Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Март 2013    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Вандроўка ў балтыйскім кірунку


Вандроўка ў балтыйскім кірунку

 

 

Зімовая эстонская казка.

 

Часам найлепшы адпачынак – гэта вандроўка. Улетку люблю падарожнічаць з сябрамі па цікавых мясцінах радзімы, на аматарскім узроўні захапляюся краязнаўствам. Але, як у той песні, «каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць». Чытачы «НС» ужо знаёмыя з маімі падарожнымі нататкамі са Святой зямлі і Рыма. Гэтым разам хачу падзяліцца ўражаннямі ад праваслаўнай Прыбалтыкі.

 

Праграма прадугледжвала наведванне Пюхціцкага Успенскага жаночага манастыра (Эстонія) і Екабпілскага Свята-Духава мужчынскага манастыра (Латвія). Гэта прыбалтыйская правінцыя, але яна не менш цікавая за сталіцы – Талін і Рыгу.

 

Да вёсачкі Курэмяэ, якая знаходзіцца на паўночным усходзе Эстоніі і дзе месціцца манастыр, ехалі дастаткова доўга. Эстонская правінцыя мала чым адрозніваецца ад беларускай, прайшло больш за 20 гадоў, але адгукаецца сумеснае мінулае ў Саюзе. Пра што эстонцы не любяць узгадваць, інтэрнацыянальную рускую мову ў некаторых раёнах краіны на дух не выносяць. Напрыклад, на ўпакоўках тавараў вельмі часта інфармацыя аб прадукцыі напісана толькі на балцкіх мовах – эстонскай, літоўскай, латышскай, нават міжнароднай англійскай няма. Такі падыход здзіўляе. Аднак мы ехалі ў раён Эстоніі, памежны з Расіяй. Таму рускіх у працэнтных суадносінах там, натуральна, больш.

 

Пюхціцкі Успенскі манастыр адносіцца да Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата. Заснаваны ў 1891 годзе. На сённяшні дзень мае статус стаўрапігіяльнага – падпарадкоўваецца непасрэдна патрыярху. Пюхціца з эстонскай мовы перакладаецца як «святое месца». Згодна з паданнем, там, дзе знаходзіцца манастыр, з’явілася Багародзіца, у XVI ст. каля дуба была аднойдзена ікона Успення Божай Маці. Гэты абраз – адна з галоўных святынь манастыра. Старажытнае дрэва таксама захавалася. Распаўсюджванню праваслаўя на эстонскіх землях паспрыялі князь Сергій і княгіня Лізавета Шахоўскія. Абодва займаліся справамі міласэрнасці. Па іх ініцыятыве было створана праваслаўнае прыбалтыйскае брацтва Хрыста Збаўцы і Покрыва Божай Маці. Лізавета Шахоўская асабіста перапісвалася са святым праведным Іаанам Кранштацкім, які і блаславіў потым стварэнне Пюхціцкага манастыра. Пасля свяціцель у Эстонію накіруе шмат манахінь з Пецярбурга. А Пюхціцкі манастыр выхавае не адну ігуменню для Расіі. Княгіня Лізавета Шахоўская перажыла князя на 45 гадоў, памяці яго пабудавала храм Сергія Раданежскага. Захоўваючы вернасць, будучы набожнай, жывучы пры манастыры, пострыг не прымала. Пахавана побач з мужам пры царкве.

 

На манастырскай тэрыторыі сёння знаходзіцца сабор Успення Прасвятой Багародзіцы, храм Сімяона Богапрыімца і Ганны Прарочыцы (альбо трапезны), царква-хрысцільня Іаана Прадцечы і мучаніка Ісідара Юр’еўскага, храм свяціцеля Мікалая і Арсенія Вялікага – на могілках. Праз іх ідзе дарога да жыватворнай крыніцы. Ігумення Філарэта віцебскіх паломнікаў назвала сапраўднымі падзвіжнікамі, бо яны ў лютаўскія эстонскія маразы адважыліся акунуцца па веры ў цудадзейную ваду. Прыём у доме паломніка быў дамашні. Ежу ў манастыры гатуюць на дровах, як і топяць лазню. Ды і дровы складаюць па-асабліваму, бы стагі сена. Кажуць, аснову ды роўныя краі выкладаць умее толькі адна манахіня, астатнія ёй дапамагаюць. Насельніц у манастыры каля 120, было больш. Шмат работы, зямельныя ўладанні вымяраюцца дзясяткамі гектараў. Затое ўсё сваё. Паломнікі звычайна з зухам уплятаюць простыя манастырскія прысмакі – хлеб, саленні, мёд, варэнне…

 

У Пюхціцах ціша. Зіма прыгожая. Сапраўды месца святое. Гуляючы па манастырскай тэрыторыі, толькі і ўяўляла, як яна аздабляецца прыродай у розныя поры года. І калі манаскае цела працуе, то душа насамрэч адпачывае і радуецца.

