Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
«Паломніцтва даверу» – так называецца міжнародная сустрэча моладзі, якая нядаўна адбылася ў Вільні. У ёй узялі ўдзел больш за 5 тысяч маладых людзей з усёй Еўропы, у тым ліку і з Белар
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
ЧЫТАЛI ЕВАНГЕЛЛЕ ПА-БЕЛАРУСКУ
«Паломніцтва даверу» – так называецца міжнародная сустрэча моладзі, якая нядаўна адбылася ў Вільні. У ёй узялі ўдзел больш за 5 тысяч маладых людзей з усёй Еўропы, у тым ліку і з Беларусі (Віцебска, Мінска, Івянца, Гародні, Полацка, Глыбокага і інш.). Арганізатарам пілігрымкі ад нашай вобласці выступіла Віцебская дыяцэзія. А саму сустрэчу наладзіла экуменічная супольнасць Тэзэ, заснаваная ў 1940 годзе ў аднайменнай вёсачцы ў Бургундыі (Францыя). Яна аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій: рыма- і грэка-каталікоў, праваслаўных і пратэстантаў.
Праграма «Паломніцтва даверу» складалася з супольных малітваў, семінараў, таксама заставаўся час для экскурсійных прагулак па горадзе і новых знаёмстваў.
Падчас вячэрняй супольнай малітвы касцёл святога Яна, які з’яўляецца часткай архітэктурнага ансамбля Віленскага універсітэта, і плошча перад ім цалкам запаўняліся паломнікамі, турыстамі і мясцовымі жыхарамі. І ўвесь гэты натоўп асвятляўся агенчыкамі свечак у руках вернікаў. Таксама было чытанне ўрыўкаў з Евангелля на розных мовах свету (у тым ліку і на беларускай) і вытанчаны цудоўны спеў шматтысячнага хору.
У першы і другі дзень сустрэчы праводзіліся семінары, прысвечаныя пытанням духоўнага жыцця чалавека, маральна-этычным і сацыяльным праблемам, такім як «Стварэнне сям’і ў сучасным свеце», «Біятэхналогія і чалавечая годнасць», «Мова сімвалаў праваслаўных ікон», «Працягні руку жабраку, і ён прывядзе цябе да Бога».
Падчас пілігрымкі маладыя віцябляне наведалі шмат цэркваў і цікавых мясцін Вільні, знайшлі новых сяброў, адчулі гасціннасць літоўскіх сем’яў, у якіх жылі, а галоўнае – умацаваліся ў хрысціянскай веры.
8.05.2009
Просмотров: 810
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Міжнародная сустрэча «Паломніцтва даверу» пройдзе з 29 снежня па 2 студзеня ў польскім горадзе Познань. Штогод у перыяд са свята Божага Нараджэння да Новага года на яе з’язджаецца моладзь з розных еўрапейскіх краін. У мінулым годзе паломніцтва ...
Каля 70 чалавек з розных куткоў Беларусі прайшлі шлях з Віцебска ў Полацк падчас 17-й грэка-каталіцкай пілігрымкі, прысвечанай памяці манахаў-базыльянаў, забітых у 1705 годзе ў полацкім храме Святой Сафіі. У мінулую суботу пілігрымы дасягнулі мэты свайго ...
Як заўсёды, напярэдадні Вялікадня ў віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага адбылася сустрэча журналістаў з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзіславам Блінам. У ёй прынялі ўдзел мясцовыя святары, сталічныя госці. Напачатку ксёндз-біскуп яшчэ раз на ...
Сапраўдную вечарыну народных танцаў зладзілі ў мінулую нядзелю ў Віцебску сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Цэнтр рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання месціцца ў Мінску і аб’ядноўвае больш за сотню аднадумцаў з усёй ...