Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
История белорусского кино начинается с 1924 года, когда было создано госуправление по делам кинематографии и фотографии «Белгоскино». По сегодняшним подсчетам, на «Беларусьфильме» за вс
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Полога
- Тентов, пологов, рукавиц, костюмов сварщика и др. Обзор коллекций музея.
- kartek.ru
ЗАНЯТАК ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ ЗАЎЗЯТЫХ
Маёй унучцы падарылі маленькага, як цяпер кажуць, дэкаратыўнага труса. Бацькі нажылі нямала клопатаў, ды і сама ўнучка летам запаўняла дні, вольныя ад школьных заняткаў, доглядам, выпасваннем свайго гадаванца.Але сапраўдны трус не бывае адзін. У гаспадарцы трэба мець хаця б дзесятак іх. Толькі тады трусагадоўля набывае сэнс.
Нельга сказаць, што ў глыбінцы не займаюцца гэтай справай. Але яна не зусім простая, бо ёсць рызыка эпідэмій, якія могуць касіць пагалоўі трусоў адным махам. Таму на кірмашы ў райцэнтры аматар дыетычнага мяса можа яго і не знайсці. Што ж да прамысловай трусагадоўлі, то Віцебшчына таксама не можа гэтым пахваліцца. У нашым Пастаўскім раёне крыху займаюцца ёю ў Навасёлках, але ў асноўным толькі для забеспячэння патрэб мясцовага кафэ. У суседнім, Браслаўскім, раёне ўсур’ёз узяліся за развядзенне трусоў у Мяжанах, дзе некалі вырошчвалі каштоўных лісіц на футра.
Сяджу з пастаўчанамі Валянцінам і Людмілай на іх так званай дачы – у вагончыку, які стаіць на некалькіх сотках зямлі ў межах райцэнтра. Ад яго да кватэры маіх знаёмых некалькі сот метраў. Такіх дачных участкаў у горадзе шмат, як правіла, яны на ўскраінах. А тут жа і агарод, нават вішні, вінаград, які туліцца да сцяны, шукае промні нашага беларускага сонца.
Ёсць і клеткі, дзе гадуюцца трусы. Іх каля трыццаці. З доглядам жывёлін асаблівых праблем няма: накасіць летам травы, пакарміць, пачысціць клеткі. А вось калі пачынаецца перыяд забою жывёлы, тут клопату прыбаўляецца. Між іншым, у райцэнтры трусяціна каштуе адносна танна. А вось Мінск ужо дае сапраўдную цану. Як расказваюць знаўцы, у Маскве ўвогуле гатовы выкладваць за трусінае мяса не адзін дзесятак еўра за кілаграм. Праўда, і патрабаванні там адпаведныя. Тушкі павінны быць ад 1,8 да 3 кілаграмаў, спецыяльна разабраныя, глыбокай замарозкі. Ды і патрапіць на той кірмаш можа толькі буйны вытворца трусяціны, які і прадукцыю адпаведную прапануе, і свае інтарэсы зможа абараніць.
Ёсць у мяне ў Паставах адзін знаёмы, якога па ведах і вопыце можна назваць сапраўдным трусаводам. Анатоль Астроўскі прыкіпеў да гэтай справы нечакана. Пабачыў, як ва Украіне займаецца ёю бабуля, Адэля Іосіфаўна, знайшоў у яе спецыяльныя кнігі. З гэтага і пачалося. Праўда, Анатоль займаецца не мясной гадоўляй трусоў, а вывядзеннем маладняку чыстых парод. Мяркуючы па колькасці разнастайных запісаў, карпатлівай рэгістрацыі, у яго ўжо сфармавалася своеасаблівая доследная лабараторыя. З 19 пародамі працаваў Астроўскі. У лепшыя часы на сваёй сядзібе ўтрымліваў больш трохсот самак трусоў. Рэалізоўваў у месяц да тысячы галоў маладняку. Нешта прадавалася на месцы. А часам даводзілася прыстасоўваць да машыны спецыяльны прычэп, браць у дарогу неабходны корм, піццё для кралёў і аб’язджаць і больш далёкія раёны.
Трус – вельмі далікатная жывёліна. Анатолю аднойчы давялося прыняць удар эпідэміі. З тых часоў навучыўся даглядаць жывёлу і шэды (рады клетак), праводзіць вакцынацыю. Прадумаў і пачынае рэалізоўваць новыя, самастойна распрацаваныя спосабы догляду трусоў. Дарэчы, у тыя ж Мяжаны ён паставіў кармушкі, якія кляпалі-збівалі ўсёй сям’ёй.
Анатоль вядзе мяне ўздоўж шэдаў, якія яшчэ не падвяргаў рэканструкцыі. Паказвае:
– Вось венскі блакітны, вось шэры, цюрынгскі, каліфарнійскі трус...
Па старой завядзёнцы плюю на самак, каб не сурочыць. А Анатоль усміхаецца:
– Не веру я ў гэтыя забабоны. Догляд, веды, падбор кармоў, а галоўнае – усё-такі веды. Тады трусамі можна займацца. І справа гэта такая, што, пачаўшы, унікнуўшы ў яе, ужо не кінеш. Магнітам цягне, якія б цяжкасці ні напаткалі.
Асобная праблема для трусаводаў – шкуркі. Здаць іх, адправіць на далейшую перапрацоўку цяжка як прыватным трымальнікам, так і прадпрыемствам, фермам. І справа пакуль што з месца не рухаецца. Між тым памятаеце пра славутую шэншылу? А такі ж трус, менавіта шэншыла, ёсць. І шкурка ў яго выдатная. Праўда, цэніцца пакуль што толькі завезеная з далёкага замежжа.
У Санкт-Пецярбургу жыве вядомы трусавод – прафесар Міхайлаў. Шмат у яго цікавых распрацовак. Шмат і гучных заяў аб тым, што можа накарміць і Расію, і нават Кітай трусіным мясам. Астроўскі, які ўважліва адсочвае ўсе публікацыі па трусагадоўлі, тут скептычны. А вось наконт Беларусі ўпэўнены: трусіным мясам мы можам сябе забяспечыць, нават калі ў прыватным двары будзе стаяць невялічкі шэд на некалькі клетак трусоў.
Алесь Касцень. Фота Антона Сцепанішчава, «НС».
16.12.2008
Просмотров: 1119
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Адвечны занятак нашых продкаў – бортніцтва – сёння ў заняпадзе. Калі аматары пчалярства яшчэ трымаюцца любімай справы, то ў грамадскім сектары, на прамысловай аснове, мёду ў Беларусі збіраецца вельмі мала. Ад таго, што магло б быць. Вось ...
Мяне вельмі цікавіць гісторыя майго роду. Зараз многія спрабуюць устанавіць імёны і паходжанне сваіх продкаў, стварыць генеалагічнае дрэва. Чуў, што ў гэтым дапамагаюць дзяржаўныя архіўныя службы. Буду ўдзячны, калі падкажаце, куды ...
Вёска Новае Сяло ў Аршанскім раёне прыцягнула ўвагу грамадскасці з-за крадзяжу з мясцовага магазіна. У навагоднія святы праз акно ў яго памяшканне залезлі два хлопчыкі, малодшаму з якіх дзевяць гадоў...
Георгій і Фаіна Шокелі захапіліся вырошчваннем вінаграду яшчэ ў 1981 годзе. Тады Фаіна Канстанцінаўна працавала выхавальніцай у дзіцячым садку, а Георгій Якаўлевіч – вадзіцелем АТП-15. Цяпер абое на пенсіі, таму вольнага часу для любімага занятку ...