантана праводзіў сярод праваслаўнага насельніцтва палітыку сваёй канфесіі, што выклікала незадавальненне. Абурэнне вылілася ў крывавую расправу 12 лістапада 1623 года ў Віцебску, куды біскуп прыехаў з пастырскім візітам, некалькі дзясяткаў праваслаўных вернікаў уварваліся ў архіерэйскі дом і забілі І. Кунцэвіча, цела кінулі ў Дзвіну.

 

У 1861 годзе ў суседнім з Празарокамі фальварку Палевачы у сям’і дробнага шляхціча герба «Лебядзь» нарадзіўся заснавальнік першага прафесійнага беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі. Ён вывучыўся на каморніка (землямера), працаваў па спецыяльнасці ў розных месцах Беларусі. Па вяртанні на малую радзіму з 1905 года рэгулярна праводзіў у Палевачах і Празароках вечарыны танцораў, спевакоў, музыкаў. У 1907-м арганізаваў тут аматарскі тэатр, які праз тры гады стаў прафесійным і атрымаў назву «Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага». Яны гастралявалі па Беларусі, выступалі ў Вільні, Санкт-Пецярбургу, Варшаве. У 1913 годзе калектыў спыніў дзейнасць з-за негатыўных адносін царскіх улад да адраджэння беларускай культуры і матэрыяльных цяжкасцей. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі І. Буйніцкі быў адным з ініцыятараў стварэння Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, з якога паўстаў Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Я. Купалы. Хутка рэжысёра і акцёра прызвалі ў рускае войска на Заходні фронт, дзе 22 верасня 1917 года ён памёр у вёсцы Палачане (Маладзечанскі раён). У 1975 годзе І. Буйніцкага перазахавалі на цэнтральнай плошчы Празарокаў, на магіле ўстаноўлены помнік. У мясцовай школе створаны музей знакамітага земляка.

 

У Празароках ёсць касцёл і царква, абодва храмы ўзведзены амаль адначасова ў пачатку ХХ ст. На крыжы галоўнага франтона касцёла буслы звілі гняздо. А участак зямлі пад царкву адводзіў каморнік Ігнат Буйніцкі, пад яго кіраўніцтвам вялося і будаўніцтва.

 

Івесь

Спрэчкі пра тое, дзе знаходзіцца цэнтр Еўропы пачаліся ў сярэдзіне XVIII ст. і працягваюцца да нашых дзён. А ўсё з-за неакрэсленасці паўднёвых і паўночна-заходніх межаў гэтай часткі свету. З той пары сімвалічныя знакі з’явіліся ў Польшчы, Украіне, Літве, Славакіі, Чэхіі, Венгрыі…

 

У канцы 1990-х беларускія навукоўцы ўстанавілі, што геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіцца на возеры Шо Глыбоцкага раёна. У бліжэйшым ад вадаёма буйным населеным пункце Івесь быў усталяваны адпаведны знак. У 2007 годзе нашы геадэзісты ўдакладнілі разлікі і перанеслі «пуп» часткі свету ў Полацк. Цяпер на Беларусі два месцы, куды прыязджаюць цікаўныя турысты. Дарэчы, не адстаюць ад нас і расіяне, якія на сваёй тэрыторыі маюць таксама два цэнтры Еўропы – у Смаленскай і Калінінградскай абласцях.

 

Мосар

 

Без перабольшвання можна сказаць, што сёння Мосар з’яўляецца самай вядомай вёскай у Беларусі. Сюды прыязджаюць як паломнікі, так і звычайныя турысты, каб паглядзець на квітнеючы куток зямлі. А ўсё дзякуючы святару Ёзасу Бульку, які служыў у тутэйшым касцёле св. Ганны ў 1989-2010 гадах. Разам з добраахвотнымі памочнікамі ксёндз ператварыў частку вёскі ў культурна-дэндралагічны комплекс, дзе растуць экзатычныя расліны, напрыклад, лотасы. Ё. Булька быў прыхільнікам здаровага ладу жыцця, а таму стварыў у Мосары Алею цвярозасці і антыалкагольны музей. Тут таксама ўсталявана 5-метровая скульптура Хрыста і самы вялікі на Беларусі каталіцкі крыж (кажуць, ён бачны за 25 км). Не застаюцца па-за ўвагай і гаючыя мясцовыя крыніцы. У Мосары ёсць філіял Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, сярод экспанатаў – більярдны стол, зроблены больш за два стагоддзі назад.

 

Зябкі

 

У 6 гадзін раніцы 4 чэрвеня 1920 года ў супрацьстаянні з белапалякамі тут прынялі першы бой савецкія танкі. Тры машыны – вялікі «MKV» («Рыкарда») і меншыя «FT-17» («Рэно») – былі захоплены ў дзянікінцаў і накіраваны на прарыў польскага фронту. Танкі рухаліся з хуткасцю 7 км/г: два падбіла артылерыя, а трэці ўсё ж перапоўз варожую лінію абароны.

