Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Февраль 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Не зніклі памяці крыніцы


Не зніклі памяці крыніцы

 

Валянціна Цыганкова.

 

Выданнем краязнаўчага зборніка «Полацкі край у легендах і паданнях» распачалі Год кнігі супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Полацкага раёна. Яны не толькі натхнёна прапагандуюць айчынную і замежную літаратуру сярод сельскіх жыхароў, але і зрабілі аднавяскоўцаў суаўтарамі ўласнаручна створанага каштоўнага фаліянта.

 

У бібліятэчнай сістэме Полаччыны 33 філіялы. І кожны з іх спрычыніўся да гэтай высакароднай справы. Бібліятэкары вечарамі і па выхадных абыходзілі старых людей, запісвалі, што яны памятаюць. Потым здавалі свае запісы ў цэнтральны полацкі філіял. Тут тэксты набіралі, сістэматызавалі, ілюстравалі і ўкладалі ў кнігу. Раздрукавалі яе на ўласным прынтары ўсяго шэсць экзэмпляраў, пераплялі і цяпер з гонарам паказваюць усім цікаўным.

 

А ганарыцца ёсць чым. На 200 старонках адлюстраваны паданні, запісаныя ў 98 населеных пунктах. Маўклівымі сведкамі мінуўшчыны выступаюць 32 возеры, а таксама крыніцы, горы, валуны роднага краю, паэтычна ўплеценыя ў канву самабытных гісторый.

 

– Мы і самі не чакалі, – кажа каардынатар праекта загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Валянціна Цыганкова, – што інфармацыі будзе так шмат.

 

На просьбу назваць самую цікавую легенду Валянціна  Пятроўна заўважае, што кожная з іх па-свойму  каларытная. Адны тлумачаць паходжанне вёсак, другія ўказваюць на крыніцы з гаючай святой вадой, трэція  распавядаюць пра шчымлівае каханне.

 

 «Чароўны і ўтульны куточак – Полаччына. Нашы мясціны вабяць усіх, хто жадае адкрыць новыя старонкі гісторыі, сэрцам дакрануцца да казачнай прыгажосці родных краявідаў», – напісалі ў прадмове да кнігі яе складальнікі. З удзячнай цеплынёй апавядаюць яны пра жыхароў свайго краю – прыгожых, працавітых, сумленных і шчодрых людзей, што берагуць у сэрцах святую мудрасць прашчураў і далікатна перадаюць яе ўнукам і праўнукам.

 

Дыяментамі гэтай мудрасці сёння могуць узбагаціцца чытачы бібліятэк. Па словах дырэктара раённай ЦБС Ганны Бурносенка, цікавасць да кнігі ўзрастае, а таму яе плануецца раздрукаваць у большай колькасці экзэмпляраў. Праўда, гэта не таннае задавальненне. Сабекошт аднаго асобніка з каляровымі фотаздымкамі складае каля 400 тысяч рублёў, з чорна-белымі – 50 тысяч. Выдаткі лічыліся па прэйкуранце платных паслуг. Усяго ў бібліятэках раёна іх аказваюць 37 відаў, у тым ліку пераплёт і раздрукоўка тэкста з электроннага носьбіта. Летась такім чынам зарабілі 25 мільёнаў рублёў. Менавіта за гэтыя грошы набываюць паперу, запраўляюць тэхніку чарнілам, папаўняюць камерцыйны фонд літаратуры. У мінулым годзе закупілі камп,ютар і лічбавы фотаапарат.
Збор матэрыялаў для кнігі полацкія энтузіясты мяркуюць працягнуць, каб духоўная повязь пакаленняў пракладвала дарогу да сэрцаў і душаў нашчадкаў.

