Основные рубрики


Криминал и происшествия

16.11.2011

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

В Друе сгорел бар Браславского райпо

Сегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...


14.11.2011

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходные

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...


11.11.2011

Витебчанку поймали с 2,4 г героина

Витебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...


11.11.2011

В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничество

В Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...


9.11.2011

История большого обмана

Светлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...


9.11.2011

Кровавое застолье

Витеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...


16.11.2011

Наращивание ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Барбершоп Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Маникюр Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Депиляция Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Ламинирование ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Балаяж Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


 

Наша официальная группа

Тематические страницы

Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

В Год предприимчивости что намерены предпринять лично вы?

попробую открыть небольшое частное дело
ищу подработку к основной зарплате
на моей работе зарплата от инициативности не зависит
ничего предпринимать не буду, потому что все прежние попытки были тщетными

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Неделя TUT. Студенты и профсоюзы не сошлись во мнениях

20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...

Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль

19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...

В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда

19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...

9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"

19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...

Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд

18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...

Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми

18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

Информация о подписке

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

  • Газовые котлы
  • Котельное оборудование. Контактная информация.
  • vodopad-service.ru

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАРАХI — МЕСЦА СЕНСАЦЫЙНЫХ ЗНАХОДАК


Пра вёску Дарахі Гарадоцкага раёна ў колах віцебскай інтэлігенцыі не адно дзесяцігоддзе ходзяць легенды. А ўсё пачалося напрыканцы 70-х гадоў, калі ў абласным цэнтры пад кіраўніцтвам Міхася Ткачова праводзіліся археалагічныя раскопкі. Наш старэйшы калега расказаў, як аднойчы да археолагаў падышоў пажылы чалавек і прама з меха вывернуў на зямлю кучу апрацаванага камення. Гэта былі... старажытныя фалічныя фігуры розных форм і памераў. Навукоўцы былі ў лёгкім шоку, бо пра пакланенне такому язычніцкаму культу яны ведалі хіба што тэарэтычна, з інстытуцкай навучальнай праграмы. А тут – на табе, пад нагамі валяюцца артэфакты старажытнай рэлігіі. Пажылы чалавек паведаміў, што знайшоў іх у ваколіцах вёскі Дарахі. З тае пары і пайшлі гуляць па Віцебску байкі пра лес пад Дарахамі, які ледзь не скрозь утыканы падобнымі фігурамі.

alt

Старажытны артэфакт у руках віцебскага калекцыянера.

