nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Дырэктар Дубровенскага раённага Дома культуры Сяргей Гарбачоў – лаўрэат прэміі аблвыканкама за 2008 год за высокія дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Короб Legrand
  • Компьютерная техника и электроника. Кабельные каналы, розетки и пр.
  • net-prof.ru

НЕ ТОЛЬКI РАБОТА, А ЗАХАПЛЕННЕ

Дырэктар Дубровенскага раённага Дома культуры Сяргей Гарбачоў – лаўрэат прэміі аблвыканкама за 2008 год за высокія дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы клубны работнік».
Сяргей Дзмітрыевіч – не проста арганізатар вольнага часу насельніцтва Дубровеншчыны і кіраўнік важнай для раёна ўстановы з шырокім колам абавязкаў, што гэта пасада прадугледжвае. Ён яшчэ і сам шматжанравы творца: па-майстэрску грае на баяне, фартэпіяна, гітары, як спявак з’яўляецца фіналістам рэспубліканскага конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў», дыпламантам ІІ Усебеларускага фестывалю «Беларусь – мая песня». У народным ансамблі песні і музыкі «Крыніца» ён саліст, у народным жаночым хоры ветэранаў працы «Надзея» – акампаніятар. А яшчэ дырэктар – удзельнік тэатральнага калектыву «Онікс». І да кожнага гэтага занятку Сяргей Дзмітрыевіч адносіцца вельмі сумленна, бо любіць сваю прафесію, з гонарам нясе званне культработніка.
У 1999 годзе ён стварыў і ўзначаліў студыю эстрадных спеваў «Ліра». У 2003-м калектыў ужо атрымаў ганаровае званне «народны», пацвердзіў яго ў 2006-м. Шмат часу, творчай энергіі С. Гарбачоў аддае працы з калектывам, фарміруе рэпертуар, робіць аранжыроўкі да аўтарскіх песень салістаў студыі і г. д. Нядаўна калектыў адзначыў дзесяцігадовы юбілей яркім і запамінальным справаздачным канцэртам.
З двух дзесяткаў калектываў мастацкай самадзейнасці РДК многія створаны ў апошнія 5-8 гадоў. Чаго толькі няма ў гэтым пераліку! Узорны лялечны тэатр «Церамок», танцавальны калектыў «Стрыт-Дэнс», дзіцячы танцавальны калектыў «Кнопачкі», драматычны калектыў «Онікс», дзіцячы тэатр эстраднай песні «Вяснушкі», вакальна-інструментальны ансамбль «Акцэнт», клуб аматараў жывёлы «Рабяты і звераняты», клуб імяніннікаў «Фунцік», дзіцячы тэатр моды «Стыль», клуб аматараў кіно «Сінема»; аматарскае аб’яднанне «Малады спецыяліст». І гэта далёка не ўсе магчымасці калектыва РДК на чале з яго няўрымслівым дырэктарам.
У галіне, дзе ў асноўным працуюць жанчыны, С. Гарбачоў адчувае сябе ўтульна і самадастаткова. Яшчэ ў час вучобы ў Дубровенскай музычнай школе ў яго з’явілася жаданне і надалей звязаць сваё жыццё з музыкай. Яна ж нясе людзям радасць, хараство, свята. Пайшоў вучыцца ў музычнае вучылішча, чаму пасадзейнічала маці Валянціна Міхайлаўна і выкладчык музычнай школы Людміла Уладзіміраўна Свішчова.
Вярнуўся пасля вучобы ў Дуброўна кіраўніком вакальна-інструментальнага ансамбля РДК, потым быў дзі-джэем, акампаніятарам, мастацкім кіраўніком, выкладчыкам па класу баяна ў музычнай школе. І вось ужо восьмы год, пасля заканчэння універсітэта культуры, працуе дырэктарам Дубровенскага РДК.
Жонка Сяргея Гарбачова Алена гэтак жа аддана шчыруе на ніве культуры, як і муж. Яна мастацкі кіраўнік РДК. Дачцы Варвары толькі 8 гадоў, але яна ўжо актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці – салістка народнай эстраднай студыі «Ліра» і дзіцячага тэатра эстраднай песні «Вяснушкі».
За 14 гадоў працы Сяргей Гарбачоў неаднойчы атрымліваў дыпломы і ўзнагароды. Але самая важкая, па яго прызнанні, прэмія абласнога выканаўчага камітэта. Яна вымагае працаваць яшчэ больш творча і вынікова. Задумак у дырэктара шмат – перавесці клубную ўстанову на 1-ю групу па аплаце працы, падрыхтаваць некалькі дзіцячых калектываў да прысваення звання «ўзорны». Словам, ісці наперад, дасягаць поспехаў на кожным участку такой рознагаліновай установы, як раённы Дом культуры.
Ала Лялькіна, вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ.
10.02.2009
Просмотров: 1350
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
У мінулым годзе фальклорны гурт «Мурашы» атрымаў званне народнага. Гэты самадзейны калектыў аб’яднаў вадзіцеляў, маляроў, педагогаў, афіцыянтаў, людзей іншых прафесій, што працуюць у санаторыі «Расінка» Міёрскага раёна...
Народны ансамбль «Вераснянка» з вёскі Мазалава Віцебскага раёна добра ведаюць па ўсёй вобласці. Ён жаданы госць на канцэртных пляцоўках Прыдзвіння. А летась у ліку сямі лепшых калектываў вобласці трапіў на тэлевізійны праект «Песні наш ...
У Докшыцкім раёне шэсць калектываў мастацкай самадзейнасці маюць званне народных. З іх два ўганараваны зусім нядаўна, у тым ліку – ансамбль песні «Прызбачка» Валкалацкага Дома культуры. Мастацкі кіраўнік як установы, так і ансамбля, ё ...
Беларускі тэатр «Лялька» адзначыў дваццаць пятыя ўгодкі з дня сваёй першай сустрэчы з гледачом. У 1986 годзе нованароджаны калектыў абвясціў пра сваё існаванне спектаклем «Дзед і Жораў». З таго часу штогод у сярэдзіне вясны ў віця ...