Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Май 2011    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

«Зарабіў, як Заблоцкі на мыле»


«Зарабіў, як Заблоцкі на мыле»

 

Свята-Успенская царква.

 

Казьяны

Падчас Лівонскай вайны ў 1563 годзе на адной з лукавін ракі на поўначы сучаснай вёскі Казьяны па загадзе Івана Грознага была пабудавана парубежная крэпасць. Памеры фартэцыі – каля 1 гектара – вызначыў мыс лукавіны. Замак меў форму трохкутніка і называўся Казьян. Дарэчы, на Віцебшчыне ў той час было пабудавана некалькі падобных крэпасцяў (Суша, Туроўля, Сітна, Красны, Сокал і г.д.). Але існавалі яны нядоўга. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый пайшоў на Полацк, каб вярнуць старажытную беларускую сталіцу і навакольныя землі, парубежныя рускія крэпасці чакаў незайздросны лёс. Напрыклад, Казьян захапілі і зруйнавалі 23 ліпеня 1579 года атрады ВКЛ пад камандаваннем Францішка Жука.
Побач, у лесе, знаходзіцца курганны могільнік крывічоў. Больш за 40 насыпаў дыяметрам 10-15 м маюць вышыню ад 1 да 4 м.
Казьяны можна назваць сталіцай ляснога краю. Нездарма тут створаны біялагічны заказнік плошчай 26 тыс. га, які ахоплівае тэрыторыю Шумілінскага і Полацкага раёнаў. У навакольных лясах гаспадараць мядзведзі, дзікі, рысі, барсукі. На азёрах і балотах гняздуюцца скапа, вялікі і малы падорлікі, арлан-белахвост, чорны бусел і шмат іншых рэдкіх птушак. Таксама растуць больш за 20 занесеных у Чырвоную кнігу раслін. Багаты край і на ягады: за сезон з лясоў і балот людзі выносяць дзясяткі тон чарніц, брусніц, журавін. А сама «сталіца» чыста знешне нагадвае закінутую таежную вёску, бо адразу за агародамі пачынаецца лес.
Як вядома, зараз у Еўропе набірае папулярнасць экатурызм. Людзі не шкадуюць грошай, каб паглядзець на некранутую прыроду ці проста паслухаць у лесе птушыныя спевы. Казьянскі заказнік мог бы стаць адным з цэнтраў экатурызму. У мясцовых улад ёсць пэўныя планы, але пакуль няма адпаведнай сэрвіснай інфраструктуры. Думаецца, што трэба больш аддаваць ініцыятыву прыватнікам, каб скарбамі беларускай прыроды зацікавіўся ўвесь белы свет.
Заобаль
Прыкладам рупнасці ў турыстычнай справе з’яўляецца былы марак і фермер Анатоль Бычкоў з вёскі Заобаль (былая назва Кабак). Па выхадзе ў адстаўку капітан ІІ рангу вярнуўся ў Беларусь, пасяліўся недалёка ад роднай вёскі на ўласным хутары з загадкавай назвай Нараяна. Нейкі час спрабаваў сябе ў фермерстве, а на працягу апошніх трынаццаці гадоў займаецца сельскім турызмам. А. Бычкоў зрабіў некалькі катамаранаў і прапаноўвае ахвочым 18-кіламятровы маршрут па Обалі. Апроч непасрэдна сплаву па рацэ гаспадар раіць наведаць гару Маланка, дзе, верагодна, размяшчалася старажытная астранамічная абсерваторыя і лабірынт. Турыстаў таксама цікавяць і курганы, датаваныя ІІІ-IV ст. да н. э. Карыстаюцца «Обальскай рачной флатыліяй», у якой ёсць катамараны пад назвамі «Князь Вітаўт», «Стронга» (з беларускай – фарэль), госці з Масквы, Санкт-Пецярбурга, рэгулярна сплаўляюцца па рацэ і супрацоўнікі віцебскага філіяла аднаго з сотавых аператараў.
Обаль
Цагельня ў Обалі была заснавана ў 1929 годзе. З часам цагляны завод стаў «градообразующим» прадпрыемствам, зараз тут працуюць каля 900 чалавек. Прадукцыя з Обалі вядома як у Беларусі, так і за мяжой. У прыватнасці, ладная частка падмаскоўных катэджаў, у тым ліку і ў знакамітай «Рублёўцы», пабудавана з обальскай цэглы.
У Обалі захаваўся палац і некалькі гаспадарчых пабудоў роду Грабніцкіх, узведзеных у пачатку ХІХ ст. па праекце французскага архітэктара. У 1886 годзе Грабніцкія прадалі маёнтак. Апошнім гаспадаром Обалі быў фон Амбургер, які стала жыў у Санкт-Пецярбургу і прыязджаў сюды на лета. Пасля рэвалюцыі маёнтак абагулілі, і ён паступова стаў занепадаць. У палацы пасялілі сем’і міліцыянераў і былых панскіх парабкаў, якія не надта клапаціліся пра сваё жыллё. Напрыклад, у лістападзе 1920 года Полацкая павятовая камісія праінспектавала памяшканні палаца і выявіла выбітыя шыбы, моцна пашкоджаную кафлю, а ў адной з прыбіральняў першага паверха жыхары гадавалі парася…
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Обалі дзейнічала камсамольскае падполле пад кіраўніцтвам Ефрасінні Зяньковай, якая пазней была ўдастоена звання Героя Савецкага Саюза.
У чэрвені 1941 года на канікулы да бабулі ў вёску Зуі (цяпер тэрыторыя г.п. Обаль) з Ленінграда прыехала Зіна Партнова. У 1942 годзе шаснаццацігадовая дзяўчына ўступіла ў маладзёжную арганізацыю «Юныя мсціўцы». Уладкавалася на працу ў нямецкую сталовую і аднойчы падсыпала ў ежу атруту. Больш за 100 фашыстаў былі шпіталізаваны. Каб пазбегнуць арышту, Зіна збегла ў партызанскі атрад, дзе стала разведчыцай. Але восенню 1943 года З.Партнову арыштавалі. Зіна мужна трымалася на допытах, падчас аднаго з іх схапіла са стала следчага пісталет і застрэліла яго і яшчэ двух фашыстаў. Спрабавала ўцячы, але яе злавілі і пасля доўгіх катаванняў, знявечаную, расстралялі.