 

Сучасны Екабпілс, што ў Латвіі, гістарычна набліжаны да Беларусі. Яшчэ ў XIII ст. плытагоны перапраўлялі тавары з нашых земляў па Даўгаве, на якой стаіць горад. Тэрыторыі тых часоў межавалі з трыма дзяржавамі: Швецыяй, Польшчай, Курляндыяй. У XVII ст. уладарыў тут герцаг Якаў, землі іменаваў у свой гонар Якабштатам. Потым і цудатворную ікону Божай Маці Якабштацкай назвалі. Католік Якаў Гудынскі ўбачыў, як па Даўгаве плыве дошчачка, уваткнуў у яе кап’ё, выцягнуў з вады і ўбачыў на руцэ кроў. Яна сцякала з драўлянай знаходкі – гэта быў абраз Багародзіцы. Потым Якаў прыняў праваслаўе. З гэтым момантам і звязваюць узнік­ненне на гэтых тэрыторыях Свята-Духава манастыра ў XVII ст. Кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла ў той час дараваў права праваслаўным мужчынскім манастырам Беларусі, Богаяўленскаму – у Полацку і Маркаву – у Віцебску, якія знаходзяцца на берагах Заходняй Дзвіны – Даўгавы, пасылаць манахаў з адкрыццём навігацыі ў бок Рыгы для адпраўлення богаслужэнняў. Служкі Божыя не маглі мінаваць Якабштат. Тут яны спыняліся для адпачынку і малітваў, таму менавіта беларускія манахі Полацка і Віцебска паспрыялі заснаванню на гэтай тэрыторыі манастыра. Ён ва ўсе часы быў апорай праваслаўя на курляндскіх землях. Якабштат неаднаразова гарэў, але храм з будынкамі заставаўся цэлым.

 

Мы прыехалі ў Екабпілскі Свята-Духаў манастыр увечары, калі сабор быў асвечаны месяцовым святлом і глядзеўся проста казачна. Службы тут доўгія. Нават здзіўляешся, як на гэтых землях змаглі захаваць праваслаўныя традыцыі, якія аднаўляюцца і развіваюцца. Прыхажан для невялікага горада дастаткова, прытым, што па-ранейшаму тут пераважаюць пратэстанцкія цэрквы. Але апора праваслаўя хаваецца ў няспыннай малітве за сценамі XVII ст. Інакі і манахі нагадваюць намоленых старцаў і знешне падобныя на стараабрадцаў. Пры манастыры шмат людзей працуюць, так званыя «трудники», што забяспечвае ім жыллё і ежу. Гэтыя працаўнікі дапамагаюць прымаць і паломнікаў, а абед і начлег для пілігрымаў аргані­зуе паслушніца Таццяна. Яна былая настаўніца англійскай мовы, заўсёды марыла мець свой дом, сабачку ля яго ды гарод, а яшчэ каб царква побач была. Так і сталася. Цяпер Таццяна дапамагае пры храме. Узначальвае манастыр добры і мудры ігумен Алексій (Камалтдзінаў). Тыя, хто ў яго спавядаюцца, звычайна кажуць, што грахі ён усе з душы выцягвае. Людзі пасля таямніцы, хоць часта і са слязьмі на вачах, становяцца чыстымі і з усмешкай.

 

Манастыр месціцца на беразе Даўгавы, побач – прыватны сектар. У многіх па-ранейшаму пячная сістэма ацяплення. Ранішні дымок высіцца ў ружовае марознае неба, узыходзіць сонейка, у храме пачынаецца служба, да якой я прагулялася па ваколіцах. Побач знаходзіцца парк, знакаміты аб’ектам, занесеным у Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Тут абазначаны адзін з пунктаў дугі мерыдыяна, вымеранай астраномам і геадэзістам Васіліем Струвэ (першым дырэктарам Пулкаўскай абсерваторыі). Ля парка месціцца і лепшая латышская гімназія, дзе вучыліся многія вядомыя людзі краіны. Побач з навучальнай установай – каменны помнік памяці воінаў Першай сусветнай вайны, што загінулі ў ваколіцах Якабштата ў 1915 годзе. У сучасным Екабпілсе этнічна насельніцтва падзяляецца напалову – карэнныя латышы і рускія. Можа, таму да мовы апошніх адносяцца без пагарды і нават шыльды з назвамі вуліц напісаны па-латышску і па-руску.

