nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Таццяна Еўдакова з вёскі Германавічы Шаркаўшчынскага раёна – творчы чалавек. Піша вершы, якія кранаюць душу кожнага, хто іх чытае. Надзея і расчараванне, любоў і нянавісць, каханне – высо

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Холодильник беко
  • Подробное описание продукции и инструкции. Общая информация о компании.
  • beko.podberi-holodilnik.ru

ВЕРШЫ I ДЗЕЦI ТАЦЦЯНЫ ЕЎДАКОВАЙ

Таццяна Еўдакова з вёскі Германавічы Шаркаўшчынскага раёна – творчы чалавек. Піша вершы, якія кранаюць душу кожнага, хто іх чытае. Надзея і расчараванне, любоў і нянавісць, каханне – высокае, шчырае – усё гэта можна знайсці ў яе радках. Летась у выдавецтве «Прэс-факт» расійскага горада Курска накладам 200 экзэмпляраў выйшаў першы зборнік Еўдаковай на рускай мове – «Неприрученный стих».
Па мясцовых мерках гэтая жанчына не зусім звычайная і ў іншым. Але тут ужо трэба гаварыць і пра яе мужа Віктара Аляксеевіча.
Выхаваўшы дачку і сына, Еўдаковы з пялёнак да дзесяці гадкоў гадавалі ўнука Данілку, бо трэба было памагчы дачцэ. Пуста і сумна стала ў іх хаце, калі ён з’ехаў у Віцебск. І ўзнікла думка: узяць чужое немаўлятка. Жаданне Таццяны Несцераўны падтрымаў муж.
Накіраваліся ў дзіцячы прытулак і прывезлі ў Германавічы двухгадовую дзяўчынку. Накармілі, абагрэлі малечу. Зноўку зазвінеў дзіцячы смех, у доме пасяліліся весялосць і гарэзлівасць. Дзяўчынку ахрысцілі ў царкве і сталі клікаць Машаю.
– Яна ў нас цяпер як сонейка, на ўлонне да мяне ці таты сядзе, шыю ручкамі абаўе, – расказвае Таццяна, – і ў нас цяплее на душы.
Праўда, прывыканне да новага жыцця малой далося няпроста. Накуплялі ёй цацак, адзення, размалёвак і кніжак. Уладкавалі Машу ў дзіцячы садок, бо Таццяна Несцераўна працуе, праўда, цяпер на палову стаўкі – у Германавіцкай СШ, стварыла тэатральнае аддзяленне Лужкаўскай школы мастацтваў і кіруе ім. Дзве вышэйшыя адукацыі, якія мае жанчына, педагагічная і культурна-асветніцкая, плённа спалучаюцца ў практыцы, партрэт Еўдаковай змешчаны на раённай Дошцы гонару.
Муж Віктар Аляксеевіч – галоўны аграном ААТ «Агратэхсервіс». У такую вось добразычлівую, інтэлігентную, адукаваную сям’ю трапіла Маша, разумніца, паслухмяная і кемлівая дзяўчынка. Са шчырым задавальненнем яна называе Еўдаковых «мама і тата».
...Прайшло амаль паўгода, як Маша прыжылася тут, і ў дом чарговы раз завіталі прадстаўнікі раённага аддзела адукацыі і органаў апекі. Асцярожна прапанавалі Таццяне Несцераўне і Віктару Аляксеевічу... падгадаваць яшчэ адну дзяўчынку.
– Сапраўды, ім дваім весялей, цікавей будзе, – параіўшыся між сабой, згадзіліся муж з жонкай. Так у сям’і з’явілася Наташа.
Мы з Таццянай Несцераўнай зайшлі ў дзіцячы садок падчас абеду. Маша з апетытам ела суп, а Наташа, заўважыўшы маму, кінулася ёй на рукі. Трэба было бачыць, з якой любоўю лагодзіла Таццяна дзяўчынку.
Знаёмыя па-рознаму ўспрынялі няпросты ўчынак Еўдаковых. Маўляў, жылі б сабе спакойна ўдваіх, бо і ўзрост не малады. Дзяржава хоць і плаціць грошы за апякунства – на дзяцей затраты куды большыя. Еўдаковы не зважаюць, бо ўпэўнены, што зрабілі правільна.
Кажуць, познія дзеці малодзяць жанчыну. На Таццяну прыемна глянуць: прывабная, жыццярадасная, упэўненая ў тым, што і гэтыя іх з мужам дачушкі вырастуць шчаслівымі, і не адзін яшчэ кранальны верш саспее ў душы.
Кацярына Сосна, Шаркаўшчына.
14.03.2009
Просмотров: 1429
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
15 гадоў таму адбылося першае выступленне перад аматарамі паэзіі членаў шаркаўшчынскага літаб’яднання «Світанак». І з таго часу гэтая суполка, створаная пры рэдакцыі раённай газеты «Кліч Радзімы», жыве паўнавартасным творчым жыццём. Штокварталь ...
Віцебскі дзіцячы садок № 39 ужо 10 год працуе па праграме «Духоўна-маральнае выхаванне ў праваслаўных традыцыях беларускага народа». З самага ранняга дзяцінства малечы прывіваецца любоў да роднага краю, яго культуры, духоўных каштоўнасцей. ...
Жанчына напісала некалькі радкоў пісьма ў газету, але нахлынулі ўспаміны, цяжка стала дыхаць ад падступаючых слёз. Таму так і паслала тое пісьмо недапісаным, дзе выразна чытаўся толькі пытальны сказ: па якой прычыне такія жорсткія дзеці?..
–Дзіўна неяк усведамляць сябе шматдзетнай маці, – прызналася Наталля Дубко, да якой я завітала ў час камандзіроўкі ў Бягомль Докшыцкага раёна. – Калі б хто раней сказаў, што ў мяне будзе трое дзяцей, рассмяялася б. Бо розніца ва ўзросце ...