nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

«Хопіць сядзець на пенсіі!» – сказаў сабе аднойчы сенненец Андрэй Спаткай і падаўся ў малы бізнес. Пытанне, на чым зарабляць, невырашальным не сталася. Па адукацыі Андрэй Анатольевіч – інж

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

ЧАГО НЕ ХАПАЕ АЎТААМАТАРАМ?

«Хопіць сядзець на пенсіі!» – сказаў сабе аднойчы сенненец Андрэй Спаткай і падаўся ў малы бізнес. Пытанне, на чым зарабляць, невырашальным не сталася. Па адукацыі Андрэй Анатольевіч – інжынер, скончыў аўтатрактарны факультэт. Плюс 15 гадоў службы ў райаддзеле ДАІ і сур’ёзны вадзіцельскі стаж дакладна падказалі, чаго не хапае беларускім аўтааматарам. Фільтры для ачысткі паветра – дэталь аўтамабіля, якую замяняюць найбольш часта. Раней па іх даводзілася ездзіць у Расію. Гэтыя акалічнасці і сталі падставай для адкрыцця ўласнай вытворчасці гэтых самых фільтраў.
АТ «Элемент-Ф» працуе са снежня 2008 года. За такі кароткі перыяд яго прадукцыя паспела зарэкамендаваць сябе на беларускім рынку. Заключэнне дагавораў з аптавікамі працягваецца. Сенненскія фільтры разыходзяцца па аўтамагазінах Віцебска, Мінска і г.д. Планавалася экспартаваць тавар у Расію. Гэтаму пакуль перашкодзіў сусветны фінансавы крызіс. Аднак пераарыентацыя на ўнутраны рынак паспрыяла пашырэнню асартыменту выпускаемай прадукцыі. Сёння на прадпрыемстве з канвеера сыходзяць 7 відаў фільтраў для машын пераважна расійскіх і беларускіх марак: «Жыгулі», «Волга», «Масквіч», «Газель», для грузавых МАЗаў і КамАЗаў. У планах – выпуск фільтраў для айчынных трактароў. Па якасці яны не саступаюць расійскім, у нечым нават пераўзыходзяць. Фільтравальная папера нямецкай вытворчасці забяспечвае якасць еўрапейскіх стандартаў. «Ды і дызайн больш прывабны», – усміхаецца дырэктар.
У працы тут выключылі пасрэднікаў, перайшлі на спрошчаную сістэму падаткаабкладання і самі дыктуюць цану на рынку. Яшчэ адзін плюс малога прадпрыемства – магчымасць выпускаць тавар як тысячамі, так і адзінкамі. Свае працоўныя месцы ў ім знайшлі 5 чалавек – усе былыя супрацоўнікі Сенненскага РАУС, калегі Андрэя Анатольевіча. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак працаздольныя мужчыны не сталі задавальняцца пенсіяй. Кожны з іх, уключаючы дырэктара, – універсальны супрацоўнік: і тэхнолаг, і рабочы, і грузчык. Пры расшырэнні вытворчасці работнікаў спатрэбіцца ў два разы больш. А гэта для Сянно нямала.
Андрэй Спаткай праводзіць па прадпрыемстве: сучасныя станкі з камп’ютарным кіраваннем, цалкам канвеерная вытворчасць. Магчымасці малога бізнесу ўражваюць – да дзесяці тысяч фільтраў у месяц. Усё размяшчаецца ў трох пакоях аднапавярховага будынка былога нарыхтоўчага пункта. Збудаванне, якое пуставала на працягу пяці гадоў, выкупілі, адрамантавалі. Дарэчы, зрабіць гэта аказалася лягчэй, чым зарэгістраваць сваю дзейнасць. Аднак былы міліцыянер адступаць не прывык. Ён упэўнены, што прадукцыя яго прадпрыемства зойме дастойную нішу.
– У нас сур’ёзная вытворчасць! – кажа прадпрымальнік.
7.04.2009
Просмотров: 770
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
«Усё не бяда, калі ёсць хлеб ды вада», «Горкая работа, ды хлеб салодкі» – гэтыя і іншыя выслоўі, як ёмістая і дарэчная візітоўка верхнядзвінскіх хлебапёкаў, аздабляюць іх заварны чарэневы (подавы) хлеб на выставах і кірмашах ...
Крыху больш за год ў Міёрах працуе прыватнае прадпрыемства «Капіталдрэўпрадукт». Заснавальнікі яго не мясцовыя: Аляксандр Лапуцэвіч жыве ў Полацку, а Антон Пунтус – мінчанін. Першапачаткова планавалася, што прадпрыемства будзе вырабляц ...
Па традыцыі напярэдадні Дня працы ў Першамайскім раёне Віцебска прайшла цырымонія занясення на Дошку гонару лепшых работнікаў і працоўных калектываў. Кіраўнік раёна Мікалай Арлоў з усмешкай зазначыў, што з-за недахопу месца ў фае будынка адміністрацыі ...
Збіраліся ў камандзіроўку на Талачыншчыну і выпадкова даведаліся: жыве ў аграгарадку Коханава незвычайны чалавек – каваль Міхаіл Лушчык. Сціплы і працавіты дзед Міхась у свае 85 гадоў валодае молатам не горш за маладога. Пра яго вопыт з майстэ ...