nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Кажуць, назву гэтай вёсцы на Глыбоччыне даў выпадак. Патрапіў сюды чалавек – ці то паляўнічы, ці то дрывасек – і, натыкнуўшыся на адзіны дамок у маляўнічай прыазёрнай глушы, здзі

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Анатомическая подушка для новорожденного
  • Портал о здоровье. О компании.
  • kolakola.ru
  • Аренда коттеджа рыбалка
  • Форум о загородной недвижимости. Цены на гостиницы.
  • litvinovoclub.ru

IВЕСЬ: ЦIШ ДЫ ХАРАСТВО

Кажуць, назву гэтай вёсцы на Глыбоччыне даў выпадак. Патрапіў сюды чалавек – ці то паляўнічы, ці то дрывасек – і, натыкнуўшыся на адзіны дамок у маляўнічай прыазёрнай глушы, здзівіўся: і ўвесь? З цягам часу дарасла Івесь да цэнтра саўгаса, але на збегу двух апошніх стагоддзяў пазбавілася гэтага статуса, затое стала, паводле разлікаў беларускіх вучоных, геаграфічным цэнтрам Еўропы. Апусцелая кантора колішняй гаспадаркі стараннямі раённых улад пераўтварылася таксама ў цэнтр – культурны гісторыка-турыстычны. Гэтую ідэю тады падтрымалі душою, хаця і са зразумелым сумневам, мясцовыя жыхары, бо Івесь апынулася на перыферыі новаўтворанага сельгаспрадпрыемства з усімі, як кажуць, выцякаючымі наступствамі.
Установу ўзначальвае Зоя Жаваранак, былы бухгалтар. Сярод такіх нераўнадушных да лёсу вёскі на беразе аднайменнага возера і старшыня Псуеўскага сельсавета Пётр Юруць, і бібліятэкар Таццяна Місевіч. На іх думку, час пацвярджае жыццяздольнасць ідэі ператварыць Івесь у прыцягальнае для турыстаў, айчынных і замежных, месца. Сумненні адступаюць прэч.
– Цяпер людзі ведаюць, што на свеце ёсць Івесь, едуць сюды – хто для пачатку пацікавіцца, а хто – адпачываць, – кажа Таццяна Уладзіміраўна.
А Пётр Паўлавіч згадвае пра мясцовыя вабноты. На тэрыторыі сельсавета – 27 азёр! Кажа, прыязджала маці ў госці з Брэстчыны, дык дужа ўразілася: колькі ж у вас вады! Самае глыбокае ў Беларусі возера Доўгае – тут, самае чыстае – Белае – таксама, абодва аб’яўлены гідралагічнымі заказнікамі. Івесь дык прама ў вокны вясковыя відно. Тры чацвёртыя зямель займаюць лясы, дзе грыбоў, ягад заўжды процьма і для паляўнічых раздолле.
Вядомасці Івесі дадаў міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат». З якіх краін тут пабывалі людзі, сведчыць пасаджаная імі маладая алея, што разам са старымі прыбярэжнымі соснамі атуляе той самы знак наконт цэнтра Еўропы. На кожным дрэўцы – адпаведная таблічка з назвай: Канада, Эквадор, Літва, Расія, Ліван, Харватыя, Мексіка, Балгарыя, Польшча, Грэцыя, Чэхія, Латвія, Швейцарыя, ЗША, Індыя і добрых два дзесяткі яшчэ – з розных кантынентаў. Дарэчы, дзякуючы гэтаму фестывалю да Івесі вядзе асфальтаваная дарога.
Апроч глядзельнай залы і бібліятэкі, у двухпавярховым турыстычным цэнтры ёсць гасцінічка на 15 месцаў, душ, більярдная, пакой адпачынку з тэлевізарам, кухня. Калі не захочацца гатаваць самім, то можна замовіць меню ў вясковым кафэ, якое адчыніў прадпрымальнік Алег Гайдар. Мае Івесь дзве крамы, аддзяленне сувязі, ФАП.
Спыніцца ў цэнтры можна любой парой года. Бываюць сезоны, калі заяўкі лепш зрабіць загадзя. Кошт сімвалічны – 6600 рублёў за суткі. Экскурсія – тысячу рублёў. Маршруты можна выбіраць: па заказніках, месцах баявой славы – тут парой Вялікай Айчыннай быў партызанскі край, на радзіму Васіля Быкава – да Ушаччыны рукой падаць і інш. Як сцвярджае Пётр Юруць, закаханы ў гэтую зямлю краязнаўца, збіральнік даўніны і фатограф прыроднай прыгажосці, знойдзецца што паказаць амаль ці не па любой тэме, пачынаючы ад першабытных часоў. Яго сюды, на сваю радзіму, завабіла жонка – настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Ні разу не пашкадаваў. Спачатку працаваў участковым, таму добра ведае ўсе адметнасці вакол геаграфічнага цэнтра Еўропы.
Здолеюць дагадзіць тут і аматарам пакатацца верхам, на драбінах ці ўзімку на санях. Па суседству на хутары фермер Якаў Серафімовіч гадуе коней. За гадзіну язды бярэ нядорага.
