nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Вясной 2000 года пад рубрыкай «Кропка на карце» ў «Народным слове» быў надрукаваны матэрыял пра адну з вёсак Чашніччыны з вельмі простай назвай – Дзярэўня. На той час тут пражы

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
  • Теплоноситель для систем отопления
  • Перечень выполняемых работ. Новости компании.
  • reakton.ru

МЕЛОДЫЯ ДЛЯ РОДНАЙ ДЗЯРЭЎНI

Вясной 2000 года пад рубрыкай «Кропка на карце» ў «Народным слове» быў надрукаваны матэрыял пра адну з вёсак Чашніччыны з вельмі простай назвай – Дзярэўня. На той час тут пражывалі тры пенсіянеры – Аляксандра Курта, Праскоўя Ламека і Мікалай Астапчык.

Нядаўна, вяртаючыся з чарговай камандзіроўкі па дарозе Лепель – Орша, мы вырашылі праведаць Дзярэўню. Прызнацца, мала спадзяваліся, што тут яшчэ нехта жыве, бо гадоў мінула парадкам. Прайшлі некалькі пустых хат з завеянымі снегам дварамі і здалёк убачылі, як з коміна курыцца дым. Жывуць!
Пачуўшы нечаканых гасцей, на двары забрахаў сабака. З сяней выйшаў гаспадар – М. Астапчык. Прадставіліся, нагадалі пра свой колішні прыезд у Дзярэўню.
Ужо два гады Мікалай Васільевіч жыве ў вёсцы адзін – аслабелых ад старасці суседак забралі сваякі: адну ў Чарэю Чашніцкага раёна, другую ў Магілёў. Зараз «няма з кім ні пагаварыць, ні пасварыцца». Так што цяпер сітуацыя ў вёсачцы поўнасцю адпавядае рускай прымаўцы: «Первый парень на деревне, а в деревне один дом».
Па маладосці М. Астапчык жыў у Крыме, меў жонку-ўк-раінку. Але ягоная Люба разбілася на матацыкле, і Мікалай больш не захацеў там заставацца, вярнуўся ў Дзярэўню. Працаваў шафёрам у Чашніцкім аўтапарку і мясцовым калгасе. Жыве ў хаце, пабудаванай дзедам, за кошт пенсіі, якую атрымлівала маці як удава загінуўшага на вайне афіцэра Чырвонай арміі.
Дзевяць гадоў таму М. Астапчык трымаў карову (усяго тады ў Дзярэўні іх было дзве). Цяпер у гаспадарцы толькі сабака Палкан ды кот Мосік.
Летась Мікалай Васільевіч садзіў 8 сотак бульбы. Але сёлета думае адмовіцца: «Няма рашчоту садзіць бульбу, прасцей два мяхі купіць, бо за наём каня болей аддасі». Атрымлівае ён 300 тысяч рублёў пенсіі. У краму ходзіць у суседняе Цяпіна, за тры кіламетры. Гэта не толькі прагулка, але і своеасаблівая забава: можна з людзьмі пагаварыць.
– Сэрца здаровае. Толькі зубы сталі «сыпацца», з-за чаго і гаворка змянілася, – бядуе 70-гадовы гаспадар і плануе вясной звяртацца да стаматолага «па новыя зубы».
Па вечарах Мікалай Васільевіч глядзіць перадачы па новым тэлевізары «Віцязь», таму ў курсе ўсіх падзей, што адбываюцца ў краіне і свеце. Газет не выпісвае, «каб паштальёнка не хадзіла кожны дзень у Дзярэўню дзеля мяне».
Зіма – самая цяжкая пара года, бо «можна развучыцца гаварыць». Хаця часам у госці наведваецца сваяк, сябры, урэшце, паштальёнка раз у месяц пенсію прыносіць. Улетку лягчэй, хоць птушкі пяюць. Ды, калі ёсць настрой, можна выйсці на вуліцу з гармонікам і зайграць любімую мелодыю.
І тады Дзярэўня ажывае!
Сяргей Кавалеўскі, фота Антона Сцепанішчава, «НС».
17.03.2009
Просмотров: 787
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
На Аршаншчыне заслужаных людзей шмат. Гэта і мужчыны, і жанчыны, якія дабіваліся ў свой час нялёгкай працай рэкордных надояў, ўраджаю збожжавых, ільну і караняплодаў...
Вёска Новае Сяло ў Аршанскім раёне прыцягнула ўвагу грамадскасці з-за крадзяжу з мясцовага магазіна. У навагоднія святы праз акно ў яго памяшканне залезлі два хлопчыкі, малодшаму з якіх дзевяць гадоў...
Той-сёй сцвярджае, што каханне жыве не больш за тры гады. Прызнаюся, я сама так раней лічыла. Але пасля сустрэчы з Галінай Архіпаўнай і Аляксандрам Яўгенавічам Курачонкамі з вёскі Ліпаўцы Віцебскага раёна думку змяніла. Разам яны пражылі дзесяць разоў па ...
Калі Таццяну Касцюк восем гадоў назад выбіралі старэйшынай, у вёсцы Козікі Докшыцкага раёна было 70 жыхароў. Зараз толькі сорак. Працуючых можна па пальцах пералічыць, астатнія пенсіянеры – галоўным чынам удовы, дзеці якіх жывуць у іншых месц ...