Хоць тэма для газеты даволі далікатная, але даведаўшыся пра цікавы факт, карэспандэнты «НС» не маглі пакінуць яго па-за ўвагай. Адразу адзначым, што сарамлівасць трэба адкінуць у бок, бо культ пакланення фаласу як сімвалу плоднасці, урадлівасці і прадаўжальніку жыцця вядомы ва ўсіх народаў свету ад часоў ранняга неаліту і нават па сённяшні дзень (напрыклад, у індусаў). Гэты культ існаваў у старажытным Егіпце, Рыме, Грэцыі. У Еўропе ён быў вядомы да XVI стагоддзя.
З сучасных пазіцый мы можам разважаць пра маральнасць продкаў. Але ці маем права, не ведаючы іх меркаванняў на гэты конт?
Мы адправіліся на самы край Гарадоччыны, каб пазнаёміць чытачоў «Народнага слова» са старажытным месцам і, па магчымасці, адшукаць каменныя фігуры, вакол якіх ходзіць так шмат легенд.
* * *
Гэта цяпер назва вёскі Дарахі пазначана ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». У яе ваколіцах знойдзены і даследаваны 4 стаянкі паўночна-беларускай культуры (22-18 стагоддзі да н. э.), 11 курганных могільнікаў (каля 150 насыпаў 5-11 стагоддзяў), паселішчы 6-8 і 11-13 стагоддзяў.
Магчыма, і да гэтага часу навукоўцы не ведалі б пра Дарахі, каб не цікавасць да гісторыі роднага краю аднаго вельмі апантанага чалавека, пра якога мы раскажам ніжэй.
* * *
Сёння ў Дарахах жывуць шэсць чалавек. Першы ж сустрэты ў вёсцы жыхар аказаўся мясцовым старэйшынам (не па ўзросце). Віктар Сухарукаў жыве разам з маці, 84-гадовай Зояй Фёдараўнай. Настрой у іх быў не надта аптымістычны: «Трэба ўжо спісваць вёску». Віктар рабіў раней у калгасе, аднак пасля аб’яднанняў гэта стала праблематычна: да месца працы даводзіцца дабірацца за 20 кіламетраў. Так што сёння вясковы старэйшына займаецца ўласнай гаспадаркай. Раз на тыдзень сюды прыязджае аўталаўка. Аб апошніх навінах даведваюцца з тэлеканалаў ОРТ і Першага нацыянальнага, перыядычна свежую прэсу прыносіць паштальёнка. ФАП месціцца ў цэнтры сельсавета – Рудні. Раз на год медыкі з райцэнтра прыязджаюць у Дарахі, каб зрабіць жыхарам рэнтген. Кепска становіцца зімой, калі дарогі завальвае снегам. Праўда, бывае, трактар разок праедзе, пачысціць...
* * *
У Дарахах шмат «дачных» сядзіб, прынамсі, разы ў два болей, чым жылых. Антаніна і Уладзімір Савва даглядаюць падворкі сваіх пляменнікаў, якія жывуць у Санкт-Пецярбургу. Яны часта прыязджаюць на радзіму не толькі летам, але і ў вялікія святочныя выхадныя.
Калі пляменнікі з дзецьмі адпачываюць у Дарахах, Антаніна Якаўлеўна патроху асіміліруецца, намагаючыся гаварыць з пецярбуржцамі па-руску. Прывучае да гэтага і мужа, але пакуль не атрымліваецца. Напрыклад, калі мы пацікавіліся ў гаспадара, якія рэчы знаходзілі археолагі ў старажытных курганах, то сярод іншых Уладзімір Пятровіч памянуў і слова аброць.
– Не аброць, а уздзечка, – паправіла яго жонка і патлумачыла, што трэба гаварыць «па-літаратурнаму».
* * *
Ад Дарахоў да расійскай мяжы метраў пяцьдзесят, дастаткова прайсці да возера Сенніца. Там, дзе канчаецца бераг і пачынаецца вада, і ёсць беларуска-расійская мяжа. Кажуць, яшчэ адносна нядаўна возера Сенніца было падзелена паміж Беларуссю і Расіяй. Але некалькі дзесяцігоддзяў таму назад адбыўся перадзел. Возера Чорнае (знаходзіцца недалёка ад Езярышча) поўнасцю перадалі Беларусі, а Сенніцу – Расіі. Хутчэй за ўсе гэта зроблена дзеля таго, каб інспектарам рыбнагляду было лягчэй кантраляваць выкананне прыродаахоўнага заканадаўства. А так атрымлівалася, што браканьер пераплыве на лодцы на другі бок возера і ўжо знаходзіцца пад юрысдыкцыяй іншай рыбінспекцыі.
Возера Сенніца «багністае», мелкаводнае. Нават мае брод. Месцічы расказвалі, што падчас вайны летам цераз брод возера пераходзілі савецкія разведчыкі, каб узяць «языка» на нямецкім баку. Зімой 1943 года па лёдзе вадаёма савецкія войскі аднойчы пайшлі ў атаку. Але немцы добра падрыхтаваліся. Напярэдадні ўздоўж свайго берага яны зрабілі ў лёдзе прасечкі, уставілі ў «вакенцы» бочкі, якія праз суткі добра ўмёрзлі, пасадзілі туды кулямётныя разлікі і атрымалася моцная абарончая лінія.
На заснежанай паверхні возера савецкія салдаты былі як на далоні. У той атацы шмат іх палегла.
* * *
Падчас Вялікай Айчыннай вайны шмат месяцаў Дарахі знаходзіліся ў прыфрантавой паласе. Аднойчы за сувязь з партызанамі вёску спалілі немцы. Аб карнай экспедыцыі вяскоўцы ведалі загадзя. Многія схаваліся ў лесе. Але сорак чалавек аддалі сябе на волю лёсу.
Фашысты не пашкадавалі ні малых ні старых: усіх загналі ў хату і падпалілі саламяны дах. У дадатак яшчэ расстрэльвалі будынак з кулямёта. Выратавацца ўдалося толькі шасцігадоваму хлопчыку Мікалаю, які здолеў вылезці з агню і ўздоўж дымавой завесы ўцёк ад карнікаў. Сёння аб трагедыі нагадвае помнік, усталяваны на тым самым месцы, дзе дарахоўцы прынялі жудасную смерць.
Пасля вайны ў Дарахах склалася непарушная традыцыя. У першы дзень Радуніцы і Тройцы, калі памінаюць продкаў, пастаянныя жыхары і прыезджыя ўраджэнцы вёскі ходзяць на могілкі сваіх родных. А вось на другі дзень святаў абавязкова збіраюцца ля помніка і памінаюць 39 аднавяскоўцаў, імёны якіх пазначаны на мануменце. Сярод прозвішчаў на мемарыяльнай дошцы пераважаюць Вашчылы.
Дарэчы, вясковыя могілкі знаходзяцца на самай беларуска-расійскай мяжы. Тут пахаваны не толькі дарахоўцы, але і суседзі з расійскай вёскі Дубакрай.
* * *
Спачатку нам было няпроста тлумачыць мэту нашага візіту ў Дарахі. Слова «фалас» для вяскоўцаў мала пра што гаворыць, а выказвацца «па-народнаму» перад незнаёмымі людзьмі было няёмка. Ды раптам у памяці ўсплыў добры беларускі заменнік – струк. Гэтае слова даводзілася чуць у дзяцінстве, і ўжывалася яно людзьмі будзённа, без усялякай сарамлівасці.
Усе як адзін дарахоўцы казалі нам, што гэткага «цуду» у іх няма. Хіба што далей, пад расійскі Дубакрай, раней адзін «дзядок» даставаў з возера розныя чаропкі, можа, і каменныя струкі там былі.