 

Правінцыйная Латвія мне падалася ціхай і прыгожай. І калі раптам хто захоча здзейсніць вандроўку ў балтыйскім кірунку, то раю наведаць Екабпілс, ад Рыгі ўсяго каля 140 км. Наша Заходняя Дзвіна тут ператвараецца ў паўнаводную Даўгаву, набірае імклівую моц да канцавога прыпынку – Балтыкі. Прыгожыя краявіды і хрысціянская намоленасць мясцінаў толькі спрыяюць адпачынку.

 

Ірына Лобан, фота аўтара, «НС».



18.03.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 1128

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)




 


Данная новость взята из рубрики: Уражанні




Похожие новости по теме :

 

Пілігрымка да Святой Еўфрасінні


Звесткі пра першыя паломніцтвы жыхароў усходнеславянскіх тэрыторый датуюцца ХІІ ст. Афіцыйна падмурак пілігрымавання на нашых землях заклала Еўфрасіння Полацкая. Калісьці здзяйсняла паломніцтвы яна, ... Читать полностью...

Дзевяць дзён на Святой зямлі. Часть 3


Каб трапіць у іх, трэба праехаць уздоўж ракі Іярдан, што межава падзяляе Ізраіль і Іярданію. З аўтобуса давялося разглядаць края­віды гэтай краіны, 90% якой займаюць пустыні. Па адзінай добраасф ... Читать полностью...

ГIСТОРЫЯ, ЯКОЙ МОЖНА БЫЛО Б ГАНАРЫЦЦА


Месцам першага прыпынку стала вёсачка Высокае, у якой знаходзіцца Свята-Ільінская (Пакроўская) царква, пабудаваная ў першай палове XIX ст. у рэтраспектыўна-рускім стылі. На жаль, знаходзіцца яна ў п ... Читать полностью...

Вандруем па храмавым коле Браслаўшчыны


Шматлікія паездкі на Браслаўшчыну зрабілі гэты край мілым майму сэрцу. Менавіта там нараджаюцца радкі: «Бог малюе абразы ў небе браслаўскіх азёр», цудоўна адпачываецца, гэта найлепшае месц ... Читать полностью...

Ці вернем у цэнтры Оршы страчаную спадчыну?


Гэтыя руіны ў цэнтры Оршы на маляўнічым беразе Аршыцы наўрад ці што скажуць нават каму з жыхароў райцэнтра, асабліва маладога ўзросту, якія да іх ужо прызвычаіліся як да не вельмі дарэчнага, але ўсё ж ... Читать полностью...

Дзевяць дзён на Святой зямлі. Продолжение...


Эйн-Карэм – заходняя ўскраіна Іерусаліма. Месца, якое гаворыць пра многія біблейныя падзеі. Цяпер тут знаходзяцца праваслаўныя і каталіцкія святыні, што нагадваюць пра нараджэнне Іаана Хрысціц ... Читать полностью...

Дзісненскі фэст на Міёршчыне прайшоў пад покрывам Адзігітрыі


У час, калі віцебскія паломнікі рабілі апошнія крокі да Смаленска, каб там ушанаваць ікону Божай Маці «Адзігітрыя», на Міёршчыне рыхтаваліся да штогадовага фэсту ў гонар Дзісненскай цудатв ... Читать полностью...

Дзевяць дзён на Святой зямлі


Мары здзяйсняюцца!.. Праўда, часам ідуць да іх доўга. Пачатак сваёй хады да мары акрэсліваю з часоў дзяцінства. Тады крочыла ў думках, прачытаўшы ўпершыню ўрывак з «Аповесці жыцця і смерц ... Читать полностью...

Незабыўная Ушаччына


Краязнаўчыя і турыстычныя паездкі па роднай Беларусі з сябрамі я практыкую крыху больш за год. За гэты час мы агледзелі шмат адметных мясцін Віцебшчыны. Адным з апошніх незабыўных прыпынкаў стала ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код