nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Жыхарка вёскі Зубава Аршанскага раёна Кацярына Фомчанка здавён мае хобі – збіраць артэфакты, якія сведчаць аб гісторыі і знакамітых людзях роднага краю. Да пенсіі яна працавала дырэкт

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Упаковочное оборудование
  • О компании и ее деятельности. Оборудованием и материалами.
  • 5048747.ru
  • Мантинг
  • О лечении прыщей и угревой сыпи. Магазин БАДов.
  • demodekoz-lechenie.ru

БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМI!

Жыхарка вёскі Зубава Аршанскага раёна Кацярына Фомчанка здавён мае хобі – збіраць артэфакты, якія сведчаць аб гісторыі і знакамітых людзях роднага краю. Да пенсіі яна працавала дырэктарам мясцовай школы і ўсяляк спрыяла папаўненню экспазіцыі тамтэйшага музея. Ды і пазней цікавасць да гісторыі не зменшылася. За некалькі гадоў назбіралася дастаткова экспанатаў, каб адкрыць у Зубаве яшчэ адзін музей.
Ініцыятыву К. Фомчанка падтрымалі старшыня Аршанскага райвыканкама Уладзімір Дзедушкін і старшыня СВК «Купалаўскі» Уладзімір Кавалёў. Апошні выдзеліў пакой у Доме механізатараў і ў лютым гэтага года на адкрыцці музея перарэзаў сімвалічную чырвоную стужку.
Экспазіцыя стваралася з дапамогай жыхароў навакольных вёсак. Сярод актыўных памочнікаў – старэйшына вёскі Лешча Аркадзь Пучкоў, Надзея Бярэзіна з Краснапольцаў (былая яе назва – Амерыка), Валянціна Лашчыноўская і многія іншыя. Тут сабраны матэрыялы па гісторыі сельгаспрадпрыемства, звесткі пра старшыняў калгаса. Не абмінулі ўвагай Янку Купалу, які меў дачу ў суседніх Ляўках, а таксама – Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, які нарадзіўся ў дзесяці кіламетрах адсюль. Дарэчы, нядаўна ў Копысі знайшлі самаробную хакейную клюшку (такімі вясковыя хлопцы ў 1960-1970-х гадах гулялі ў хакей). Тут мяркуюць, што гэтая клюшка магла належаць аднаму з сапернікаў, а можа і самому сённяшняму Прэзідэнту, бо яго вёска Александрыя знаходзіцца на супрацьлеглым беразе Дняпра, лёд якога зімой часта станавіўся хакейнай арэнай для копыскіх і александрыйскіх падлеткаў.
Музей можа наведаць кожны, хто цікавіцца гісторыяй гэтых мясцін. Тут нават завялі кнігу водгукаў, у якой мелі гонар зрабіць запіс і карэспандэнты «Народнага слова».
У ліпені ў клубе аграгарадка Зубава даваў канцэрт вядомы беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч. Ён падзякаваў Кацярыне Паўлаўне, якая і сама прыхільная да песні, за зберажэнне гісторыі, падарыў свой плакат з аўтографам ды льняную сумку з надпісам «Будзьма беларусамі!», што таксама цяпер знаходзяцца ў музеі.
Тым часам колькасць экспанатаў большае і месца ўжо не хапае. Напрыклад, няма куды паставіць старажытную скрыню і шафу. У кіраўніцтва гаспадаркі Кацярына Фомчанка просіць яшчэ адзін пакой, каб зрабіць у ім інтэр’ер вясковай хаты канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзя.
13.08.2009
Просмотров: 1050
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Збор народнага гістарычнага музея міёрскай СШ №3 папоўніўся рэдкім экспанатам. Члены краязнаўчага гуртка «Арганаўты мінулага» на чале з настаўнікам гісторыі Вітольдам Ермалёнкам падчас вандроўкі знайшлі на гародах вёскі Лявонпаль пячатку граф ...
Нядаўна займеў завядзёнку: дзе ні бываю, па магчымасці стараюся наведаць мясцовы музей. Таму што ў кожнай экспазіцыі абавязкова знойдзецца экспанат, які прыцягне ўвагу і пра многае маўкліва паведаміць. Прызнацца, не чакаў, што ў Талачынскім гісторыка- ...
Паслухаць пісьменнікаў з Мінска, Віцебска і Оршы прыйшлі настаўнікі, бібліятэкары, супрацоўнікі музеяў і работнікі культуры Аршаншчыны, а таксама жыхары Ляўкоў і бліжэйшых вёсак. Адкрыў свята намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Хуцкі. З прывіт ...
Восем гадоў таму ў сценах Аршанскага педагагічнага каледжа нарадзіўся… «Вар’ят»! Менавіта так завецца адзін з папулярных і любімых сярод віцебскай моладзі рок-гуртоў. Яго заснавальнікі Арцём Сімаш і Зміцер Пучынскі ў той час б ...