Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Такая крыху дзiўная назва належыць вёсцы каля паўднёва-заходняй ускраiны Оршы. Цяпер яна актыўна развіваецца, тут больш за сотню дамоў. Паводле мясцовых легенд, узнiкненне Татарска паходзiць
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Шерстяные ковры
- Салон штор. Новости и курьезы о коврах.
- karavankovrov.ru
- Канцелярские товары
- Каталог книг. Каталог интернет-магазинов.
- nomus.ru
- Эллиптические тренажеры выбрать
- Описание продукции. Тренажеры, одежда, обувь, спортинвентарь и др.
- activsport.ru
Татарск
Першапачатковае пасяленне месцiлася сярод гушчару векавога лесу памiж Дняпром i Адровам ва ўрочышчы Ваўкоўня, у наваколлi невялiкага, але вядомага сваiмi жудаснымi багнамi балота. Мясцiну гэту раней рэдка наведвалi людзi з-за неверагоднай колькасцi лютых ваўкоў, якiм, па паданнях, надавалiся яшчэ i нейкiя чарадзейныя якасцi. З мясцовых прымхаў вынiкае, што ў мiнулым, невядома з якiх даўнiх часоў, сярод непраходнага ляснога гушчару быў тут невялiкi могiльнiк, дзе, згодна з даўнiм звычаем, хавалi ведзьмаў, чараўнiкоў, варажэй. Тагачасная традыцыя патрабавала адносiць магiлы абвiнавачаных у такой дзейнасцi асобаў за мiлю (у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм яна адпавядала 7,5 км) ад горада, i абавязкова ў заходнiм напрамку ад яго. Размяшчэнне прыгаданага могiльнiка дакладна адпавядала гэтым умовам. Тут жа, у лясным урочышчы, i жылi нячысцiкi, якiя сталi выгнаннiкамi з Оршы i Аршанскага павета (а цi не такая традыцыя стала вытокам узнiкнення казак пра Бабу-Ягу i лесуноў?).
Нават вопытныя паляўнiчыя старалiся далёка бокам абыходзіць гэта нядобрае месца з незвычайнымi таямнiчымi пахаваннямi на высокiм пакатым узвышшы. Аднойчы яно разам з могiлкамi раптоўна апусцiлася, стаўшы балотам з бяздоннай дрыгвой. Тады ж пахаваныя тут асобы i ператварылiся ў лютых ваўкоў, якiя наводзiлi жах i прыносiлi шматлiкiя беды жыхарам навакольных паселiшчаў…
I вось толькі ў такiм змрочным лiхадзейным лясным урочышчы было дазволена пасялiцца палонным татарам-крымчанам.
Многа змен адбылося з прыходам татараў у тутэйшыя мясцiны. Хутка i беззваротна знiклi ваўкi i нячысцiкi, нават вясковыя статкi пасвiлiся на ўскрайку лесу без аховы. Тлумачылася тое, напэўна, высокiм паляўнiчым майстэрствам новых пасяленцаў, а яшчэ валодалi яны нейкiм дзiвосным сродкам самазахавання, сакрэт якога ўжо назаўсёды страчаны. Праз некалькi стагоддзяў амаль цалкам высахла i небяспечная для жыхароў i жывёлы багна, адступiў далей за ваколiцы векавы лес. Стаў Татарск утульнай вёскай, урадлiвыя гаспадарчыя палеткi спрыялi дабрабыту яе працавiтых жыхароў.
Блiжэйшымi суседзямi тутэйшых лясных татараў з’яўлялiся аршанцы, насельніцтва вёскi Барань i невялiчкага пасялення Сакалова на лясiстым тады левабярэжжы Адрова. З цягам часу адбылася асiмiляцыя. «Татарскай» засталася толькi назва паселiшча, ды яшчэ даўняя сажалка ў яго наваколлi, адкуль некалi паiлi татары сваiх коней.