Прыкладна на тым месцы, на беразе возера, мы здалёк убачылі чалавека з металадэтэктарам, які шукаў скарбы на старажытным гарадзішчы...
...Па дарозе на веласіпедзе ў дубакрайскую краму ехаў мужчына сярэдніх гадоў. Нашаму пытанню ён не здзівіўся і расказаў, што старэйшыя сябры апавядалі, як у 1970-х гадах у лесе каля вёскі Прудок дапамагалі аднаму дзядзьку шукаць каменныя фігуры.
Шукаць той лес нам ужо не было часу. Цямнела.
* * *
Хто ж здзівіў археолагаў і адкрыў навуцы старажытныя паселішчы ў Дарахах? Гэта – Іван Вашчыла, краязнаўца, які апантана любіў Беларусь. Як сведчыць «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», менавіта ён у 1968 годзе адкрыў курганныя могільнікі ў Дарахах.
Лёс гэатага чалавека наколькі цікавы, настолькі і складаны. Пра жыццё І. Вашчылы можна напісаць раман.
Нарадзіўся ў гэтых мясцінах. Падчас Першай сусветнай вайны прыпісаў сабе два гады і пайшоў на фронт. Георгіеўскі кавалер. Аднойчы, вярнуўшыся з фронту, прыйшоў пры поўным парадзе на вясковую вечарынку. На танцах адбылася сутычка з мясцовымі «камбедаўцамі», якія сарвалі з мундзіра героя пагоны. Іван пакрыўдзіўся і з’ехаў з ахопленай паслярэвалюцыйнымі падзеямі радзімы. Апынуўся ў Кітаі, дзе служыў у ваенна-паветраных сілах гэтай краіны. Ажаніўся з дачкой аднаго з лідэраў белаэмігранцкага руху Харбіна. Падчас Другой сусветнай вайны спрабаваў перабрацца ў Францыю, каб змагацца супраць фашыстаў, але не атрымалася. У 1945 годзе на тэрыторыі Манчжурыі быў арыштаваны савецкай службай бяспекі. Асуджаны на 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення жыў у расійскім горадзе Курган. Працаваў дырэктарам аднаго з Дамоў культуры. Перыядычна наведваў Беларусь, каб праводзіць свае краязнаўчыя даследаванні.
* * *
Па каментарый мы звярнуліся да навукоўцаў і сведкаў.
Непасрэдным сведкам з’яўлення ў Віцебску дзядзькі Вашчылы з артэфактамі мінуўшчыны стаў фатограф, колішні супрацоўнік «Народнага слова» Міхаіл Шмерлінг. Адзін з іх пэўны час нават захоўваўся ў Міхаіла. У 1980-х гадах, калі ў Віцебск прыязджаў Андрэй Вазнясенскі, М. Шмерлінг у якасці сувеніра падарыў гэты артэфакт ра­сійскаму паэту. Аднойчы ў тэлеперадачы А. Вазнясенскі прадэманстраваў яго і патлумачыў, што «падарунак зрабілі віцебскія сябры».
Сустракаўся з каменнымі фаласамі і вядомы віцебскі мастак-акварэліст Вікенцій Ральцэвіч. Гэты заўзяты рыбак прыгадаў, што ў 1970-я гады часта ездзіў на промысел на возера Езярышча. І вось неяк на супрацьлеглым беразе знайшоў пазнавальную каменную фігуру сантыметраў на трыццаць. Улоў тады быў добры, таму схаваў знаходку, каб не цягнуць лішні цяжар, ва ўтульнае месца між карэннем дрэва. На наступны раз яго схованка аказалася пустой. Упэўнены, што фігуры звязаны са старажытнымі вераваннямі нашых продкаў.
Дацэнт кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржуніверсітэта кандыдат гістарычных навук Уладзімір Лобач з пэўным скепсісам ставіцца да «чалавечага» ўдзелу ў стварэнні фігур: тут маглі спрычыніцца і прыродныя фактары, той жа ледавік, выветрыванне. Аднак тое, што старажытныя насельнікі нашых земляў шанавалі культ плоднасці, неаспрэчны факт. Сам навуковец знаходзіў такі выраб у час камандзіроўкі ў Бешанковіцкім раёне.
Добра быў знаёмы са знаходкамі Івана Вашчылы і ім самім археолаг кандыдат гістарычных навук Лявон Калядзінскі. Ён схіляецца, што фаласы – прыродная з’ява. Хутчэй за ўсё «пастаралася» вада, якая проста так адпаліравала іх за стагоддзі. Хаця культ, знівеліраваны хрысціянствам, безумоўна, быў. Сведчаннем таму і багатае ўжыванне ў фальклоры адпаведных эпітэтаў і параўнанняў.
