Основные рубрики


Криминал и происшествия

16.11.2011

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

В Друе сгорел бар Браславского райпо

Сегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...


14.11.2011

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходные

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...


11.11.2011

Витебчанку поймали с 2,4 г героина

Витебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...


11.11.2011

В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничество

В Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...


9.11.2011

История большого обмана

Светлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...


9.11.2011

Кровавое застолье

Витеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...


16.11.2011

Наращивание ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Барбершоп Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Маникюр Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Депиляция Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Ламинирование ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Балаяж Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


 

Наша официальная группа

Тематические страницы

Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Инциденты в небе и безопасность полетов: слово экспертам

20 ноября 2011 13:05 Последнее время новостные ресурсы пестрят ...

Неделя TUT. Студенты и профсоюзы не сошлись во мнениях

20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...

Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль

19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...

В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда

19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...

9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"

19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...

Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд

18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

Информация о подписке

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

БЯГОМЛЬ БУДУЕЦЦА I ПРЫХАРОШВАЕЦЦА


У назве гэтага гарпасёлка на ўсходняй Докшыччыне чуецца штосьці імклівае, рухавае. Больш чым чатырохсотгадовае паданне тлумачыць яе паходжанне так: беглыя людзі табарыліся ў тутэйшых дрымучых лясах. У навейшай гісторыі Бягомль калі і адпавядае сваёй назве – дык па іншых акалічнасцях. Стаіць на бойкім аўтаперакрыжаванні: Віцебск – Мінск, Докшыцы – Барысаў.
Як тут кажуць, міжабласная брама карацейшай адлегласці ад сталіцы да Віцебска.

alt

Куток старога Бягомля.

