Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Февраль 2013    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

«Спакойна, Маша, я Дуброўскі!»


«Спакойна, Маша, я Дуброўскі!»

 

Свята-Іверская царква.

 

У кожнага рэгіёна Віцебшчыны ёсць свае асаблівасці. Населеныя пункты Полацкага раёна маюць такую адметнасць: яны на працягу стагоддзяў уваходзілі ў «бліжняе» кола самага старажытнага беларускага горада і разам з ім спрадвек дзялілі славу і ліхалецце. Працягнем наша своеасаблівае падарожжа і па гэтых мясцінах.

 

Ветрына

 

У Віцебскай вобласці больш нідзе не было столькі бетаніраваных абарончых збудаванняў, як на Полаччыне. А ўсё таму, што да вайны гэтая зямля з’яўлялася памежнай тэрыторыяй. Гісторыя Полацкага ўмацаванага раёна пачалася з 1922 года, калі тагачасны старшыня Рэўваенсавета і наркам па ваенных справах СССР Леў Троцкі ініцыяваў узвядзенне лініі абароны на «старой» савецка-польскай мяжы. Спачатку гэта былі земле-драўляныя збудаванні, а потым пачалі ўзводзіць умацаванні з бетону. Работы, прынамсі каля Ветрына, працягваліся і ў чэрвені 1939 года, але праз некалькі месяцаў іх спынілі – у верасні, пасля вызваленчага паходу Чырвонай Арміі на Заходнюю Беларусь, мяжа адсунулася на сотні кіламетраў.

 

У ваколіцах Ветрына каля дзясятка дотаў. У пачатку ліпеня 1941 года тут больш за два тыдні трымалі бой абаронцы Полацка. Адно з умацаванняў знаходзіцца на выездзе з гарпасёлка на шашы Полацк-Глыбокае.

 

У пачатку ХХ ст. праз Ветрына прайшла чыгунка Санкт-Пецярбург – Варшава, рэйкі для якой пастаўляліся з металур­гічных прадпрыемстваў буйнога нямецкага прамыслоўцы Крупа. Кавалак рэйкі, датаваны 1886 годам, ёсць у экспазіцыі музея Ветрынскай сярэдняй школы. Сярод экспанатаў таксама знаходзіцца вялікі замок ад свірана «паноў Шыпілаў», якія валодалі маёнткам у суседняй вёсцы Залессе. Гэта была радавая спадчына дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. Браніслава Эпімах-Шыпілы. Прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта, лінгвіст, філолаг і паліглот (ведаў больш за 20 моў) стварыў у тагачаснай расійскай сталіцы беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца». Ён дапамог раскрыцца таленту Янкі Купалы.

 

У музеі Ветрынскай школы сабраны дакументы, фатаграфіі, успаміны і сведчанні старажылаў пра вядомага земляка. А на месцы сядзібы ў Залессі ў 2009-м у гонар 150-годдзя з дня нараджэння Б. Эпімах-Шыпілы ўстаноўлены памятны знак – 16-тонны валун.

 

Баравуха

 

Вакол гэтага гарпасёлка, што размешчаны ў маляўнічым месцы, таксама шмат дотаў. Але ў адрозненне ад Ветрына, Баравуха на працягу амаль усяго мінулага стагоддзя была адным з самых буйных на Віцебшчыне ваенных гарадкоў. Да вайны тут размяшчалася стралковая дывізія, пасля – два палкі віцебскай 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі, танкавая і верталётная часткі.

 

Падчас вайны гітлераўцы арганізавалі тут канцлагер для савецкіх ваеннапалонных. У памяць пра гэту падзею ў пасёлку створаны мемарыял. Побач з ім знаходзіцца будынак былога штаба стралковай дывізіі, дзе ў 1937 годзе застрэліўся камандзір, якога прыехалі арыштоўваць на «чорным варанку» НКУС.

 

У Баравусе шмат будынкаў армейскай інфраструктуры савецкіх часоў.