Бясспрэчным аўтарытэтам у галіне гісторыі і духоўнай культуры беларускага язычніцтва з’яўляецца старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Эдуард Зайкоўскі. Ён таксама ў размове з намі схіліўся да высновы, што камяні, знойдзеныя ў свой час Вашчылам, абчасаныя не чалавечай рукой, а азёрнай плынню. Аднак, каб адказаць кампетэнтна, патрабуецца кансультацыя геолагаў. Спробы ж разгледзець распаўсюджанне каменных фаласаў на Беларусі рабіў яшчэ ў 1920-х гадах этнограф Баршчэўскі. Летась Эдуард Міхайлавіч быў на канферэнцыі ў Латгаліі і яму паказалі надмагільны помнік ХІХ стагоддзя ў форме фаласа. Як патлумачылі здзіўленаму госцю, ён пастаўлены ў ХІХ стагоддзі на магіле дзяўчыны, што не паспела выйсці замуж. Вось такое бывае дзіва...
Бадай, няма на сёння больш знанага беларускага археолага, чым доктар гістарычных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі Георгій Штыхаў. У 1970-х гадах ён неаднойчы даследаваў курганныя могільнікі і паселішчы ў раёне Дарахоў. Мы звязаліся з ім па тэлефоне. З узрушэннем прыгадвае сёння Георгій Васільевіч экспедыцыі на Гарадоччыну, калі быў «на сёмым небе ад шчасця». Гэта быў вельмі важны пункт Паўночнай Беларусі і суседняй Пскоўшчыны. Які этнас тут жыў? Археолаг лічыць, што адбылося змяшэнне балтаў са славянамі. Сярод знаходак каменных фаласаў не было, але Штыхаў лічыць, што такі культ, безумоўна, існаваў, бо ён характэрны для большасці народаў, што насялялі нашу планету. Бо ў ім – сімвал мужчынскага пачатку, памнажэння роду.
Кандыдат біялагічных навук. загадчык кафедры экалогіі і аховы прыроды ВДУ Анатоль Дарафееў лічыцца знаўцам гісторыі і прыроды Гарадоччыны. Сам нарадзіўся на тэрыторыі раёна і любіць гэты куток нашай Беларусі. Яму даводзілася асабіста гутарыць з удзельнікамі вашчылавых пошукаў. Большасць каменных фаласаў былі знойдзены ў раёне вёскі Прудок, на дне возера Сенніца і па беразе ў зялёным масіве. Навуковец упэўнены: тут нашы продкі-язычнікі маліліся сваім багам. Ён лічыць цалкам натуральным шанаванне мужчынскага органа ў дахрысціянскі час. Прычым гэта рабілі як ранейшыя насельнікі тэрыторыі балты, так і пазнейшыя жыхары – славяне. І ў тых, і ў другіх было ў пашане шматбожжа. Вялікую колькасць курганоў і капішч Анатоль Максімавіч тлумачыць тым, што раён ляжыць на перакрыжаванні шляхоў: міжрэчча Обалі, Ловаці і Аўсянкі. Унікальнае месца!
Калі матэрыял рыхтаваўся да друку, да нас у рэдакцыю завітаў ураджэнец вёскі Дубакрай, што на расійскім баку возера Сенніца, Васіль Арыстаў. Ён падзякаваў за матэрыял аб радзінных мясцінах і іх магчымым ураджэнцу Канстанціне Ракасоўскім, які быў надрукаваны ў «НС» у маі. Успомніў, як хадзіў у дарахоўскі лес у грыбы. Увагу кожны раз прыцягвалі курганы, упрыгожаныя металічнымі шыльдамі з інфармацыяй аб іх гістарычнай каштоўнасці. Прыгадаў госць, як у дзяцінстве, купаючыся ў возеры, знаходзілі багата гліняных аскепкаў, нават у форме нейкіх ялі­нак. Знайшлі аднойчы і каменны фалас. Былі і археолагі, якіх не вельмі шанавалі мясцовыя жыхары: панакапалі, маўляў, ямін, жывёлу недзе пасвіць.
* * *
Прызнацца, безвыніковыя пошукі пакінулі пэўную долю скепсісу і ў карэспандэнтаў «НС». Каб яго развеяць, мы працягвалі шукаць каменныя фаласы ўжо ў Віцебску. Хоць адзін з меха дзядзькі Вашчылы павінен жа дзесьці захавацца.
І вось нарэшце ўдача! Віцебскі калекцыянер пажадаў застацца інкогніта, але дазволіў сфатаграфаваць старажытны артэфакт. Усе сумненні наконт яго нібыта прыроднага паходжання зніклі.
P. S. У вёсцы Дарахі тры гасподы з чатырох выпісваюць абласную газету «Народнае слова». Старэйшай падпісчыцай з’яўляецца 92-гадовая Матрона Іванаўна Гарбаценка.
Газета, кажа яна, дапамагае заставацца ў гуморы
і не зважаць на гады.

