Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
У лютым прымала віншаванні ад мясцовай улады, родных і знаёмых з нагоды дня нараджэння жыхарка вескі Пішчалава Аршанскага раёна Валянціна Пятроўна Грабекліс: ей споўнілася 100 гадоў... У лю
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Полиэтиленовые трубы
- Адреса представительств в Москве и других городах. О компании и ее услугах.
- gazplast.ru
СЦЕЖКА ЖЫЦЦЯ ПАВЯРНУЛА НА ДРУГОЕ СТАГОДДЗЕ
У лютым прымала віншаванні ад мясцовай улады, родных і знаёмых з нагоды дня нараджэння жыхарка вескі Пішчалава Аршанскага раёна Валянціна Пятроўна Грабекліс: ей споўнілася 100 гадоў.
Дапамагалі прыняць гасцей сын Роберт Уладзіміравіч і нявестка Вера Іванаўна (на здымку). А госці ўглядваліся ў твар пажылой жанчыны і стараліся зразумець, з якой крыніцы чэрпае яна сілы для даўгалецця.
Валянціна Пятроўна, як бы чытаючы іх думкі, запрасіла прыйсці да яе праз пяць гадоў: павінна дажыць, сказала пры гэтым, бо добра сябе адчуваю. А між тым па жыцці гэтай жанчыны бязлітасна прайшліся калёсамі самыя змрочныя перыяды гісторыі краіны.
Не паспела яна занявесціцца, як раскулачылі бацькоў. Толькі выйшла замуж за разумнага ды прыгожага хлопца, як яго ў 1937 годзе ноччу забралі як ворага народа. Было мужу ўсяго 25 гадоў. Больш яго не пабачыла. Толькі ў 1963-ім прыйшла звестка, што рэабілітаваны пасмяротна. Замуж яна больш не пайшла.
Цяжка было выжыць у час Вялікай Айчыннай вайны з малым дзіцем на руках. Галадала, заставалася некалькі разоў без жытла, але ж усе нягоды вытрымала. Працавала ў калгасе на тэрыторыі Беларусі, затым лёс закінуў у Забайкалле, Літву. І у пачатку новага стагоддзя пасялілася з сынам і нявесткай у Пішчалаве. Тут і адзначыла свой юбілей.
Па словах Валянціны Пятроўны, жыла яна і працавала дзеля адзінага сына, а потым, як ён стаў самастойным, падтрымліваў яе. Вось так і пражыла стагоддзе. Старшыня Пішчалаўскага сельсавета Таццяна Ждановіч, віншуючы Валянціну Грабекліс, не прамінула сказаць, што пажылая жанчына – прыклад раданачальніцы сям`і з глыбінных нашых вёсак, дзе нараджаюцца таленавітыя і моцныя духам беларусы, генафонд нацыі. Яе сын Роберт скончыў сярэднюю школу з залатым медалём, затым Маскоўскі універсітэт імя Ламаносава і стаў вучоным у галіне геалагічных навук. Двое ўнукаў і трое праўнукаў Валянціны Пятроўны атрымалі вышэйшую адукацыю і працуюць у розных галінах: сярод іх навукоўцы, менеджэры, педагогі. Усе стараюцца радаваць бабулю добрымі навінамі са свайго жыцця, а сын з нявесткай цяпер жывуць з ёй і клапоцяцца, каб яна жыла ў спакоі і дастатку.
Вольга Шутава, «НС», фота з сямейнага альбома.
5.03.2009
Просмотров: 842
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Жанчына напісала некалькі радкоў пісьма ў газету, але нахлынулі ўспаміны, цяжка стала дыхаць ад падступаючых слёз. Таму так і паслала тое пісьмо недапісаным, дзе выразна чытаўся толькі пытальны сказ: па якой прычыне такія жорсткія дзеці?..
Яна – жанчына з прамяністымі блакітнымі вачыма, якая не перастае марыць, імкнуцца да ўзвышанага і любіць прыгажосць. Яна тая, для каго тэатр стаў жыццём. Актрыса тэатра імя Якуба Коласа Валянціна Багданава адзначае юбілей. Больш за трыццаць п ...
Жыхарка вёскі Зубава Аршанскага раёна Кацярына Фомчанка здавён мае хобі – збіраць артэфакты, якія сведчаць аб гісторыі і знакамітых людзях роднага краю. Да пенсіі яна працавала дырэктарам мясцовай школы і ўсяляк спрыяла папаўненню экспазіцыі та ...
Напрыканцы мінулага тыдня Расонская сярэдняя школа, дзе некалі выкладаў Пётр Міронавіч Машэраў, адзначала свой 140-гадовы юбілей. Падзея значная не толькі для жыхароў раёна, але і для многіх людзей нават па-за межамі нашай краіны, якіх лёс так ці інакш ...