Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Пра аграэкатурыстычны комплекс «Салаўіны гай», што на Пастаўшчыне, ведаюць амаль усе жыхары нашай вобласці. Страусы, козы, свінні і іншыя прадстаўнікі экзатычнай і айчыннай фауны жывуць ту
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Паропылесос
- Климатическая техника. О журнале.
- gryazibolshe.net
- Доставка цветов россия
- Оформление цветами торжеств. По России, СНГ и странам Балтии.
- cvetobaza.ru
Каменны рарытэт ля Навасёлак
Пра аграэкатурыстычны комплекс «Салаўіны гай», што на Пастаўшчыне, ведаюць амаль усе жыхары нашай вобласці. Страусы, козы, свінні і іншыя прадстаўнікі экзатычнай і айчыннай фауны жывуць тут за спецыяльнай агароджай вольна і навідавоку, у кафэ можна пакаштаваць традыцыйныя і даволі рэдкія стравы, а ў краме набыць мясцовы хлеб, спечаны без кансервантаў. Бліжэй да навагодніх святаў тут будзе вітаць гасцей беларускі Дзед Мароз – Зюзя, неўтаймоўны, смешны стары з даўніх вясковых казак. Гэты адметны куток для адпачынку месціцца побач з сырзаводам сельгаспрадпрыемства «Навасёлкі-Лучай».
Ёсць тут яшчэ адна рэч, на першы погляд нядужа кідкая, літаральна – шэрая, аднак арыгінальная, рэдкая, музейны экспанат. Гэта часаная з каменя балея, па ўсяму бачна, ручной работы. На Віцебшчыне зараз яна, пэўна ж, адна (у Міёрах знаходзіцца масіўная каменная чаша). Вячніна – так кажуць пра падобныя вырабы. Балея не толькі выклікае захапленне ўзростам (ХІХ стагоддзе), трываласцю, вагою ўрэшце (паспрабуй знайсці адпаведную камянюку-загатоўку!), а і тым, што ўпаўне прыдатная для выкарыстання.
У «Салаўіным гаі» яна спатрэбілася пад з густам аформлены фантан. Сядзіць у ёй пацешная, надзьмутая «жабоцька», струменячы праз губу вадою, а ззаду – «рыбка» накшталт карпа, што водзіцца ў бліжэйшым рыбгасе «Навінкі».
Дзе ж знайшлася раскошная балея? У «Салаўіным гаі» толькі таямніча ўсміхаюцца: маўляў, мясціны трэба ведаць. Аказваецца, каменны рарытэт з вёскі Крыкалы Дунілавіцкага сельсавета, дзе некалі быў маёнтак, аздоблены паркам, і балея гэтаксама служыла дзеля хараства. Ад тагачаснай сядзібы засталося няшмат, а парк, дзе лятае рэха падання пра мясцовых Рамэа і Джульету, магчыма, некалі будзе даведзены да ладу. Пакуль тое ды сёе, на рэдкую балею з фантанам можна падзівіцца ў «Салаўіным гаі», дзе прызначаюць спатканні сучасныя закаханыя.

Галіна Шпакоўская, фота Антона Сцепанішчава, «НС».
20.12.2008
Просмотров: 741
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Сенненскаму гісторыка-краязнаўчаму музею, можна сказаць, пашанцавала з дырэктарам. У 2008 годзе сюды па размеркаванні трапіў выпускнік ВДУ імя П. Машэрава Дзмітрый Стрыжнёў. З першых слоў знаёмства з ім бачна, што чалавек на сваім месцы. Скончыў універс ...
Сучасны выгляд маёнтка. Фота Аляксея Карайчанцава. На пачатку ХХ стагоддзя мястэчка Опса, што знаходзіцца ў 18 км на паўднёвы захад ад Браслава, выглядала інакш. На трохкутнай плошчы, так званым рынку, месціліся багатыя яўрэйскія крамы, якія гандлявал ...
У Вялікім Поўсвіжы на Лепельшчыне ёсць сялібы больш заможныя. Але вока падарожніка ўсё роўна зачэпіцца за гэту – ля маладых соснаў, аздобленую рознымі незвычайнымі рэчамі. На фасадзе пакручастая кампазіцыя ці то з вапняку, ці то з яшчэ якога мат ...
Памятаю, як у дзяцінстве ўпершыню ўбачыў дом састарэлых. Яго будынак размяшчаўся ў маляўнічай мясцовасці пад Мінскам, у засені векавых дубоў. Але найбольш запомнілася не прыроднае хараство, а роспач у вачах старых, якія праважалі дадому зазірнуўшых на хві ...