 

Быкаўшчына

 

Гаспадар Быкаўшчыны Альфонс Фаміч Козел-Паклеўскі (1809-1890 гг.) быў дзейнай фігурай і займацца толькі сельскай гаспадаркай у сваім маёнтку не мог. Маючы прадпрымальніцкую жылку, за сваё жыццё ён стварыў сапраўдную прамысловую імперыю. Галоўны інтарэс для А. Козела-Паклеўскага прадстаўлялі Урал і Заходняя Сібір, дзе ён быў адным з пачынальнікаў азбеставай прамысловасці і першага параходства па тамтэйшых рэках. Пасля смерці Альфонс Фаміч пакінуў сыну Вікенцію багатую спадчыну, якую той працягваў развіваць. У 1903 годзе нашчадак, у прыватнасці, валодаў у розных губерніях металургічнымі заводамі, залатымі прыіскамі, меднымі і срэбнымі капальнямі, шклофабрыкамі, вінакурнямі, дзясяткамі каменных і драўляных дамоў. Вікенцій падтрымліваў і бацькаву традыцыю мецэнацтва. Напрыклад, ён фінансаваў дзіцячыя прытулкі у Санкт-Пецярбургу і Пярмі.

 

Цікава, што з 1956 года ў сядзібе Козел-Паклеўскіх у Быкаўшчыне размяшчаецца Ветрынская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот. Жыллёвыя і гаспадарчыя будынкі прызнаныя гістарычнай каштоўнасцю і ахоўваюцца дзяржавай.

 

Бяздзедавічы – Мышчана

 

У Бяздзедавічах у добрым стане захавалася сядзіба Аляксандра Рымскага-Корсакава, сваяка вядомага кампазітара. Побач – парк з таполямі і ліпамі, сажалкамі і каналамі. У панскім доме зараз размяшчаецца бальніца сястрынскага догляду.

 

На могілках каля суседняй вёскі Мышчана стаіць Свята-Іверская царква (1910 г.), пабудаваная з каменю і цэглы. Паны ўзводзілі яе як радавую пахавальню.

 

Кажуць, аднойчы амерыканскія турысты настолькі зачараваліся выглядам царквы, што ўсур’ёз прапаноўвалі выкупіць яе, каб перавезці на радзіму.

 

Варонічы

 

Над гэтай вёскай, што стаіць на рацэ Ушача, узвышаецца старажытнае гарадзішча ІІІ-ХІ ст. Падчас Лівонскай вайны (1558-1583 гг.), калі Полацк быў захоплены войскамі Івана Грознага, Варонічы сталі адным з фарпостаў абароны ВКЛ. У 1566 годзе на гары пачалося будаўніцтва замка, які прастаяў да сярэдзіны наступнага стагоддзя.

 

Каля вёскі можна агледзець штабную зямлянку партызанскага атрада ім. Лазо брыгады ім. Чапаева.

 

Блізніца

 

Тут у даволі добрым стане захаваўся сядзібны дом паноў Лісоўскіх. Таксама засталіся некаторыя элементы ўнутранага аздаблення тых часоў. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што неаднойчы бачылі каля дома прывід белай панны.

 

Захарнічы

 

Гэтае месца звязана з вядомым мастаком Іванам Хруцкім (1810-1885 гг.). Ён нарадзіўся ў Уле (цяпер Бешанковіцкі раён) у сям’і ўніяцкага святара. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў Санкт-Пецярбурга. У 1839-м пасля смерці бацькі вярнуўся на радзіму, праз пяць гадоў набыў маёнтак Захарнічы, дзе пражыў да скону. Пахаваны ў сямейным склепе на вясковых могілках. На месцы сядзібы мастака ўстаноўлены памятны знак.

