Кашляем-чихаем
Задать вопрос психологу Игорю Викторовичу Теряеву
Наша «жалобная книга»
Позаботимся об усатых-хвостатых
Криминал и происшествия |
16.11.2011
Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрдСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
В Друе сгорел бар Браславского райпоСегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...
|
14.11.2011
Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходныеПять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...
|
11.11.2011
Витебчанку поймали с 2,4 г героинаВитебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...
|
11.11.2011
В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничествоВ Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...
|
9.11.2011
История большого обманаСветлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...
|
9.11.2011
Кровавое застольеВитеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...
|
16.11.2011
Наращивание ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Барбершоп МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Маникюр МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Депиляция МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Ламинирование ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Балаяж МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
17.11.2011 | КультураТематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзiПравопорядок
О работе милицииЭкологический вестник
“Природа и мы”Частное дело
Страница о людях предприимчивыхНаша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медикиСпортивный клуб
Новости спортаДобры быт
Для сапраўдных гаспадароўСвае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаўМестное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Ноябрь 2011 (118)
Октябрь 2011 (267)
Сентябрь 2011 (243)
Август 2011 (264)
Июль 2011 (240)
Июнь 2011 (232)
Опрос сайта
Новости Беларуси
20 ноября 2011 13:05 В последнее время новостные ресурсы пестрят ...
Неделя TUT. Студенты и профсоюзы не сошлись во мнениях
20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...
Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль
19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...
В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда
19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...
9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"
19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...
Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд
18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
Пакутныя гады
Вайна – самае вялікае зло. Вальтэр.
Мікалай Фаміч Лосеў прайшоў праз пекла Сталінграда, дзе шанцаў выбрацца жывым, як ён сам тады думаў, не было. Але выбраўся, дайшоў да Берліна, дзе сустрэў будучую жонку – санітарку Ганну, што таксама ваявала ў Сталінградзе. Пасля вайны шмат гадоў настаўнічаў у Шуміліне. Неяк на ўроку перад святам Перамогі адзін з вучняў пацікавіўся:
– Які момант на вайне, Мікалай Фаміч, быў для вас самым цяжкім?
Ветэран спахмурнеў, уздыхнуў цяжка і пачаў не адразу:
– Адступалі мы да Сталінграда, сілы стрымаць ворага не мелі. У небе панавалі нямецкія знішчальнікі. А схавацца няма дзе – голы стэп вакол. І вось убачылі аднойчы ля дарогі забітую жанчыну. Дачушка яе – гады з тры, мусіць – не разумее, відаць, што здарылася, тузае маму за ватоўку і голасна, з адчаем просіць: «Мамачка, прачніся, уставай, мама…»
Мікалай Фаміч замоўк, позірк яго затуманіўся.
– І цяпер, дзеткі, не магу без болю ўспамінаць той дзень. Праклятая вайна…
Партызаны любілі свайго Сеньку-музыканта, як яны звалі Сямёна Жолудзева. Высокі, шыракаплечы, прыгожы тварам, вельмі таварыскі, ён паланіў не адно дзявочае сэрца. А яшчэ адмыслова іграў на гармоніку. У хвіліны адпачынку выносіў інструмент, садзіўся на паваленую сасну, расхінаў мяхі – і лілася ў лесе светлая музыка, кранаючы агрубелыя за вайну людскія душы. Развучыў Сенька «Свяшчэнную вайну», «Цёмную ноч», «Зямлянку».
Ахвотна складаў жартоўныя прыпеўкі. Аднойчы партызаны на досвітку напалі пад Полацкам на лагер, дзе адпачывалі нямецкія салдаты-франтавікі. Яны не паспелі нават зброю схапіць, разбегліся ў споднім хто куды. Некалькіх дашчэнту адубелых ад холаду ваякаў партызаны вылавілі ў сырым прырэчным хмызняку. І Сенька праз нейкую гадзіну выдаў прыпеўку:
У реки возле кустов
По цветочкам клевера
Ходят фрицы без штанов –
Привыкают к северу.
Вясной сорак чацвёртага немцы акружылі лес і пачалі прачэсваць яго. Браты Сямён і Васіль вярталіся з разведкі. Убачыўшы фашыстаў, хуценька ўскараскаліся на высокія густыя елкі, зашыліся на вершалінах сярод колкіх галін, прытаіліся ў трывожным маўчанні. Першы ланцуг акупантаў іх не заўважыў, пасунуўся далей у лясны гушчар. Паказаўся другі ланцуг, які гнаў перад сабой жаночы натоўп. Немцы спыніліся, паставілі на ножкі два кулямёты, навялі на жанчын. Сямён жахнуўся: будуць страляць. Марудзіць не стаў і шпурнуў пад ногі гітлераўцам гранату. І тут жа паслаў услед звонкую аўтаматную чаргу.
Гэта быў яго апошні канцэрт. Немцы адказалі шчыльным агнём, пасеклі кулямі і елку, і яго, Сямёна… Васіль таксама ўступіў са сваёй схованкі ў бой і, зразумеўшы, што брат загінуў, адступіў, дабег да рэчкі і перабраўся на другі бераг.
Толькі праз месяц, пасля блакады ўжо, змог ён вярнуцца, каб пахаваць брата…
Сібірак Рыгор Шубін камандаваў разведкай 51-й стралковай дывізіі. У снежні сорак трэцяга яго разведгрупа накіравалася ў тыл ворага пад Віцебскам. Даводзілася часта ляжаць нерухома ў глыбокім снезе, адсочваючы рух варожай тэхнікі на дарогах. Недзе на дзясяты дзень рэйду стала блага разведчыку Рыгору Нікашыну. Яго пачало трэсці, на скуры густа выступілі болькі, нездаровая чырвань заліла твар. Страціўшага прытомнасць байца разведчыкі паклалі на плашч-палатку, вынеслі з ляснога гушчару і з асцярогай са зброяй напагатове падаліся да крайняй хаты невялічкай вёскі. Пастукалі ў шыбу, на парог выйшаў стары гаспадар з сівой барадой.
– Бацька, – сказаў камандзір, – дапамажы. Мы ў цябе пакінем свайго хлопца. Падымі на ногі. Мы вернемся. А пакуль вазьмі за турботы гадзіннік – усё, што маю.
Стары без слоў адхіліў руку камандзіра: «Пакінь сабе, табе ён патрэбен, не мне. А хлопца заносьце ў хату».
Паклалі разведчыка за печкай на салому і адразу выбраліся з вёскі. На другі дзень гэтак жа раптоўна захварэў і пачаў трызніць Мікалай Кальцоў. Зноў выйшлі з лесу і патрапілі на хутар. Пастукаліся ў крайнюю хату. Дзверы адчыніў дзядок – чысценькі такі, у новенькім кажушку і белых валёнках. Запрасіў у хату, хуценька накраіў хлеба і духмянага ружовага сала, паставіў на стол яешню і бутэльку самагону: «Частуйцеся, дарагія госцейкі». Згадзіўся прытуліць хворага разведчыка, ахвотна прыняў гадзіннік: «Не хвалюйцеся, усё зраблю як след».
Праз месяц разведгрупа ў чарговы раз апынулася ля хутара. Зайшлі ў знаёмую хату. Чысценькі дзядок зноў жа запрасіў за стол, дастаў бутэльку, стаў наразаць сала.
– Скажыце, а дзе наш Мікалай?
– Ды выздаравеў, я адвёз яго ў лес, да партызан.
Камандзір выйшаў у сенцы, загадаў разведчыкам прайсціся па хатах, апытаць людзей. Хвілін праз дваццаць байцы вярнуліся: «Дрэнная справа, камандзір. На другі ж дзень пасля нас дзед гэты паклаў Міколу на падводу і адвёз у камендатуру».
Выйшлі са старым на двор. Стаяла ціхая зорная ноч. Шубін спытаўся:
– У Бога, стары, верыш? Калі так, то маліся.
Стары як падкошаны бухнуўся на калені, спрабуючы абняць ногі камандзіра…
Павярнулі ў вёску, дзе першым пакінулі Рыгора Нікашына. Стары корпаўся ў хлеўчуку. Спыталіся: «Дзе Рыгор?». Стары адказаў спакойна: «У партызан». «Дык вядзі і нас туды».
Стары павёў вузкай сцяжынкай. Дабраліся на месца і напаткалі Рыгора – жывога, бадзёрага і здаровага. Той вельмі ўзрадаваўся сустрэчы з баявымі таварышамі:
– Вылечыў мяне стары, дзякуй яму вялікі. Сюды прывёз. На дарозе ў цемры ледзь на немцаў не наехалі, я паспеў скокнуць з саней і кульнуцца ў сумёт. Немцы доўга яшчэ свяцілі ліхтарыкамі, корпаючыся ў саломе.
Таццяна Якаўлеўна Крывіцкая перад самай вайной скончыла медыцынскі інстытут. Летам сорак другога пайшла ў лес, у пяты партызанскі атрад брыгады «Чэкіст». Прызначылі яе начальнікам санітарнай службы. Мела пры сабе маленькі бельгійскі пісталецік, які жартам называла мухабойчыкам.
Партызаны амаль не хварэлі. За два гады блукання па лясах і балотах не было аніводнага выпадку пнеўманіі, грыпу, інфекцыйных захворванняў. Людзі ў суровую пару мабілізавалі ўсе ахоўныя сілы сваіх арганізмаў, не дазваляючы ні на момант расслабіцца. Усе назапашаныя за «партызанку» балячкі выбухнулі пасля вайны…
Адчуваўся востры недахоп медыкаментаў. Замест ваты ўжывалі мох, а суняць з раны кроў добра дапамагаў настой з дубовай кары ці чарніц.
Летам сорак трэцяга разведчыку Генадзю Клундуку ў баі адарвала руку па локаць. Спатрэбілася тэрміновая аперацыя. Яе і зрабілі Віктар Ваўчок і Таццяна Крывіцкая – у сырой зямлянцы, пры цьмяным і дрыготкім святле газнічкі, без аніякіх наркатычных сродкаў. Каб пазбегнуць пасля аперацыі сепсісу, прызначаную для ампутацыі знявечанай рукі звычайную пілу-нажоўку папярэдне грунтоўна прапалілі на агні… Разведчык выжыў…
10 ліпеня сорак першага ля вёскі Даўгаполле Гарадоцкага раёна 75 чырвонаармейцаў прынялі няроўны бой з нямецкай матарызаванай калонай. Гітлераўцы акружылі байцоў, прыціснулі да зямлі шчыльным агнём, вырвацца з атачэння не здолеў ніхто, палеглі ўсе… Пасля таго, як немцы ад’ехалі, мясцовыя жыхары пахавалі забітых, сабраўшы іх дакументы. Іх схаваў у сваёй хаце адзін з вяскоўцаў. Але неўзабаве і ён загінуў, а хата яго згарэла падчас карнай экспедыцыі гітлераўцаў…
Загінуўшых у тым баі чырвонаармейцаў перахавалі ў 1978 годзе, паставіўшы на брацкай магіле помнік. Імёны байцоў так і засталіся невядомымі.
Тры браты Качаны жылі да вайны ва Ушачах – Іван, Аляксандр і Павел. Іван толькі нейкім цудам уцалеў у суровы карэльскі мароз на савецка-фінскай вайне, потым абараняў Маскву, Сталінград, адбіваў танкавыя ўдары немцаў на Курскай дузе. Шмат гадоў пазней казаў родным: «Калі шчыра, то не верыў, што выжыву». Выжыў.
А вось лёс братоў склаўся трагічна. Аляксандр паклаў галаву ў балотах пад Ленінградам. Павел партызаніў, пасля вызвалення Беларусі быў мабілізаваны ў войска. У мітуслівай калатнечы вайны браты маглі сустрэцца. Іван пасля шпіталю атрымаў накіраванне ў полк, дзе служыў Павел. Але, прыбыўшы на месца, даведаўся, што два дні таму Павел з групай дэсантнікаў быў закінуты ў варожы тыл. З задання не вярнуўся…
Калі на той вайне загінуў кожны трэці беларус, то з братоў Качаноў толькі трэці і застаўся жывым.
Паліцаяў – памагатых акупантаў – у народзе з’едліва і з пагардай звалі бобікамі. Гучала як мянушка сабакі. Прадаўшы душу д’яблу, яны станавіліся нелюдзямі…
Усіх жыхароў вёскі Пабеда, што паблізу Шуміліна, карнікі сагналі ў сельскую школу. Плач дзяцей, роспачнае галашэнне жанчын, суровае маўчанне сталага веку мужчын. Дзябёлы, з чырвоным тварам паліцай перакрыў людское хваляванне добра прапітым басам: «Усім маўчаць». І лісліва звярнуўся да нямецкага афіцэра: «Гер гаўпман, дазвольце пачаць». Той кіўнуў галавой. «Дык вось, – зноў гаркнуў паліцай, – мы тут склалі спіс бандыцкіх сем’яў, падыходзьце і называйце свае прозвішчы».
