nspaper.by Витебск и область

За выходные в Витебской области три человека погибли в ДТП

На пасяджэнні прэзідыума Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў пры аналізе ходу рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі дэпутаты прапанавалі начальніку аддзела па справах моладзі гарвыка

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
12.10.2011
12.10.2011
12.10.2011
12.10.2011
10.10.2011
30.09.2011
30.09.2011
Новости Витебщины

Жертв аварий пришлось деблокировать

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Логопед
  • Детский онлайн-журнал. Медицинский диагностический центр.
  • rututor.ru
  • Визитки заказ
  • Каталог выставок. Полиграфия и сувенирная продукция.
  • irm1.ru

ЯК ЗАЦIКАВIЦЬ МОЛАДЗЬ РАБОЧЫМI ПРАФЕСIЯМI?

Алег Смірноўскі адказаў, што летась аддзел моладзі правёў апытанне якраз па такой тэматыцы: «На якія каштоўнасці арыентуецца моладзь Оршы?». Адказалі на яго анкеты 350 навучэнцаў ліцэяў, школ і каледжаў. Амаль 80 працэнтаў апытаных выказалі жаданне атрымаць вышэйшую адукацыю. Такі шлях яны бачаць для сябе, каб стаць талковымі спецыялістамі, быць у далейшым жыцці матэрыяльна забяспечаным і рухацца па службовай лесвіцы. З гэтай колькасці амаль 30 працэнтаў выказалі гатоўнасць паступаць і на наступны год, калі першы раз не адолеюць планку ў вышэйшую навучальную ўстанову.
Рабочыя ж прафесіі і вучоба ў прафтэхвучылішчах у выпускнікоў школ далека не такія папулярныя. На гэта ёсць шэраг прычын. Аплата працы пасля заканчэння прафесійнага вучылішча, ліцэя і каледжа нізкая. Да таго ж, на іх погляд, на прадпрыемствах няма павагі да маладога чалавека рабочай прафесіі ў параўнанні з выпускніком вышэйшай навучальнай установы. А яшчэ матэрыяльная база прафтэхвучылішчаў і ліцэяў не дазваляе набыць добрыя веды і практыку менавіта рабочага высокай кваліфікацыі.
Што ў такой сітуацыі будзе рабіць аддзел моладзі, каб змяніць сітуацыю да лепшага? Алег Смірноўскі расказаў, што плануецца шэраг конкурсаў прафесійнага майстэрства па 20 спецыяльнасцях: токар, фрэзероўшчык, слесар, зваршчык,прадавец, цырульнік, сантэхнік, бармэн і г. д. Яны аб’яднаны пад назвай «Залатыя рукі Аршаншчыны». Сумесна з гарадскім аддзелам адукацыі і цэнтрам занятасці запланавана і правядзенне акцыі «Кірмаш вакансій» для выпускнікоў школ, каб падлеткі адчулі ўвагу гарадскіх улад да іх працаўладкавання.
У час летніх канікулаў будуць актыўна прыцягваць моладзь да некваліфакаванай працы ў будаўнічых атрадах па ўкладцы тратуарнай пліткі, упарадкаванню горада. Аб,ектаў, дзе патрабуюцца рабочыя рукі, у Оршы дастаткова, і моладзь зможа зарабіць такім чынам на кішэнныя расходы. Ды і правапарушэнняў будзе менш.
Дэпутаты дапоўнілі лідара моладзі сваімі прапановамі. Неабходна канкрэтызаваць абавязкі базавага прадпрыемства ў адносінах да прафесійнага вучылішча ці ліцэя, каб забяспечыць навучанне моладзі па рабочых спецыяльнасцях на сучасным абсталяванні. Варта было б вярнуць аплочваемае настаўніцтва вопытных рабочых высокага разраду. А сёлетніх выпускнікоў школ арыентаваць канкрэтна на тыя спецыяльнасці, якія адкрываюцца на новых і адноўленых прадпрыемствах горада. Напрыклад, запрацуе камбінат панельнага домабудаўніцтва, там спатрэбяцца работнікі – па шэрагу спецыяльнасцяў.
У прынятай пастанове дэпутаты запісалі, што варта вызначыць, якія пасады і на якіх прадпрыемствах прапанаваць студэнтам, якія вучацца ў вышэйшых навучальных установах. Гэта неабходна, каб яны вярнуліся ў родны горад.
Вольга Шутава, «НС».
26.02.2009
Просмотров: 1516
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
На працягу двух дзён у Оршы праходзіў рэспубліканскі семінар па тэме «Роля музея ў далучэнні моладзі да культурна-асветніцкай дзейнасці». Як расказала дырэктар музейнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны» Ірына Воранава ...
У Оршы апошні тыдзень лістапада прысвечаны памяці Уладзіміра Караткевіча. У мінулы чацвер, у дзень 79-х угодкаў знакамітага пісьменніка, прыхільнікі яго творчасці прыйшлі да помніка пісьменніку і ўсклалі кветкі...
Якія яны, «ландшафты памяці» Віцебска? На гэта пытанне вы знойдзеце адказ у зборніку «Віцебск. Ландшафты памяці», прэзентацыя якога адбылася ў абласным краязнаўчым музеі. Кніга была выдадзена па выніках конкурсу, праведзенага му ...
На чарговай сесіі Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў слухалі справаздачу прэзідыума і старшыні аб іх дзейнасці ды становішчы спраў на падведамаснай тэрыторыі. Прагучалі і некалькі дэпутацкіх запытаў, і вострых выступленняў народных абраннікаў ...