Дык далучайцеся!

Алесь Бынькоў, Cяргей Кавалеўскі, «НС».



1.08.2009

Комментарии (0)

 

Просмотров: 1579

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)




 


Вернуться к выбору материалов рубрики: Кропка на карце




Другие новости данной темы:

 

Радзіма “Тараса на Парнасе”
  Поўнач Гарадоцкага раёна, самага вялікага па плошчы ў нашай краіне, многія лічаць «мядзведжым кутом». І не толькі з-за маланаселенасці, але і па прычыне наяўнасці найбольшай колькасці гэтага драпежніка на Беларусі. У СМІ неаднойчы павед ... Читать

ПОВЯЗЬ ЧАСУ НА КУРГАННЫМ УЗВЫШШЫ ПОВЯЗЬ ЧАСУ НА КУРГАННЫМ УЗВЫШШЫ
Шмат гадоў праязджаю праз Ходцы Сенненскага раёна на радзіму бацькоў і не ведаў, што літаральна ў некалькіх дзесятках метраў ад дарогі знаходзіцца цікавы і па свойму ўнікальны археалагічны аб’ект – курганны могільнік. Падчас чарговай служ ... Читать

Каму пакланяліся продкі?
Унікальная для славянскага свету знаходка паднята са дна ракі Дрыса ў Расонскім раёне на мінулым тыдні. Выдатна захаваная скульптура язычніцкага ідала дапаможа даследаваць асаблівасці светапогляду і вераванняў нашых далёкіх продкаў. Першаадкрывальнікамі ... Читать

БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМI! БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМI!
Жыхарка вёскі Зубава Аршанскага раёна Кацярына Фомчанка здавён мае хобі – збіраць артэфакты, якія сведчаць аб гісторыі і знакамітых людзях роднага краю. Да пенсіі яна працавала дырэктарам мясцовай школы і ўсяляк спрыяла папаўненню экспазіцыі та ... Читать

Комментарии

 

К данной статье комментариев пока нету...

 




Добавить свой комментарий

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Включите эту картинку для отображения кода безопасности
Введите код: