Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Август 2011    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Каму пакланяліся продкі?


Каму пакланяліся продкі?

 

 

Удзельнікі спецаперацыі Уладзімір Турончык, Валерый  Сінкевіч, Вячаслаў Рамановіч, Анатоль Бельчыкаў.

 

Унікальная для славянскага свету знаходка паднята са дна ракі Дрыса ў Расонскім раёне на мінулым тыдні. Выдатна захаваная скульптура язычніцкага ідала дапаможа даследаваць асаблівасці светапогляду і вераванняў нашых далёкіх продкаў.

 

Першаадкрывальнікамі таямніцы яшчэ ў 2003 годзе сталі полацкія аматары падводнага лову Алег Мацюшонак і Алег Бялькевіч. Менавіта яны заўважылі на дне ракі фігуру з чалавечым тварам і, уражаныя, запомнілі месца незвычайнай сустрэчы. Але толькі нядаўна тая гісторыя займела працяг. Пра знаходку даведаўся палачанін Анатоль Бельчыкаў, які цікавіцца даўніной і не раз удзельнічаў у археалагічных раскопках, а таму знаёмы з навукоўцамі.

 

«Каб будаваць будучыню, неабходна ведаць мі-
нуўшчыну», – упэўнены Анатоль. Ён і паведаміў навіну загадчыку кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржуніверсітэта Дзянісу Дуку. Разам з рыбакамі яны выехалі на месца і пераканаліся, што ідал па-ранейшаму знаходзіцца там.

 

Было вырашана падняць скульптуру, а перад тым правесці яе фотаздымкі пад вадой. Па дапамогу звярнуліся да ўдзельнікаў беларускага падводнага клуба «Капітан Морган», якім кіруе Вячаслаў Рамановіч.
Мінскія дайверы пагадзіліся выправіцца ў няблізкі шлях (400 км у адзін бок), захапіўшы неабходнае абсталяванне.  Каб вызваліць ідала з пяску, дно ракі размылі спецыяльным грунтасосам, а затым з дапамогаю паветранага шара паднялі знаходку і сплавілі яе па плыні да водмелі.

 

Высветлілася, што скульптура зроблена з моранага дубу і цудоўна захавалася. Яе вышыня – 1,2 м, дыяметр ствала ў самым шырокім месцы 70 см, вага – больш за 150 кг. А дакладны ўзрост яшчэ трэба высветліць.

 

Пасля ўдалай спецаперацыі артэфакт быў перапраўлены ў Мінск, у Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Там будзе праведзена экспертыза і кансервацыя ідала. Але ўжо сёння спецыялісты гавораць пра сенсацыйны характар гэтай знаходкі.

 

Напрыклад, кандыдат гістарычных навук дацэнт ПДУ Уладзімір Лобач называе яе надзвычай унікальнай, паколькі драўляныя выявы язычніцкіх бостваў да нашага часу не захаваліся, а звесткі пра дахрысціянскі перыяд беларускай культуры вельмі сціплыя і фрагментарныя.

 

Нешматлікія ранейшыя знаходкі ўяўлялі сабою каменных ідалаў. Між тым менавіта дрэва дае цудоўную магчымасць дакладнай даціроўкі скульптуры. Папярэдне можна меркаваць, што яна адносіцца да эпохі ранняга сярэднявечча (9-10 ст.) і апынулася ў рацэ  падчас хрысціянізацыі гэтых земляў. З летапісаў вядома: адным са спосабаў пазбавіцца ад «старых багоў» было выпраўленне іх на бягучую ваду (раку). Менавіта так зрабілі ў Кіеве ў 988 годзе, пусціўшы ідала Перуна ў дняпроўскія плыні.

 

Па словах У. Лобача, не выключана, што скульптура належыць і да пазнейшай эпохі, бо перажыткі дахрысціянскай веры ў аддаленых кутках Вялікага Княства Літоўскага былі моцныя і ў 16 – 17 стагоддзях, а ў некаторых рэгіёнах Беларусі, паводле этнаграфічных звестак, яны захаваліся да 19 ст.

