nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Гэты аграгарадок месціцца паблізу скрыжавання ажыўленых аўтадарог Віцебск–Мінск і Полацк–Новалукомль, на берагах рэчкі Улы, ці па-тутэйшаму Ульянкі. Першыя звесткі пра Бачэйкава датую

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Нп сро
  • Подбор оборудования. Обращение руководства, совет СРО.
  • npros.ru
  • Угловой унитаз
  • Контактная информация. Информация об акциях и скидках.
  • sanitary.ceramica.ru

Бачэйкава

Гэты аграгарадок месціцца паблізу скрыжавання ажыўленых аўтадарог Віцебск–Мінск і Полацк–Новалукомль, на берагах рэчкі Улы, ці па-тутэйшаму Ульянкі. Першыя звесткі пра Бачэйкава датуюцца сярэдзінай XV стагоддзя і, вядома ж, аграгарадок – яго найноўшы статус, атрыманы ў 2006 годзе. Пахадзіўшы па добраўпарадкаваных вуліцах, адчуеш, што ў часе гэты населены пункт Бешанковіцкага раёна стаіць на стыку некалькіх эпох.
Рэшткі сядзібна-паркавага ансамбля Цеханавецкіх, закладзенага пасля 1769 года, суседнічаюць з мураванкамі і драўлянай забудовай мінулага веку. Як на здымку былы дом панскага лоўчага – з савецкім манументам у гонар асваення космасу. Два могільнікі, дзе ёсць старадаўнія клады, дзве брацкія магілы – часоў грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, абеліск у гонар загінуўшых землякоў. Банальны «карабок» крамы часоў застою пакрысе набывае абрысы праваслаўнага храма. Тут ужо ідуць набажэнствы. Будоўля гэта вядзецца на сродкі вернікаў, а святар удзельнічае ў ёй як муляр. 45 жылых дамоў катэджнага тыпу, частка якіх узведзена на пустках пасля зносу аджыўшых сваё хат і частка – асобнай вуліцай Першамайскай, гэта ўжо чысцейшае ўвасабленне ХХІ стагоддзя. Па праекту, начынню і насельніках. Аграгарадок – цэнтр СВК «Бачэйкава», тут жыве ці не палова яго работнікаў. Яны па-за канкурэнцыяй у чарзе на новае жытло, асабліва моладзь.
Апошнім часам гэткія дамы здаюць пад ключ – стаўляй мэблю і жыві. Тры пакоі, кухня і побытавыя даброты, падведзены прыродны газ, а значыць і ацяпленне, і вада гарачая – не праблема. У катэджным шэрагу – станцыя абезжалезення вады. Гаспадыні сведчаць: пральныя машыны не псуюцца – значыць, працуе спраўна. Сядзібы агароджаныя, да кожнай зручны пад’езд. Памяшканні для жывёлы прасторныя, не тое, што напачатку было, калі вяскоўцы жартавалі: паўкаровы на двары, паўкаровы ў хляве.
Будуе дамы ў аграгарадку Бешанковіцкая ПМК-41. Яно і за якасцю лягчэй прасачыць – будаўнікі землякі, і адтоку сродкаў за межы раёна няма – таксама важная акалічнасць у мясцовай эканоміцы.
Адзінае, чаго пакуль нестае на вуліцы Першамайскай (названай у памяць аднайменнай гаспадаркі, уз’яднанай з СВК), – дык гэта дрэў, кустоўя. Павінны парупіцца самі жыхары, каб іх сядзібы і звонку выглядалі ўтульна, не казённа.
Як сказаў старшыня сельгаскааператыва «Бачэйкава» Віктар Родзіч, чаргі на жыллё амаль няма, але з паўдзесятка дамоў яшчэ варта пабудаваць, бо вытворчасць узбуйняецца, а з ёй і калектыў. А крэдыты за новыя пабудовы СВК «Бачэйкава» вяртае ўжо з мінулага года.
Клопат пра перспектыву аграгарадка і ў цэлым гаспадаркі праглядае і ў тым, што адзін з катэджаў прадастаўлены стаматолагу, маладому спецыялісту і пакуль халастому. Адсутнаць у мясцовым медабслугоўванні менавіта стаматалагічнага звяна была не раўнуючы агульным балючым зубам. І калі па праграме аграгарадка адрамантавалі амбулаторыю ўрача агульнай практыкі, то патурбаваліся і пра гэта.
У новым доме пасяліўся і малады святар – бацюшка Сергій (Дзянішчыц) з жонкаю і трыма дзецьмі. Духоўнае акармленне таксама павінна быць «стацыянарным», а не раз-пораз.
