Основные рубрики


Криминал и происшествия

16.11.2011

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

В Друе сгорел бар Браславского райпо

Сегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...


14.11.2011

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходные

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...


11.11.2011

Витебчанку поймали с 2,4 г героина

Витебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...


11.11.2011

В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничество

В Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...


9.11.2011

История большого обмана

Светлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...


9.11.2011

Кровавое застолье

Витеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...


16.11.2011

Наращивание ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Барбершоп Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Маникюр Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Депиляция Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Ламинирование ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Балаяж Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


 

Наша официальная группа

Тематические страницы

Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Неделя TUT. Студенты и профсоюзы не сошлись во мнениях

20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...

Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль

19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...

В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда

19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...

9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"

19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...

Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд

18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...

Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми

18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

Информация о подписке

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Астраўляны


 

«Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса,
што палясоўшчыкам служыў?
На Пуцявішчы, у Панаса,
ён там ля лазні блізка жыў...»
Каму не вядомы са школьнага юнацтва
гэтыя радкі паэмы «Тарас на Парнасе»?

 

Доўгі час яна лічылася ананімнай,
але апошнія даследаванні
беларускіх літаратуразнаўцаў
дазваляюць меркаваць, што ў яе ёсць
рэальны аўтар – ураджэнец вёскі Астраўляны,
што ў Гарадоцкім раёне,
Канстанцін Вераніцын.
У гонар гэтага чалавека
ўсталяваны мемарыяльныя знакі –
у роднай вёсцы паэта і ў самім Гарадку.
Чым не нагода наведацца ў гэтыя мясціны,
даведацца аб іх мінулым
і паназіраць за сучасным жыццём.


Славуты зямляк

Вераніцын нарадзіўся ў Астраўлянах у 1834 годзе. Ён паходзіў з прыгонных сялян памешчыкаў Бондыравых. Спачатку, праўда, зваўся Васільевым, але, атрымаўшы вольную, прыпісаўся да гарадоцкіх мяшчан і абраў сабе прозвішча «Вераніцын».

Пра надзвычайную цягу маладога чалавека да навукі сведчыць толькі пералік устаноў асветы, дзе ён вучыўся: Гарадоцкая прыхадская вучэльня, Віцебская гімназія, Пецярбургская медыка-хірургічная акадэмія, Горы-Горацкі земляробчы інстытут.

А ў 1855 годзе быў напісаны «Тарас на Парнасе». Напісаны ва ўмовах, калі ў царскай Расіі наогул быў забаронены друк на беларускай мове. Разышлася паэма па ўсёй Беларусі ў выглядзе самадрукаў і рукапісных варыянтаў. Вобраз дасціпнага палясоўшчыка Тараса меў проста фантастычную папулярнасць. (Пазней твор быў перакладзены на шэраг моў).

Пяру Канстанціна Вераніцына яшчэ належыць паэма «Два д’яўлы». Ці пісаў ён далей, схавалася ад нас за смугой часу.

Астраўлянцы ад малага да вялікага паважаюць свайго славутага земляка і спадзяюцца, што аўтарытэт яго імя падтрымае і сённяшняе жыццё вёскі. Тым больш, што і маляўнічыя краявіды ствараюць перадумовы для паспяховага развіцця агратурызму.

 

Непрыступная Ляна, закаханы пан і даследчык Арктыкі

 

Адносна паходжання назвы вёскі рамантычную легенду мне распавяла дырэктар тутэйшага Дома культуры Ірына Масюгіна. Жыла, маўляў, паблізу прыгожая дзяўчына Ляна, і закахаўся ў яе да бяспамяцтва пан, нават прапанаваў пабрацца шлюбам. Але адмовіла астраўляначка нялюбаму, той загадаў саслаць яе з вачэй на выспу пасярэдзіне возера. Таму і стала ў народзе называцца вёска «Востраў Ляны».

Здаецца, усё гэта занадта рамантычна, каб быць праўдай. Але тое, што тут жыў пан Бондыраў (з тых самых, што далі волю Вераніцыну), – факт гістарычны. Да рэвалюцыі ў яго, між іншым, быў уласны спіртзавод, дзе працавалі мясцовыя сяляне. Плаціў гаспадар добра, і просты люд яго паважаў. Старажылы распавядаюць, што Бондыраў быў «предводителем дворянства» (пасада, якую Ільф і Пятроў праславілі ў «12 крэслах»). Зіму ён праводзіў у Санкт-Пецярбургу, а налета вяртаўся сюды. Былі тут у яго і аранжарэя, і цудоўны парк (на яго месцы зараз адно чэзлыя бярозы).