 

Праведзены ў Інстытуце гісторыі дэндралагічны аналіз вызначыць узрост ідала з дакладнасцю да года і, магчыма, назаве яго імя. Сёння навукоўцы мяркуюць, што гэта выява прадстаўніка вышэйшага пантэона язычніцкіх багоў – Перуна або Вялеса, якім калісьці пакланяліся нашы продкі.

Ларыса Малашэня, «НС».



15.08.2011

 

Новость посмотрели: 2788

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Данная новость взята из рубрики: ПОЧТИ СЕНСАЦИЯ




Похожие новости по теме :

 

Чым праславіўся Альгерд


У Віцебску ля Уваскрасенскай царквы падрыхтаваны падмурак для помніка. Кажуць, такім чынам будзе ўвекавечаны князь Альгерд. А калісьці, памятаецца, на плошчы Свабоды было ўтульнае кафэ, названае ... Читать полностью...

ПАД ГУКІ ЛIЦВIНСКАЙ ДУДЫ


Музыка і танцы Еўропы і Вялікага княства Літоўскага эпохі Сярэднявечча, народная і дударская музыка, вогненнае шоу – усё гэта праект «Задзвінскія вечары», што разгарнуўся ў дні фестывалю на ... Читать полностью...

ДАРАХI — МЕСЦА СЕНСАЦЫЙНЫХ ЗНАХОДАК

ДАРАХI — МЕСЦА СЕНСАЦЫЙНЫХ ЗНАХОДАК


Пра вёску Дарахі Гарадоцкага раёна ў колах віцебскай інтэлігенцыі не адно дзесяцігоддзе ходзяць легенды. А ўсё пачалося напрыканцы 70-х гадоў, калі ў абласным цэнтры пад кіраўніцтвам Міхася Ткач ... Читать полностью...

Незабыўная Ушаччына


Краязнаўчыя і турыстычныя паездкі па роднай Беларусі з сябрамі я практыкую крыху больш за год. За гэты час мы агледзелі шмат адметных мясцін Віцебшчыны. Адным з апошніх незабыўных прыпынкаў стала ... Читать полностью...

Чым адметныя міёрскія Чэрасы. Гісторыя асобнай вёскі не менш цікавая за гі ...


Ігар Кандратовіч – вучань 10 класа сярэдняй школы №3 Міёраў – праславіў вёску Чэрасы, што ў сямі кіламетрах ад райцэнтра, на ўсю Беларусь. Яго даследчая праца, прысвечаная гісторыі гэтага ... Читать полностью...

Дзяніс Дук: «Тут мы можам натхняцца сваімі вытокамі»


Амаль на сто гадоў павялiчыў узрост Полацка загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзянiс Дук, абаранiўшы доктарскую дысертацыю па тэме ўзнікнення, фармі ... Читать полностью...

Што застанецца пасля нас? Такім пытаннем задаюцца аўтары кнігі “Полацк – го ...


«Полацк – гонар вякоў» – так называецца новая кніга пра горад, што выходзіць да юбілею ў выдавецтве «Беларусь» на 264 старонках, беларускай і рускай мовах з грунт ... Читать полностью...

ВЕРСТАВЫ СЛУП

ВЕРСТАВЫ СЛУП


Згодна з «Энцыклапедыяй гісторыі Беларусі», слова «вярста» мае два сэнсы. Гэта даўняя адзінка вымярэння даўжыні (адлегласці) у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Яна раўнялася прыблізна 1554,6 ... Читать полностью...

Не зніклі памяці крыніцы


Выданнем краязнаўчага зборніка «Полацкі край у легендах і паданнях» распачалі Год кнігі супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Полацкага раёна. Яны не толькі натхнёна прапаган ... Читать полностью...