Аднак на памежжы двух апошніх стагоддзяў было больш жадаючых з’ехаць адсюль, чымсьці наадварот. Хоць і не глухамань, колішні райцэнтр, ды, здавалася, прагрэс сцішыў тут свой бег: беспрацоўе, заробкі малыя, перспектыва туманная. Словам, грунтоўнаму чалавеку ў Бягомлі разлічваць на трывалы жыццёвы дабрабыт дужа не выпадала, маладзейшыя кіраваліся здабываць хлеб куды падалей.
Сёння ж ёсць прыкметныя падставы для аптымізму. У пасёлку перакрыжаваліся важнейшыя дзяржаўныя праграмы: развіцця малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў; адраджэння вёскі; развіцця дрэваапрацоўчых вытворчасцей Міністэрства лясной гаспадаркі. Летась спрошчанай сістэмай падаткаабкладання карысталіся тры бягомльскія прадпрыемствы: Докшыцкі камбінат будматэрыялаў, завод «Ветразь» і «Біяпаліўрэсурс».
Ужо нямала зроблена. За два апошнія гады выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі развіцця Бягомля, як аграпрамысловага населенага пункта. Штоквартальна на пасяджэннях Докшыцкага райвыканкама дэталёва аналізуецца ход рэалізацыі запланаванага.
Бадай самы красамоўны прыклад: на заводзе «Ветразь», які ўваходзіць у структуру «Магілёўліфтмаша», з мінулага мая сярэдні заробак вырас больш чым утрая і зараз складае амаль 700 тысяч рублёў. Тут укаранёны чатыры сучасныя станкі – для вырабу металарукава, цвікоў, строп для тралёвачных машын, грузапад’ёмных кранаў. Сыравіна – абрэзкі металічнага каната – па ўмовах безадходнай тэхналогіі пастаўляе галаўное прадпрыемства. Летась старая заводская будыніна займела новыя дах, вокны, дзверы, насоснае абсталяванне, даведзены да ладу два катлы, упарадкаваны памяшканні. Вось-вось у Бягомлі павінна пачацца будаўніцтва новага завода па вырабе камплектуючых для ліфтоў. Плануецца асвоіць каля 8 млрд. рублёў і завяршыць аб’ект у 2010 годзе. Тады калектыў павялічыцца на 30-40 чалавек, што вельмі важна для небагатага на рабочыя месцы гарпасёлка. Далейшыя змены на «Ветразі» звязваюць з новым яго дырэктарам – маладым, вельмі энергічным, адукаваным Анатолем Сіўко.
Паляпшаюцца ўмовы працы і на Докшыцкім камбінаце будматэрыялаў, размешчаным у Бягомлі. Летась на крэдыты куплена тэхніка, сёлета тут збіраюцца набыць дрэваапрацоўчае абсталяванне. Мадэрнізацыя паспрыяе росту вытворчых аб’ёмаў, рацыянальнаму выкарыстанню сыравіны, канкурэнтаздольнасці прадукцыі.
Лясгас – яшчэ адзін «фірменны» мясцовы калектыў, бо лясістая Бягомльшчына здольная забяспечыць працай многіх мужчын у росквіце сіл (сярэдні ўзрост тутэйшых работнікаў – 36 гадоў). У самім пасёлку апроч офіса гаспадаркі месціцца дрэваапрацоўка. Першы этап яе мадэрнізацыі скончыўся ў студзені і каштаваў 2,4 млрд. рублёў. Устаноўлена лінія распілоўкі і сарціроўкі. Начынне – нямецкае, расійскае і беларускае – спрыяе добрай якасці піламатэрыялаў і паганажных вырабаў, якія маюць попыт у будаўнічых арганізацыях, у насельніцтва. І на экспарт прыдатна гэтая прадукцыя. Адходы ж не прападаюць: сечаныя трэскі – у кацельню ЖКХ (дзве тысячы кубаметраў там спалена за год), пілавінне – для ўласнай, а лішак гэтага паліва ідзе на продаж. Дарэчы, ад кацельні лясгаса будуць сілкавацца тры новыя сушыльныя камеры, па 55 кубаметраў кожная. Яны ўжо закуплены і разам з так званым чатырохбаковым станком будуць хутка ўсталяваны. Спатрэбяцца аператары. Добрую тэхніку прыдбаў лясгас і для лесанарыхтоўкі па скандынаўскай методзе, якая не шкодзіць экалогіі. І рамонт канторы скончылі б даўно, калі б своечасова разлічваліся спажыўцы за лясгасаўскія драўляныя вырабы. Ну, але да першага ліпеня ўсё будзе гатова.
Да гэтага тэрміну ў Бягомлі запланавана ажыццявіць і шэраг іншых важных спраў. Стаіць задача да 65-годдзя вызвалення Віцебшчыны і Беларусі прывесці гарпасёлак, дзе звыш 30 вуліц, у адпаведнасць з патрабаваннямі праграмы развіцця малых гарадоў.
Віруе праца на будоўлі 24-кватэрнага дома. Жыллёвы кааператыў быў створаны пасля вельмі працяглага перапынку. Пяць кватэр – сацыяльныя: трохпакаёвыя для шматдзетных сямей, аднапакаёвыя – для дзяцей-сірот, якія скончылі навучанне і будуць жыць і працаваць у Бягомлі. У доме прадугледжаны ўсе побытавыя даброты, бо побач газаправод. Будуе Докшыцкая ПМК-52, якасць, кажуць, нармальная.
А работнікі ўчастка раённага жылкамгаса падводзяць халодную ваду, каналізацыю, мяняюць дах – прыхарошваюць дзве старыя шматкватэрныя мураванкі на вуліцы Савецкай, якія дасюль не ведалі капрамонту. Пасляваеннай будоўлі бягомльская лазня ніколі не зачынялася і зараз, падчас грунтоўнага рамонту, працуе па «плывучаму» графіку. Кацельня «Бальніца» ўжо гатова, на чарзе яшчэ адна – пад назвай «Баравое». Зрэшты фронт работ участка ЖКХ – увесь гарпасёлак: састарэлыя дрэвы зразаюць на дровы, а галлё прама на вуліцы спецыяльная машына здрабняе на трэскі, якія тут жа да кацельні адвозіць трактар. Чакае расчысткі і парк. А ля трасы Мінск – Віцебск будзе штучны вадаём, таксама «для красы». І, вядома ж, уласная тэрыторыя ўчастка як след добраўпарадкавана, офіс адрамантаваны.
Ёсць чым парадаваць жыхароў і іх гасцей участку рагачоўскага ДБУ-1, які створаны ў Докшыцкім раёне для дарожнага будаўніцтва і мае ў сваім распараджэнні асфальтабетонны завод. Ад гарпасёлка да рэчкі Бярэзіны дзесяцікіламетровы адрэзак трасы рэспубліканскага значэння Мінск – Віцебск быў здадзены ў 2007 годзе, зараз ідзе рэканструкцыя чарговага – у напрамку да Замасточча. У межах Бягомля гэтая дарога (лічы вуліца) да свята вызвалення пашырыцца, з’явяцца тратуары, асвятленне, святлафоры. Ездзіць і хадзіць стане зручней і больш бяспечна.
Хто ні едзе, хто ні йдзе праз Бягомль, можа падсілкавацца ў кафэ «Мерыдыян», дзе дзве абедзенных залы, і ў кафэ «Тафілія». Яны стаяць якраз ля ажыўленай трасы. Папулярныя гэтыя кропкі прыдарожнага сервісу і ў мясцовых жыхароў: тут адзначаюцца святы, ладзяцца вяселлі, бо інтэр’ер сучасны, стыльны і меню добрае.
Амаль гатовы праект на капрамонт аўтастанцыі.
– Гэта будзе нешта «касмічнае», – засведчыў у захапленні старшыня пасялковага выканкама Валерый Міхайлоўскі. Нядаўна ён сустракаўся з ландшафтным дызайнерам Батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук. Размова ішла пра выгляд Бягомля, упрыгожанне яго вуліц, найбольш цікавых куткоў. Так, ля музея народнай славы у памяць аб тым, што ля Бягомля быў партызанскі аэрадром, стаіць Лі-12 – самалёт часоў Вялікай Айчыннай. Яго забяруць для экспазіцыі пад Мінск, а Бягомлю будзе прадстаўлены Ан-12. Мяркуецца, што крылаты экспанат размесціцца пры адным з уездаў у Бягомль.
Некалі была ў гарпасёлку невялічкая гасцініца, але з цягам часу патрэба ў ёй адпала ды і памяшканне састарэла. Зараз там усталёўваецца касцёл. А царква Усіх Святых унесена ў спіс культурнай спадчыны, гэта значыць, што яна таксама павінна некалі ўзняцца з руін, у якія была ператворана падчас ваеннага ліхалецця.
Шмат пра што яшчэ можна згадаць у сувязі з амаладжэннем старога Бягомля ў Год роднай зямлі і пасля, са спадзяваннямі жыхароў, якіх тут пад тры тысячы і большая палова – працаздольныя.
Прыярытэтам заўтрашняга дня абазначаны турызм – з улікам месцазнаходжання гарпасёлка, блізкасці санаторыя «Баравое», дзе адпачываюць і замежныя грамадзяне, і, вядома ж, вабнай прыроды, шчодра апетай ажно трыма вядомымі беларускімі паэтамі – выпускнікамі Бягомльскай школы: Піменам Панчанкам, Юрасём Свіркам і Алесем Ставерам.