Калі ў сталіцы імперыі адбылася рэвалюцыя, Бондыраў вярнуўся сюды, жыў каля двух гадоў. А ў 1919-м у маёнтак завіталі грозныя «чрезвычайщики». Сяляне выратавалі добрага пана, схавалі яго, і той уцёк…

Але на гэтым цікавая гісторыя не заканчваецца: напярэдадні Вялікай Айчыннай у дачкі пана Бондырава, ужо ў Ленінградзе, нарадзіўся хлопчык, якому выпала стаць славутым даследчыкам Арктыкі, ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Героем Савецкага Саюза і Расіі, лаўрэатам Дзярж-прэміі СССР і вялізнай колькасці ўзнагарод. Так, гэта той самы Артур Чылінгараў, які і сёння то спрабуе на дырыжаблі дасягнуць Паўночнага полюсу, то ўзначальвае эстафету Алімпійскага агню па Санкт-Пецярбургу, то шмат гадоў займае пасаду віцэ-спікера Дзярждумы... Сёлета гэты неардынарны чалавек у батыскафе апусціўся на дно Байкала. І гэта ў 67 гадоў!

Напрыканцы 1990-х Чылінгараў разам з мэрам Масквы Лужковым прыязджаў на «Славянскі базар у Віцебску» і скарыстаў магчымасць, каб выканаць просьбу маці і з’ездзіць на яе радзіму. На жаль, на месцы маёнтка ў Стайках (гэта ў трох кіламетрах ад Астраўлян) ён убачыў адно катлаван ды калодзеж. У Астраўлянах жа аб былым гаспадару нагадваюць занядбаныя будыніны панскіх стайні ды аборы.

 

Перспектывы ёсць

 

Сёння Астраўляны ўваходзяць у Вайханскі сельсавет, які не адзін год узначальвае ўраджэнец недалёкіх Вялікіх Стайкаў Сяргей Пуцілоўскі. У вёсцы жывуць 170 чалавек, з іх 29 – моладзь да 18 гадоў і 44 – пенсіянеры. Не самая горшая дэмаграфічная сітуацыя па цяперашнім часе.

З вытворчасці ёсць толькі рамонтныя майстэрні аддзялення «Азёрны» ААТ «Гарадоцкі райаграпрам-снаб», таму вяскоўцам даводзіцца працаўладкоўвацца ў іншых месцах, на ферме ў Вялікіх Стайках, дзе ўтрымліваецца 1200 галоў.

Школы ў Астраўлянах няма, таму вучняў возяць у Вайханы. Наогул, па словах Сяргея Ула-дзіміравіча, вёска не самая праблемная ў сельсавеце: ёсць і гандаль, і водазабеспячэнне, і вулічнае асвятленне... Шкада толькі, што гэтая тэрыторыя выпала з сістэмы аграгарадкоў.

 

Не старэюць душой старажылы

 

Як і ў кожным старым паселішчы, тут ёсць «аксакалы», з якімі прыемна паразмаўляць аб мінулым, выслухаць погляды на сучаснасць.

Вось, напрыклад, сямейная пара Ніны Суворавай і Леаніда Осіпава. Леанід Аляксандравіч добра памятае вайну. Яго бабулю і маці нацысты вывезлі ў Нямеччыну, а бацька пайшоў у партызаны і «загінуў невядома дзе».

Ніна Паўлаўна 39 гадоў адпрацавала ў школе выкладчыцай матэматыкі і фізікі: спачатку тут (у 1976 годзе яе зачынілі), а потым у Вялікіх Стайках. Яна лічыць, што «вёска мае патэнцыял для развіцця: ёсць і машынны двор, і кладавыя, і цудоўныя краявіды з возерам».

Валянціна Шкуратава памятае, як у 1930-я гады сялян зганялі ў камуну. Бацька яе сам з Віроўлі, рабіў кавалём, а маці з-за Мішневіч, што на Шуміліншчыне. Брат і сястра ў вайну былі ў партызанах. Пасля пайшоў туды і бацька: праца каваля спатрэбілася і ў вайну. Валянціна Рыгораўна, дарэчы, сталая падпісчыца «Народнага слова».

У гэтых мясцінах ад нараджэння жыве Марыя Нікіціна. Яе бацьку ў сталінскія часы арыштавалі, бо «штосьці не тое сказаў на сходзе». Так і не вярнуўся.

Пятнаццаць гадоў было Марыі, як пачалася вайна. Маці загадала хавацца, і ўсю вайну туліліся ў зямлянках ад злых людзей. Цяжкія баі былі пры вызваленні. Нялёгка было і пасля вайны. «Елі траву без хлеба і солі». Каб неяк выжыць, ездзілі на заробкі ў Польшчу і Латвію: палолі грады, вязалі снапы.

Марыя Іванаўна з дзяцінства добра ведае «Тараса на Парнасе», а вось, што аўтар адсюль, даведалася толькі нядаўна.

 

«Хочам быць грамадзянамі!»

