nspaper.by Витебск и область

За выходные в Витебской области три человека погибли в ДТП

Калі едзеш з Віцебска ў Мінск, каля вёскі Ржаўка Бешанковіцкага раёна можна ўбачыць закінуты цагляны дом з гаспадарчай пабудовай. Стаіць ён метрах у дваццаці ад дарогі і міжволі прыцягвае

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
12.10.2011
12.10.2011
12.10.2011
12.10.2011
10.10.2011
30.09.2011
30.09.2011
Новости Витебщины

Жертв аварий пришлось деблокировать

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Кофемашина bosch
  • Адреса магазинов в городах России. Подбор товара по виду, бренду и цене.
  • bosch.podberi-kofevarku.ru
  • Коворкинг
  • Аналитика и прогнозы. Прайс на рекламу.
  • startupplace.ru

ДОМ ЛЯ ДАРОГІ

Калі едзеш з Віцебска ў Мінск, каля вёскі Ржаўка Бешанковіцкага раёна можна ўбачыць закінуты цагляны дом з гаспадарчай пабудовай. Стаіць ён метрах у дваццаці ад дарогі і міжволі прыцягвае ўвагу праезджых.
Па словах старэйшыны Ржаўкі Уладзіміра Дашкевіча, да вайны тут быў хутар. А ў 1954-1955 гадах на гэтым месцы ўзвялі будынак, дзе размяшчалася кантора дарожнага ўчастка і жыллёвыя памяшканні для майстра. Першапачаткова дом меў «кітайскі фасон», бо, у прыватнасці, быў пакрыты «пераломленай» дахоўкай на манер ледзь не будыйскага храма. Цяпер элементы былога «фасону» засталіся толькі ў выглядзе своеасабліва выкладзеных карнізаў над вокнамі.
Хутчэй за ўсё такі архітэктурны стыль для будынка дарожнай службы быў абраны як даніна дружбе савецкага і кітайскага народаў. Але літаральна праз год, пасля ХХ з’езда КПСС, на якім быў развянчаны культ асобы Сталіна, Мао Цзэдун пакрыўдзіўся за гэта на Мікіту Хрушчова, і дружба паміж Кітаем і СССР сапсавалася на дзесяцігоддзі.
Але «фасоністы» будынак стаяў. Апроч майстра, тут працавалі 20 рабочых, якія абслугоўвалі ўчастак шашы ад Астроўна да Бешанковічаў. На той час асфальту не было, таму дарожнае палатно ўмацоўвалі і рамантавалі брукам. Дарэчы, каменне збіралі на бліжэйшых палях і вазілі на трох конях.
Моладзь Ржаўкі любіла збірацца ля гэтага будынка: ладзілі вечарынкі з гармонікам, адзначалі святы, у тым ліку і Купалле. Віталі і рэдкія аўтамабілі, што праязджалі па шашы. У 1960 годзе дарогу заасфальтавалі. Развівалася і дарожная тэхніка, таму такая колькасць рабочых стала не патрэбная...
У 1990-х гадах будынак выкупіў лётчык-адстаўнік. Пачаў рабіць рамонт, але нешта не атрымалася, і сям’я дом прадала. Кажуць, цяперашні гаспадар прыдбаў яго дзеля таго, каб зрабіць прыдарожнае кафэ. Але дарожнікі супраць, бо плануюць пашырыць праезджую частку, а дом стаіць надта блізка.
Шкада, калі не будзе знойдзена прымальнае выйсце і дом зруйнуюць. Таму што з гэтай сядзібы можна зрабіць не проста каларытнае прыдарожнае кафэ, але і цікавы турыстычны аб’ект. У прыватнасці, музей дарожнай службы. Мяркую, шмат каму было б цікава паглядзець, як абслугоўвалася дарога ў сярэдзіне мінулага стагоддзя.
А пакуль калодзеж на сядзібе закіданы каменнем...
31.03.2009
Просмотров: 1038
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Драўляны будынак былога касцёла ў вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна ўжо адмервае другое стагоддзе. Паводле раённай кнігі «Памяць», касцёл быў пабудаваны ў 1886 годзе ў характэрным для канца ХIХ стагоддзя спалучэнні класіцызму з элементамі «мадэрна» і «псеўд ...
Летась знаёмыя папрасілі мяне адвезці іх у Сар’ю Верхнядзвінскага раёна, каб паглядзець на Свята-Успенскую царкву, што стала сімвалам кахання і адданасці. Ад паездкі засталося шмат уражанняў, знаёмыя і надалей планавалі наведваць прыкметныя мясц ...
Нядаўна займеў завядзёнку: дзе ні бываю, па магчымасці стараюся наведаць мясцовы музей. Таму што ў кожнай экспазіцыі абавязкова знойдзецца экспанат, які прыцягне ўвагу і пра многае маўкліва паведаміць. Прызнацца, не чакаў, што ў Талачынскім гісторыка- ...
Бешанковіцкі раён – адзін з самых невялікіх на Віцебшчыне, але з гістарычнага пункту гледжання яго адметнасцям могуць пазайздросціць многія. Астроўна Цяперашні аграгарадок з’яўляецца радзімай выдатнага палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літо ...