Дарэчы, непадалёку, каля вёскі Навасёлкі, дагэтуль захаваліся шматлікія гэтак званыя «татарскія магілы». Магчыма, і гэта вёска ўзнікла на месцы былога татарскага паселішча. А можа, не жадаючы хаваць сваіх памерлых суродзічаў у суседстве са злавесным урочышчам Ваўкоўня, тутэйшыя татары стварылі могільнік на беразе Дняпра – шырокага шляху на іх былую радзіму...
Восеньскiмi ранкамi над лагчынай, куды калiсьцi правалiўся пагорак з магiламi ведзьмаў i калдуноў, доўга стаiць густы туман. Як сведчаць старажылы Аршаншчыны, цёмнымi цiхiмi начамi, калi добра прыслухацца, зрэдку за ваколiцай Татарска чуецца то шум вады, то крык i стогны нячысцiкаў, то працяглае воўчае выццё…
* * *
І яшчэ некалькі аўтарскіх заўваг да легенды аб Татарску.
Пра тое, што лёс татараў звязаны з беларускімі землямі паўночна-заходняга рэгіёну, сведчыць нямала гістарычных дакументаў. Аб тым, што яны пражывалі на Аршаншчыне, можна прачытаць у Энцыклапедыі гісторыі Беларусі т. 6, 1 кн., стар. 508-511.
Тое, што ўзвышша, на якім быў могільнік, правалілася, таксама можа быць рэальным фактам. У нетрах гэтай мясцовасці, па ўсіх прыкметах, існуе вялікая маса падземных вод. Па шматгадовых назіраннях аўтара, на забалочаным участку за ваколіцай Татарска ў першую чаргу гусцее туман. Па гэтай прыкмеце раней вызначалі неглыбокае заляганне ваданосных пластоў і рабілі там калодзежы.
Мясцовыя жыхары ўспа-мінаюць і такую падзею ўжо нашага часу. Пры распрацоўцы кар’ера на левым беразе ракі Адроў на глыбіні каля 20 метраў раптам былі ўскрыты вытокі падземных вод. З-пад зямлі вырваўся моцны фантан і хутка стаў запаўняць катлавіну кар’ера. Машыніст ледзь паспеў па-кінуць кабіну бульдозера, які на вачах работнікаў зацягвала ў ваду. Яна запоўніла ўсю катлавіну, і атрымалася вадасховішча на ўскрайку лесу. Цяпер каля яго любяць адпачываць многія жыхары Барані і Оршы.
Аляксандр Шынкевіч.
3.02.2009
Просмотров: 1453
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
За апошнія месяцы ў Сенненскім раёне знойдзена некалькі каменных артэфактаў, якія сведчаць пра малавядомыя старонкі гісторыі краю. У самім горадзе пры пракладцы газаправода знойдзены гранітныя крыж і дзве вялікія надмагільныя пліты. Краязнаўцы сцвярджаюц ...
Шмат гадоў праязджаю праз Ходцы Сенненскага раёна на радзіму бацькоў і не ведаў, што літаральна ў некалькіх дзесятках метраў ад дарогі знаходзіцца цікавы і па свойму ўнікальны археалагічны аб’ект – курганны могільнік. Падчас чарговай служ ...
Жыхарка вёскі Зубава Аршанскага раёна Кацярына Фомчанка здавён мае хобі – збіраць артэфакты, якія сведчаць аб гісторыі і знакамітых людзях роднага краю. Да пенсіі яна працавала дырэктарам мясцовай школы і ўсяляк спрыяла папаўненню экспазіцыі та ...
Жыхары ўскраінных вуліц горада Барань яшчэ ў ліпені звярнуліся ў пракуратуру і Аршанскі гарвыканкам, каб абараніць свае правы па забеспячэнню пітной вадой, а значыць і сваё здароўе. У пісьмах у розныя інстанцыі яны паведамлялі, што ліўневыя дажджы ў ...