 

З чэрвеня 1990 года жыве ў Астраўлянах Тамара Бурухіна. І скардзіцца, што з мужам, дачкой і ўнучкай не могуць атрымаць грамадзянства Беларусі. Самі яны рускія, жылі ў Азербайджане, але дачка – астматык, і спатрэбілася падавацца ў мясціны з меншай колькасцю сонечнай радыяцыі. Амаль выпадкова апынуліся тут. Тамары Мікалаеўне падабаюцца і беларуская прырода, і аднавяскоўцы, аднак хочацца быць грамадзянамі краіны, дзе жывеш. Кажуць, што трэба ехаць у Мінск, у пасольства Азербайджана, ды няма сілы ў хворых людзей у гадах на такую паездку.

 

Нарадзіла і гадуе

 

Пагасцяваўшы ў старых, захацелася завітаць у сапраўдную міні-школку – да Таццяны і Пятра Гарлачовых, у якіх растуць ажно пяць дзетак. І ўсе хлопцы.

Мужа дома не застаў, быў на працы на турбазе «Лосвіда». Старэйшы сын Аляксандр (яму 21 год) таксама працуе, на льнозаводзе. А вось 16-гадовы Васіль, 10-гадовы Аляксей і Рыгор з Мікітам (ім адпаведна 6 і 4 гады) з маці расказалі аб жыцці-быцці.

«Я наогул не хацела ні замуж, ні дзяцей, але неяк само сабой атрымалася, што і муж, і поўная кашолка сыноў», – шчыра прызнаецца Таццяна. Яна робіць на ферме даяркай (тры разы ў дзень ездзіць за 16 кіламетраў) і не хоча ніякай дапамогі і льгот: «Сама нарадзіла і сама рашчу».

Праўда, у гэтай пачэснай справе ёй вельмі дапамагае маці, таксама пастаянная падпісчыца нашай газеты.

А яшчэ Таццяна знаходзіць час на мясцовую самадзейнасць. І прыпеўкі спявае, і ў пастаноўках удзельнічае (атрымала нават дыплом

за лепшую жаночую ролю).

 

Да сустрэчы на Купаллі-2009!

 

А яшчэ ў Астраўлянах як след наладжаны культурны адпачынак. Дырэктар мясцовага Дома культуры Ірына Масюгіна вось ужо 18 гадоў займае гэтую пасаду. Расказала, што, акрамя традыцыйных дыскатэк (1-2 разы на тыдзень), тут арганізоўваюць адпаведнае афармленне дзяржаўных і народных святаў.

Самым масавым святам года з’яўляецца Купалле, на якое ўжо два гады запар з’язджаюцца фальклорныя калектывы з усёй вобласці. Госці дэманструюць свае «візі­тоўкі», спяваюць песні на захад сонца. Запальваецца вогнішча, па возеры пускаюць купальскія вянкі. Карагоды, гульні, зноў песні... Кожная каманда дэманструе сваё ўменне гатаваць стравы беларускай кухні. Сёлета ганаровым госцем свята стаў віцебскі ансамбль «Жалейка».

А ў рамках конкурснай праграмы выступілі 11 калектываў. Дык, можа, варта і іншым далучыцца, сумясціўшы пачэсную справу адраджэння мінуўшчыны з добрым адпачынкам на радзіме легендарнага Тараса?!

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС»

 

alt

Памятны знак у Гарадку.

 

 

alt

Сям’я Гарлачовых (у няпоўным складзе).

 

 

 


 



6.12.2008

Комментарии (0)

 

Просмотров: 1229

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)




 


Вернуться к выбору материалов рубрики: Кропка на карце




Другие новости данной темы:

 

Радзіма “Тараса на Парнасе”
  Поўнач Гарадоцкага раёна, самага вялікага па плошчы ў нашай краіне, многія лічаць «мядзведжым кутом». І не толькі з-за маланаселенасці, але і па прычыне наяўнасці найбольшай колькасці гэтага драпежніка на Беларусі. У СМІ неаднойчы павед ... Читать

ПАДЛЕТАК СТАЎ САПЁРАМ
Сустракаючы на вуліцах, у Доме культуры ці бібліятэцы гарпасёлка Езярышча гэтага ўсмешлівага чалавека ў гадах, цяжка паверыць, што на яго долю выпалі такія цяжкія выпрабаванні. Нарадзіўся Міхаіл Герасімаў за 5 кіламетраў ад мястэчка, у вёсцы Жукава. Б ... Читать

Недзіцячыя гульні ў вайну
«Дзяцінства, апаленае вайной» – такую назву мае школьны музей у віцебскай СШ №38. Ён быў адчынены амаль 20 гадоў таму, 26 чэрвеня 1990-га, у дзень вызвалення горадаад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Больш за 1000 экспанатаў р ... Читать

Не сядзець жа без справы
  Калі Таццяну Касцюк восем гадоў назад выбіралі старэйшынай, у вёсцы Козікі Докшыцкага раёна было 70 жыхароў. Зараз толькі сорак. Працуючых можна па пальцах пералічыць, астатнія пенсіянеры – галоўным чынам удовы, дзеці якіх жывуць у іншых месц ... Читать

Комментарии

 

К данной статье комментариев пока нету...

 




Добавить свой комментарий

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Включите эту картинку для отображения кода безопасности
Введите код: