nspaper.by Витебск и область

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Указам Прэзідэнта Беларусі вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» сёлета ўзнагароджаны горад Лепель, гарадскія пасёлкі Расоны і Сураж.Мы вырашылі перага

Лепельскі контрудар

Ветэраны – самыя паважаныя людзі на Лепельшчыне. Святкаванне 570-годдзя горада.
Указам Прэзідэнта Беларусі вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» сёлета ўзнагароджаны горад Лепель, гарадскія пасёлкі Расоны і Сураж.Мы вырашылі перагартаць гераічныя старонкі змагання за Перамогу жыхароў гэтых населеных пунктаў Віцебшчыны.

Заўтра, 9 Мая, галоўнай падзеяй урачыстасці, прысвечанай у Лепелі 65-годдзю Вялікай Перамогі, стане ўручэнне вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Мітынг адбудзецца на плошчы Свабоды, святым для лепяльчан месцы, дзе ў скверы пахаваны адважныя змагары, загінуўшыя пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: камандзір партызанскай брыгады «Аляксея» Герой Савецкага Саюза Аляксей Данукалаў, камісар, а затым і камандзір аднаго з атрадаў партызанскай брыгады «Дубава» Анатоль Марунька і іншыя.
Лепяльчане ўнеслі важкі ўклад у Перамогу. Гітлераўцы пачувалі сябе няўтульна з першых дзён свайго з’яўлення ў гэтым прыазёрным горадзе. Акупацыя пачалася 3 ліпеня 1941 г., а следам Саў-інфармбюро паведаміла пра жорсткія баі ў раёне Лепеля. Яны ўвайшлі ў мясцовую гісторыю як Лепельскі контрудар. Горад меў важнае стратэгічнае значэнне, бо магістралямі звязаны з Мінскам, Віцебскам, Оршай, Барысавам, Докшыцамі, таму немцы пастараліся тут як след замацавацца. Аднак і ў такіх умовах з ліпеня 1941-га і да вызвалення ў Лепелі і ў раёне дзейнічала патрыятычнае падполле, створанае тагачасным першым сакратаром райкама партыі Ула-дзімірам Лабанком і яго мужнымі паплечнікамі, якія засталіся на акупіраванай тэрыторыі для арганізацыі барацьбы з ворагам. ( У 1943 г. Уладзімір Елісеевіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза).
Удзельнікі падполля друкавалі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі, дапамагалі выводзіць з мясцовага канцлагера ваеннапалонных, зрывалі пастаўкі прадуктаў для ворага, вялі прапаганду сярод салдат «Рускай вызваленчай народнай арміі», якая ў 1943 г. ваявала на баку захопнікаў у гэтым раёне. На рахунку падпольшчыкаў – і шэраг дыверсій.
Змагаліся лепяльчане з акупантамі і ў партызанскіх атрадах. Першы ўзнік на тэрыторыі раёна ўвесну 1942 г. Туды ўвайшла частка падпольшчыкаў, выведзеная ў лес, і група нашых вайскоўцаў, якія вырваліся з акружэння. Партызаны нападалі на паліцэйскія гарнізоны, пункты па нарыхтоўцы сельгаспрадукцыі, знішчалі варожую тэхніку і салдат. Потым была сфарміравана партызанская брыгада «Дубава» на чале з Фёдарам Дуброўскім. У ёй спачатку налічвалася 200 чалавек, затым іх стала 2500.
Праз год з гэтай партызанскай брыгады вылучылася яшчэ адна – пад назвай Лепельская імя І.В. Сталіна. За час яе дыверсійных дзеянняў на чыгунцы было ўзарвана 7530 рэек, знішчаны і пашкоджаны 23 цягнікі, 153 таварныя вагоны з ваеннымі грузамі і жывой сілай, 18 мастоў, спалена чыгуначная станцыя. Ударная група гэтай брыгады ў кастрычніку 1943 г. ажыццяўляла штурм Лепеля з паўднёва-заходняга боку, дзе месціліся харчовыя, збройныя, фуражныя, паліўныя склады і жывёла, якую немцы збіраліся адправіць у Германію.У самім горадзе і вакол акупанты пабудавалі шмат дотаў і дзотаў, а подступы да яго былі густа пераплецены калючым дротам. Аднак, нягледзячы на гэта, праціўнік у выніку той аперацыі панёс адчувальныя страты.
На Лепельшчыне дзейнічалі таксама брыгады М.П.Гудкова, імя Чапаева, «Чэкіст» і шэраг іншых. Частка тэрыторыі раёна ўвахо-дзіла ў Полацка-Лепельскую партызанскую зону, дзе напрыканцы 1943 г. налічвалася 16 брыгад агульнай колькасцю амаль 17 тысяч чалавек.
27 дзён, пачынаючы з 11 красавіка 1944 года, гэтая групоўка адбівала шалёны націск 60 тысяч варожых салдат. Рыхтавалася аперацыя «Баграціён», і партызаны атрымалі загад утрымаць у сваіх руках полацка-лепельскі край. Гітлераўцы планавалі знішчыць іх і распачалі блакаду. Аднак яна была прарвана. Народныя мсціўцы і пасля працягвалі змаганне з ворагам. Лепельшчына была вызвалена 28 чэрвеня 1944 года.
Сёння ў раёне жывуць 104 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, сярод іх і тыя, хто ваяваў супраць фашыстаў непасрэдна тут. Гэта колішнія партызаны: ганаровы грамадзянін Лепеля, удзельнік штурму Берліна Анатоль Сямёнавіч Ханяк, яго жонка Алена Пятроўна Чэкліна, Ганна Ігнацьеўна Філіпава, Міхаіл Фёдаравіч Собалеў, а таксама Васіль Герасімавіч Дзямко, які спрыяў вызваленню Лепельшчыны ў складзе байцоў 2-га Беларускага фронту, і іншыя паважаныя людзі. Ім у ліку 214 мясцовых жыхароў уручаны медалі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчынный вайне 1941-1945 гадоў». А заўтра, паўтаруся, у светлы Дзень Перамогі, лепяльчане прымуць агульную для сябе ўзнагароду – дзяржаўны вымпел «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Галіна Іванова, «НС». Фота Антона Сцепанішчава, «НС».
8.05.2010
Новость посмотрели: 4366
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
ДЗЯРЖАЎНЫ ВЫМПЕЛ — БЯГОМЛЮ Учора ў Бягомлі Докшыцкага раёна адбыўся ўрачысты мітынг з нагоды ўручэння дзяржаўнага вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Прадстаўнікі ўлады, жыхары пасёлка і госці ... Читать полностью...

