nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Драўляны будынак былога касцёла ў вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна ўжо адмервае другое стагоддзе. Паводле раённай кнігі «Памяць», касцёл быў пабудаваны ў 1886 годзе ў характэрным для канца ХIХ

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте

СВЕДКА ГIСТОРЫI Ў РАМНЯХ

Драўляны будынак былога касцёла ў вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна ўжо адмервае другое стагоддзе. Паводле раённай кнігі «Памяць», касцёл быў пабудаваны ў 1886 годзе ў характэрным для канца ХIХ стагоддзя спалучэнні класіцызму з элементамі «мадэрна» і «псеўдарускага» стылю.
Старажылы сцвярджаюць, што ўзводзілі культавы будынак майстры з Польшчы, якія наймалі на падсобныя работы тутэйшых людзей. Прадзед аднаго з мясцовых жыхароў таксама ўдзельнічаў у будаўніцтве і да скону згадваў гісторыю, якую запомніў на ўсё жыццё. Аднойчы, калі селі на перакур, ён па вясковай завядзёнцы ўвагнаў сякеру ў бервяно. За гэта атрымаў заўвагу ад майстра-паляка, маўляў, пашкодзіў матэрыял. Давялося для чарговага вянца часаць новае бервяно. Дарэчы, цесляры працавалі сякерамі настолькі гладка і чыста, што і сёння сцены знутры выглядаюць так, нібыта зусім нядаўна пагабляваны рубанкам.
Да рэвалюцыі ў ваколіцах Рамнёў пражывала шмат латышоў. Хоць яны па веравызнанню і лютэране, але хадзілі маліцца да касцёла. Недалёка, у суседняй вёсцы Паташня, захаваліся і латышскія могілкі. Не так даўно, каб памянуць продкаў, туды прыязджала цэлая кавалькада аўтамабіляў з латвійскімі нумарамі. Завіталі і ў Рамні, пастаялі ля касцёла...
З латышамі звязаны і эпізод грамадзянскай вайны. Як вядома, напрыканцы 1918 года ў Веліжскім павеце выбухнула паўстанне, якое з 11 па 17 лістапада ахапіла амаль усю Віцебскую губерню. Кіраўнікамі паўстання былі выхадцы з мясцовых святароў, царскія афіцэры, багацейшыя сяляне, якія выступалі супраць увядзення хлебнай манаполіі і харчразвёрсткі.
Недалёка ад мястэчка Усвяты (цяпер Пскоўская вобласць) паўстанцаў узначаліў эсэр, царскі афіцэр, сын памешчыка з вёскі Баннікі Кулакоўскі. Больш за 500 узброеных чалавек рушылі на Гарадок. Захапілі мястэчка Мяжа, дзе, як сведчыў старшыня Вышадскага рэўкома С. Кірыёнак, п’янствавалі, чынілі гвалт і вербавалі сабе папаўненне. Наступны прыпынак зрабілі ў Рамнях, што знаходзіліся на бальшаку Мяжа – Гарадок. У калоне меліся кулямёты, якія былі ўстаноўлены на калёсах запрэжаных тройкамі коней (своеасаблівыя тачанкі). Паўстанцаў сустрэлі званамі каталіцкага касцёла і праваслаўнай царквы. З хлебам-соллю выйшлі кулакі Дзмітрушэнкі і іншыя. Але не ўсе былі згодны з такім візітам: аб планах «гасцей» затрымацца ў Рамнях на дзень-два і далей рушыць на Вышадкі паведаміў жыхар вёскі па прозвішчу Рудзячэнка. Насустрач з Гарадка выйшаў атрад латышскіх стралкоў на чале з двухметровым здаравяком Кундзевічам, рабочым з Дзвінска (цяпер Даўгаўпілс). У Вышадках каля моста цераз раку Аўсянка адбыўся бой. Значна меншы па колькасці атрад латышскіх стралкоў прымусіў паўстанцаў разбегчыся.
Касцёл меў агароджу з часанага каменю, за ёй таксама былі могілкі, дзе хавалі паноў з навакольных маёнткаў. У гады барацьбы з рэлігіяй склепы разабралі. Сярод камсамольцаў, што ўдзельнічалі ў гэтым, быў і бацька мясцовага жыхара Юрыя Струкава. Ён расказваў сыну, што ў адным са склепаў знайшлі труну са спарахнелым целам жанчыны. На адзенні і абутку нябожчыцы былі залатыя гузікі і спражкі. Моладзь прадала тады гэтыя каштоўнасці за літр самагонкі. А з цэглы скляпенняў месцічы парабілі печы. Сам жа касцёл на доўгія гады стаў калгасным складам, дзе захоўвалі і зерне, і соль, і мінеральныя ўгнаенні, і камбікорм. У вайну, кажуць, свае транты тут складвалі і паліцаі.
У першапачатковым выглядзе касцёл меў вітражы. А ягоныя сцены знутры былі аздоблены роспісам па палатну. Гадоў сорак таму назад, расказаў Ю. Струкаў, са словамі «Это же целое состояние!» палотны зрэзаў брытвай дачнік з Ленінграда і звёз. Цяпер жа на сценах засталіся толькі асобныя адбіткі біблейскіх сюжэтаў. У тым ліку і пальмы над святой ракой Іардан, што для нашых шырот выглядае вельмі экзатычна.
Гады два назад «вывалілася» адна сцяна касцёла. Праваслаўныя святары ўзяліся адрамантаваць будынак, каб у далейшым зрабіць з яго царкву. Але праз нейкі час, кажуць, свае правы на касцёл заявілі каталікі, і работы спыніліся...
Ці доўга прастаіць без вокнаў і дзвярэй гэты маўклівы сведка гісторыі?
19.05.2009
Просмотров: 1294
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Поўнач Гарадоцкага раёна, самага вялікага па плошчы ў нашай краіне, многія лічаць «мядзведжым кутом». І не толькі з-за маланаселенасці, але і па прычыне наяўнасці найбольшай колькасці гэтага драпежніка на Беларусі. У СМІ неаднойчы павед ...
Шматлікія паездкі на Браслаўшчыну зрабілі гэты край мілым майму сэрцу. Менавіта там нараджаюцца радкі: «Бог малюе абразы ў небе браслаўскіх азёр», цудоўна адпачываецца, гэта найлепшае месца для турызму і вандровак. Храмавае кола Браслаўшчыны ...
Паставы ў бліжэйшыя выхадныя будуць святкаваць сваё 600-годдзе. Першае пісьмовае ўпамінанне аб паселішчы прыпадае на 1409 год. Пачыналася яно з вёскі Пасаднік.Ёсць у гісторыі гарадка, асабліва найноўшай, адна адметнасць, пра якую хочацца расказа ...
Краязнаўчыя і турыстычныя паездкі па роднай Беларусі з сябрамі я практыкую крыху больш за год. За гэты час мы агледзелі шмат адметных мясцін Віцебшчыны. Адным з апошніх незабыўных прыпынкаў стала для нас невядомая дагэтуль ушацкая зямля з яе нягоршымі ...