nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

«Добрай душы чалавек», «чэсны», «справядлівы», «проста сімпатычны» – вось далёка не поўны пералік эпітэтаў, якія давялося пачуць у Езярышчы Гарадоцкага раёна ў дачыненні да земляка- фр

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
К 65-ЛЕТИЮ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

УСЁ ЖЫЦЦЁ — НА КОЛАХ

«Добрай душы чалавек», «чэсны», «справядлівы», «проста сімпатычны» – вось далёка не поўны пералік эпітэтаў, якія давялося пачуць у Езярышчы Гарадоцкага раёна ў дачыненні да земляка- франтавіка Аляксандра Аляксеенкі.
Нарадзіўся Аляксандр Васільевіч на хутары ля вёскі Панкры. Бацька быў тутэйшы, а маці з Нівак, што на Невельшчыне.
Васіль Аляксеенка загінуў праз год пасля нараджэння сына – у 1925 годзе. Ахоўваў артылерыйскі склад у Віцебску, дзе яго смяротна параніла ў жывот куляй, дасланай «белапольскімі бандытамі». Пахаваны быў на могілках на 2-й Велікалуцкай вуліцы за Смаленскім рынкам. На жаль, кладоў тых ужо няма...
Аляксандр жа, закончыўшы сямігодку, у пошуках лепшай долі рушыў на Поўнач, дзе паступіў у ленінградскую школу ФЗН (фабрычна-заводскага навучання) на сталяра. Вучоба скончылася 31 мая 1941 года. Калі пачалася вайна, юнака па размеркаванні вывезлі ў Ніжні Тагіл, дзе каваў перамогу на заводзе №56. Потым апынуўся ў Варашылаўградзе. Рабіў скрыні, рамы, дзверы і г. д. Праца была знясільваючай: 12 гадзін па асноўнай спецыяльнасці плюс дзве дадатковыя гадзіны на пагрузцы-разгрузцы. Харчаваліся кепска, і мыла не было: «хадзілі, як негры, чорныя».
Аднойчы жадаючым прапанавалі вучыцца на кіроўцу газагенератарнага аўтамабіля, што ў якасці паліва выкарыстоўвае не бензін, а вугаль і дровы. Аляксандр, не вагаючыся, пайшоў на курсы, якія займалі дзве «пагрузачна-разгрузачныя» гадзіны. Потым была пяхотная вучэльня ў Чаркаску на Кубані, асобны навучальны сталінскі полк у горадзе Нытва Молатаўскай (Пермскай) вобласці, дзе вучыўся на малодшага камандзіра. Для гэтых пасад адбіралі рускіх, беларусаў і ўкраінцаў. Кармілі добра, а вучылі па апошняму закліку Сталіна: ворага не толькі біць, але і ад яго вучыцца.
Баявое хрышчэнне прайшло ў верасні 1943 года, калі маладое папаўненне прывезлі пад Харкаў. Цяжкай была пераправа праз шырокі Дняпро, калі зямля і вада «гарэлі і плавіліся».
У складзе Другога ўкраінскага фронту ад’ездзіў малады Аляксандр і на амерыканскіх «студэбекерах», атрыманых Савецкім Саюзам па ленд-лізу, і на айчынных ЗІСах. Запомнілася, як на 25 кіламетраў зайшлі ў тыл немцам, дзе захапілі найбагацейшыя трафеі. Быў атрыманы загад: тэрмінова вывозіць усё ў бліжэйшы лес, пакуль фрыцы не ачомаліся. Неўзабаве наляцела фашысцкая авіяцыя – 12 гадзін няспыннай бамбёжкі. «Гарэла ўсё – спасу няма!»
Давялося паваяваць Аляксандру Аляксеенку і ў Малдове, і ў Румыніі, а яшчэ ў Маньчжурыі, дзе вораг быў іншы – японцы. На Далёкім Усходзе і скончыў вайну. Сярод шматлікіх узнагарод – ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі «За адвагу» і «За баявыя заслугі»...
Пасля дэмабілізацыі ў красавіку 1947 года малады франтавік вярнуўся на радзіму. Працаваў у арцелі «Чырвоны сцяг» у Езярышчы сталяром, спрабаваў уладкавацца ў віцебскую міліцыю, але там адмовілі: «З тваімі спецыяльнасцямі ідзі ты, хлопец, у пажарныя». Так ён і зрабіў – са студзеня 1948 і да снежня 1984 нёс вахту ў езярышчанскай пажарцы. Спачатку даводзілася на конях вазіць ёмістасці з вадой. Потым транспарт стаў больш сучасным: палутарка, «Урал», «Шэўрале» і, нарэшце, ЗіЛы. І пасля выхаду на пенсію Аляксандр Васільевіч працягваў працаваць: да 1995 года быў вартаўніком спачатку ў мясцовай школе, а потым на хлебазаводзе...
Сёння гэты ганаровы езярышчанін жыве адзін у пабудаваным калісьці сваімі рукамі доме. На жаль, колькі гадоў таму пайшла з жыцця жонка Тамара. Памерла ў Таганрогу старэйшая дачка Галіна, сярэдняя, Кацярына, інвалід 2-й групы, – у Пензе; малодшая, Тамара, жыве побач у Езярышчы, але здароўе таксама падводзіць. Хворы і малодшы брат Яўген.
Ды Аляксандр Васільевіч стараецца не сумаваць. Трымае казу Машу, засявае штогод свае 15 сотак канюшынай, любіць чытаць свежую прэсу і толькі шкадуе, што здароўе ўжо тры гады не дазваляе выбрацца на возера, каб павудзіць рыбу...
21.04.2009
Просмотров: 1360
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Той-сёй сцвярджае, што каханне жыве не больш за тры гады. Прызнаюся, я сама так раней лічыла. Але пасля сустрэчы з Галінай Архіпаўнай і Аляксандрам Яўгенавічам Курачонкамі з вёскі Ліпаўцы Віцебскага раёна думку змяніла. Разам яны пражылі дзесяць разоў па ...
Сустракаючы на вуліцах, у Доме культуры ці бібліятэцы гарпасёлка Езярышча гэтага ўсмешлівага чалавека ў гадах, цяжка паверыць, што на яго долю выпалі такія цяжкія выпрабаванні. Нарадзіўся Міхаіл Герасімаў за 5 кіламетраў ад мястэчка, у вёсцы Жукава. Б ...
У Бешанковіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваецца шмат экспанатаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх ёсць і не зусім звычайныя. Напрыклад, старэнькая скрыпка ў самаробным, ярка размаляваным футарале. Накрыўка яго знутры ўся ў ...
Мікалай нарадзіўся ў 1919 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Верамеева (Лажані) Гарадоцкага раёна. Ён стаў першым з сямі дзяцей Максіма і Ганны Дарафеевых. Верхавод моладзі, надзея сям’і, вельмі разумны, вялікі аматар рыбнай лоўлі – т ...