І самая лепшая даярка СВК «Бачэйкава» Валянціна Літвінава (летась надаіла ў сярэднім звыш чатырох тысяч кілаграмаў ад каровы) таксама мае службовае жыллё. Маладая маці – гадуе дачушку, а як старэйшая сястра памагае дзвюм малодшым сёстрам-студэнткам. Кажа, што заробкі ў бачэйкаўскіх жывёлаводаў неблагія. Таму і моладзь трымаецца на ферме.
Першы кандыдат на ўлазіны – участковы, які пакуль ездзіць сюды з райцэнтра.
Пацікавіліся мы і ў школе, што змянілася, як Бачэйкава стала аграгарадком. Адрамантаваны дах, заменена сантэхніка, папрыгажэў будынак, а галоўнае, па словах дырэктара Вольгі Цярэшчанкі, у аграгарадок імкнуцца маладыя сем’і – значыць большае школьнікаў. Сёння іх 129. Педкалектыў жа «паднаўляецца» за лік сваіх былых выпускнікоў, якія сталі настаўнікамі. З 31-го палова – сваёй гадоўлі, у тым ліку сын Вольгі Аляксандраўны (патомнай мясцовай настаўніцы і дырэктара) – гісторык Сяргей Уладзіміравіч Цярэшчанка.
Адукацыі ў Бачэйкаве 145 гадоў. Сярэдняя школа ганарыцца сваімі выпускнікамі, многія з якіх сталі адметнымі людзьмі.
Яшчэ зазначым, што ў ХХІ стагоддзі ў Бачэйкаўскай СШ усе прадметы вядуцца па-беларуску.
У старым Бачэйкаве да многага сёння дапасуецца вызначэнне «малады». Старшыні сельгаскааператыва Віктару Родзічу – 27 гадоў. Выпускнік Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, ён – патомны «сельгаснік». (Родзіч-старэйшы быў некалі намеснікам дырэктара вядомага вучгаса «Падзбярэззе», а зараз – найлепшы кансультант для сына).
З В. Родзічам і галоўным інжынерам Грыгорыем Шалтанюком мы пабывалі ў цэнтральных майстэрнях гаспадаркі. Майстэрні, як і зернесушыльны комплекс, і адна з дзевяці фермаў, непасрэдна ў аграгарадку. Старшыня адзначыў, што машынны парк расце. Сёлета трэба набыць з паўдзесятка адзінак сельгастэхнікі, а летась прыдбалі восем. Штогод 2-3 фермы рамантуюцца. Паляпшаецца якасць малака, усё больш яго здаюць на перапрацоўку сортам «экстра». Для адпаведнага кантролю аснашчаецца па сучасных стандартах лабараторыя. Усяго ў СВК «Бачэйкава» 3100 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1100 кароў.
Так што аграгарадок – сталіца немалой гаспадаркі. Не тое што сталічныя, а еўрапейскія «замашкі» адчуваюцца, напрыклад, у імкненні падтрымліваць чысціню. Смецце вывозіцца цэнтралізавана кожны аўторак. З гаспадарамі сядзіб заключаны адпаведныя дамовы. Па вуліцах стаяць кантэйнеры. Па словах старшыні сельскага Савета Людмілы Марозавай, пакрысе наладжваецца і сарціроўка бытавых адходаў. Людміла Уладзіміраўна двойчы была ў Швецыі – разам з іншымі калегамі знаёмілася з тамтэйшым вопытам развіцця сельскіх населеных пунктаў. Летась Бачэйкава наведалі прадстаўнікі муніцыпалітэта Анебю. Так што хоць і абязводзеў канал, які па волі паноў Цеханавецкіх некалі сімвалічна злучаў Бачэйкава з сусветам – праз Улу – Заходнюю Дзвіну – Балтыку, яно, як бачым, не закінутая глыбінка.
Ёсць тут і яшчэ адзін «кіт», на якім трымаецца сучасная моц і жыццяздольнасць гэтай «кропкі на карце» – Бешанковіцкае прадпрыемства меліярацыйных сетак. Таму насельніцтва – каля тысячы чалавек – умоўна падзяляецца на «калгаснікаў» і «меліяратараў». Ведамасныя ж сходы сельгаскааператыва і прадпрыемства праходзяць у памаладзеўшым пасля рамонту Доме культуры. ПМС у сістэме «Віцебскмеліяводгаса» не апошняе, вядзе адлік свайго часу з 1961 года. Шэраг яго работнікаў былі высока адзначаны за працу. Яшчэ вам распавядуць, што тут пару гадоў майстрам працаваў сённяшні генеральны дырэктар тэлеканала «Лад» Сяргей Кухто – сын былога экскаватаршчыка, узнагароджанага ордэнам Працоўнай Славы Аляксандра Савельевіча Кухто.
Сёння прадпрыемства ўзначальвае Іван Карпук. У Бачэйкаве яго сям’я лічыцца ўзорнай: пяцёра дзяцей, з іх адзін ужо з вышэйшай адукацыяй, а трое – студэнты вну. Жонка Івана Мікалаевіча Алена Канстанцінаўна мае ордэн Маці.
Самым мудрым чалавекам аграгарадка называюць Канстанціна Дамарацкага. Раней ён кіраваў калгасам «Бачэйкава», а на пенсіі каторы ўжо раз перавыбраны старэйшынам. Дзядулю 81 год, яго, кажуць, і высокае начальства не мінае, за парадамі звяртаецца. Старшыня сельсавета дужа задаволена такім грамадскім памочнікам, як Канстанцін Мікалаевіч.
Зрэшты, досыць пра справы.
– Бачэйкава – вясёлая вёска, тут добрыя людзі жывуць. Мы адзін аднаго толькі па бацьку завём, – распавядала нам прабабуля Надзея Фёдараўна Ганусевіч, былая санітарка, артыстка мастацкай самадзейнасці, што ў хоры спявае, у бубен б’е, вышывальшчыца дужа прыгожых дываноў і крышачку паэтка – «байкі» складае. Адну расказала – доўгую, пра сваю долю... Ёсць там і такія радкі:
Гляджу на дарогу – чакаю дзяцей.Дзеткі мае, прыязджайце часцей.Суседка мая, ты прыйдзі пасядзець,Паразмаўляць і кіно паглядзець.Прабачце мне, людзі, бо я ж не паэт,А бабка старая – за семдзесят лет.

Для культурнага адпачынку ў Бачэйкаве, апрача Дома культуры, «багатай бібліятэкі», ёсць кафэ. Яно ўключыла «другое дыханне», як населены пункт пераўтварыўся ў аграгарадок. У кафэ спраўляюць розныя сямейныя ўрачыстасці, адзначаюць святы.
Ну, а маляўнічы парк пакуль спачывае пад снежнай коўдрай. Спецыялісты вызначылі, што ён адзін такі ацалеў на Беларусі – рэгулярнага французскага тыпу са строга сіметрычна-восевай планіроўкай. Тут у 1996-м віравала рэспубліканскае свята «Ганчарны круг», а яшчэ ладзілі міжнародны пленэр мастакі-канцэптуалісты пад назвай «Малевіч. УНОВІС. Сучаснасць».
У 1988 г. сюды з Лондана прыязджаў апошні нашчадак роду Цеханавецкіх – Анджэй. У Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання захоўваецца яго падарунак – «Кніга аб веры адзінай праўдзівай праваслаўнай», выдадзеная ў Гродне ў 1785 г. Пра Цеханавецкіх у Бачэйкаве нагадвае мемарыяльная дошка на сцяне былой фамільнай капліцы. Пад імёнамі надпіс: «Людзі, што ўславілі гэтую зямлю». Новае стагоддзе, пэўне ж, працягне гэты пералік, няхай і іншымі прозвішчамі.
Галіна Шпакоўская, фота «НС».
12.03.2009
Просмотров: 1163
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
У аграгарадку Калінаўка – цэнтральнай сядзібе СПК імя Чарняхоўскага Дубровенскага раёна – у наяўнасці ўвесь набор аб’ектаў сацкультбыту: школа, Дом культуры, магазіны, ФАП. Захавалі тут, дарэчы, адны з нямногіх у раёне, і грамадску ...
У аграгарадку Друя Браслаўскага раёна адбылася прыемная падзея. Афіцыйна адчынены адрамантаваны будынак сельсавета і іншых устаноў, які стаў сапраўдным упрыгажэннем населенага пункта, што сёлета адзначае 625-годдзе. Тут размясціліся не толькі сельвыканка ...
Хутароў па нашай вобласці засталося зусім нямнога. Але імкліва пусцеюць вёскі, таму дробных населеных кропак яшчэ даволі. У некаторых з іх, дзе хаты па пальцах пералічыш, іншым разам меней жыхароў, чым некалі было ў адной хутаранскай сям’і. Напрыкла ...
Бешанковіцкі раён – адзін з самых невялікіх на Віцебшчыне, але з гістарычнага пункту гледжання яго адметнасцям могуць пазайздросціць многія. Астроўна Цяперашні аграгарадок з’яўляецца радзімай выдатнага палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літо ...