Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
У Докшыцкім раёне дзве вёскі Гняздзілава – Паўночнае і Паўднёвае. Першую з іх называюць яшчэ па-старому: Двор Гняздзілава, бо там некалі была панская сядзіба. Ад яе засталіся рэшткі па
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
ДЗЕЛЯ ВЕРЫ, ДЗЕЛЯ ПАМЯЦI
Будуецца царква ў Паўднёвым Гняздзілаве.
У Докшыцкім раёне дзве вёскі Гняздзілава – Паўночнае і Паўднёвае. Першую з іх называюць яшчэ па-старому: Двор Гняздзілава, бо там некалі была панская сядзіба. Ад яе засталіся рэшткі парка, уязной брамы, лядоўні, сажалка (зараз яна значыцца на раённай карце проста пад №13) і капліца з невялікім пагостам, дзе хавалі прадстаўнікоў роду Шышкаў – уласніка маёнтка з сярэдзіны ХІХ ст. Тоўстымі ліпамі аблямаваны па перыметру сад – нашчадак колішняга панскага. Дарэчы, ён знаходзіцца ў распараджэнні Гняздзілаўскай базавай школы. Вучні збіраюць яблыкі на перапрацоўку, а грошы ад гэтага выкарыстоўваюцца на школьныя патрэбы. Летась выручка ад ураджаю склала каля 7 млн. рублёў.
Калі навесці тут належны парадак, прыгожая мясціна паслужыць не толькі пэўным гаспадарчым інтарэсам. Першыя крокі ў гэтым напрамку зроблены. Ініцыятар – докшыцкі ксёндз Марэк Пасют. Ён арганізаваў вернікаў, заручыўся падтрымкай мясцовага сельгаскааператыва «Гняздзілава» на чале з Сяргеем Абіралам – і каплічка, што пацярпела ад часу і абыякавасці, на вачах змяніла свой выгляд. Адрамантаваны дах і падмурак, зроблены вокны, дзверы. Так што сцены з драўлянага бруса, якія вытрывалі шмат дзесяцігоддзяў, яшчэ доўга пастаяць. Далей, па ўсім відаць, добраўпарадкаванне акаляючай капліцу тэрыторыі працягнецца.
Гэты «двор» з паркам, сажалкаю добра ўяўляецца месцам адпачынку, вабным турыстычна-краязнаўчым адрасам. Дагледжаная капліца, невялічкі храм на фамільным пагосце будуць цешыць вока не толькі вернікам. Гэта свайго роду і помнік апошнім уладальнікам колішняга маёнтка – панам Слатвінскім, людзям адукаваным і культурным, мецэнатам. На Докшыччыне можна знайсці жыхароў, чые продкі мелі з імі зносіны. Напрыклад, у раённым Доме рамёстваў працуе кераміст Аляксандр Вішнеўскі, сын знанага ў гэтых краях мастака-партрэтыста і фатографа Сяргея Вішнеўскага. Захоўвае жывапісную бацькаву спадчыну. Дык вось памешчык Людвік Слатвінскі, заўважыўшы некалі здольнага правінцыяльнага юнака, фундаваў яго паездку на вучобу ў мастацкую школу імя Адама Міцкевіча ў Вільні, там прадаставіў пачынаючаму творцу пад жытло і майстэрню ўласны дом. Канікулы Сяргей Вішнеўскі праводзіў у маляўнічым маёнтку сваіх мецэнатаў.
Цікавая гісторыя звязана і з аднаўленнем на грамадскіх пачатках праваслаўнай царквы ў Паўднёвым Гняздзілаве. Яго старэйшына Валянціна Баброўская распавяла наступнае. Некалі ў вёсцы Буй, якая адсюль непадалёк, маланкай забіла мужа і жонку па прозвішчу Чучман. Іх чацвярых дзяцей тады раскідалі па розных інтэрнатах. Дачка Рая з цягам часу выйшла замуж за будаўніка Анатоля Панцюхова. Зараз яны жывуць у Вільнюсе. Нярэдка наведваюць Беларусь (Анатоль з Гродзеншчыны), магілы бацькоў.
Аднавіць царкву ў Паўднёвым Гняздзілаве і прапанаваў гэты жыхар літоўскай сталіцы, дарэчы, уганараваны ў свой час званнем заслужанага будаўніка СССР. І не толькі прапанаваў, а на свае грошы набыў блокі для сцен, уласнаручна сцены гэтыя вывеў і кіруе будоўляй. Адкрыццё царквы мяркуецца ў гонар святых Пятра і Паўла – на радасць мясцовым вернікам і ў памяць бацькоў Раісы Макараўны.
Актыўна ўдзельнічаюць у будоўлі вяскоўцы, іх дзеці і ўнукі, нават тыя, хто бывае ў Паўднёвым Гняздзілаве толькі ў водпуску, на канікулах ці па выхадных. Грошы ахвяруюць, каменне для мураванкі збіралі. Спрычынілася ізноў жа СПК «Гняздзілава»: найперш работнікамі, а яшчэ трактарам для падвозу камення, вады, цэментам, піламатэрыяламі. І школа дапамагала.
Царква аднаўляецца на падмурку сваёй драўлянай папярэдніцы. Валянціна Пятроўна памятае, як у 1960-я «пры партыі царкву не прызнавалі, іконы вывезлі. Тадышні калгасны старшыня хацеў распарадзіцца, каб яе знесці альбо пілараму там зрабіць. Ды яго маці сказала: сынок, не руш, я ахвяравала грошы для царквы. Тады завезлі сюды, як на склад, травяную муку. Ці то яна, вільготная, угрэлася ў папяровых мяшках ды ўспламянілася – гэтак бывае, ці то іскра з драбілкі трапіла, а можа дзеці, лазіўшы тут, чыркнулі запалкай – згарэла цэркаўка, як свечка». Старэйшына кажа, што вяскоўцы дужа ўдзячныя ўсім, хто адраджае яе.
Вось гэтак, талакой, вяртаюць да жыцця намоленыя папярэднікамі куточкі ў двух Гняздзілавах, суседніх вёсках на Докшыччыне – як спакон веку рабілася ўсё добрае і важнае для многіх на нашых абшарах.

2.06.2009
Просмотров: 1271
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Той-сёй сцвярджае, што каханне жыве не больш за тры гады. Прызнаюся, я сама так раней лічыла. Але пасля сустрэчы з Галінай Архіпаўнай і Аляксандрам Яўгенавічам Курачонкамі з вёскі Ліпаўцы Віцебскага раёна думку змяніла. Разам яны пражылі дзесяць разоў па ...
Калі Таццяну Касцюк восем гадоў назад выбіралі старэйшынай, у вёсцы Козікі Докшыцкага раёна было 70 жыхароў. Зараз толькі сорак. Працуючых можна па пальцах пералічыць, астатнія пенсіянеры – галоўным чынам удовы, дзеці якіх жывуць у іншых месц ...
У Аршанскім раёне імкнуцца арганізаваць збор малака такім чынам, каб дайсці да кожнага гаспадара, дзе трымаюць карову. Вяскоўцаў інфармуюць, што закупачная цана на малако прыватнікаў не зніжана, застаецца на леташнім узроўні: 665 рублёў за кілаграм плюс ...
Вёска Новае Сяло ў Аршанскім раёне прыцягнула ўвагу грамадскасці з-за крадзяжу з мясцовага магазіна. У навагоднія святы праз акно ў яго памяшканне залезлі два хлопчыкі, малодшаму з якіх дзевяць гадоў...