 

Гомель

 

Цёзка другога па колькасці насельніцтва абласнога цэнтра Беларусі прымае сотні турыстаў. У першую чаргу, дзякуючы мемарыяльнаму комплексу «Поле ратнай славы», які створаны некалькі гадоў таму на адным з участкаў Полацкага ўмацаванага раёна. Гомельская «лінія Сталіна» складаецца з дота, бліндажа, акопаў, супрацьтанкавых збудаванняў. Тут улетку 1941 года савецкія байцы 21 дзень стрымлівалі націск ворага.

 

Праз некалькі месяцаў фашысты расстралялі на беразе возера 67 гомельскіх яўрэяў. Беларусы хавалі суседзяў амаль тыдзень, бо не спраўляліся капаць прамёрзлую зямлю. Расстраляныя яшчэ доўга ляжалі на лёдзе возера. У памяць аб загінулых устаноўлены помнік.

 

У Гомелі таксама ёсць брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Падчас вайны навакольныя вёскі ўваходзілі ў партызанскую зону, там дзейнічала брыгада імя Варашылава. Унікальным з’яўляецца помнік партызану: народны мсцівец стаіць з аўтаматам за плячыма, а ў правай руцэ трымае гаечны ключ. Гэтай дэталлю скульптар хацеў падкрэсліць, што ў партызан не заўсёды хапала выбуховых рэчываў, і чыгунку даводзілася часам разбіраць слясарным інструментам.

 

У Гомелі дзейнічае невялікая гідраэлектрастанцыя.

 

Бікульнічы

 

У адным кіламетры ад вёскі на паўвыспе возера Янова знаходзяцца валуны, якія апошнім часам атрымалі назву «Полацкі Стоўнхэндж» (у народзе іх завуць проста – «Камяні»). Лічыцца, што гэта дахрысціянскае культавае месца і адначасова старажытная абсерваторыя, з дапамогай якой нашы продкі вылічвалі каляндар. Цэнтральная група камянёў выкладзена літарай «П»: яна павернута такім чынам, што грані накіраваны на месца захаду сонца ў найбольш важных кропках нябеснага руху – дзень летняга (22 чэрвеня) і зімовага (22 снежня) сонцастаяння, вясенняга (21 сакавіка) і асенняга (23 верасня) раўнадзенства. Напрамак жа на поўнач задае асобны камень, што ляжыць недалёка ад асноўнай групы. Напрыклад, каб вылічыць Купалле, старадаўнія астраномы сачылі, калі сонца схаваецца за гарой Валатоўка (знаходзіцца на супрацьлеглым беразе возера) і ў той жа момант па спецыяльнаму сігналу іх памочнікі запальвалі на ўзвышшы святы агонь. Дарэчы, месцічы і па сёння святкуюць Купалле на Валатоўцы.

 

Астроўшчына

 

У верасні 1832 года Аляксандр Пушкін прыехаў у Маскву да свайго сябра Паўла Нашчокіна, які распавёў яму гісторыю, што стала асновай сюжэту рамана «Дуброўскі».

 

П. Нашчокін расказаў, што у Віцебскім астрогу бачыў збяднелага беларускага памешчыка Паўла Астроўскага, у якога заможны сусед адсудзіў маёнтак. Прайграўшы суд, ён застаўся з аднымі сялянамі і пачаў рабаваць. Літаратуразнаўцы высветлілі, што радавы маёнтак на 20 душ прататып Дуброўскага меў у Аржаневічах (Астроўшчыне) Дзісненскага павета Мінскай губерні (у 9 вярстах ад Дзісны, што зараз уваходзіць у склад Міёрскага раёна). У ваеннай віхуры 1812 года ў П. Астроўскага згарэлі дакументы, ён не змог пацвердзіць сваё паходжанне на «разборы шляхты», чым і скарыстаўся хцівы сусед. Малады чалавек пачаў помсціць багацеям, выйшаўшы на «вялікую дарогу». Хутка адбылося паўстанне 1830-1831 гг., да якога далучыўся Астроўскі. Калі выступленне захліпнулася, Паўла арыштавалі і разам з іншымі ўдзельнікамі паўстання даставілі спачатку ў Віцебск, а потым у Пскоў, адкуль ён уцёк. Далейшы лёс П. Астроўскага невядомы.