1 ліпеня 1958 года Зінаідзе Партновай пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У яе гонар названы вуліцы ў Обалі і Санкт-Пецярбургу. А на бабулінай хаце ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Пабеда
Вёска атрымала сваю назву пасля рэвалюцыі і склалася з некалькіх населеных пунктаў. Размешчана яна на маляўнічым беразе возера. А над усім наваколлем дамінуе Успенская царква, пабудаваная ў пачатку 1900-х гадоў. Каля храма ёсць старая магіла аднаго са святароў, які быў удзельнікам значнай падзеі для беларускага праваслаўя.
…Як вядома, Еўфрасіння Полацкая памерла падчас паломніцтва і была пахавана ў Іерусаліме ў 1173 годзе. Праз пятнаццаць гадоў манахі перавезлі мошчы ў Кіеў, дзе яны знаходзіліся больш за сем стагоддзяў у Кіева-Пячэрскай лаўры. На пачатку ХХ ст. расійскі імператар Мікалай ІІ задаволіў хадайніцтва аб пераносе святых астанкаў у Полацк. У маі 1910 года мошчы князёўны з Кіева да Оршы везлі па Дняпры, затым веруючыя праз Віцебск неслі святыню на руках да Полацка. Шлях заняў некалькі дзён. У адзін з вечароў урачыстая працэсія спынілася тут, ва Успенскай царкве, дзе цэлую ноч прабылі мошчы святой Еўфрасінні Полацкай.
Горкі
Каля маленькай вёскі Горкі ляжыць аграмадны сведка ледавіковага перыяду, які завецца Вялікі камень, альбо Чортаў камень. На паверхні яго даўжыня складае 11 м, шырыня – 5,6 м, вышыня – 2,8 м, вага сягае за 800 тон. Большага на Беларусі няма.
Гасцюе валун на Шуміліншчыне ўжо 20 тысяч гадоў, калі разам са сваімі меншымі братамі падчас апошняй хвалі ледавіка «споўз» на нашу зямлю з боку Скандынавіі і Карэліі. Дарэчы, ледзяны панцыр той хвалі быў таўшчынёй у некалькі сот метраў.
Адно са шматлікіх паданняў пра Чортаў камень сцвярджае, што ён можа лёгка заблытаць чалавека і збіць са шляху. А яшчэ валун быццам бы мае сілу перамяшчаць людзей у іншае вымярэнне – на некалькі стагоддзяў назад.
Вось такая ў Горках свая машына часу.
Мішневічы
Гэта вёска з’яўляецца адной з буйнейшых на Шуміліншчыне. У цэнтры яна мае даволі вялікую плошчу, на якой да рэвалюцыі віравалі кірмашы, а ў савецкую пару праводзіліся мітынгі. Дарэчы, калі ў лютым 1917 года ў Расійскай імперыі адбылася буржуазная рэвалюцыя, Мішневіцкі Савет сялянскіх дэпутатаў узначаліў мясцовы поп Андрэй Васіленка. Нягледзячы на сан, святар не цураўся зброі. Калі 18 лютага 1918 года Германія парушыла мірную дамову і пачала наступленне на Савецкую Расію, А.Васіленка ўзначаліў партызанскі атрад і пайшоў у лес. Айцец Андрэй змагаўся як з немцамі, так і з белагвардзейцамі. Але нядоўга, бо быў забіты ля вёскі Прудок.
У Мішневічах ляжыць каменны крыж, з якім звязана наступнае паданне. Быў у пана гарбаты сын. І задумаў бацька ажаніць яго з самай прыгожай дзяўчынай Мішневічаў. Але прыгажуня тая кахала звычайнага сялянскага хлопца, гэткага ж беднага, як і сама. Пан тым не менш пачаў тэрмінова рыхтаваць вяселле. Відаць, сваімі настойлівымі прыгатаваннямі ён давёў дзяўчыну да адчаю, і яна забіла гарбуна нажом. У гневе пан загадаў закапаць прыгажуню жыўцом. А каб ёй і мёртвай было цяжка, на магілу паклалі вялізны каменны крыж. У галавах магілы пан загадаў пасадзіць сасну, каб яе карані высмоктвалі сокі з пахаванай дзяўчыны.
Сасна дзесяць гадоў назад павалілася ад старасці. Але месцічы побач з крыжом загадзя пасадзілі маладую сасонку…
Хутчэй за ўсё гэта гісторыя – выдумка. Раней нашы продкі ставілі крыжы каля дарог (часцей на ростанях) альбо на ўскрайках вёсак (для абароны ад эпідэмій і нядобрых людзей). І мішневіцкі крыж ляжыць якраз каля дарогі, недалёка ад ваколіцы.
Да рэвалюцыі ў Мішневічах было ажно чатыры паны. Адзін з іх па прозвішчы Заблоцкі, які сплаўляў лес па Обалі і Дзвіне ў Рыгу, і зрабіў свой унёсак у развіццё беларускай мовы. Месцічы сцвярджаюць, што прымаўка «Зарабіў, як Заблоцкі на мыле» пайшла ў народ дзякуючы іх авантурнаму земляку. Пану свярбела, што плыты ганяюць парожнімі. Чаму б не атрымаць дадатковы прыбытак? Напрыклад, пераправіць у Рыгу мыла, а там купіць тканіны. Заблоцкі загадаў плытагонам узяць з сабой спадарожны груз – дзве скрыні па 200 кг мыла ў кожнай. Пакуль плыты дасягнулі Рыгі, усё яно размякла ў дзвінскай вадзе. У выніку – не прыбытак, а страта.
Так што прымаўка «Зарабіў, як Заблоцкі на мыле» тычыцца ўсіх няўдалых бізнес-праектаў.
Дык хай яна вас абміне!

