nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Ва ўсіх вучняў Арэхаўскай СШ Ушацкага раёна высокія адзнакі па фізкультуры, бо яны любяць спорт і ёсць дзе ім займацца. Спрыяюць выніку стаўленне школьнага кіраўніцтва да фізкультуры, арган

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

Толькi басейна не хапае

Лыжны забег у Арэхаўскай СШ.
Ва ўсіх вучняў Арэхаўскай СШ Ушацкага раёна высокія адзнакі па фізкультуры, бо яны любяць спорт і ёсць дзе ім займацца. Спрыяюць выніку стаўленне школьнага кіраўніцтва да фізкультуры, арганізацыйныя здольнасці яе выкладчыкаў. Не сакрэт, што гэты прадмет часцей лічыцца другасным. Толькі не ў Арэхаўскай СШ.
Дырэктар Іна Сыроўчанка, паказваючы спартыўную базу, распавяла, як удалося стварыць належныя ўмовы для заняткаў футболам, валейболам, баскетболам, хакеем, тэнісам, стральбой з пнеўматычнай вінтоўкі, а яшчэ веласіпедным і пешым турызмам. Дзеля гэтага аб’ядналі свае намаганні школа, бацькі і шэфы. Зараз у распараджэнні дзяцей – спортгарадок у двары, у тым ліку зімой – лёдавая пляцоўка з варотамі, спартыўная і трэнажорная залы, цір у падвале будынка, чатыры тэнісныя сталы ў школьных фае. Нядаўна з’явілася душавая. Толькі плавальнага басейна не хапае.
А зарабляюць грошы на спартыўныя патрэбы на прышкольным участку. Займае ён больш гектара. Моркву, буракі, капусту ахвотна бяруць пакупнікі восеньскага кірмашу ва Ушачах, набывае для сваёй сталоўкі санаторый «Лясныя азёры». Яшчэ на ўроках працы дзеці вырабляюць птушыныя хаткі, альбо, як іх тут называюць, – сінічнікі – для Ушацкага лясгаса. Яму ж спатрэбіліся і аншлагі-плакаты з надпісамі: «Беражыце ўсё жывое на зямлі», «Не сячыце лес» і іншыя, змайстраваныя і размаляваныя школьнікамі. Летась яны сабралі і амаль сем тон металалому.
Школа мае добрых шэфаў. У іх завядзёнка дарыць да першага верасня і з нагоды апошняга званка якраз нешта патрэбнае для ўрокаў фізкультуры, гуртковых заняткаў па шэрагу спартыўных відаў ці рухомай размінкі ў час перапынкаў. У Арэхаўскай СШ вельмі ўдзячны сельгаспрадпрыемству «Сарочына» на чале з Віктарам Сяргеевым за начынне для трэнажорнай залы. Ушацкі лясгас, дзе дырэктарам Аляксандр Рудасаў, падарыў школе палатку і чатыры спальныя мяшкі (а яшчэ ёсць сваіх чатыры палаткі і 10 спальнікаў).
– Па турызму нашы першае месца ў раёне трымаюць, у абласных спаборніцтвах удзельнічаюць, – заўважае Іна Фёдараўна.
Спрыяюць фізічнай загартоўцы юных тутэйшых жыхароў і сельгаспрадпрыемствы «Арэхаўна» (старшыня Генадзій Грабоўскі), «Дземянец-Агра» (старшыня Аляксандр Шарыпенка). На розных раённых спаборніцтвах, а арэхаўскія вучні на іх няблага выступаюць, у якасці прызоў звычайна бывае спартыўны інвентар.
Зараз зіма, снегу даволі. У школе ёсць 30 пар лыжаў з чаравікамі – можна адразу два класы на лыжню вывесці. Зусім нядаўна хлопчыкі занялі другое месца ў раёне на спаборніцтвах па прыкладному комплексу «Абаронца Айчыны»: лыжы, падцягванне, стральба. У школе вучыцца член раённай зборнай па гэтаму трохбор’ю Аляксандр Каваленка.
А канькі ў дзяцей свае – кожны пяты мае. Колькі ўласных веласіпедаў – дык і не злічыць, таму і гурток па велатурызму тут моцны, улетку ездзілі ў Мінск на «веліках». У гэтым ужо заслуга і бацькоў, якія і самі займаюцца спортам. Па аўторках і чацвяргах у школьных спартыўнай і трэнажорнай залах, можна сказаць, сямейныя вечары. У ціры разам з імі нярэдкія наведвальнікі – супрацоўнікі Ушацкага райаддзела ўнутраных спраў.
Дарэчы, спортзала занятая з васьмі гадзін раніцы да дзесяці вечара: урокі, гурткі, а яшчэ 2-3 разы на тыдзень – заняткі па футболе малодшай групы раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы (да Ушачаў адсюль пяць кіламетраў). Па суботах настаўнікі любяць пагуляць тут у валейбол, у тым ліку і дырэктар. Жаночая каманда настаўніц па гэтаму віду спорту паспяхова выступае ў раённым маштабе.
А фізкультуру вядуць тут мужчыны, улюбёныя ў сваю справу, вопытныя настаўнікі Андрэй Уладзіміравіч Жыткоў і Мікалай Уладзіміравіч Качко. Таму і вынікі адпаведныя. Самы вядомы спартсмен з ліку арэхаўскіх выпускнікоў – майстар спорту, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2002 года па армрэслінгу ў Чэхіі Валерый Сматроў. Уладальнік «бронзы» на рэспубліканскіх спаборніцтвах па гэтаму віду спорту Ігар Пятніца – сённяшні адзінаццаці¬класнік. Ёсць у настаўнікаў і прафесійныя паслядоўнікі. На факультэце фізвыхавання ВДУ імя П. Машэрава вучацца Юлія Пахолкіна і Дзяніс Стальмаховіч. Гэткі ж факультэт у Полацкім дзяржуніверсітэце скончыла чэмпіёнка Беларусі па армрэслінгу 2001 года Таццяна Пахоменка. Па ўсяму відаць, спіс гэты падаўжэе: на спартыўнай Дошцы гонару ў школе – цэлы шэраг юных чэмпіёнаў мясцовага маштабу.
Галіна Шпакоўская, фота Антона Сцепанішчава, «НС»..
5.03.2009
Просмотров: 1128
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Кашчынская СШ – «манапаліст» сярод школ Чашніцкага раёна ў падрыхтоўцы вучняў па прафесіі трактарыст-машыніст катэгорыі «А». Курс «Трактары» тут выкладаецца больш за трыццаць гадоў. Напачатку ён быў абавязковым для ўсіх старшакласнікаў, а выпус ...
«Школа нацыянальнай культуры»– так называецца адукацыйна-выхаваўчы праект, у межах якогаз 2000 года працуе Новапагосцкая сярэдняя школа-сад Міёрскага раёна.Аснова яго – беларускамоўнае выкладанне, якое ўкаранілася тут нашмат раней. Зараз ...
Для абласнога ўрачыстага сходу, прысвечанага прафесійнаму святу педагогаў, быў выбраны Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. Машэрава. Тут падрыхтавана значная частка з 30 тыс. настаўнікаў, якія сёння працуюць у абласной сістэме адукацыі. У мерапрыемстве ...
Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», званне заслужанай настаўніцы, прэмія Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы таленавітай моладзі, званне «Жанчына года-2006» Віцебскай вобласці – усім гэтым у розн ...