 

Аповед Нашчокіна захапіў Пушкіна, які хацеў напісаць прыгодніцкі раман, каб пераўзысці папулярнага сучасніка Вальтэра Скота і добра зарабіць. Ужо ў лютым 1833 года рукапіс быў гатовы. Адметна, што першапачаткова раман называўся «Астроўскі».

 

Зараз у Астроўшчыне няма аніякага следу Астроўскага. Але брэндам паселішча цалкам можа стать крылаты выраз з рамана:
– Спакойна, Маша, я Дуброўскі!

 

Сяргей Кавалеўскі, «НС».



11.02.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 1176

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

Глыбоцкая вышыня


 Дастаткова назваць некалькі імёнаў, каб зразумець значэнне глыбоцкай зямлі не толькі для Беларусі. Лёс звязаў з гэтым краем стваральніка нацыянальнага тэатра Ігната Буйніцкага, палітычных дзея ... Читать полностью...

ДОМ ЛЯ ДАРОГІ


Калі едзеш з Віцебска ў Мінск, каля вёскі Ржаўка Бешанковіцкага раёна можна ўбачыць закінуты цагляны дом з гаспадарчай пабудовай. Стаіць ён метрах у дваццаці ад дарогі і міжволі прыцягвае ўвагу прае ... Читать полностью...

Зямля шляхціца Завальні


Расонскі раён з’яўляецца застрэльшчыкам аграэкатурызму ў нашай краіне і сваіх перадавых пазіцый не страчвае. Але не толькі аматары арганізаванага адпачынку сюды прыязджаюць. Ёсць групы экстрэма ... Читать полностью...

Сцежкамі Боны Cфорцы


Гэтым разам у нашым «газетным падарожжы» наведаем некаторыя мясціны,што знаходзяцца ўздоўж аўтадарогі Орша–Лепель. Смальяны Пра гэтае мястэчка пісана-перапісана. Але ёсць у гісторы ... Читать полностью...

Гісторыя і сучаснасць побач


У 2014 годзе глыбачане будуць адзначаць 600-годдзе населенага пункта. Калісьці ён быў невялікім гандлёвым мястэчкам, а зараз гэта цудоўны горад, цэнтральную плошчу якога ўпрыгожваюць сучасныя паб ... Читать полностью...

«Зарабіў, як Заблоцкі на мыле»


Падчас Лівонскай вайны ў 1563 годзе на адной з лукавін ракі на поўначы сучаснай вёскі Казьяны па загадзе Івана Грознага была пабудавана парубежная крэпасць. Памеры фартэцыі – каля 1 гектара &nda ... Читать полностью...

Ушацкія карункі вабяць гасцей


Ушацкі раён па тэрыторыі адзін з самых малых у краіне, але па колькасці прыродных, археалагічных, архітэктурных помнікаў ён ці не самы багаты. Напрыклад, толькі старажытных курганоў тут 1524 – б ... Читать полностью...

У гонар славутага земляка


У Полацку і Полацкім раёне прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага мастака Івана Хруцкага, жыццё і творчасць якога непарыўна звязаны з гэтымі мясцінамі. ... Читать полностью...

ТОЕ, ЧЫМ МЫ ПАВIННЫ ГАНАРЫЦЦА, ПАКУЛЬ ЗНАХОДЗIЦЦА Ў ЗАПУСЦЕННI

ТОЕ, ЧЫМ МЫ ПАВIННЫ ГАНАРЫЦЦА, ПАКУЛЬ ЗНАХОДЗIЦЦА Ў ЗАПУСЦЕННI


Сучасны выгляд маёнтка. Фота Аляксея Карайчанцава. На пачатку ХХ стагоддзя мястэчка Опса, што знаходзіцца ў 18 км на паўднёвы захад ад Браслава, выглядала інакш. На трохкутнай плошчы, так званым р ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код