Настала чарга Марыі Максімавай, муж якой, Іван Емяльянаў, ужо з год партызаніў. На шчасце, жанчына захавала дзявочае прозвішча. Паліцай паглядзеў у спіс і працадзіў скрозь зубы: «Можаш ісці». Вяртаючыся да ўваходу, Марыя сутыкнулася са свякрухай. І параіла шэптам старой: «Назавіцеся Максімавай». Але тут як на грэх у зале з’явіўся стараста. Пачуўшы словы старой, аж зайшоўся ад злосці: «Ды якая яна Максімава! Емельянава яна! Бандыцкі вырадак!». Старую тут жа схапілі і моцным ударам прыкладу вінтоўкі ў спіну штурхнулі ў натоўп асуджаных на смерць. Усіх іх – дзяцей, старых і жанчын – пагналі капаць сабе магілу. Пасля паставілі ў шарэнгу і адкрылі агонь… Стараста апаліў злым калючым позіркам астатніх вяскоўцаў: «Закапайце іх…». І брыдка вылаяўся. Узялі бедныя людцы рыдлёўкі і скрозь туман у вачах пачалі кідаць на забітых вільготны магільны жвір. Немцы і паліцаі тым часам ад’ехалі. Раптам адзін з расстраляных – а гэта быў зусім стары Максім Галуза – заварушыўся і праз кароткі стогн падаў слабы голас: «Пачакайце, я, здаецца, жывы…».
Аднаго з обальскіх паліцаяў за яго кароткі рост мясцовыя жыхары назвалі Агрызкам. Быў ён надта хцівы і, вельмі хутка адчуўшы ўладу над людзьмі, пачаў забіваць жыхароў пасёлка, пасквапіўшыся на іх вопратку і рознае дабро. Прыглянулася яму адмысловая хата, дык выгнаў гаспадароў на зімовую сцюжу. Забіваў людзей на ўскрайку лесу, далёка не адыходзячы ад пасёлка, каб не напароцца на партызан. Нейкім чынам пра гэта даведаўся нямецкі камендант Дрост. Загадаў арыштаваць нягодніка і адвесці ў полацкую турму. Але, на здзіўленне местачкоўцаў, Агрызак хутка вярнуўся. І ўзяўся за сваё – адвёў у лес і забіў жанчыну. Людзі шапталіся: родныя Агрызка, каб вызваліць ката, далі камусьці ў Полацку хабар. Пагалоска дайшла да каменданта. Той выклікаў паліцая, пасадзіў у машыну і выехаў з Обалі… Больш Агрызка ніхто не бачыў.
Калі немцы палілі вёску Гарадок, што ў Гарадоцкім раёне, тутэйшы паліцай падышоў да Ефрасінні Шчамялёвай – маладой цяжарнай жанчыны, якая праз некалькі месяцаў павінна была нарадзіць:
– А ну, Прося, кажы, дзе твой Яўхім.
Яўхім быў у партызанах, і не адзін, а з братам жонкі. Домна Васільеўна Шчамялёва, чыёй нявесткай была Ефрасіння, праз шмат гадоў пасля вайны з горыччу ўспамінала тое, што забыць немагчыма:
– Паліцай жа свой, з Загуззя. Я думала, што пашкадуе ён нявестку маю.
Але ж не, адвёў да ямы і забіў Проську нашу… З дзіцём яе ненароджаным…
(Заканчэнне ў наступным нумары).
10.08.2011
Просмотров: 289
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: НЕЗАБЫВАЕМОЕ
Другие новости данной темы:
![]() |
Пакутныя гады Валодзя Бекішаў з маці, сястрой Марыляй, брацікамі Васюткам і Андрэйкам трапілі ў адзін з нямецкіх канцлагераў. Жылі за калючым дротам у вялізных халодных бараках. Два разы ў дзень ім давалі мутнае варыва з гнілой капусты. Неяк у Васюткі разбалеліся зуб ... Читать |
![]() |
ДЗЯЦIНСТВА ПОБАЧ СА СМЕРЦЮ Перад вайной мае бацькі пабудавалі вялікую хату на ўскраіне вёскі Пятрыкі Дубровенскага раёна. Калі прыйшлі акупанты, то занялі наша жытло пад кухню, а сям’я апынулася за парогам. Спачатку гітлераўцы лічылі сябе пераможцамі і паводзілі адпаведна: ... Читать |
![]() |
Загад «Спыніць ворага!» выканалі Жыхару Новалукомля Міхаілу Апанасенку (на фота) 88 гадоў. Нягледзячы на ўзрост, чалавек ён рухавы, актыўны, жыццялюбівы. Часта выступае перад моладдзю. Яму ёсць пра што расказаць. Адметна, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны Міхаілу Карпавічу давялося пар ... Читать |
![]() |
Недзіцячыя гульні ў вайну «Дзяцінства, апаленае вайной» – такую назву мае школьны музей у віцебскай СШ №38. Ён быў адчынены амаль 20 гадоў таму, 26 чэрвеня 1990-га, у дзень вызвалення горадаад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Больш за 1000 экспанатаў р ... Читать |