Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Падчас апрабацыі дванаццацігадовага курса школьнага навучання Лужкаўская СШ Шаркаўшчынскага раёна была ў вобласці адзінай сярод вясковых эксперыментальнай пляцоўкай. Дарэчы, рэспу
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
ЭКСПЕРЫМЕНТ ТОЛЬКI ЗАГАРТАВАЎ
Л. В. Гаранінасяроддзевяцікласнікаў.
Падчас апрабацыі дванаццацігадовага курса школьнага навучання Лужкаўская СШ Шаркаўшчынскага раёна была ў вобласці адзінай сярод вясковых эксперыментальнай пляцоўкай. Дарэчы, рэспубліканскага значэння. Для яе настаўнікаў гэта сталася пачэсным заданнем, і яны паспяхова з ім справіліся. Набыткі тутэйшай педагагічнай практыкі аналізаваліся ў сталіцы, улічаны пры стварэнні падручнікаў і метадычных дапаможнікаў. Калектывам назапашаны каштоўны вопыт даследчай працы, што ў сваю чаргу прыкметна паспрыяла прафесійнаму росту большасці настаўнікаў. І самае галоўнае: усе чатыры выпускі выхаванцаў, якія атрымалі сярэднюю адукацыю па дванаццацігадовай праграме, у самастойным жыцці не згубіліся, патрапілі «ў добрыя людзі», зрабіўшы ўзважаны, свядомы выбар будучай прафесіі. Словам, яшчэ раз пацвердзілася рэпутацыя Лужкаўскай СШ як адной з лепшых вясковых школ на Віцебшчыне.
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ганна Ластаўка – з тых, хто адолеў эксперымент «ад першага да апошняга кроку». Яна задаволена зробленым.
– Я, напрыклад, вяду хімію. Падручнікі для 8, 9, 10 класаў, створаныя з нашым удзелам, вывераны практыкай, не перагружаныя матэрыялам і аказаліся вельмі дарэчы ва ўмовах пераходу да адзінаццацікласнага навучання. Зрэшты і далейшае ўдаскаленне іх – натуральны працэс,– кажа Ганна Усцінаўна.
Вяртанне да адзінаццацігадовай школьнай праграмы – па сутнасці, чарговы эксперымент, своеасаблівая праверка на прадыктаваныя жыццём манеўранасць і мабільнасць у адукацыйнай справе. Як сведчыць завуч, лужкаўскія настаўнікі не разгубіліся, бо папярэднія іх распрацоўкі дарэмна не прападаюць. Мэта ж навучання ва ўсе часы адна – якасныя веды, проста зараз да яе трэба імкнуцца карацейшым шляхам і, канешне ж, эфектыўнымі, выпрабаванымі метадамі.
Тлумачальная работа сярод бацькоў і вучняў была праведзена своечасова і належным чынам, таму на працягу гэтых трох месяцаў новага школьнага года ўся ўвага і высілкі скіраваны на вучобу. Да змен, звязаных з узнікненнем так званых штрых-класаў, ужо прызвычаіліся.
Разам з дырэктарам школы Ларысай Віктараўнай Гаранінай, якая выкладае інфарматыку, мы наведалі дзевяцікласнікаў. Яны пачуваюць сябе ўпэўнена і зацікаўлена. Найперш дзеці скарысталіся магчымасцю, як і раней, вывучаць на паглыбленым узроўні па выбару прадметы праграмы – няхай і на факультатывах. Гэта значыць, што яны самі фарміруюць сабе нагрузку. А настаўнікі здольныя і гатовыя памагчы, бо сарыентаваны на канчатковы вынік: каб іх вучні пасля школы максімальна рэалізавалі сябе ў далейшай вучобе ці працы. У Лужкаўскай СШ можна паглыблена займацца фізікай і матэматыкай, хіміяй і біялогіяй, беларускай мовай, прафесійным навучаннем. Колькасць жадаючых у параўнанні з мінулым годам не зменшылася. 70% іх выбралі прадметныя факультатывы, астатнія – прыкладныя: разьбу па дрэве, аплікацыю саломкай, футбол. Згодна з вучэбным планам, па матэматыцы, напрыклад, ці фізіцы гэта дзве дадатковыя гадзіны ў тыдзень, па беларускай мове – адна. Ні дзеці, ні іх бацькі і настаўнікі не супраць, што для часткі школьнікаў адзін такі факультатыўны ўрок можа прыпасці на суботу – дзень спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў.
Так што па-ранейшаму праца лужкаўскіх педагогаў вартая ўвагі. Да новага школьнага праекта Міністэрства адукацыі тут паставіліся на адпаведным, прафесійным узроўні. Таму і непазбежныя ў такіх выпадках выдаткі малаадчувальныя, і ёсць падставы разлічваць на добры вынік.

Галіна Шпакоўская, фота Антона Сцепанішчава, «НС».
4.12.2008
Просмотров: 1131
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
«Школа нацыянальнай культуры»– так называецца адукацыйна-выхаваўчы праект, у межах якогаз 2000 года працуе Новапагосцкая сярэдняя школа-сад Міёрскага раёна.Аснова яго – беларускамоўнае выкладанне, якое ўкаранілася тут нашмат раней. Зараз ...
Напрыканцы мінулага тыдня Расонская сярэдняя школа, дзе некалі выкладаў Пётр Міронавіч Машэраў, адзначала свой 140-гадовы юбілей. Падзея значная не толькі для жыхароў раёна, але і для многіх людзей нават па-за межамі нашай краіны, якіх лёс так ці інакш ...
Падведзены вынікі рэспубліканскай алімпіяды 2010-2011 навучальнага года сярод школьнікаў. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Валянціна Аляксеева, на рахунку зборнай Віцебшчыны 82 ды ...
Для абласнога ўрачыстага сходу, прысвечанага прафесійнаму святу педагогаў, быў выбраны Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. Машэрава. Тут падрыхтавана значная частка з 30 тыс. настаўнікаў, якія сёння працуюць у абласной сістэме адукацыі. У мерапрыемстве ...