Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Ёсць песні – як гімны: велічныя, узнёслыя. Калі яны гучаць, то міжволі ў душы абуджаецца нейкае незвычайнае пачуццё, хочацца далучыць свой голас да іх выканаўцаў...Ёсць песні – я
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Песня ў маім жыцці
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Ламинат
- Адрес магазина. Условия доставки, способы оплаты.
- smmarket.ru
- Тайский массаж
- Энциклопедия путешественника. Парикмахерские услуги, ногтевой сервис.
- studiokiz.ru
Сашкаў Нёман
Днямі пачула па радыё «Песню пра Нёман», запісаную некалі ў выкананні Віктара Вуячыча. І згадалася дзяцінства.
Вучыцца выпала ў вясковай школе, дзе беларуская мова панавала не толькі на занятках. Роднае слова было звыклым і для настаўнікаў, і для нас, дзяцей, бо дома большасць размаўлялі гэтак жа. Песні на ўроках спеваў развучвалі галоўным чынам таксама беларускія. А падчас школьных вечароў ці канцэртаў мастацкай самадзейнасці заўзята і не горш спявалі рускія, як атрымлівалася – некаторыя вядомыя тады ўкраінскія і нават, каб зарабіць лепшую адзнаку ў настаўніка замежнай мовы, адну нямецкую (дасюль яе памятаю). Быў у нашай школе дружны хор. Былі і звонкагалосыя салісты-хлопчыкі і дзяўчынкі, між якімі ішло негалоснае саперніцтва, хто лепш пяе. Лепш – значыла не толькі правільна, без фальшы ў мелодыі, і громка, бо мікрафонаў тады не было. Трэба «спяваць душой», даводзіла нам улюбёная ў свой прадмет настаўніца спеваў, і мы з усяе моцы імкнуліся адпавядаць.
І вось неяк у школе быў аб’яўлены агляд мастацкай самадзейнасці. Кожны клас меўся падрыхтаваць танец, верш ці байку і, вядома ж, песню. Вызначаць лепшага выканаўцу не збіраліся, бо нельга ж параўноўваць малечу і старшакласнікаў. Але сваю творчую адказнасць адчувалі ўсе – у актавую залу былі запрошаны бацькі.
Памятаю, як пад воплескі сышоў са сцэны дзесяцікласнік, праспяваўшы з хорам пад баян украінскі «Ручнік», дуэт дзяўчынак, які шчыра сцвярджаў, што «если двое – дело любое спорится у друзей», іншыя школьныя, як зараз сказалі б, «зорачкі».
Ад нашага пятага «А» дэбютаваў рухавы, галасісты Сашка, сын настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Дасюль ён удзельнічаў у хоры. Пасля таго, як вядучы аб’явіў нумар і разляцеліся ўбакі палавінкі сціплай заслоны, мой аднакласнік наколькі быў здольны прачула зацягнуў:
Рака наша слаўная Нёман,
Чысцейшая чэрвеньскіх рос.
Хто мар не ўплятаў у твой гоман,
Табе хто пашаны не нёс!
Чысцейшая чэрвеньскіх рос.
Хто мар не ўплятаў у твой гоман,
Табе хто пашаны не нёс!
Чысцейшая чэрвеньскіх рос.
Хто мар не ўплятаў у твой гоман,
Табе хто пашаны не нёс!
Зараз ужо не скажу, чаму не было акампанементу. Сашка спяваў а капэла. Зрэшты гэтая велічная песня, як я зараз разумею, належна ўспрымаецца і так. Зала з маўклівым адабрэннем слухала мальца, бо вяскоўцам быў добра вядомы і другі тутэйшы выканаўца «Песні пра Нёман» – менавіта Сашкаў бацька-настаўнік.
Ці таму, што пяцікласнік стаяў на сцэне адзін, сам-насам з такімі ўрачыстымі словамі песні, ды ўшчэнт расхваляваўся (на рэпетыцыях усё было добра) ці яшчэ чаго, але раптам ён змоўк напрыканцы наступнага куплета. Хто другі збег бы за кулісы пад незласлівыя жарты гледачоў – не бяда, такое з пачаткоўцамі здаралася ў вучнёўскай самадзейнасці. Можна было падумаць, што і песня скончылася. Але Сашка застаўся стаяць, па разгубленым яго твары імгненна пакаціліся слёзы.
...І тады заспявалі ў зале – найперш мы, аднакласнікі з ліку удзельнікаў агляду, бо звычайна з рэпетыцый ведаеш песні й вершы іншых выканаўцаў, а яшчэ той-сёй з бацькоў. Бядак-саліст устрапянуўся – і зноў загучаў яго, стаўшы яшчэ званчэй, як зараз кажуць, ад стрэсу, голас. Скончылася авацыяй.
Гэта было не самае ўдалае выступленне на тым даўнім дзіцячым канцэрце, але самае запамінальнае. Для маіх землякоў-равеснікаў – нават праз гады. Сашка, паслужыўшы на атамнай падлодцы, заўчасна памёр.
...Калі выпадае пачуць славутую «Песню пра Нёман», згадваю менавіта яго – звычайнага вясковага хлапчука, які некалі вучыўся спяваць душою.
Галіна Шпакоўская, «НС».
6.01.2009
Просмотров: 1452
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
У Докшыцкім раёне шэсць калектываў мастацкай самадзейнасці маюць званне народных. З іх два ўганараваны зусім нядаўна, у тым ліку – ансамбль песні «Прызбачка» Валкалацкага Дома культуры. Мастацкі кіраўнік як установы, так і ансамбля, ё ...
УгісторыістварэннядзяржаўнайсімволікіРэспублікіБеларусьпрасочваюццаяркіявіцебскіякарані. Маюцца на ўвазе арнамент на сучасным сцягу краіны і мелодыя яго гімна. Іх аўтарам – Матроне Маркевіч і Нестару Сакалоўскаму – не было наканавана с ...
На пенсію Ларыса Шпак, тады старшыня прафкама саўгаса імя Маркава Шаркаўшчынскага раёна, ішла дакладна ў свой тэрмін, хаця ёй прапаноўвалі папрацаваць яшчэ, і заробак якраз вырас. Клопатная пасада вымагала энергіі, пастаяннага пошуку ў рабоце з люд ...
«Школа нацыянальнай культуры»– так называецца адукацыйна-выхаваўчы праект, у межах якогаз 2000 года працуе Новапагосцкая сярэдняя школа-сад Міёрскага раёна.Аснова яго – беларускамоўнае выкладанне, якое ўкаранілася тут нашмат раней. Зараз ...