 

Сяргей Кавалеўскі, «НС». Фота Антона Сцепанішчава, «НС».



23.05.2011

 

Новость посмотрели: 2903

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)




 


Данная новость взята из рубрики: ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ




Похожие новости по теме :

 

Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў


Вёска Галошава не самая вялікая на Талачыншчыне, але тут дастаткова цікавых экскурсійных аб’ектаў. Па першае, гэта рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Цюндзявіцкіх, якіх у народзе называюць Д ... Читать полностью...

Сцежкамі Боны Cфорцы


Гэтым разам у нашым «газетным падарожжы» наведаем некаторыя мясціны,што знаходзяцца ўздоўж аўтадарогі Орша–Лепель. Смальяны Пра гэтае мястэчка пісана-перапісана. Але ёсць у гісторы ... Читать полностью...

Таямніцы камянёў


Часам зямля адкрывае таямніцы нашай гісторыі, якія доўга захоўвала і аберагала. Некалькі гадоў назад каля вёскі Малыя Таронкавічы Лепельскага раёна энтузіясты-краязнаўцы паднялі з-пад зямлі 12 каме ... Читать полностью...

Крыж ля дарогі і камень з падковай. З нізкі тапанімічных абразкоў пра Віце ...


Крыжы нашымі продкамі ўспрымаліся як сімвалы веры і выратавання. Прашчуры ставілі іх, акрамя могілак, у многіх месцах – пры дарогах, на іх скрыжаваннях, ля водных перавозаў, крыніц, што бруілі ... Читать полностью...

«Спакойна, Маша, я Дуброўскі!»


У кожнага рэгіёна Віцебшчыны ёсць свае асаблівасці. Населеныя пункты Полацкага раёна маюць такую адметнасць: яны на працягу стагоддзяў уваходзілі ў «бліжняе» кола самага старажытнага бел ... Читать полностью...

Сенненскі арнамент


У свой час у Беларусі адбывалася актыўная барацьба «с пережитками прошлого», у тым ліку і з назвамі населеных пунктаў, у якіх хтосьці вельмі пільны знаходзіў крамольны падтэкст. Не заста ... Читать полностью...

Зямля шляхціца Завальні


Расонскі раён з’яўляецца застрэльшчыкам аграэкатурызму ў нашай краіне і сваіх перадавых пазіцый не страчвае. Але не толькі аматары арганізаванага адпачынку сюды прыязджаюць. Ёсць групы экстрэма ... Читать полностью...

Маўклівыя сведкі стагоддзяў


За апошнія месяцы ў Сенненскім раёне знойдзена некалькі каменных артэфактаў, якія сведчаць пра малавядомыя старонкі гісторыі краю. У самім горадзе пры пракладцы газаправода знойдзены гранітныя крыж і ... Читать полностью...

Ушацкія карункі вабяць гасцей


Ушацкі раён па тэрыторыі адзін з самых малых у краіне, але па колькасці прыродных, археалагічных, архітэктурных помнікаў ён ці не самы багаты. Напрыклад, толькі старажытных курганоў тут 1524 – б ... Читать полностью...