 

Каментарый эксперта

 

Уладзімір Лобач,кандыдат гістарычных навук,даследчык традыцыйнайкультуры Беларусі:

 

– Легенды і паданні нашага краю цікавыя не толькі з побытавага пункту погляду. Яны маюцьі навуковую вартасць,бо часта ўказваюць на археалагічныя помнікі, у тым ліку невядомыяда гэтага часу. Напрыклад,з гарадзішчамі жалезнага веку звычайна звязваюцца паданніпра храм, які праваліўся пад зямлю. Так званыя французскія магілы нярэдка ўказваюць на курганныя пахаванні Х-ХII стагоддзяў.

 

Цікавасць супрацоўнікаў бібліятэк, а таксама чытачоў да гісторыіроднага краю вельмі ўхвальная,бо дазваляе адчуць і зразумець непаўторнасць той Полаччыны,пра якую не гаворыццаў энцыклапедыях і падручніках.

 

Пакаленне людзей, што валодаюць гэтымі ведамі, імкліва знікае. Таму нам трэба спяшаццасабраць і захаваць усе залацінкі народнай мудрасці для нас саміхі будучых пакаленняў.

 

Ларыса Малашэня, фота аўтара, “НС”.



6.02.2012

 

Новость посмотрели: 2482

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Данная новость взята из рубрики: КНИЖНАЯ ПОЛКА




Похожие новости по теме :

 

Усім, хто любіць чытаць


Сёлета значна актывізавалася выдавецкая дзейнасць у Браслаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме. Тут падрыхтавалі шэраг буклетаў, гістарычных і біяграфічных даведак, памятак, закладак, лістовак, ... Читать полностью...

У кожнага аўтара — свой чытач


Дзеля эканоміі часу і сродкаў часта шукаю творы патрэбных аўтараў у інтэрнэце. Але самыя цікавыя кнігі ўсё ж хочацца мець у дамашняй бібліятэцы. У Бешанковічах мастацкую літаратуру можна набыць у &laq ... Читать полностью...

Як патрапіць у гісторыю Полацка?


Амаль 8 тысяч музейных прадметаў падарылі жыхары Полацка Нацыянальнаму полацкаму гісторыка-культурнаму запаведніку за час акцыі «Упішы сябе ў гісторыю горада», што праводзіцца з 2009 год ... Читать полностью...

«Чытаем на беларускай мове»


Пад такой назвай-заклікам на Браслаўшчыне сёння стартуе месячная акцыя, мэта якой прыцягнуць увагу мясцовага насельніцтва, асабліва дзяцей і моладзі, да мілагучнага беларускага слова, да твораў клас ... Читать полностью...

Што застанецца пасля нас? Такім пытаннем задаюцца аўтары кнігі “Полацк – го ...


«Полацк – гонар вякоў» – так называецца новая кніга пра горад, што выходзіць да юбілею ў выдавецтве «Беларусь» на 264 старонках, беларускай і рускай мовах з грунт ... Читать полностью...

ХТО ДАПАМОЖА ДАЗНАЦЦА АБ ПРОДКАХ?


Мяне вельмі цікавіць гісторыя майго роду. Зараз многія спрабуюць устанавіць імёны і паходжанне сваіх продкаў, стварыць генеалагічнае дрэва. Чуў, што ў гэтым дапамагаюць дзяржаўныя арх ... Читать полностью...

«Там, дзе возера Глыбокае»


 У Глыбоцкім гарадскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі «Там, дзе возера Глыбокае» з серыі «Беларусь літаратурная». Выданне пабачыла свет напярэдадні Дня беларус ... Читать полностью...

БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМI!

БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМI!


Жыхарка вёскі Зубава Аршанскага раёна Кацярына Фомчанка здавён мае хобі – збіраць артэфакты, якія сведчаць аб гісторыі і знакамітых людзях роднага краю. Да пенсіі яна працавала дырэктарам м ... Читать полностью...

Што новага, краязнаўцы?


Удзельнікі краязнаўчага руху жывуць па ўсёй Віцебшчыне. Дзякуючы іх пошукавай працы адкрываюцца невядомыя старонкі даўніны. Мы пацікавіліся, як ідуць справы ў некаторых з гэтых энтузіястаў...