 

У Зябках захаваўся млын, які быў узведзены ў 1920-х гадах. Комплекс складаецца з 4-павярховага жылога дома, вытворчых памяшканняў, сховішча і кузні. Валодаў ім Рафаіл Ітман. Але дакументы на маёмасць былі аформлены на паляка-асадніка Шатыбалку. Гэтая катэгорыя людзей – былыя вайскоўцы – за заслугі перад польскай дзяржавай атрымлівала зямлю ва Усходніх Крэсах і мела пэўныя льготы па падаткаабкладанні.

 

У Зябках пачынаецца самае глыбокае на Беларусі возера Доўгае. Яно мае максімальную глыбіню 53,7 м, у ніжэйшых пластах жыве рэдкая для нас рыбка сняток (стынка), якая мае даўжыню да 10 см і характэрны пах гурка.

 

Панама(Шэпелева)

З часоў графа Бжастоўскага засталіся рэшткі маста праз маляўнічую раку Мнюта. Пераправа ўражвае магутнымі каменнымі апорамі. У панскім парку буяе дубрава. Нацыяналізаваны ў 1939 годзе млын пасля вайны працаваў і як гідраэлектрастанцыя, забяспечваючы святлом пяць вёсак мясцовага калгаса.

 

Лепляны

 

Тут пахаваны беларускі мастак, этнограф і пісьменнік Язэп Драздовіч (1888-1954 гг). А яшчэ яго лічылі дзіваком і фантазёрам. Значную частку свайго жыцця Я. Драздовіч быў вандроўным мастаком, хадзіў ад вёскі да вёскі былога Дзісенскага павета і зарабляў маляваннем дываноў. На саматканым палатне з’яўляліся, у тым ліку, і касмічныя сюжэты: дзівосныя архітэктурныя збудаванні на Сатурне, Марсе, Месяцы. У апошнія гады мастак жыў па прынцыпе: «Я па свеце хаджу і чужыя куты ўкрашаю…», многія гаспадыні хацелі мець «малярства дзядзькі Язэпа». Аднойчы пасярод дарогі яго ў непрытомным стане знайшлі сяляне і адвезлі ў Падсвільскую бальніцу, дзе ён і памёр. Пахаваны недалёка ад роднага хутара Пунькі.

 

Я. Драздовіч верыў у касмічную будучыню чалавецтва. Але тры гады не дажыў да запуску першага штучнага спадарожніка Зямлі і сем – да палёту Юрыя Гагарына. Ён таксама быў упэўнены, што на далёкіх планетах ёсць жыццё. Але пакуль касмічныя караблі туды не даляцелі.
Пачакаем!

 

Сяргей Кавалеўскі, «НС».



28.01.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 2425

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)










 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

Гісторыя і сучаснасць побач


У 2014 годзе глыбачане будуць адзначаць 600-годдзе населенага пункта. Калісьці ён быў невялікім гандлёвым мястэчкам, а зараз гэта цудоўны горад, цэнтральную плошчу якога ўпрыгожваюць сучасныя паб ... Читать полностью...

Шаркаўшчынскі раён: край млыноў і рамантыкаў


Шаркаўшчынскі раён можна назваць краем млыноў. Але не ветракоў, з якімі змагаўся ўсім вядомы Дон-Кіхот, а капітальных збудаванняў на берагах рэк, што з дапамогай вады круцілі жорны. У свой час з дзяс ... Читать полностью...

Стаіць над Дзвіною калона...


У кожнай краіне ёсць помнікі, падобных якім у свеце няма. Егіпецкія піраміды, рымскі Калізей, Вялікая кітайская сцяна... Да іх імкнуцца мільёны турыстаў. У Беларусі таксама ёсць адметныя помнікі. ... Читать полностью...

З вытокаў Докшыцкай зямлі


Тэрыторыя сучаснага Докшыцкага раёна ў міжваенны перыяд была падзелена прыкладна напалам. Паўночная частка разам з Докшыцамі адносілася да Польшчы, а паўднёвая са «сталіцай» у Бягомлі &n ... Читать полностью...

Рэй Ігната Буйніцкага


10 (22) жніўня – 150 гадоў з дня нараджэння І. Буйніцкага, акцёра і рэжысёра, заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра. Радзіма Ігната Цярэнцьевіча – фальварак Палівачы Празаро ... Читать полностью...

Браслаўскія маякі


Каралі азёр, цэпы лясоў, чароды пагоркаў – так можна ахарактэрызаваць Браслаўшчыну, якая з’яўляецца візітнай карткай Беларускага Паазер’я. Сюды прыязджаюць людзі, каб зачаравацца п ... Читать полностью...

Ушацкія карункі вабяць гасцей


Ушацкі раён па тэрыторыі адзін з самых малых у краіне, але па колькасці прыродных, археалагічных, архітэктурных помнікаў ён ці не самы багаты. Напрыклад, толькі старажытных курганоў тут 1524 – б ... Читать полностью...

Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў


Вёска Галошава не самая вялікая на Талачыншчыне, але тут дастаткова цікавых экскурсійных аб’ектаў. Па першае, гэта рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Цюндзявіцкіх, якіх у народзе называюць Д ... Читать полностью...

Незабыўная Ушаччына


Краязнаўчыя і турыстычныя паездкі па роднай Беларусі з сябрамі я практыкую крыху больш за год. За гэты час мы агледзелі шмат адметных мясцін Віцебшчыны. Адным з апошніх незабыўных прыпынкаў стала ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код