Не пашкадаваў і той, хто патрапіў на абласное купальскае свята, якое двойчы праводзілася за пяць гадоў існавання гісторыка-турыстычнага цэнтра, непадалёку, на беразе возера Шо. Сёлета збіраліся больш за дзесятак фальклорных ансамбляў. Тут жывуць і свае выканальніцы старадаўніх песень. Як выйдуць у народных касцюмах гэтыя каларытныя бабулі, як зазвіняць іх галасы ў пранізлівай цішы над возерам – заслухаешся!
І праз кнігу водгукаў, і вусна выказваюць захапленне Івессю госці айчынныя і замежныя. Неяк патрапіў сюды чалавек з Нямеччыны, які ў свой час будаваў нафтаправод «Дружба» на наваполацкім «адрэзку». Няблага размаўляе па-руску. Дык ён засведчыў, што ў такую мясціну, як Івесь, людзі з тлумнай ды цеснай Еўропы паехалі б... менавіта за цішай. Шкада, зазначыў у сувязі з гэтым Пётр Паўлавіч, што нашай моладзі больш даспадобы урбанізаваны асяродак, а то ў штаце культурнага гісторыка-турыстычнага цэнтра нестае мастацкага кіраўніка, адукаванага экскурсавода.
Прыязджала ў Івесь шведская дэлегацыя, у складзе якой былі тураператары. Ухвалілі яны гасціннасць, вельмі ўпадабалі выступленне самадзейнасці – здымалі на відэа і фота ўсё падрад. Пётр Паўлавіч кажа, што так званым еўрарамонтам ды фабрычнымі дыванамі ў гасцінічных памяшканнях іншаземцаў толькі расчараваць можна, бо паважаюць у інтэр’еры не сінтэтыку – натуральнае: дрэва, палавічкі і г. д.
А самыя частыя госці ў Івесі – мінчане. Кампаніямі, сем’ямі, парамі едуць на выхадныя. Мужчыны, галоўным чынам рыбаловы, асабліва ўзімку. Бываюць дзіцячыя экскурсійныя групы. Гэтым летам паўмесяца жылі тут дваццаць нашых і латвійскіх хлопчыкаў і дзяўчынак – у межах міжнароднага праекта, прысвечанага фальклору абедзвюх краін. Адпачывалі, а яшчэ заўзята малявалі – для будучага анімацыйнага фільма пад назвай «Як Спрэдзіціс і Несцерка шчасце шукалі». Налета яго змогуць убачыць удзельнікі чарговага «Магніфіката». Затым юныя мастакі перакачавалі з Івесі для працягу свайго праекта ў латвійскую Лудзу.
Як бачым, беларускі цэнтр Еўропы, дзе сёння каля двухсот жыхароў, ёсць базавая школа, – не такі ўжо і безнадзейны куток. Тут бы адпаведную гасцініцу абсталяваць, выказалі агульную мару ўсіх, хто мае дачыненне да развіцця турызму ў Івесі, Таццяна Місевіч і Пётр Юруць, ды жытло для маладых спецыялістаў, каб не збягалі, адпрацаваўшы ў вёсцы тэрмін па размеркаванні. Дасць Бог, крызіс не вечны, глядзіш, знойдзецца фундатар, паможа – і цэнтр Еўропы будзе паўней адпавядаць свайму гучнаму вызначэнню. І тады не тое што наш чалавек, а і парыжанін са сваёй сталіцы свету або рымлянін са свайго вечнага горада, патрапіўшы ў геаграфічны цэнтр еўрапейскага кантынента, пэўна ж, не скажуць, азірнуўшыся вакол сціплага знака на беразе: і ўвесь?
15.10.2009
Просмотров: 1234
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Вольга Маханенка – інструктар-метадыст па турызму фізкультурна аздараўленчага цэнтра аддзела спорту і турызму Лепельскага райвыканкама. У раёне яе ведаюць і як пераможцу аднаго з першых конкурсаў на лепшую аграэкасядзібу, якія праводзіць аблвыканка ...
Калі Таццяну Касцюк восем гадоў назад выбіралі старэйшынай, у вёсцы Козікі Докшыцкага раёна было 70 жыхароў. Зараз толькі сорак. Працуючых можна па пальцах пералічыць, астатнія пенсіянеры – галоўным чынам удовы, дзеці якіх жывуць у іншых месц ...
Чтобы помочь сельскохозяйственным предприятиям области в уборке урожая, облисполком принял решение направить на сельхозработы (сроком не более чем на месяц) студентов государственных вузов, учащихся средних специальных и профессионально-технических ...
Сезон адпачынку ў самым разгары. За спякотным сонцам і воднымі працэдурамі зусім не абавязкова ехаць у Турцыю і Егіпет – пад бокам свае курорты. Ці карыстаюцца сёння папулярнасцю аграэкасядзібы вобласці, што яны могуць прапанаваць турыстам і хто в ...