Галіна Шпакоўская, фото Георгія Мільяненкі, «НС».



21.04.2009

Комментарии (0)

 

Просмотров: 1231

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Вернуться к выбору материалов рубрики: РАЗВІЦЦЁ МАЛЫХ ГАРАДОЎ




Другие новости данной темы:

 

ДЗЯРЖАЎНЫ ВЫМПЕЛ — БЯГОМЛЮ
Учора ў Бягомлі Докшыцкага раёна адбыўся ўрачысты мітынг з нагоды ўручэння дзяржаўнага вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Прадстаўнікі ўлады, жыхары пасёлка і госці збіраліся ля ўстаноўленага паблізу шашы Віцебск-Мінск ... Читать

Людзі будуць задаволены
У аграгарадку Друя Браслаўскага раёна адбылася прыемная падзея. Афіцыйна адчынены адрамантаваны будынак сельсавета і іншых устаноў, які стаў сапраўдным упрыгажэннем населенага пункта, што сёлета адзначае 625-годдзе. Тут размясціліся не толькі сельвыканка ... Читать

МЕНЕДЖЭР АД ЗЯМЛI МЕНЕДЖЭР АД ЗЯМЛI
На Аршаншчыне зарэгістравана 27 фермерскіх гаспадарак. Быццам бы нямала. Але, як паведамілі ў райсельгасхарчы, пасля заканчэння трохгадовага перыяду работы, калі фермеры карыстаюцца падатковымі льготамі, многія з іх мяняюць свой статус на прадпрымальніц ... Читать

Бачэйкава
Гэты аграгарадок месціцца паблізу скрыжавання ажыўленых аўтадарог Віцебск–Мінск і Полацк–Новалукомль, на берагах рэчкі Улы, ці па-тутэйшаму Ульянкі. Першыя звесткі пра Бачэйкава датуюцца сярэдзінай XV стагоддзя і, вядома ж, аграгарадок &nd ... Читать

Комментарии

 

К данной статье комментариев пока нету...

 




Добавить свой комментарий

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Включите эту картинку для отображения кода безопасности
Введите код: