nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Па дадзеных абласнога інстытута развіцця адукацыі, у Віцебскім, Дубровенскім, Сенненскім, Міёрскім, Докшыцкім, Гарадоцкім, Ушацкім, Пастаўскім раёнах, Полацку, Наваполацку і Оршы ўжо гато

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Щиток осветительный ощв 6
  • Новости рынка. Готовые решения.
  • 7713942.ru
  • Купить женские брюки
  • Изготовление и оптовая продажа джинсовых изделий. Ателье женской одежды.
  • palla.su

Гэта i Ёсць радзiмазнаўства

Па дадзеных абласнога інстытута развіцця адукацыі, у Віцебскім, Дубровенскім, Сенненскім, Міёрскім, Докшыцкім, Гарадоцкім, Ушацкім, Пастаўскім раёнах, Полацку, Наваполацку і Оршы ўжо гатовы матэрыялы факультатыўнага курса па мясцовых гісторыі і краязнаўству для вучняў 8-9 класаў. А ўзорам тут служыць выданне «Наша Чашніччына», падрыхтаванае настаўнікам Іванскай СШ Віктарам Грыбко. У астатніх раёнах аналагічныя навучальныя праекты знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі. Напрыклад, у Шумілінскім абагульненнем патрэбнай для курса інфармацыі зараз занята творчая група лепшых настаўнікаў, у асноўным гісторыі і геаграфіі, на чале з загадчыцай вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама Лідзіяй Раманенка. Гэта прафесіяналы, захопленыя сваёй справай і краем, дзе выпала жыць і вучыць дзяцей. Шэраг іх і раней мелі добрыя напрацоўкі па тэмах тутэйшай мінуўшчыны і сучаснасці.
«Наша Шуміліншчына» будзе складацца з трох тэматычных частак: геаграфія раёна, гісторыя ад першабытных часоў да 1917 года і перыяд з 1917 па 1991 гады. Матэрыялаў назапашана багата, бо іх збіральнікі плённа папрацавалі ў архівах Віцебска і Мінска. Ёсць уклад у гэты пошук і калектыва раённага гістарычна-краязнаўчага музея. Тое, што не ўвойдзе ў будучае выданне, спатрэбіцца настаўнікам і вучням як дадатак «Гэта цікава ведаць» – у электронным варыянце. Фотаздымкі, большасцю прысвечаныя прыроднаму хараству гэтага краю, таксама зроблены членамі творчай групы. Мяркуецца, што «Наша Шуміліншчына» зацікавіць не толькі школьнікаў, а таму прадугледжаны і сувенірны, падарункавы варыянт.
Сапраўды, у гэтым раёне ёсць маляўнічыя мясціны і вартыя ўвагі адметнасці. Напрыклад, Вялікі камень ля вёскі Горкі – самы буйны ледніковы валун у Беларусі, уваходзіць у трэці дзесятак камянёў-веліканаў Еўропы. Яго даўжыня 11 метраў, вага больш за 800 тон. У гэты куток часта ладзяцца экскурсіі. А ў Шумілінскім гістарычна-краязнаўчым музеі захоўваюцца рэшткі маманта, у прыватнасці, цэлая ніжняя сківіца, зубы якой нагадваюць след чалавечай нагі. Адзіны такі экспанат у нашай краіне. Ён быў знойдзены ў 1992 годзе каля вёскі Цербяшова на беразе Дзвіны, у кар’еры. Усяго на тэрыторыі раёна ўзяты на ўлік 108 помнікаў гісторыі і культуры, у тым ліку Свята-Успенская царква ў вёсцы Пабеда і Свята-Сергіеўская ў Лескавічах.
Тут налічваецца звыш 85 азёр, створаны рэспубліканскія ландшафтны запаведнік «Казьянскі» і гідралагічны заказнік «Возера Сосна». Можна ўбачыць рэдкіх птушак, 44 іх віды занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі: звычайны асаед, палявы і поплаўны лунь, скапа і іншыя. Ёсць на што палюбавацца, ёсць дзе павандраваць турыстам. Напрыклад, не мінаюць яны крыніцы Пяценкі, добраўпарадкаванай стараннямі энтузіястаў з райцэнтра.
Раскажа чытачам «Наша Шуміліншчына» і пра славутых мясцовых ураджэнцаў: беларускага гісторыка, архівіста Дзмітрыя Даўгялу, заснавальніка эпізааталогіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, акадэміка Сяргея Вышалескага і іншых. Адна з ярчэйшых старонак мясцовай гісторыі тычыцца дзейнасці камсамольскага падполля ў пасёлку Обаль. Падрыхтоўкай матэрыялаў пра падзеі Вялікай Айчыннай на Шуміліншчыне заняты менавіта педагогі пасялковай сярэдняй школы.
– Усе магчымыя звесткі сабраны і пра пасляваенны час. І ўжо трэці раз калектыў складальнікаў выдання ўважліва аналізуе ўвесь матэрыял, каб канчаткова вылучыць самае істотнае, вартаснае, бо час падціскае, – кажа Лідзія Раманенка.
Галіна Шпакоўская, фота Антона Сцепанішчава, «НС».
16.12.2008
Просмотров: 1062
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Гісторыка-краязнаўчы музей з багатай экспазіцыяй урачыста адкрыты ў мінулую субботу ў Вымнянскай сярэдняй школе Віцебскага раёна. Без перабольшвання можна сказаць, што гэта стала падзеяй для ўсяго раёна. І далейшым накірункам у рабоце ўстаноў адукацыі п ...
На працягу двух дзён у Оршы праходзіў рэспубліканскі семінар па тэме «Роля музея ў далучэнні моладзі да культурна-асветніцкай дзейнасці». Як расказала дырэктар музейнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны» Ірына Воранава ...
Для абласнога ўрачыстага сходу, прысвечанага прафесійнаму святу педагогаў, быў выбраны Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. Машэрава. Тут падрыхтавана значная частка з 30 тыс. настаўнікаў, якія сёння працуюць у абласной сістэме адукацыі. У мерапрыемстве ...
Ля імклівай аўтамагістралі паміж Полацкам і Глыбокім красуюцца старажытныя Празарокі, цікавая гісторыя якіх налічвае больш за чатыры стагоддзі. Раней мястэчка належала прадстаўнікам багацейшага маскоўскага роду Прозараў, адсюль пайшла і назва вёскі Праз ...