ДЗЯРЖАЎНЫ ВЫМПЕЛ — БЯГОМЛЮ

Вручение вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» Вручение вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» стало событием для всех жителей Суража. Торжественная колонна ветеранов, руководителей органов власти...

Вручение вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»

Граў у скверы духавы аркестр Без перабольшання ўсе Ушачы ўдзельнічалі ва ўрачыстасцях, прысвечаных 65-годдзю Вялікай Перамогі і Дню дзяржаўнай сімволікі. Галоўнымі героямі 9 Мая былі, канешне ж, ветэраны. Іх у раёне сёння 11 ... Читать полностью...

Граў у скверы духавы аркестр

Свята ўсіх — i малых, і дарослых У гэтыя выхадныя Віцебск разнастайна і весела адзначае Дзень горада. Урачыстасці пачнуцца ў цэнтры, на плошчы Перамогі. А самымі ганаровымі гасцямі на гэтым свяце, прымеркаваным і да Дня вызвалення го ... Читать полностью...

Свята ўсіх — i малых, і дарослых

Расоншчына партызанская «Першы дзень вайны пачаўся ў Расонах зусім мірна» – гаворыцца ў аповедзе пра выпрабаванні гэтай зямлі падчас Вялікай Айчыннай у раённай кнізе «Памяць». І сапраўды: па ... Читать полностью...

Расоншчына партызанская

АДЗНАЧАНЫ МУЖНАСЦЬ I СТОЙКАСЦЬ Ушачы – адзін з пяці населеных пунктаў вобласці, згодна з указам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі уганараваных дзяржаўнымі вымпеламі «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай ... Читать полностью...

АДЗНАЧАНЫ МУЖНАСЦЬ I СТОЙКАСЦЬ

35-ГОДДЗЕ МЕМАРЫЯЛА ПЕРАМОГI Плошча Перамогі – самая вядомая мясціна ў абласным цэнтры. Тут, на высокім беразе Заходняй Дзвіны, горад адзначае свята Перамогі, новабранцы прымаюць прысягу, а маладажоны і госці ... Читать полностью...

35-ГОДДЗЕ МЕМАРЫЯЛА ПЕРАМОГI

УШАЧЧЫНА СКЛIКАЕ ПАЭТАЎ Абласное свята паэзіі, прысвечанае знамянальнай даце вызвалення краіны ад фашыстаў, адбудзецца ва Ушацкім раёне 19 чэрвеня. Яно не выпадкова, бо гэта 85-ы дзень нараджэння славутага тутэйшага гада ... Читать полностью...

УШАЧЧЫНА СКЛIКАЕ ПАЭТАЎ

Загад «Спыніць ворага!» выканалі Жыхару Новалукомля Міхаілу Апанасенку (на фота) 88 гадоў. Нягледзячы на ўзрост, чалавек ён рухавы, актыўны, жыццялюбівы. Часта выступае перад моладдзю. Яму ёсць пра што расказаць. Адметна, што ў гад ... Читать полностью...

Загад «Спыніць ворага!» выканалі